Аляксей Русецкі (1912-2000)

Аляксей Русецкі (19122000)

Аляксей Русецкі — паэт, творчая дзейнасць якога, актыўная і дастаткова самабытная, прыпадае на другую палову XX ст. і, трэба сказаць, не губляецца ў характэрным для гэтага часу багатым суквецці талентаў і шматстайнасці мастацкіх манер і стыляў. Яго творы вылучаюцца сваімі інтэлектуальнымі вартасцямі, у роздуме аўтара над праблемамі навуковатэхнічнага прагрэсу, суадносінамі прыроды і культуры заўсёды прысутнічае выразны гуманістычны пошук і клопат пра будучыню. На агульныя запыты часу ён шукаў свае адказы, пазначаныя праўдай асабіста перажытага і вынашанага, і яны, гэтыя адказы, гучаць у яго, на нашу думку, не менш пераканаўча, чым у шырокавядомых А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, А. Пысіна... Ідэйнафіласофскія шуканні А. Русецкі вёў заадно з мастацкімі, паэтычнымі — у галіне выяўленчых і выразных сродкаў і жанравых формаў.

Творчасць — адбітак жыцця. Гэта з аднаго боку. З другога, як заўважыў яшчэ О. Уайльд, "у творчасці не можа быць таго, чаго няма ў творцы". Гаворка ідзе пра жыццёвы вопыт мастака, пра яго характар і біяграфію. Трэба адзначыць, што лёс надарыў А. Русецкага, як і ўсё яго пакаленне перадваеннай моладзі, цікавай, змястоўнай біяграфіяй. Сапраўднае яго прозвішча — Бурдзялёў Аляксей Сцяпанавіч. Нарадзіўся ён 21 лістапада (4 снежня) 1912 г. у сяле Студзянец (усходняя частка Магілёўшчыны) у бсднай сялянскай сям'і. "Яго прадзед, — як паведамляе пісьменніцкі біябібліяграфічны слоўнік, — быў прыгонны, дзед — непісьменны селянін. Бацька ж, Бурдзялёў Стэфан Ермалаевіч — вясковы грамацей, шукальнік лепшай долі. Каб забяспечыць сям'ю, ён некалькі гадоў працаваў на шахтах Данбаса. Збіраў грошы, каб выехаць у Амерыку. Прастудзіўшыся ў шахце, прыехаў дамоў і доўга хварэў. Калі ачуняў, у пачатку першай сусветнай вайны яго забралі ў апалчэнне. У 1914 г., смяротна паранены ў баі пад Варшавай, памёр у шпіталі". Сын застаўся з маці Шаўцовай Таццянай Рыгораўнай, а пасля таго як яна выйшла замуж у другі раз, вярнуўся да дзеда Ермалая Фёдаравіча, з малых год дапамагаў яму па гаспадарцы і моцна быў звязаны з сялянскімі традыцыямі і зямлёй, хадзіў з бараной і плугам, вадзіў на начлег каня, махаў касой і малаціў цэпам. Гэта, пэўна, і вызначыла асновы светапогляду і кола жыццёвых уражанняў будучага паэта. Іх было шмат. Існаванне чалавека, яго жыццёвая экзістэнцыя багацей, чым гэта часам здаецца: не толькі буйныя, велічныя падзеі здольны ўсхваляваць яго ўяўленне, запомніцца, але і з'явы простыя, звычайныя. Па часе, гадоў праз пяцьдзесят, паэт будзе ўспамінаць:

Колькі летаў сам нагамі босымі чуў цяпло вільготнай баразны, захлынаўся на пакосе росамі, встрам дыхаў жытнім і лясным...

"Я — мужыцкі сын..." (1985)

Уражанні дзяцінства засталіся з ім на ўсё жыццё. Асеннімі і зімовымі вечарамі, пазнаўшы грамату, унук чытаў дзеду і бабулі тагачасны папулярны часопіс "Сам сабе аграном", які знаёміў сялян з навейшымі дасягненнямі ў культуры земляробства, павышаў прафесійны ўзровень гаспадарання, і гэта, зазначым, вельмі красамоўны штрых да творчай біяграфіі А. Русецкага, які ў будучым, як паэт, шмат зрабіў дзеля таго, каб гарманізаваць чалавечую дзейнасць, прыпыніць яе залішнюю агрэсіўнасць у дачыненні да прыроды, сцвердзіць у чалавеку пачуццё разумнага гаспадара зямлі.

Адукацыя А. Русецкага пачалася з мясцовай пачатковай школы ў Студзянцы. Наступным этапам стала сямігодка, яна размяшчалася ў Касцюковічах. Вучнем сямігодкі ён стаў у 1926 г. Прыгадваюцца радкі з аўтабіяграфіі паэта: "Восень прынесла мне шмат радасці. Я вытрымаў уступныя экзамены ў чацвёрты клас Касцюковіцкай сямігодкі. Тады ж мяне, 14гадовага хлопца, прынялі ў камсамол. Вучыцца было няцяжка, але вясной і восенню я часам спазняўся на ўрокі. Пакуль прывядзеш каня з начлегу, паснедаеш, прабяжыш пяць кіламетраў да школы — сонца высока..." Тут ён, камсамолец, удзельнічаў у школьным гуртку аматараў паэзіі, з'яўляўся селькорам. Гэта дадаткова распаляла прагу ведаў. Пасля сямігодкі быў Аршанскі белпедтэхнікум, а далей — Маскоўскі зааветэрынарны інстытут, у які ён паступіў у 1931 г., а скончыў у 1935м. Жыццё ў Маскве з яе тэатрамі, музеямі, маладзёжналітаратурным асяроддзем узняло пазнавальны ўзровень будучага паэта. Ён часта наведваў Беларускі клуб, які існаваў у той час у Маскве, спеўкі хору пад кіраўніцтвам Н. Сакалоўскага, заняткі літгуртка, пазнаёміўся з такімі ж, як і сам, паэтаміпачаткоўцамі А. Зарыцкім, А. Жаўруком, А. Ушаковым, што вучыліся тады ў Маскве. З дыпломам ветурачабактэрыёлага яго камандзіравалі ва Узбекістан, дзе ён некалькі месяцаў працаваў па спецыяльнасці ў кішлаках Ферганскай даліны, а потым, у тым жа 1935м, быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у кавалерыйскай дывізіі ў Смаленску, у Барысаве (1935—1936). Паэтычны дэбют А. Русецкага адбыўся ў сярэдзіне 30х гадоў, калі ў газеце "Літаратура і мастацтва", часопісе "Полымя рэвалюцыі" былі надрукаваны некаторыя яго вершы: "Другое спатканне" (1934), "Спадчына", "Мой антыпод", "Аднагодкі", "Песня" (усе — 1936), "У дарозе" (1937). Хаця гэта былі яшчэ даволі кволыя вершы пачаткоўца, яны аднак неслі на сабе адзнаку цікавага лірычнага характару. Выклікаў сімпатыю іх герой — спакойны, немітуслівы малады хлопец, добразычлівы, працаўнік і стваральнік па натуры, гатовы рабіць дабро людзям. У вершы "У дарозе", напрыклад, расказваецца, як ён у ліку іншых маладых спецыялістаў прыехаў у далёкі ўзбекскі стэп, каб наталіць яго смагу вадой, ажывіць.

