Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

Рэферат

на тэму:

“Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян”

Брэст 2009

Казкі пра жывёл, як ужо было сказана, вылучаюцца з казачнага эпасу перш за ўсё сістэмай вобразаў. Гэта творы, у якіх асноўнымі суб'ектамі або аб'ектамі дзеяння выступаюць жывёлы і птушкі. Сістэма вобразаў часам пашыраецца, уключае і людзей, але адным з галоўных персанажаў і ў гэтых выпадках заўсёды аказваецца жывёла ці птушка. Даследчыкі лічаць гэтыя казкі адной са старажытнейшых жанравых разнавіднасцей казачнага эпасу, аднак дакладнага малюнка ўзнікнення і развіцця казак аб жывёлах мы яшчэ не маем.

Вучоныя выказваюць розныя погляды на гэту праблему. Некаторыя па-ранейшаму вызначаюць магістральцую лінію развіцця казкі, у тым ліку і казкі пра жывёл, формулай «ад міфа да казкі», іншыя лічаць, што для фарміравання казак аб жывёлах патрэ'бны былі пэўныя перадумовы як у сферы матэрыяльнай, так і духоўнай вытворчасці: наяў-насць пэўнага вопыту «бессвядома-мастацкага» асэнсавання свету, першых спроб утварэння вобразаў жывёл, першых прымітыўных сюжэтаў. Гэты першапачатковы вопыт мог быць набыты ў прымітыўных апавяданнях, дзе паступова канцэнтраваліся назіранні чалавека над навакольным светам, яго працоўны, у тым ліку і паляўнічы, вопыт. Тут узнікалі ўстойлівыя матывы, сюжэтныя сітуацыі, якія пастудо-ва ўваходзілі ў традыцыю, замацоўваліся ёй. Бясспрэчпа, у казках адбіліся міфалагічныя ўяўленні як сістэма поглядаў на навакольны свет і грамадскія адносіны, уласцівыя раннім этапам развіцця грамадства, але не яны далі пача-так казкатворчасці.

У гэтай сувязі варта прыгадаць разважанні вядомага вучонага У.Я. Гіропа аб паходжанні і развіцці чарадзейнай казкі. Ён падкрэсліваў, што сюжэт можа быць больш етаражытны за жанр. «Асобныя матывы, эпізоды, фабулыбылі раней, чым стваралася казка. Казкі яшчэ няма, але тыя ўяўленні, тыя вобразы, тыя фантастычныя або рэальньія падзеі, аб якіх яна апавядае, маглі мець месца ў даказкавых утварэннях або нават у рэальнасці». Такімі «даказкавымі ўтварэннямі», з якіх пачыналіся казкі аб жывёлах, маглі быць разнастайныя паляўнічыя анавяданні і іншыя элементарныя фальклорныя тэксты. Дарэчы прыгадаць так-сама, што грамадству архаічнага тыпу ўласцівьгсінкрэтычны стан духоўнай культуры, дзе фальклорныя формы былі пераплецены з рознахарактарнымі комплексамі, якія ў ходзе развіцця парадзілі самыя розныя галіны духоўнай культуры — абрады, вераванні, міфы, наратыўныя жанры і інше. Казкі аб жывёлах фарміраваліся пад уплывам працоўнай практыкі як адзін са сродкаў абагульнення і замацавання працоўнага і сацыяльнага вопыту людзей і не адразу набылі прыкметныя адзнакі жанру.

Аб тым, што якраз у выніку працоўнай практыкі і рэальных, калі можна так сказаць у дачыненні да таго часу, адносін да навакольнага свету ўзніклі многія казкі аб жывёлах, сведчыць той факт, што яны вельмі трапна пера-даюць характары, звычаі, асаблівасці паводзін і нават рухаў розных жывёл. Каб адзначыць усе гэтыя якасці, чалавек павінен быў назіраць жывёл як звычайных істот, як прадмет палявання або прыручэння, а не як нейкае бажаство. У той жа час непасрэдныя водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока былі распаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі на развіццё народнай творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмі рэдка. Найбольш вядома казка пра мядзведзя на ліпавай назе. Яна рэзка адрозніваецца ад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца мядзведзь. Мядзведзь помсціць селяніну і яго жонцы затое, што яны нарушылі забарону паляваць на «свяшчэнную жывёлу» — татэма.

