Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"
Тэма: Паэма Адама Міцкевіча «Гражына»
Мэта:
прасачыць, як паказана ў паэме гістарычнае мінулае нашай радзімы;
развіваць уменне аналізаваць літаратурны твор як адзінае цэлае; бачыць асаблівасці адлюстравання рамантычнага героя; фарміраваць асобасныя адносіны да прачытанага;
выхоўваць пачуццё грамадзянскага абавязку перад суайчыннікамі, патрыятызм.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
IІ. Тлумачэнне новага матэрыялу.
— Спадчына А. Міцкевіча з'яўляецца часткай сусветнай літаратурпай класікі. Ён заўсёды марыў аб прызнанні сваёй творчасці. Аўтар пісаў:
О, мне дажыць бы да гэтай уцехі, Каб мае трапілі кнігі пад стрэхі, Каб за кудзеляй сялянкі прысеўшы, Песні любімыя даўнія спеўшы Пра сірацінку-красуню, якая Вечарамі гнала птушыную стаю, I пра дзяўчыну, што скрыпку згубіла, — Каб і мае ўзялі кнігі сялянкі, Простыя кнігі, як іх калыханкі.
Настаўнік расказвае пра жыццёвы і творчы шлях А. Міцкевіча. (Асноўныя даты жыцця і творчасці пісьменніка вучні за-пісваюць у літаратурныя сшыткі.)
— А. Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у сям'і Мікалая і Барбары Міцкевічаў. Бацька яго быў адвакатам. 3 дзяцінства Адам выхоўваўся пад уплывам беларускіх песняў, легендаў, хараства навакольнай прыроды. Потым разам з Янам Чачо-там вучыўся ў Навагрудскай дамініканскай школе. Пасля яе заканчэння ў 1815 г. паступіў у Віленскі універсітэт, дзе спачатку вывучаў фізіку і матэматыку, а праз год перайшоў на гісторыка-філалагічны факультэт. Юнак уваходзіў у тайныя студэнцкія таварыствы філаматаў (сяброў навук), а пазней філарэтаў (сяброў дабрадзейнасці), праца якіх мела патрыятычна-асветніцкі характар.
Як і кожны малады чалавек, А. Міцкевіч перажыў кахан-не. У 1818 г., падчас канікулаў. ён прыехаў у маёнтак Туга-навічы, дзе пазнаёміўся з Марыляй Верашчакай. Пазней, працуючы настаўнікам Ковенскай гімназіі, ён прысвяціў Марылі цудоўныя лірычныя вершы. Але Марыля выйшла замуж за графа Путкамера. Паэт цяжка перажыў расстанне, хварэў доўгі час, не браўся за пяро.
Драма кахання дапоўнілася драмай грамадскай: улады раз-грамілі філарэтаў. Сябры, Ян Чачот, Тамаш Зан і Антон Адынец, былі высланы за межы Бацькаўшчыны. хМусіў пакінуць Коўна і А. Міцкевіч, які на працягу 1822—1824 гг. выдаў ыекалькі збор-нікаў паэзіі. Паэт накіраваўся ў Пецярбург. У чаканні прысуду А. Міцкевіч наведаў Крым, дзе напісаў «Крымскія санеты» (1826).
У 1826 г. А. Міцкевіч знаходзіўся ў Маскве (яго прызначылі на працу ў канцылярыю ваеннага генерал-губернатара), дзе ё.н пазнаёміўся з А. Пушкіным.
У сярэдзіне 1829 г. А. Міцкевіч атрымаў дазвол на выезд за мяжу і пакінуў Расію назаўсёды.
Паэт наведаў Гамбург, Берлін, Прагу, быў у Італіі, Парыжы. Ён сумаваў па Радзіме, успамінаў мінулае: гады юнацтва, мары пра незалежнасць Бацькаўшчыны. Усе гэтыя пачуцці адбіліся ў яго творы — паэме «Пан Тадэвуш».
–Чытанне паэмы “Гражына”
1. Першаснае ўспрыманне паэмы.
Ці спадабаўся твор? Ваша ўражанне ад прачытанага?
Якія эпізоды, героі запомніліся? Хто выклікаў у вас асуджэнне? Чаму?
Што хацеў сказаць сваім чытальнікам аўтар?
2. Работа па вызначэнні жанра твора.
Чаму гэты твор мы называем паэмай?
Як сам паэт вызначыў яе жанр? (Лігпоўская аповесць.)
Дык што ж гэта: паэма ці аповесць? Абгрунтуйце сваю думку. (Гэта паэма, але эпічная, бо ў ёй расказваецца пра гістарычныя падзеі, таму яе можна назваць нават гістарычнай паэмай.)