Смелай думкай жывём мы

у гэтых краях,

што праб'ецца лісцё

праз барханныя лапы,

як здалёку нахлыне

на пяскі Дар'я

і як пусцім арыкі

мы — абшараў мірабы.

Міраб, паўзбекску гідратэхнік — чалавск, мкі распараджаецца вадой, размяркоўвае яе па палях. Усё гэта малады А. Русецкі бачыў на свае вочы — і барханы, і арыкі, і АмуДар'ю. У вершы ёсць, вядома, мастацкае абагульненне, але няма нічога наўмысна прыдуманага, ён сагрэты сапраўдным натхненнем, якое напаткала аўтара сярод барханаў Узбекістана, дзе ён адчуў сябе чалавекам, які на новай, тагачаснай навуковай аснове змяняў спрадвечна сумнае аблічча пустыннай зямлі на карысць людзям. Гэтая думка ў многім жывіла ўсю паэзію 30х гадоў, якая імкнулася не толькі расказаць пра чалавечыя справы, пра ўзаемадзеянне (часцей за ўсё — "пакарэнне", падпарадкаванне) чалавека і прыроды, але і самой уздзейнічаць на пераўтварэнне ўсяго аблічча зямлі.

Калі б трэба было, скажам, у рускай савецкай паэзіі знайсці паэта, тыпалагічна роднаснага і блізкага беларускаму, можна было б назваць Мікалая Забалоцкага (асабліва перыяду 20—30х гадоў), у творчасці якога сцвярджаецца чалавекарганізатар і "дырыжор" прыроды, якая змяняецца пад уздзеяннем яго розуму і працы. "Земля моя, мать моя, знаю твой непреложный закон. Не насшіьннк, но умный хозянн ныне прпшел человек, н во нмя всеобшего счастья жнзнь он устронт твою... Какой немстленно прекрасной станет прмрода!.." — узнёсла пісаў Забалоцкі ў сваёй паэме "Урачыстасць земляробства". Гэта сугучна пафасу верша А. Русецкага "У дарозе".

Першыя яго вершы змяшчалі і іншыя тэмы і матывы: малады паэт услаўляў радзіму ("Спадчына"), апяваў прыгажосць кахання ("Песня"), выкрываў, хоць і даволі тэндэнцыйна, сацыяльныя супярэчнасці капіталістычнага захаду ("Мой антыпод"), У цэлым жа вершам пачатковага перыяду, трэба адзначыць, ўсё ж такі бракавала асабістага падыходу аўтара да жыццёвых з'яў і так неабходнай у лірыцы ўнутранай разняволенасці і шырыні гучання.

Пасля дэмабілізацыі з арміі ён працуе ў Маскоўскім мікрабіялагічным інстытуце (1936—1937), цэлых паўгода ездзіць па саўгасах Краснаярскага краю і Хакасіі і, як урачветэрынар, змагаецца з небяспечнымі хваробамі. Спецыялістыбактэрыёлагі патрэбныя былі і ў Беларусі. У пачатку 1938 г. А. Русецкі прыязджае ў Мінск, дзе працуе загадчыкам бактэрыялагічнага аддзела абласной ветэрынарнабактэрыялагічнай лабараторыі.

З пачаткам вайны, як і многія, падаўся на Усход, а са студзеня 1942 г. апынуўся на фронце, на пасадзе начальніка палявой лабараторыі. Ваеннага ліха зазнаў у поўнай меры, ваяваў на розных напрамках і ў розных мясцінах. Давялося прайсці фактычна дзве вайны — з фашысцкай Германіяй і імперыялістычнай Японіяй, куды была накіраваная вайсковая часць, у якой служыў А. Русецкі. Тут таксама давялося зведаць цяжкасці. Але не забываў і пра вершы, хоць на іх амаль не заставалася часу.

Перажытае давала багаты матэрыял для творчасці. Таму, калі ў маі 1947 г. ён, дэмабілізаваўшыся з арміі, прыехаў у Мінск, дзе пасля вайны аднаўлялася актыўнае літаратурнае жыццё, яму было пра што расказаць у сваіх вершах...

Першая кніжка — зборнік "У заўтрашні свет" — з'явілася ў 1951 г. Аўтару споўнілася тады трыццаць дзевяць год, і кніга выглядала, як работа сталага майстра. Многія вершы звярталі ўвагу чытача — "Хмурынка", "Наступ" (абодва — 1943), "Май (1945), "Дадому" (1946). Яны напісаны ў розныя гады вайны і пасля Перамогі, захаваўшы перажыванні савецкага байцавызваліцеля. Хмурынка з палоннага краю перадае яму вестку ад каханай, а тое, што хоча сказаць ён, "яна пачуе, калі гарматы па ворагу ўдараць..." Вайна спарадзіла ў паэтавым сэрцы нянавісць да ворага і ўзмацніла любоў да ўсяго роднага — да маці, да сяброўпаплечнікаў, да роднай зямлі.

Мы помнім кадры кінахронікі ваеннага часу: салдатыбеларусы, ступіўшы на родную зямлю, прыпадалі да яе ў пацалунку. Пра іх нагадалі радкі паэта:

Клубяцца, пад пылам густым гудуць дарог франтавых палосы; ужо з Беларусі да нас бягуць, насустрач бягуць бярозы.

Ужо з прыдняпроўскай гары яна, пад сіняй смугой і дымам, да спаленых сёл, да руін відна радзіма мая, радзіма.

"Наступ"

Лірыка ваеннага часу — гераічная па сваёй духоўнай сутнасці і эпічная паводле развіцця і станаўлення паэтычнага перажывання. Гэтую думку пацвярджаюць вершы "Толькі б Радзіма", "Мітынг", "Я тое зноў бачыў мора..." Асаблівай мастацкай сілай уражваў верш "Май", створаны адразу пасля Перамогі ў маі 1945га.

Зямля марнела б ад былых нягод, каб не ўбірала сокі, фарбы мая, як ён з глыбокіх зерневых дрымот раллю зялёным пер'ем прабівае; як на галлі са скручаных вузлоў ён выпірас, шырыцца ў паветры, дрыжыць празрыстым лісцсм, бы святло спіртовых, лёгкіх аганькоў на встры; як, адрасціўшы вусікі, паўзс мясістым хмелем па камлях дубовых, праменні ў іскры дробіць па расе, блішчыць на красках пылам каляровым...