Далейшыя этапы эвалюцыі казак аб жывёлах, як і іх вытокі, высветліць таксама вельмі складана. Нават у са-хмых ранніх запісах нямала ўжо казак-алегорый, якія захавалі і пранеслі скрозь стагоддзі вобразную сістэму, але страцілі першапачатковы змест.

Беларускія казкі аб жывёлах — адна з каларытнейшых з'яў не толькі ў беларускім фальклоры, але і ў Казач-ным эгіасе ўсіх славянскіх народаў, асабліва ўсходніх славян. У змесце і сістэме вобразаў беларускіх казак аб жывё-лах і казак іншых славянскіх народаў шмат агульнага. У гэтых творах дзейнічаюць дзікія і хатнія жывёлы, а такса-ма птушкі і насякомыя. Найболып вядомыя персанажы - лісіца, воўк, мядзведзь, заяц, дзік, сабака, кот, баран, каза, конь, певень, гусак, качар, муха, пчалаі інш. Вельмі важнай асаблівасцю казак аб жывёлах з'яўляецца тое, што амаль ва ўсіх творах за дзеючымі асобамі захоўваюцца найбольш тыповыя для іх якасці: асноўная рыса лісіцы — хітрасць, ваўка - прагнасць, ката - мудрасць і г.д. Такім чынам, з казак аб жывёлах перад намі паўстаюць не толькі цікавыя, жывыя, з характэрнымі асаблівасцямі паводзін і знешняга выгляду вобразы са свету жывёл, але ў першую чаргу воб-разы-абагульненні, якія раскрываюць перад слухачом у шматграннасці праяў сяброўства і здраду, бескарыслівасць і прагнасць, справядлівасць і ашуканства і т.і. Мы бачым своеасаблівы сінтэз: з аднаго боку, у вобразах казак аб жывёлах праявіліся вельмі трапныя назіранні людзей над навакольнай прыродай, а з другога — абагульнены вопыт грамадскага побыту, жыцця і ўзаемаадносін людзей, прычым гзта апошняе і вызначае змест вобраза.

Вобразы казак аб жывёлах вылучаюцца мастацкай дасканаласцю і лагічнай завершанасцю. Як і ўсе казачныя воб-разы, яны не маюць выразнай дэталізацыі, а звычайна падкрэсліваюць адну галоўную рысу характару.

Возьмем, напрыклад, казкі, у якіх асноўнай дзеючай асобай з'яўляецца лісіца. Хітрасць вызначае яе паводзіны ў сахмых разнастайных сітуацыях, у сутыкненнях з людзьмі і рознымі прадстаўнікамі свету жывёл. Хітрая лісіца спрыт-на ашуквае селяніна і ласуецца свежай рыбай; яна зна-ходзіць спосаб выбрацца з ямы, куды трапіла з іншымі звярамі; ашуканствам выманьвае ў дразда яго дзетак; шырока карыстаецца прагнасцю і дурасцю ваўка. Праўда, у некаторых казках ліса, нягледзячы на сваю хітрасць і спрыт, застаецца пераможанай. Яе пераможца - кот, які звычайна малюеццаў казках мудрым, адданым і смелым сябрам. Кот не толькі адбірае ў лісіцы свайго сябра — пеўніка, але і карае драпежніцу разам з яе дочкамі. Лісіцу перахітрыў чалавек: замест курэй ён прынёс у мяху двух сабак, якія і выцягнулі лісіцу з нары. Хітрыкі лісы выкрыў цецярук. Аднак і ў такіх казках, дзе ліса застаецца пераможанай, яна не пазбаўлена асноўнай сваёй якасці ~ хітрасці, побач з якой можна заўважыць і несумленнасць, і нават здрадніцтва.

Вельмі паслядоўна паказваюцца ў казках і вызначальныя рысы ваўка. Воўк прымае парады лісіцы і хвастом ловіць рыбу ў палонцы. Яму патрэбна толькі вялікая рыба, і ён, не зважаючы на словы лісы, прыгаворвае: «Лавіся, рыбка, усё вялікая ды вялікая», накуль яго хвост не ўмёрз у лёд і не збегліся з качэргамі сяляне. Перш чым з'есці каня, воўк згаджаецца зняць з яго падковы Г атрымлівае моцны ўдар капытам. Ствараючы вобраз прагнага, ненажэрнага і дурнога ваўка, народ гіпербалізуе гэтыя рысы, каб яшчэ мацней падкрэсліць усю іх непрывабнасць і агіднасць.