3. Як ў паэме перадаецца гістарычнае апісанне эпохі? Складаецца «Слоўпік эпохі» (гістарызмы і архаізмы): комтур — адзін з вышэйгаых чыноў у духоўна-рыцарскім ордэне; каганец — сподак з тлушчам або алеем і кнотам для асвятлення памяшкання; кнехты — пехацінцы; фускнехты — коннікі, кавалерысты; кілім — дыван; вотчына — снадчына, буйнае зямелыіае ўладанне; ратнік — воін, ваеыны чалавек; чало — лоб; лодж — куча галля; вайдэлоты — жрацы, якія расказваюць аб справах продкаў, усхваляюць іх подзвігі.
4. Зачытваецца пачатак паэмы: апісанне Навагрудскага замка, начны прыезд нямецкіх паслоў.
Што вы адучлі, чытаючы першыя радкі паэмы? (Трывогу, напружанасць, загадкавасць.)
Што дапамагло вам адчуць набліжэнне небяспекі? (Увага звяртаецца на вобразныя сродкі мовы.)
Зачытайце, як выглядалі «начныя госці», як яны сябе паводзілі.
Мы адчуваем, што адбудзецца нешта незвычайнае: прыезд нямецкіх паслоў для саветніка князя Рымвіда быў загадкай. А разгадка страшная: «брат на брата» ідзе з вайной і для гэтага ўступае ў тайную змову з тэўтонамі, вечнымі ворагамі літоўцаў і беларусаў.
ІІІ. Замацаванне новага матэрыялу.
5. Кароткі пераказ зместу паэмы, складанне яе плана, заніс у сшыткі.
Апісанне Навагрудскага замка.
Начныя госці.
Размова Рымвіда з князем Літаворам.
Княгіня Гражына.
Спробы княгіні пераканаць мужа.
Пагрозы нямецкага насла.
Трывожная вестка.
Бой з тэўтонцамі.
Дапамога загадкавага чорнага рыцара.
Гібель князёўны.
Смутак гараджан.
Пахаванне Гражыны і смерць Літавора.
Эпілог (расказ старога).
У ходзе пераказу настаўнік і вучні зачытваюць урыўкі з паэмы.
Работа над вобразам Гражыны.
Як названа паэма А. Міцкевіча, якая расказвае пра барацьбу літоўцаў з крыжакамі? Чаму?
Зачытайце апісанне знешнасці Гражыны. Якія яшчэ дэталі дапамагаюць нам уявіць прыгажосць гераіні, яе характар?
Як прыгажосць душы Гражыны раскрываецца ў яе дзеяннях, учынках?
Чаму Гражына вырашае дзейнічаць супраць волі мужа? У чым «выключнасць» яе ўчынка?
Ці можам мы аднесці яе да рамантычных герояў? (Настаўнік прапануе вучням звярнуцца да памяткі «Рамантызм».)
Чым прываблівае вас Гражына?
А як аўтар адносіцца да сваёй гераіні? Што дапамагло вам даведацца аб гэтым? (Літоўскае «гражас» азначае «прыгожы».)
У эпілогу твора ёсць такія радкі:
Не знойдзецца сягоння ў Навагрудскай гміне Ніводзін, хто не знаў бы песні аб Гражыне, Бо й дудары пяюць, і паўтараюць дзеўкі... А месца бітвы той цяпер завуць Літэўкі.
Якую думку аўтар сцвярджае гэтымі словамі? (Народ ніколі не забывае аб тых, хто выступае за яго інтарэсы, за яго свабоду.)
Гутарка пра Літавора і Рымвіда.
Зачытваюцца ўрыўкі з паэмы з апісаннем гэтых герояў.
— Якая асноўная думка паэмы? У якіх радках яна выказана аўтарам? (7 Рымвід, і Гражыма разумеюць, што эгаістычныя памкненні асобных князёў могуць прынесць гора ўсяму народу, што спрэчныя пытанні ў дзяржаве павінны вырашацца самімі правіцелямі, без прыцягнення знешніх сіл.)
Зачытаем словы Рымвіда:
3 вялікай крыўдаю прамовіў: «Пане! Я не магу сваім вушам даць веры! На брата брату трэба ўзняць далоні? Вось ён на немцах вышчарбіў сякеры І вострыць іх супраць сваіх смгоння! Нязгода — зло, ды скончыцца бядою Яднанне гэта. Мы ж — агонь з вадою!»
— У гэтых радках і заключаецца асноўная думка аўтара. Яны выражалі і асноўны настрой усёй прагрэсіўнай грамадскасці, якая імкнулася ў той час да аб'яднання сваёй раздробленай краіны ў барацьбе за яе свабоду і незалежнасць, чаму А. Міцкевіч прысвяціў усё сваё жыццё і творчасць.
ІV. Дамашняе заданне.
Ахарактарызаваць вобразы паэмы.
Выразна прачытайце ўрыўкі з паэмы, намалюйце ілюстрацыі да іх, пракаменціруйце.
3. Адкажыце пісьмова на пытанне «Што агульнага паміж памай А. Міцкевіча "Гражына" і "Словам пра паход Ігаравы"?
IX. Рэфлексія.
— Якія ўражанні, пажаданні вы хацелі б выказаць пасля сённяшняга ўрока? Ці задаволены вы сваёй працай?