У ім чуецца гімн Перамозе, гімн вясне і жыццю, гімн натуральнасці прыроды. Верш здзіўляе поліфанічнасцю свайго гучання, у ім усё знаходзіцца ў дынаміцы, жыве, нагадваючы нечым "метамарфозы" Авідзія і Гётэ, "пераўтварэнні" М. Забалоцкага. Усе гэтыя паэты імкнуліся як найглыбей пранікнуць у прыроду свету, бесперапыннае быццё, якое ўсё, ад пачатку да канца, падпарадкавана універсальнаму закону вечнага змянення. У "Метамарфозах" Авідзія чытаем:

Не погнбает ннчто — поверьте! — в велмкой вселенной. Разнообразнтся всё, обновляет свой внд; народнться — Значнт начать быть яным, чем в жмзнн былой; умереть же — Быть, чем был, перестать; нбо все переносптся в мнрс Вечно туда н сюда; но сумма вссго — постоянна. Мы полагать не должны, что длнтельно чтолнбо может В внде одном пребывать...7

Пераклад С. Шарвінскага

Авідзій заглянуў у суровы і чароўны свет старажытных міфаў, якія, пранізаныя тварэннем быцця, далі шырокі прастор яго паэтычнаму ўяўленню і натхненню...

Гётэ, як вядома, сам займаўся прыродазнаўчымі навукамі — яго болыхі цікавіла рэальная рэчаіснасць, эвалюцыя відаў раслін і жывёл, і гэтую ідэю ён не раз папулярызаваў у сваіх вершах ("Метамарфозы раслін", "Метамарфозы жывёл"),

У творы беларускага паэта адчуваецца гэтая даўняя традыцыя еўрапейскай паэзіі, і ён не звужае яе агульначалавечых даляглядаў: перамога над фашызмам — гэта вялікая перамога чалавецтва, прыроды, жыцця (бо жыццё — гэта таксама сілы прыроды). Светаадчуванне лірычнага героя поўніцца радасцю Перамогі. А побач у гэтым жа творы развіваецца другая тэма — тэма ўдзячнасці тым, "хто не змог прыйсці з вайны, хто пераможны гэты май прадбачыў, каму мы абавязаны "мірным бляскам зялёных рос"...

Крытык Р. Бярозкін, які шмат пісаў пра паэзію А. Русецкага, назваў гэты твор адным "з найбольш важкіх і ёмістых, найбольш прасторных гучаннем і сэнсам увасабленняў Перамогі ў нашай паэзіі"8.

Канцэптуальнасць светаўспрымання А. Русецкага схіляла яго да болыхі шырокіх задум. У 50я гады была напісана паэма "Другі пачатак", якая выклікала ажыўленую дыскусію. Р. Бярозкін змясціў у газеце "Літаратура і мастацтва" адкрыты ліст да аўтара пад назвай "Чалавек і яго справа"9. Некаторыя ўдзельнікі дыскусіі адзначалі "неадпаведнасць задумы і формы яе ўвасаблення", тое, што, маўляў, "разважлівасць у паэме пераважае над пачуццём".

Думаецца, аднак, што гэта былі ўсё ж такі болыхіменш прыватныя заўвагі. Галоўнае заключалася ў налёце ілюстрацыйнасці, непраяўленасці аўтарскай пазіцыі, адсутнасці актыўнага пошуку. Зрэшты, такіх твораў было тады даволі шмат. Аўтары імкнуліся паказаць чалавека і яго дзейнасць неяк звужана, праз прызму асобных праблем, больш за ўсё вытворчых — у дадзеным выпадку гаворка ішла пра будаўніцтва моста. Пры гэтым, на жаль, ім часта не ставала роздуму, уважлівага погляду на чалавека, раскрыцця яго асобы, месца ў гістарычным развіцці.

Новы этап у творчасці паэта намеціўся ў канцы 50 — пачатку 60х гадоў. Ён супаў з дабратворнымі зменамі ва ўсёй беларускай літаратуры, якая ў гэты час значна пашырыла свае пазнавальныя і чалавеказнаўчыя абсягі. Чалавек паступова перамяшчаўся ў цэнтр пісьменніцкай увагі, што вяло да ўдакладнення канцэптуальнай асновы твораў, сцвярджаемай у іх "формулы быцця"... Гэтыя змены адбіліся і ў шэрагу вершаў А. Русецкага — "Лівень" (1960), "Дзе араў я і сеяў...", "Муза ў белым халаце", "Адкрыццё", "Нейтрына" (усе — 1965) — яны адлюстравалі ўсебаковае пашырэнне мастакоўскага свету. Паэт ставіць перад сабой задачу рассунуць гэты свет ў прасторы і часе. Дзеля гэтага ён, скажам, пераносіцца ўспамінамі ў краіну дзяцінства, "за трыццаць год назад", калі разам з дружбакаміравеснікамі, усім піянератрадам, садзілі дрэўцы, далі жыццё цэламу бору, які сёння, на ўцеху паэту, шапаціць сваімі густымі кронамі, напамінаючы сяброў маладосці, пакаленне 20х гадоў, на долю якога выпала і пасадзіць бор, і "ўсталяваць жыццё зямлі":

Сады і вусны расцвілі, дзе мы прайшлі."

"Бар"

Яшчэ ў юнацтве, што прайшло на вясковым улонні, А. Русецкі адчуў вялікае значэнне навуковых ведаў, карысць навукі для чалавека. Цяпер ён зноў уважліва ўглядаецца ў гэты саюз чалавека і навукі. Сусветная літаратура ведае такую з'яву, як "натурфіласофская паэзія". Яе асновы заклаў яшчэ Лукрэцый — дастаткова ўспомніць яго паэму "Аб прыродзе рэчаў". У ёй аўтар сцвярджае, што ўсе існуючыя на свеце рэчы, пры ўсёй уласцівай ім шматстайнасці, з'яднаныя сваёй прыродай. Адзінства і шматстайнасць — аснова свету. Лукрэцый вучыў давяраць прыродзе і любіць яе як улонне чалавечага бытавання на зямлі.

Традыцыі "натурфіласофскай паэзіі" дажылі да нашага часу. У 60я гады яе водгукі і ўзоры знаходзім і ў А. Русецкага, які збліжае навуковадаследчую лабараторыю прыродазнаўцы з паэтычнай. Пра гэта ідзе гаворка ў вершы "Муза ў белым халаце":

Мушу зноў працаваць на старой пасадзе,

пешчу зноў загрубелыя рукі я,

усміхаецца мне Муза ў белым халацс —

лабарантка мая.

Я асуджаны бачыць, бы вокам рэнтгена,

нават рэбры красы.

Не бянтэжыць і гэтым мянс прафесія:

там, дзе зрок ламае сваё вастрыё,

мне б адкрыць новы край

і дзіва тваё,

паэзія!

Прадметам паэзіі становіцца, як бачым, само паглыбленне ведаў аб прыродзе. Адзін з вершаў гэтага перыяду так і называецца: "Адкрыццё" (1965):

Нядаўна,

з майго пальца ўзяўшы кроў

і сок з далоні клёна,

біяхімік

адзнаку нашай крэўнасці знайшоў:

здаўна з зялёным другам

сваякі мы.

У чым бачыць паэт рысы "сваяцтва" чалавечай крыві і хларафіла?

Адзіны ў нас жывс гарэння дух, што бачыцца ў днух колерах прывычных, але ўзвіхрыцца сіверам кастрычнік — палае барвай мой зялёны друг.