Побач з замацаваннем за пэўнымі персанажамі казак найбольш характэрных для іх рыс у казках аб жывёлах захоўваецца і строгая, заснаваная на сіле іерархія ў відносінах паміж гэтымі персанэокамі. Мядзведзь дужы, таму ён пануе над усім звярыным царствам (казка «Дзедава рукавіч-ка»), нягледзячы на відавочную непаваротлівасць і неразум-насць. Яго недалёкасцю шырока карыстаюцца ў сваіх інтарэсах іншыя драпежнікі, якія крыўдзяць безабаронных звяроў. Гэтыя казкі вельмі нагадвалі слухачам жыццё, у якім дужы панаваў над слабым, багаты над бедным. Казкі, якія выкрывалі сацыяльную няроўнасць і адлюстроўвалі крытычныя адносіны народа да рэлігіі, царквы і яе служак («Ліса-каталічка», «Курка-рабушка»), набывалі сатырычнае гучанне.

У казках аб жывёлах народ з павагай гаворыць аб сяб-роўстве, шчырай і бескарыснай дапамозе, імкненні да спра-вядлівасці, рашуча асуджае няўдзячнасць і здрадніцтва таварышам, з тонкім гумарам высмейвае фанабэрыю, зайзд-расць, баязлівасць.

Заслугоўвае ўвагі характар канфлікту многіх казак аб жывёлах. Лісіца або каза выганяюць зайчыка з'яго хаткі, певень трапляе ў кіпцюры лісы, воўк збіраецца садраць кажух з авечкі, воўк праглынае казлянятак — усё гэта, па сутнасці, канфлікт сілы, сутыкненне дужага са слабым, але ў развіцці дзеяння на першы план выступаюць праблемы сацыяльнага або маральна-этычнага характару.

Лншага плана канфлікт у казках «Лісіца і жораў», «Жо-раў і чапля» і многіх да іх падобных, якія адлюстроўваюць сутыкненне характараў, а не супрацьлеглых сацыяльных сіл. У прасякнутых тонкім гумарам творах нас пацяшае гісторыя безвыніковага сватання жорава да чаплі і чаплі да жорава; частаванне лісіцы і жорава, якія так і не здолелі нічым паласавацца з-за ўзаемнай «гасціннасці»; спрэчка савы з варонай аб тым, чые дзеці прыгажэйшыя, і г.д Усе гэтыя малюнкі адлюстроўвалі рэальнае жыццё, уласцівыя людзям учынкі, іх станоўчыя якасці, а таксама слабасці і недахопы.

Называючы казкі аб жывёлах «перламі беларускага казачнага эпасу», даследчыкі мелі на ўвазе не толькі іх змест, але і мастацкае майстэрства. У свой час Я.Ф. Карскі пісаў, што проза беларускіх казак асаблівая: ёй уласцівы казачны склад, які знаходзіцца ў цеонай сувязі з іншымі відамі народнай паэзіі — песнямі, не кажучы ўжо аб пры-казках і прымаўках. Гэта палажэнне даследчыка датычыць усіх відаў беларускіх казак, але асабліва выразна казачны склад адчуваецца ў казках аб жывёлах, якія Я.Ф. Карскі шырока выкарыстоўвае для абгрунтавання сваёй думкі.

Адной з важных адзнак, што характарызуе казачны эпас са знешняга боку, Я. Карскі лічыў наяўнасць рыфмы, асаб-ліва ў прыказках-зачынах і ў канцоўках: сказы, якія ідуць адзін за адным, рыфмуюцца або ў дзеясловах унутры сказа, або ў апошніх словах.

Своеасаблівы казачны склад ствараецца шырокім ужы-ваннем пастаянных эпітэтаў, параўнанняў, уключэннем у жывую тканіну апавядання песень, прыказак, прымавак, а таксама рознымі кампазіцыйнымі сродкамі: рэтардацыяй, паўторамі, формуламі і інш.