Пафас паэтычнага адкрыцця, заўважце, уплывае на гучанне верша, мяняе яго рытміку і інтанацыю, "збірае" яго, пераадольваючы празаічную адвольнасць. Шукаючы роднасць дрэва і чалавека на, калі можна так сказаць, біяхімічным (другая спецыяльнасць А. Русецкага) узроўні, паэт выходзіць на шырокія сацыяльнагуманістычныя абагульненні. Яго цікавасць перш за ўсё філасофія самога факта:

Нібы сцягі, мне дрэвы агнявыя шумяць аб нашай крэўнасці лісцём... Мы ўсе — чырвоныя, і, як стыхія, мы нсадольныя, бо мы — жыццё!

Чалавек — частка прыроды, — сведчыць філасофская навука. Паэт даводзіць гэта сваімі, мастацкімі сродкамі пазнання жыцця, услаўляючы сілу і розум чалавека, яго скіраванасць у будучыню. Фарміруючы свой стыль, аўтар шырока выкарыстоўвае навуковатэхнічную лексіку, не баіцца набліжэння да "прозы". Аднак яго духоўны вопыт звязаны не толькі з камернай прасторай навуковых лабараторый, а галоўным чынам набыты ў шырокім свеце жыцця, што значна павышае цікавасць да яго паэтычных адкрыццяў.

Спалучэнне навуковых, прыродазнаўчых інтарэсаў з сацыяльнымі і чалавеказнаўчымі — характэрная рыса творчасці А. Русецкага. Яна ўласціва і для паэм, якія былі створаны ўслед за "Другім пачаткам". Гаворка ідзе пра "Яго Вялікасць" (1964), "Маналог зямлі" (1969), "Поле жыцця" (1974) і іншыя эпічныя рэчы. Чалавечыя характары падаюцца тут узбуйнена, у цесных сувязях з жыццём — гісторыяй, сучаснасцю і будучыняй (героі іх непакояцца і пра будучыню, якая вырастае з дня сённяшняга). Формула быцця для іх абавязкова ўключае пачуццё адказнасці.

Жанр паэмы, як адной з важнейшых форм эпічнага мыслення, мае глыбокія карэнні ў нацыянальнай мастацкай свядомасці і літаратуры і валодае пэўнымі своеасаблівасцямі: сюжэт у беларускай паэме звычайна будаваўся на грамадскіх падзеях, у вырашэнні якіх было закладзена вырашэнне асабістых лёсаў. Цяпер тут на першы, у многім вызначальны план выходзіць асоба. Падзейны бок у паэме разгортваецца часцей за ўсё з пазіцый асобы, якая шукае і знаходзіць сваё месца ў свеце, у гісторыі, калізіі якой раскрываюцца праз унутраны стан чалавека. У гэтым плане "паэмны" вопыт А. Русецкага вельмі цікавы. Далёкай папярэдніцай "Яго Вялікасці" можна лічыць кароткую паэму "Вецер XX стагоддзя" (напісаную ў сярэдзіне 50х гадоў) з уласцівым для яе шырокафарматным і дынамічным поглядам на сацыяльную гісторыю XX ст. Аднак агульнае ў ёй яшчэ бярэ верх над індывідуальным, асабістым.

Над паэмай "Яго Вялікасць" аўтар працаваў у пачатку 60х гадоў, свядома вылучыўшы на першы план лірычнае "я", асабовы пачатак, і гэта было наватарствам. М. Стральцоў, аналізуючы "Яго Вялікасць" (рэцэнзія называлася "Лірыка заваёўвае паэму"), адзначаў, што "паэт амаль цалкам адмовіўся ад плана эпічнага і ягоная паэма задумана і ўспрымаецца як споведзь, як страсны, з'яднаны толькі логікай пачуцця і думкі маналог". I ўсё ж такі эпічны план (як мэта) быў неабходны паэту, таму што ён выходзіў на шырокія пытанні светапогляднага характару. "Лірычнае разгортванне" дапамагае яму дасягнуць менавіта эпічнага эфекту. З гэтага пункту гледжання можна гаварыць пра лірызацыю эпасу і эпізацыю лірыкі. Эпас і лірыка — як два магутныя ўнутраныя струмені — жывяць паэму А. Русецкага, які не адмаўляецца ні ад пластыкі, ні ад рэчыўнасці свайго стылю, што, безумоўна, узмацняе мастацкую пераканальнасць твора.

"Яго Вялікасць" — твор аўтабіяграфічны. Рысы біяграфіі аўтара ўгадваюцца ў самых першых радках, дзе ідзе гаворка пра мора, да якога паэт некалі ў вайну дайшоў з баямі, а цяпер вось, з іншай нагоды, вярнуўся зноў.

Мой плашч ляціць на пясок руды,

спяшаюся,

між намі —

нікога...

Іду, каб мігцела ты

нароўні з маімі губамі.

Далей — свайго, перажытага — яшчэ больш. Горача і страсна расказвае аўтар пра маладосць — сваю і свайго пакалення, — якая супала з маладосцю ўсёй краіны, што будавала новы лад. У глухім мястэчку разгортваюцца не абыякія падзеі: "ударыў піянерскі барабан", пачала працаваць камсамольская ячэйка, на месцы былога маёнтка арганізавалася "Парыжская камуна". Словам, "па полі Рэвалюцыя ішла ў дваццаць хвальплугоў", "кожны ўпершыню адчуў сябе часцінаю агульнай долі". Праз векавечнае, здзірванелае прабіваюцца парасткі новага, вырастае сам чалавек, усё больш усведамляючы сваё сапраўднае месца на зямлі. У "Яго Вялікасці", як і ў іншых паэмах Русецкага, г'алоўнае месца займае асоба сацыяльнаактыўная і мэтанакіраваная — беларус, народжаны векапомнымі падзеямі пачатку XX ст. Сярод гэтых падзей і тая, якую потым назавуць Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй і якая мела, безумоўна, вялікае значэнне для лёсу Беларусі і беларускага народа. Мы не думаем, што паэт перабольшвае гэтае значэнне, — хіба толькі залішне выпукляе яго, не згадваючы пра іншыя падзеі агульнага працэсу нацыянальнага Адраджэння, нацыянальнай гісторыі.

Гэтая паэма — прыкметная вяха ў творчай эвалюцыі А. Русецкага як паэтаэпіка і філосафа, які жадае як найглыбей спасцігнуць суадносіны паміж чалавекам і яго часам. Ужо з самых першых радкоў аўтар арыентуецца на вельмі асабістае, амаль інтымнае, сэрцам адчутае ўспрыманне гісторыі. Гісторыя, мора, вечнасць, жыццё — гэтыя і іншыя вобразы і паняцці існуюць у паэме ў асабовым успрыняцці аўтара. Скажам, як не ўспомніць — у сувязі з морам — камдыва, які, паміраючы, каб суцішыць смагу, прасіў "пеннага... балтыйскага... хоць біклагу".

Безліч сувязей існуе паміж чалавекам і аб'ектыўным светам, у якім ён жыве. Паэт імкнецца разгледзець гэтыя сувязі ў глабальнарэтраспектыўным плане. Яму ўвогуле надзвычай уласціва звяртацца да "першавытокаў" жыцця, разглядаць яго не толькі на сацыяльным, але і нават на біялагічным узроўні. Так, мора ўяўляецца яму калыскай жыцця. Гэту навуковую ісціну ён разумее паэтычна: "бушуе ў крыві людзей дагэтуль марская сіла". Паэт пачынае ад пачатку. Аднак у імя гістарызму ён пазбягае хранікальнасці. Думка пульсуе свабоднымі асацыяцыямі. Шырокімі вобразнымі мазкамі ўзнаўляе ён гісторыю ачалавечвання чалавека, цяжкі працэс яго самапазнання, сцвярджэння на зямлі велічных маральных ідэалаў. Чаргуюцца планы. Памяць ажыўляе эпізоды дзяцінства, якое прыйшлося на 20я гады, калі сялянская Беларусь узнімалася да новага жыцця. У раскаваных смелых вобразах ён раскрывае паэзію таго даўняга — эпічнага, так сказаць, — светаўспрыняцця селяніна.

Мой лёгкі сон трымцсў, злятаў, як пух, калі зямля ўздыхала ў сне, пад вухам; тады гадзіны ночы мерным рухам мне вызначаў нябесны зорны круг над лесам, лугам. Паэт прыняў у сваю душу і "працадзіў" праз яе мноства чалавечых лёсаў. Паэтычны пафас "Яго Вялікасці" — пераадоленне супярэчнасці паміж адзінкавым і супольным, сінтэз асобнага і агульнага, часовага і вечнага. Узмежжа 60—70х гадоў — плённы перыяд А. Русецкага. У 1967 г. выйшаў зборнік вершаў "Служба святла", а ў 1971 — "Зямля гаворыць зорам". Аўтар, імкнучыся не адстаць ад часу, углядаецца ў новае, што характарызуе чалавечую дзейнасць на ўсіх яе ўзроўнях, падмячае нават дэталі. "Касі, каса, пакуль раса..." — спяваецца ў песні. Песня засталася, а касы... няма.

Час літасцівы...

пляцгазон

стрыжэ машынка ля прысад.

Гэта радкі з вядомага верша "Касі, каса", а побач у тым жа зборніку "Зямля гаворыць зорам" знаходзім "праблемны" верш "Тэхнасфера" — вельмі характэрны для А. Русецкага. У ім ідзе гаворка пра "тэхнасферу" — свет "другой прыроды", дзіва, створанае рукамі і розумам чалавека:

з зямной абалонкі вады,

з абалонкі найтоннай жыцця,

з глебы шэрай,

і цемры ніцых звяроў,

з лісцяной глухаты розумам

прарасла тэхнасфера.

Празаізацыя радка не зніжае важкасці і істотнасці паэтычнага маўлення. Гэта было напісана ў канцы 60х гадоў, але вобраз "тэхнасферы" ўражвае і захоўвае свой сэнс і ўздзеянне на чытача і зараз:

Яна сёння хвастатыя сцеле дымы, уключае штодзень поўнай моцы маторы, рэактыўныя коціць надхмар'ем грамы, множыць нашы дамы, пранікас ў дамы праз каменныя поры.

Беларускі паэт захапляецца магчымасцямі чалавека:

тэхнасферы сягае Зямлі арэол

аж да Марса й Венеры.

Мы на маці сваю

зірнулі адтуль,

на жывое, у блакітных разводах аблічча.

Пройдзе, аднак, час, і захаплення стане менш — паэт зверне ўвагу на выдаткі "тэхнасфернага" прагрэсу, і ў яго сэрцы паселіцца трывога, страх за лёс "айкумены".

На мяжы 60—70х гадоў абвастраюцца спрэчкі па пытанню ўзаемасувязі мастацтва і навукі. У іх бярэ ўдзел і А. Русецкі. (Дарэчы, яму заўсёды была ўласціва тэарэтычная цікавасць да сакрэтаў паэтычнага рамяства). Удзельнік адной з дыскусій — Б. Кузняцоў — у артыкуле "Паэтыка меганавукі", думаецца, меў падставы сказаць, што "свет мастацкай літаратуры — гэта свет вобразаў і эмоцый. Але цяпер адбываецца значнае збліжэнне вобразаў з лагічнымі і матэматычнымі паняццямі і збліжэнне эмоцый з інтэлектам. Свайго роду інтэлектуалізацыя эмоцый і эмацыяналізацыя інтэлекту". Русецкі якраз і імкнецца адкрыць лірыку "фізікі", аднак яго паэзія не перастае быць "светам вобразаў і эмоцый". Гэта — аснова, якая не перашкаджае таму, што верш вядзе думка. Філасофскаінтэлектуальная паэзія А. Русецкага мае свае — лірычныя (думкаперажыванне) — аргументы і доказы, якія грунтуюцца на глыбінных пластах чалавечага вопыту.

Ён ізноў звяртаецца да жанру паэмы. "Маналог Зямлі" — працяг "Яго вялікасці". Яны пабудаваны на адной светапогляднай аснове, роднасныя паводле праблематыкі і стылю. Раскрыццё сацыяльнагістарычных заканамернасцей быцця спалучаецца ў іх з улікам прыроднабіялагічнага пачатку. Паэта прыцягвае свет і сусвет з іх таямніцамі. Ён шукае паэзію не толькі ў лабараторыі, але і ў фактах навуковага разумення сусвету, заканамернасцей яго існавання, звязанага з маральнай прыродай чалавека. Аўтар даследуе не толькі свет сапраўднага, але і свет магчымага. Ён уводзіць элементы драматызацыі. У "Маналогу Зямлі" сцвярджаецца адказнасць чалавека за сацыяльны і навуковы прагрэс, за памнажэнне ўсяго прыгожага на планеце.

"Маналог Зямлі" пачынаецца шырокім уступам — сцэнай аўтадафэ, пры дапамозе якога чорнасутаннае сярэднявечча намагалася спыніць навуковы прагрэс. Шугае полымя кастра, гарыць ерэтык. Аднак — даводзіць аўтар — касцёр бяссільны перад дапытлівасцю чалавечай думкі, скіраванай на пазнанне невядомага.

Магчымасці навуковатэхнічнага прагрэсу неабмежаваныя. А чалавек — якім быць яму?

У "Маналогу Зямлі" аутар спрабуе эстэтычна і маральна асэнсаваць вядомую гіпотэзу аб тым, што мы не адны ў сусвеце.

Ля ціхай зоркі Таў Кіта

нібыта

плывс планета цёплаю арбітай.

Гіпотэза гэта, нядома, спрэчная. Але тое, што спрэчна ў навуцы, у паэзіі можа ствараць грунт для цікавых і агульназначных вобразаў. Калі дапусціць, што нсдзе існуе падобная нашай цывілізацыя, то трэба быць гатовымі да кантакту з яе прадстаўнікамі. Вучоныя нават выііайіплі для гэтага мову — лінкос. "Адзінымі законамі ў прасторы існусм мы і зормы сад нябёс; Зямля, ты загаворыш, ты загаворыш моваю лінкос". Пра што ж, аднак, маглі расказаць зямляне сабс падобным, калі б, уявім, такія раптам знайшліся ў неабмежаваных прасторах сусвету?

I вось тут якраз пачынаецца спрэчка нашых сучаснікаў — Паэта і Акадэміка. Акадэмік прапануе:

Дайце твор!