У пабудове казак аб жывёлах звычайна ёсць усе састаўныя часткі класічнай казкі: прыказка-зачын, завязка дзеяння, яго развіццё, фінал і канцоўка, хаця такая класічная схема не заўсёды вытрымліваецца, што залежыць і ад майстэрства казачніка і ад характару твора, дынамічнасці развіцця яго сюжэта.

Непасрэдна ў развіцці сюжэта беларускія казкі аб жывёлах маюць менш традыцыйнай абраднасці, чым, напрык-лад, чарадзейныя казкі. Аднак і ў гэтых творах ужываецца рэтардацыя, трохкратны паўтор дзеяння (напрыклад, лісіца тройчы крадзе пеўня, воўк тройчы спрабуе з'есці казлянят і г.д.), агульныя месцы і інш. Казкі аб жывёлах у большасці сваёй апавядаюць аб пэўных падзеях, здарэннях, разгортваючы іх перад слухачом у строгай паслядоўнасці. Пры гэтым важнае месца ў казках аб жывёлах займае дыялог, які дае здольнаму казачніку вельмі шырокія магчымасці для імправізацыі, пе-раўвасаблення. Дыялог складае аснову казак «Пчала і шэршань», «Ліса і цецярук» і інш.

Па асаблівасцях кампазіцыі сярод казак аб жывёлах вылучаецца груна к умулятыўных або, як іх яшчэ называюць, ланцужковых. Ад іншых твораў казач-нага эііасу яны адрозніваюцца тым, што лёгка падзяляюцца на асобныя сюжэтныя звенні. Кожнае са звенняў сюжэт-нага ланцуга ўключае ў сябе ўсе дэталі папярэдняга звяна і яшчэ нешта новае. 3 кожнай новай, наступнай ступенню павялічваецца лік дзеючых асоб, адбываецца так званае «на-рашчэнне» дзеяння. Па такім прынцыпе пабудаваны казкі «Курка-рабушка», «Верабей і былінка» і інш.

I ў кумулятыўных казках выказаны адносіны народа-да розных грамадскіх з'яў. Жартоўная развязка казкі «Курка-рабушка», у якой гаворыцца аб тым, што дзяк падраў свае кнігі, а поп падпаліў царкву, пэўным чынам харарста-рызуе адносіны працоўных да служак культу.

Беларускія казкі аб жывёлах — частка казачнага эпасу славянскіх народаў — узбагачаюць паэзію славян новымі сюжэтамі, вобразахчі, мастацкімі сродкамі. Хаця болыпасць сюжэтаў беларускіх казак аб жывёлах мае паралелі з каз-камі іншых народаў і адзначана ў міжнародных паказаль-ніках, многія творы або дапаўняюць і пашыраюць вядомыя сюжэты, або зусім не маюць варыянтаў у вусна паэтычнай творчасці славян.

Казка «Дзяцел, воўк і лісіца» раскрывае перад слухачом улш вядомыя. рысы лісы і ваўка: хітрасць і кавар-насць першай і дурасць другога, але выяўляюцца гэтыя якасці ў дзеяннях і акалічнасцях, не адлюстраваных у казачным эпасе іншых славянскіх народаў. Даведаўшыся, шго воўк хоча справіць сабе кажух, лісіца раіць яму краўца, які «добра шые», «добра й мерае». Такім краўцом аказаўся папоўскі жарабец, які змалаціў капытамі ваўка і ледзь жывога зацягнуў яго на папоўскі двор. Сюжэт гэтай казкі на-бліжаецца да тыпу 47 параўнальнага паказальніка сложэтаў у сходнеславянскіх казак.

Своеасаблівы сюжэт казкі «Адчаго ваўкі званка баяцца». За добрую службу станавы дае лісіцы на некаторы час свой уласны званок, і з тае пары ўсюды людзі баяліся лісіцу і імкнуліся дагадзіць ёй, як самому станавому. Аднойчы воўк гіазычыў у лісіцы званок I пабег да пастухоў па барана. Але пастухі не далі ваўку веры, што ён прыйшоў ад станавога, набілі яго, а званок адабралі. 3 таго часу як пачуе воўк званок, так і ўцякае, бо думае, што гэта станав.ы шукае яго, каб пакараць. Сюжэт гэтай казкі зусім не адлю-страваны ў вядомых паказальніках казачных сюжэтаў і ўласцівы толькі беларускаму фальклору.