Прыродаапісанне, нашы веды, грамадскія фармацыі і ход гісторыі — усё жыццё планеты уціснецца ў матэматычны код.

Касмічнае і зямное, агульнае і адзінкавае, праўда веку і праўда чалавечага жыцця — вось абсягі іх спрэчкі.

Планетарнакасмічныя матывы, помніцца, любілі паэты 20х гадоў. Дзеля ўслаўлення масы, множнасці, "мегасвету" яны маглі занядбаць "мікрасвет" асобнага чалавека. Дзеля касмічных абстракцый яны гатовы былі ахвяраваць канкрэтным чалавекам. Акадэмік — у імя абагульненай навуковай ісціны — схільны, як і яны, ігнараваць адзінкавае і асаблівае.

Паэт напамінае яму:

З даўніх год вядомы назвы гучныя фармацый. Істотнасць маналогу надалі б жывыя словы чалавека працы — як ён жыве, ўладарыць на Зямлі.

Акадэмік пярэчыць:

А ісціну ж мы страцім,

бо на свет

глядзіць пасвойму і мяркуе кожны...

Палеміка ўзмацняецца. Паэт даводзіць, што "зямнога ў сэрцы кожнага замнога". Ён таксама імкнецца асэнсаваць быццё ў яго шырокіх сацыяльнагістарычных, прыродных каардынатах, але не толькі не страчвае цікавасці да асаблівага, а лічыць яго — "гармонію зары, і пах зямны, і бляск расы зялёнай, харал жыцця, гучанне галасоў, і радасць, сум" — надзвычай вартым увагі. "Маналог Зямлі" — не "падарожжа ў мінулае", аднак, думаючы пра сучаснае, чалавек у Русецкага не можа выкінуць з памяці "апалены край партызанскі лясны, у ляманце досвітак, чорнае войска"...

Дагэтуль галосіць праз яву і сны у пуню загнаная родная вёска.

Што значу я ў сусвеце, куды рухаецца жыццё і ў чым прызванне чалавека, калі ў яго такі кароткі ў параўнанні з гісторыяй — век? Падобныя пытанні здаўна прыцягвалі ўвагу паэта, узбуйнялі постаць яго лірычнага героя. Паэт не можа абмінуць вострых экалагічных праблем:

Тлумна, прагна сваё мы будуем жыццё, аж трасецца зялёная наша радзіма.

Словам, пра якія б высокія матэрыі ні гаварыў А. Русецкі, ён не быў бы паэтам сучаснасці, калі б не спускаўся з нябёсаў на зямлю, калі б не хваляваўся за лёс духоўных каштоўнасцей чалавека. Ён упарта даводзіць, што будучыня Зямлі, будучыня чала

вецтва, для якога яна толькі "калыска", — у руках чалавека. Яна залежыць ад яго разумнасці, духоўнасці, маралі.

Так спалучаюцца ісціны, вялікая і малая, апладняючы адна другую, што адбіваецца і на паэтыцы. А. Русецкаму патрэбна форма, якая дазволіла б на шырокім філасофскім грунце асэнсаваць і канкрэтную гісторыю, і чалавечае быццё, і сябе ў гэтай гісторыі, у гэтым быцці. Паэма становіцца, можна сказаць, улюбёным жанрам А. Русецкага.

Дзве паэмы — "Поле жыцця" і "Покліч" — увайшлі ў зборнік "Позірк" (1977). Гэты зборнік, як і наступны — "Крокі сэрца" (1980), — у цэлым нельга аднесці да найбольш значных дасягненняў аўтара — пісаліся вершы як бы па інерцыі, уласцівай усёй тагачаснай паэзіі, якая перажывала тады нешта накшталт стагнацыі. Праўда, асобныя творы спынялі ўвагу ўжо і тады. Цікавы, напрыклад, у філасофскім плане верш "Язычнік" (1979), у якім аўтар згадвае далёкага продка ("прашчура") з яго жаданнем "займець праўдзівейшага бога":

Каля Дняпра знайшоўшы пснь ад зломленай асіны шэрай, і першы дзень і пяты дзень ён працаваў разцом, сякерай.

У ценю дрэў ён шчыраваў, дзсд барадаты, у стружцы белай, і бога ўзнікла галава з абліччам цвёрдым, скамянелым.

Нажом гарачым ён правёў па мёртвых вуснах асцярожна, і бог паварушыў брывом, паціху заўсміхаўся злосна.

I майстра ўкленчыў перад ім, пасля прынёс карэц з вадою і хлеб на ручніку льняным, а бог сустрэў ухмылкай тою ж.

I апантаны чалавек, ужо ачмураны, тым часам нажом далонь сабе рассек, крывёю богу вусны мазаць...

Верш дастаткова неадназначны па свайму зместу (неадназначнасць — адна з адзнак паэзіі), і тлумачыць яго можна ў розных плоскасцях. Але як бы там ні было, у ім закранаецца праблема дваістасці чалавека: з аднаго боку, ён, як вядома, істота духоўная, з другога — сын неабдымнага свету прыроды. Прырода — адна з скразных тэм у Русецкага. У 60я гады, у вершы "Адкрыццё", пра які ўжо ішла размова вышэй, усхваляваны аўтар пісаў аб сваім "сваяцтве" з шматстайным светам прыроды, пра што нагадаў яму чырвоны колер чалавечай крыві і агнявыя барвы асенняй лістоты. Аднак, будучы сынам прыроды, чалавек адпаведна з'яўляецца і носьбітам усіх яе ўнутраных уласцівасцей і, калі гэтак можна сказаць, недахопаў. Гаворка ідзе перш за ўсё пра так званыя субстанцыянальныя сілы "сусветнага зла", якія стоены як у навакольным асяроддзі, так і ва ўнутранай, біялагічнай прыродзе чалавека. Што такое прырода? Прырода, сцвярджаюць філосафы, гэта жыццё прыроды. Яна сама па сабе не можа быць ні злой, ні добрай, але судакрананне з ёю, пачуццё яднання могуць выклікаць у чалавеку вельмі пэўныя эмоцыі — злыя альбо добрыя. Злыя — гэта "цёмныя" інстынкты, жорсткасць, звярынае суперніцтва, імкненне да ўлады, і паэту цяжка адмовіць у паслядоўнасці — ён мае рацыю: чалавек і сёння ў многім застаецца "язычнікам", які дзеля самасцвярджэння ўласнага "я" часта ставіць на першае месца ўладнасць, жорсткасць, агрэсіўнасць, падпарадкавальнасць з боку ііппых. Магчыма, пра гэта і хацеў сказаць аўтар "Язычніка".

Разам з вершамі ў зборніку, крыху асабняком, стаялі дзве паэмы — "Поле жыцця" і "Покліч". Аўтар выкарыстаў магчымасці гэтага шырокафарматнага жанру, каб і на гэты раз заглыбіцца ў маральнае быццё сучасніка, свет яго духоўнай дзейнасці — вось што асабліва цікавіць паэта.

Антон Маевіч — галоўны герой паэмы "Поле жыцця" — на спецыяльнасці ўрачветэрынар. Звычайны, радавы, як кажуць, чалавек. У нечым ён нават супрацьстаіць героям папярэдніх паэм. Аднак біяграфія яго таксама гістарычна вельмі насычана.

Антон Маевіч — жывая гісторыя беларускай калгаснай вёскі, яе сумленне. Ён добра памятае і пару калектывізацыі, цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Пры заканчэнні ветэрынарнага інстытута яму прапанавалі застацца на кафедры. Аднак маладога спецыяліста пацягнула ў родны раён. Паэт і на гэты раз ужывае прыём рэтраспекцыі ("Збірайся з думкамі, едзем назад на тваім кані"), каб паказаць выразную лінію працоўнай біяграфіі свайго героя і этапы калгаснага будаўніцтва — паказаць, як яно ўсё было. "Поле жыцця" ўвабрала ў сябе мноства жыццёвых фактаў, змацаваных агульнай філасофскапубліцыстычнай думкай аб прызначэнні і сэнсе чалавечага жыцця.

У паэме адчуваюцца і купалаўскія матывы, аднак асэнсоўваюцца яны на сучаснай аснове.

Сыходзіш, вёска, сыходзіш

з усёю ў нябыт даўніной:

з калодзежам,

пеўнем на плоце,

з дымамі старых каміноў.

Русецкі не ідэалізуе старую вёску і яе жыццёвы ўклад.

Сыходзіш, вёска,

сыходзіш

паволі ў нябыт з даўніной

і новай ужо, за стагоддзі,

цяпер паўстаеш красой.

Здзіўляеш і вежай,

і мурам,

вітрынай шырокага шкла,

бурштынна твая кубатура

ад сонца

электрасвятла.

Своеасаблівасць жыцця, аднак, у тым, што яно, як кажуць, без праблем не бывае — нават у лепшыя яго перыяды. Вось з гэтага пункту погляду не ўсё "поле жыцця" ў паэме выглядае апрацаваным. Асоба сучаснага чалавека паказана ў ёй досыць аднабакова. Але і тут — у гэтым творы — герой таксама задае сабе пытанне: "Што змог і што спраўдзіў?" Бо ён адчувае сваю адказнасць — адказнасць гаспадара зямлі, чалавека дзяржаўнага мыслення. Пераважна на гэтым высокім пачуцці якраз і будуецца канцэпцыя чалавека ў творчасці А. Русецкага.

Даўно ён збіраў матэрыялы пра Вялікую Айчынную вайну, меў на ўвазе напісаць твор. У той час, у 70я гады, ваенная тэма была ў фаворы — рабіліся захады, "каб ніхто не быў забыты", як гучаў адзін з ідэалагічных лозунгаў. Другая паэма зборніка — "Покліч" — вяртае нас у часы Айчыннай вайны, калі быў заняты фашыстамі Мінск і сумленныя патрыёты аказвалі супраціў ворагу. Пра такіх патрыётаў — падпольшчыкаў Лілю і Аляксея якраз і ідзе гаворка ў паэме. Яны здабывалі разведзвесткі і перадавалі іх партызанам, але былі схоплены фашыстамі. Аўтар раскрыў яшчэ адну старонку вайны, яшчэ раз напомніў пра подзвіг гераічных патрыётаў. За гэта яму можна сказаць дзякуй, але, на жаль, значнага твора ў яго ўсё ж такі не атрымалася.

У ідэйнамастацкіх адносінах "Покліч" не змяшчае ў сабе нічога новага, паўтараючы па сутнасці ўжо вядомае. Паэме не стае шырокага ліраэпічнага дыхання і належнага зместу.

Перабудовачны працэс 80х гадоў закрануў творчае развіццё ўсіх пісьменнікаў, у тым ліку і А. Русецкага. Многія кінуліся ў публіцыстыку і дакументалістыку, пачалі пісаць успаміны, публікаваліся дзённікі, запіскі, нататкі. А. Русецкі працягваў працу ў традыцыйным для сябе рэчышчы. Пісаў вершы, паэмы. У 1987 г. убачыла свет яго "кніга паэзіі" пад назвай "Хвала жыццю", даволі шматстайная паводле свайго зместу. На ўвесь голас загаварыла ў ёй памяць сэрца — "Я — мужыцкі сын...", "Песні", "Урок біяграфіі" (усе — 1985), "З юнацкага дзённіка" (1986), рознымі прыкметамі выявіла сябе сучаснасць — "Плённая пасрэднасць" (1982), "Бярэмся ранкам за гантэлі..." (1983), "Пасланнс спакойным паэтам" (1982), "З'яднаем думкі й рукі"...(1984). Узаемаадносіны чалавека і прыроды, змаганне за мір на зямлі, так званыя "вечныя тэмы" — усё гэта паранейшаму нязменна хвалюе аўтара, актывізуе яго паэтычную думку і пошук. I зноў яго цікавіць "натурфіласофія", лёс навуковых адкрыццяў, прырода і чалавек. Тэмы высокія, рамантычныя, аднак А. Русецкі не адрываецца ад зямлі, нават калі імкнецца — у традыцыйным рэчышчы сваёй творчасці — спасцігнуць паэтычны змест навуковых ведаў і законаў. У вершы "Праметэй", які мае падзагаловак "паводле К. Ціміразева", таксама выкарыстаны ў пэўным сэнсе навуковы сюжэт. Аўтар адштурхоўваецца ад старажытпай лсгенды аб Праметэі, які ўкраў у багоў нябесны агонь. Да гэтага часу людзі і ўся прырода карыстаюцца яго агнём.

Жменя промняў густых, пяцярнёю змахнутая з неба, на зялёнай зямлі адкладзецца рупна ў запас кольцам дрэва, арэхам і збожжам янтарным для хлеба — адбываецца дзіўнае дзіва пры нае, вакол нас.

"Праметэй (1984)

Паэт пераасэнсоўвае міф, адкрываючы ў ім спрадвечны і вечна актуальны сэнс. Пры гэтым ён паранейшаму не ігнаруе музычныя і пластычныя магчымасці верша, але яшчэ больш паслядоўна выяўляе схільнасць да "лагізаванасці" пісьма, рацыяналістычнасці, і гэтая акалічнасць паранейшаму ўплывае на індывідуальны стыль.

Найболып значны твор кнігі "Хвала жыццю" — паэма "Айкумена" (1981), у якой робіцца спроба глабальнага асэнсавання падзей у сённяшнім свеце. Крытыкі адзначалі, што асэнсаванне тэмы "прырода і чалавек", "прырода і культура", "прырода і тэхніка", імкненне адшукаць паэзію ў навуковых лабараторыях, законах, фактах — даўнія рысы мастакоўскай індывідуальнасці

аўтара. У паэме "Айкумена" ён пайшоў далей. Ен ужо не захапляецца дасягненнямі "тэхнасферы", як гэта было ў аднайменным вершы (зборнік "Зямля гаворыць зорам" — 1971), — яе выдаткі насцярожваюць:

Нядаўна гімнам здаваўся мне шматтрубны дым індустрыі нашай, цяпер глядзім, каб снег не чарнеў, не чэзлі кветкі ў жалобе сажы.