Сярод беларускіх казак аб жывёлах, сюжэты якіх адлюстраваны няпоўна ці зусім адсутнічаюць у паказальні ках казачных сюжэтаў, можна назваць некалькі твораў аб птушках і насякомых. Напрыклад, Е. Раманаў у другім томе «Матэрыялаў гга этнаграфіі Гродзенскай губерні» змясціў некалькі казак пра вяселле вераб'я і іншых птушак. Гэтыя казкі вельмі блізкія да песень, ад якіх, відаць, і бяруць свой пачатак, захоўваючы сюжэт, рытміку, рыфму. Заўважым, дарэчы, што песні пра вяселле вераб'я шырока вядрмы ў беларускай, рускай, украінскай народнай паэзіі, у творчасці іншых славянскіх народаў. Аднак нягледзячы на відавоч-ную блізкасць гэтых сюжэтаў да песенных, у нас няма падстаў не згаджацца з Е. Раманавым, які аднёс іх да казак, тым больш што ў яго ж працах варыянты гэтых твораў, калі яны бытавалі як песні, змешчаны ў раздзеле гумарыстычных песень.

Па матывіроўцы ўчынкаў і трактоўцы вобразаў арыгінальным творам з'яўляецца запісаная М. Федароўскім казка «Шэршань у сватох», хаця. яна некалькі нагадвае вядомы сюжэт аб сватанні жорава і чаплі.

Ужо толькі гэтыя прыклады даюць падставу сцвярджаць, што беларускія казкі аб жывёлах у пэўнай ступені пашыраюць тэматычныя рамкі казачнага эпасу славян, уз-багачаюць яго новымі сюжэтамі, уносяць нешта сваё, спецыфічнае ў сістэму вобразаў. Асноўныя героі беларускіх казак аб жывёлах тыя ж, што і ў казачным эпасе іншых славянскіх народаў. У той жа час нярэдка ў трактоўцы вобразаў з прычыны пэўных гістарычных умоў з'яўляюц-ца некаторыя новыя рысы, якія надаюць гэтым вобразам своеасаблівы каларыт і нават новае ідэйнае гучанне. 3 гэтага пункту погляду заслугоўвае ўвагі казка «Ліса-каталічка». У аснове яе ляжыць сюжэт, вызначаны «Няхай той серадзіць, хто на неба глядзіць» і сфармуляваны настул-ным чынам: «Лісіца адмаўляецца ўзяць мяса з пасткі, спасылаючыся на посны дзень (серада, пятніца); воўк трап-ляе ў пастку, лісіца забірае мяса». Па сутнасці, перад намі адна са шматлікіх казак, персанаж якой для ажыццяўлення сваёй задумы прыкрываецца набожнасцю, неабходнасцю строга прытрымлівацца ўказанняў і забаронаў царквы. Ужо сама па сабе падобная калізія садзейнічае выкрыццю ханжаства, двудушша і маны. Але ў беларускай казцы лісіца, каб растлумачыць мядзведзю, чаму яна сама не з'ела мяса, падкрэслівае, што яна — каталічка.

Гэты штрых у казачным вобразе не выпадковы і заключае ў сабе пэўны сэнс. У беларускім фальклоры народ з аднолькавай сілай і трапнасцю крытыкуе служак і праваслаўнай, і каталіцкай, і іудзейскай цэркваў, сектантаў, знаха-роў, шаптух. У адносін

Розныя канцэпцыі ў сувязі з гэтай праблемай выказаны ў фальклорных працах апошніх год. Так, У.П. Анікін на падставе этымалагічнага аналізу выказаў думку аб рэальнай аснове вобраза змея як фантастычнага ўвасаблення агнявых з’яў у прыродзеі ў быце. “Калі змей – агонь, - піша Анікін, - тады няцяжка зразумець, чаму казачны змей надзяляецца мноствам галоў: гэта шматлікія вогненныя языкі. На месцы зрубленных галоў вырастае мноства іншых.”

Казкі аб жывёлах, якія займаюць значнае месца ў казачным эпасе беларускага народа, з’яўляюцца па свайму паходжанню найбольш старажытнымі, аб чым сведчаць адбіткі старажытных вераванняў, наіўная першабытная фантазія некаторых твораў, сцёршая межы паміж светам жывёл і светам людзей. Узнікшы ў дакласавым грамадстве, казкі аб жывёлах развіваліся далей у класавым грамадстве, папаўняліся новымі творамі. На жаль, нават самыя першыя запісы беларускіх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкі гэтых твораў на ранніх этапах іх развіцця.