Які ж лёс чакае чалавека ў абдымках створанай ім тэхнасферы? Паэт пакуль што не дае выразнага адказу на гэтае пытанне, але ў душу закрадваецца трывога. Чалавек і яго шматстайная актыўнасць становяцца галоўным прадметам яго роздуму. Само паняцце "айкумена" азначае, як тлумачыць аўтар, "сукупнасць заселеных людзьмі тэрыторый зямнога шара". Гэта — улоннс, калыска чалавечага існавання. Часы памяняліся, і сама "айкумена" апынулася пад пагрозай экалагічнай катастрофы. Аўтар звяртаецца да чалавечага розуму і сумлення, імкнецца паказаць трагізм свету, пагрозу супрацьстаяння дзвюх сацыяльных сістэм — капіталізму і сацыялізму.

Разам з тым ён усім зычыць міру і дабрыні. Заключныя радкі твора напісаны на шырокім і натуральным паэтычным дыхлнні:

Мір табе бясконцы, Айкумена, мір тваім сялібам, працы — мір!

Паэма "Айкумена" завершана яшчэ да перабудовы у 1981 г. З пазіцый сённяшняга дня ўжо нельга не бачыць, ппо іеттным недахопам яе з'яўляецца некаторая псіхалагічная абстрактнасць. Інакш кажучы, лірычная мадэль чалавека — жыхарл "лйкумены" і носьбіта сучаснага светаадчування выглядас ў ёіі длстаткова расплывістай і няпэўнай. У паэме па сутнасці лдсутпічае праблематыка, якая сваім ідэйнамастацкім зместлм плдказвала б людзям, як вучыцца жыць разам, як быць грамадзянамі свету. Адсюль праявы інфляцыі і жанру, і слова, лдчужэнне набытага майстэрства ад душы паэта, дэкларатыўнасць. Новая паэтычная кніга "На зломе лёсу" выйшла ў 1995 г. З ёю ў яго творчасць прыходзіць новае нымярэпне жыцця, маральна больш глыбокае і паслядоўнае. Уілядлючыся ў старонкі нашай гісторыі, паэт асуджае духоўнае рл (бурэшіе чалавечнага ў чалавеку, што мела месца ў мінулым (і пс толькі ў мінулым) падаўленне ў ім пачуцця нацыянальнай годнасці і адказнасці. Узнікае і пачуццё ўласнай віны:

Запозна выкрываецца мана,

няўжо ж у гэтым і мая віна,

што прыляцеў

з вядомага ўсім выраю

з душою і даверлівай і шчыраю?

"Выкрываецца мана"

Думаецца, што гэта не паказное пачуццё, хоць пытанне, зададзенае ў вершы, і застаецца без адказу.

Паэзія А. Русецкага 90х гадоў пазначана роздумам, яна спалучае ў сабе філасофскаінтэлектуальны і публіцыстычны пачаткі:

Зямля мая — знямелы палігон асіміляцыі,

меліярацыі

і радыяцыі, дурной чыноўнапашахонскай працы. нарэшце ўдарыла ў набатны звон, у звон нмбёс. Бі ў звон, бі ў :звон!м

"Бі ў звон!"

Гэтыя радкі (нягледзячы на тое, што тады многія, не адзін Русецкі, білі ў звон) сведчылі, што паэт захаваў грамадзянскі тэмперамент і чуйнасць, здольнасць на далейшае творчае развіццё.

Разглядаючы здабыткі аднаго з сваіх сяброўпаэтаў, А. Русецкі прыйшоў да наступнага, вельмі істотнага абагульнення: "Адну кнігу — кнігу лірычнай паэзіі — паэт піша на працягу ўсяго жыцця. Яна — дакумент яго лёсу і часу". Думка слушная, яе пацвердзіў і зборнік "На зломе лёсу", у якім адлюстраваўся шматгранны характар паэта з уласцівым для яго ўдумліва філасафічным стаўленнем да жыцця, глыбокай памяццю, шырокім поглядам на свет. I зусім не выпадкова спецыялісты сцвярджалі, што яго паэзія паранейшаму найбольш звязана з развіццём інтэлектуальна заглыбленага стылю, у якім узмацняецца аналітычны пачатак:

... шукае навука, дзе ўзяць,

як багацце множыць. Захоплены ёю,

спяваў ёй нядаўна асанну, алс мушу Мальтуза слухаць

спакойна, з пашанай.

"Запавет"

Гэтыя радкі таксама паказальныя для Русецкага 90х гадоў. Зноў і зноў звяртаецца ён да разнастайных фактаў мінулага, жыцця свайго пакалення, у другі і ў трэці раз пераглядаючы перажытае. Спроба падагульнення жыццёвага вопыту паэта, яго ўдзелу ў падзеях другой сусветнай вайны на Далёкім Усходзе, знайшла ўвасабленне ў паэме "Насустрач лёсу" (1989), у якой выразна акрэсліваецца маральнае аблічча чалавекапераможцы — удзельніка тых падзей. Фарміраванне яго асобы, ідэйных перакананняў падаецца тут часцей за ўсё ў рэтраспектыўным плане. Аўтар намагаецца паказаць тыя сацыяльнагістарычныя каштоўнасці, на якія абапіраецца яго духоўны свет.

У паэме "Насустрач лёсу" таксама праявіліся асаблівасці таленту паэта і не толькі інтэлектуалізм, але і лірызм і лубліцыстычнасць, інтымнасць асабовых інтанацый і філасофская шырыня гуманістычных даляглядаў. Твор цікавы сваім пазнавальным планам, знітаванасцю чалавечых лёсаў з маштабнымі падзеямі XX ст.

Такім чынам, створанае А. Русецкім — несумненна каштоўная і эстэтычна значная старонка беларускай паэзіі, якая ў наш час узнялася да шырокіх агульнаеўрапейскіх даляглядаў, закрануўшы свет чалавечай асобы і істотныя аспекты агульначалавечай сацыяльнафіласофскай, інтэлектуальнай праблематыкі. Яго філасафічнасць заўсёды несла і нясе ў сабе актыўны стваральны пачатак. Ён часта звяртаецца да так званых "вечных тэм", але кожны раз імкнецца павярнуць іх пановаму. Колькі напісана пра месяц, а ў Русецкага ён — сучасны!

Ну што за мссяц, што за ясны лунае песняю ў стагоддзях, блішчыць, нібыта недасяжны, а людзі ў буцах па ім ходзяць.

I ўсмешкай мілага аблічча зямное свеціцца каханне — ягоны востраў таямніча плыве ў бяздонным акіяне.

Гэта зайздросная рыса — весці бясконцы дыялог са светам, удзельнічаць у стварэнні новай мастацкай свядомасці, новых традыцый у адносінах людзей да прыроды і да саміх сябе. У гэтым і місія паэзіі, якая нашмат пашырае нашы жьтццёвыя дыяпазоны бачання і мыслення.

Спіс выкарыстаных крыніц

паэт русецкі літаратура лірызм

1. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.– 2е выд., дапр. і дап.– Мн., 1991.

2. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя Мн.: Бел. навука, 2002. 928 с.

3. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.– М., 1982.

4. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.– М., 2000.