Казкі аб жывёлах узніклі пад уплывам працоўнай практыкі. Яны адлюстроўвалі не толькі адносіны чалавека да навакольнага свету, але і тыя мэты, да дасягнення якіх імкнуліся людзі. Падкрэсліваючы гэты бок народнай паэзіі, А.М. Горкі пісаў, што ў казках і міфах “мы чуем водгукі працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы”.

Як сцвярджаюць даследчыкі казак аб жывёлах, на развіццё гэтага віду казачнага эпасу вялікі ўплыў аказалі анімістычныя і асабліва татэмістычныя ўяўленні першабытных людзей. Такія сцвярджэнні правільныя, аднак было б памылковым лічыць анімізм і татэмізм асновай узнікнення казак аб жывёлах і той глебай, на якой фарміравалася фантастыка гэтых твораў. Уяўленні першабытных людзей аб тым, што жывёлы могуць размаўляць паміж сабой, думаць і рабіць многае з таго, што ўласціва толькі чалавеку, маглі ўзнікнуць і узніклі раней татэмізму і не залежалі ад абагульнення жывёл. Перш чым абагаўляць пэўных жывёл і лічыць іх сваімі роданачальнікамі – “татэмамі”, чалавек павінен быў узняць іх на гэту вышыню, надаўшы ім розныя звышнатуральныя якасці, водгукі якіх можна знайсці ў казках.

Непасрэдна ж водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока былі распаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі на развіццё народнай творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмі рэдка. Найбольш вядомая казка пра мядзведзя на ліпавай назе, што рэзка адрозніваецца ад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца мядзведзь. Казка апавядае аб тым, як мядзведзь, якому адсеклі лапу, ідзе адпомсціць селяніну і яго жонцы, што парушылі забарону паляваць на “свяшчэнную жывёлу” – татэма.

Першапачатковы сэнс казак аб жывёлах, у якіх адлюстрована залежнасць чалавека ад сіл прыроды, паступова змяняўся. Пад уплывам працоўнай практыкі, калі, як гаварыў А.М. Горкій, “рукі вучаць галаву, затым паразумнеўшы галава вучыць рукі, а разумныя рукі зноў і ўжо мацней сазейнічаюць развіццю мозгу”, чалавек ўсё больш і больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яе сабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленннях аб навакольным свеце ўсё больш пачынаў пераважаць рацыянальна пачатак. Новыя адносіны чалавека да прыроды і з’яў сацыяльнага жыця знайшлі своё адлюстраванне і ў народнай вуснапаэтычнай творчасці.

У эпоху феадалізму многія казкі аб жывёлах сталі па сутнасці казкамі сацыяльнага зместу. У гэтых творах захаваліся трапныя назіранні над з’явамі прыподы, характарам, паводзінамі і звычаямі розных жывёл, але галойным аб’ектам іх стаў чалавек і яго становішча ў класавым грамадстве. Аднак карэнныя змены ў змесце не выклікалі значных змен у мастацкай форме гэтага тыпу казак. Як слушна заўважыў У.П. Анікін, “выдумка ў казках страціла свій былы характар і ператварылася ў паэтычную ўмоўнасць…, іншасказаннне, алегорыю. Пераход старажытнай фантастыкі ў алегорыю быў тым натуральный, што і раней жывёлы надзяляліся антрапаморфнымі рысамі: звер лічыўся істотай, якая валодае мовай і чалавечым розумам”. Казкі аб жывёлах зрабіліся ў пераважнай большасці алегарычнымі творамі, у якіх народ адлюстроўваў розныя бакі свайго жыцця, выкрываў заганы грамадства, заснаванага на прыгнечанні чалавека чалавекам.

Звычайна ў беларускіх казках аб жывёлах дзейнічаюць звяры і птушкі, якія характаразуюць мясцовую фауну: мядзведзь, воўк, ліса, дзік, заяц, жораў, чапля, дрозд, а таксама хатнія жывёлы і птушкі: казёл, бран, конь, сабака, кот, певень і інш. Ужо нават адзін пералік “дзеючых асоб” гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны з жыццём іх творцаў і з навакольнай прыродай і як яны адрозніваюцца ад казак іншых народаў свету.

Адна з асаблівасцей казак – замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якія і вызначаюць павдзіны герояў у пэўных сітуацыях. Ліса вызначаецца хітрасцю, і гэта амаль заўсёды прыносіць ёй поспех у бойках і спрэчках з іншымі жывёламі. Воўк дужы, але вельмі прагны. Неразумны, а таму яго часта абурваюць ліса, свіння і нават гусі. Не вызначаецца розумам і мядзведзь, галоўная рыса якога – незвычайная сіла. Наадварот, вельмі мудры і разважлівы кот, які дае парады пакрыўджаным і нават выступае іх абаронцам. Кот і лісіца дзякуючы смеласці і кемлівасці перемагаюць мядзведзя, воўка і дзіка.

Адна з шырока вядомых у рускім, беларускім і ўкраінскім эпасе казка “Церам-церамок” паказвае і асуджае панаванне дужага над слабым. Яе беларускія варыянты “ Дзедава рукавічка”, “Муха-хахаўка” і інш. Вельмі трапна і красамоўна характарызуюць звяроў. Выкрываючы няроўнасць, панаванне несправядлівасці, народ асуджаў і іншыя заганы тагачаснага грамадства. Удала высмейваюцца ў казцы “ліса-каталічка” ханжаства і крывадушнасць, якімі заўсёды выдзяляліся служкі культу і тыя, хто выстаўляў напаказ сваю “набажнасць”. Знайшоўшы ў пастцы падсмажанае мяса ліса запытала ў мядзведзя:

Кумок-галубок, ці еў ты сёння?

Не, кумка-галубка, не прыйшлося.

Ну, пойдзем, я цябе завяду ў адно месца – слаўнае снеденне будзе! Сама б з’ела, да сёння серада – мне нельга есці – я каталічка.

Спасіба, кумка-галубка, пойдзем!

Вось ліса падвяла мядзведзя к гэтаму мясу. Як толькі ён дакрануўся, так ягоабхваціла пастка і падняла ўгару. Ліса тады ўзяла мяса ды й есць. А мядзведзь ёй:

Кумка- галубка, табе ж серада.

Э, кумок-галубок, няхай той серадзіць, хто ў гару глядзіць.

Ідэалы народа, яго высокароднае маральнае аблічча яскрава праявіліся ў казках, якія ўслаўляюць імікненне да працы і справядлівасці, сяброўства і ўзаемадапамогу, смеласць, рашучасць, знаходлівасць.разам з тым народ рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкім гумарам казкі высмейваюць фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць. У казцы “Як кот і сабака з ваўком дружбу вадзілі” асуджанцца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў чытача выклікаюць стары конь, сабака або кот, якіх няўдзячны гаспадар выганяе з дому, бо яны яму ўжо больш не могуць прынесці карысці. Звычайна ў казках на дапамогу пакрыўджаным прыходзяць іншыя звяры і справядлівасць перамагае.

Сярод казак аб жывёлах своеасаблівай пабудовай вылучаецца группа камулятыўных або ланцугападобных твораў. Сюжэт казкі лёгка падзяляецца на асобныя эпізоды-звенні. Кожны наступны эпізод уключае ў сябе ўсе дэталі папярэдніх і дапаўняецца нечым новым. З кожнай новай падзеяй павялічваецца колькасць дзеючых асоб, адбываецца “нарашчэнне” дзеяння.

Камулятыўныя казкі, як і іншыя казкі аб жывёлах, былі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі. Яны адлюстравалі погляды працоўных, іх адносіны да розных з’яў грамадскага жыцця і побыту. Напрыклад, казка “Курка-рабушка” вельмі ўдала перадае іранічныя адносіны народа да служак культу і царквы.

Вывучэнне эпаса ў школе пачынаецца з казак. Гэта мэтазгодна, зыходзячы з вучэбна-выхаваўчых задач, якія рашае настаўнік на ўроках лтаратуры. Дзеці дзесяці гадоў любяць казкі, шмат іх чулі ад дарослых, па радыё, тэлевізару, чыталі ў пачатковай школе. Яны маюць пэўныя фактычныя веды, пэўную аснову для тэарытычных абагульненняў пра жанравую адметнасць эпасу ў цэлым і казак у прыватнасці.

Казкам адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, да ўсяго незвычайнага і яркага, іх здольнасці здзіўляцца, перебольшваць, фантазіраваць. Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя і зразумелыя дзецям, яны глыбока закранаюць пачуцці юнных чытачоў. У казках станоўчы герой трапляе ў вельмі складаныя сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод і выпрабаванняў. Але ён іх пераадольвае. У творах гэтага жанру заўсёды зло караецца, справядлівасць перамагае. Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць дзяцей разумець народнае ўяўленне пра дабро і зло; высогкае, сумленнае і агіднае і нізкае; гуманнае і жорсткае.

Народны эпас выхоўвае без надакучлівых павучанняў, проста і натуральна. Ён умацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здобнасці.

Народныя казкі пазбаўлены паглыбленай псіхалагізацыі, у іх няма разгорнутых апісанняў. На першым плане развіццё сюжэта, часам з элементамі прыгод. Героі раскрываюцца праз прамыя характарыстыкі, праз дзеянне і ўчынкі, праз узаемаадносіны з іншымі героямі, праз дыялог. Усё гэта дапамагае дзецям правільна зразумець сэнс казкі.

Школьная праграма арыентуе настаўніка на тое, каб ён вучыў пяцікласнікаў вылучаць эпізоды ў мастацкім творы. “Эпізод, - чытаем у слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, - асобная падзея ў творы, якія мае пэўнае самастойнае значэнне ў развіцці сюжэта або ў характарыстыцы персанажа”. У народным эпасе ланцуг эпізодаў стварае казачны сюжэт, і ў аснове кожнага эпізоду – пэўныя падзеі, пачатак іканец якіх у казцы лягчэй і прасцей успрымаецца вучнямі гэтага ўзросту.

Для казак характэрны ўстойлівы слоўнік: стэрэатыпныя казачныя выразы, устойлівыя эпітэты, сінтаксічныя поўторы, словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, а таксама казачные формулы: зачын, канцоўка, трохразовыя поўторы. Усё гэта надае пэўную эпічнасць матацкаму твору, а таксама спрыяе яго запамінанню, узбагачае мову вучняў.

Для класнага вывучэння (у школах з беларускай мовай навучання) праграма прапануе народныя казкі “Ленінская праўда”, “Лёгкі хлеб”, “Музыка-чарадзей”, літаратурную казку Уладзіміра Дубоўкі “Хто дужэйшы?”, а для самастойнага чытаня – народную казку “Пану навука” і казку Алеся Якімовіча “Каваль Вярнідуб”. Гэтыя творы вызначаюцца тэматычнай і жанравай разнастайнасцю. Дзеці могуць пазнаёміцца з казкай пра жывёл (“Лёгкі хлеб”), з чарадзейнымі казкамі (“Музыка-чарадзей”, Уладзіміра Дубоўкі “Хто дужэйшы?”, Алеся Якімовіча “Каваль Вярнідуб”), з бытавымі (“Ленінская праўда”, “Пану навука”).

Сярод спроб упарадкавання казкавага матэрыялу найбольш удалай уяўляецца класіфікацыя Уладзіміра Пропа, у аснову якой пакладзена “спецыфічная казкавая форма сюжэта”. Ён вылучае: 1) казкі пра жывёл; 2)чарадзейныя; 3)навелістычныя; 4)кумулятыўныя.

Такі падзел не выклікае значных заўваг, але самі назвы жанравых разнавіднасцяў, на нашу думку, патрабуюць карэктавання. Напрыклад, казкі пра жывёл больш правільна было б назваць анімалістычнымі, бо жывёльныя вобразы ў іх – толькі сродкі выражэння культурных сэнсаў.

Літаратура

1.Померанцева Э. Мифологические персонажи в русском фольклоре. – Москва: Наука, 1975

2.Элиадэ Э. Миф о вечном возвращении. – С.-Петербург: Алетейя, 1998

3.Кравцов Н. Проблемы теории фольклора // Проблемы фольклора. – Москва: Наука, 1975

4. Пропп В.Я. Русская сказка. Л., 1984. С. 236.

5. Чыстов К.В. Народные традыцыі і фольклор. Л., 1986. С. 31.

6. Л. Г. Вараг н др. Л., 1979. (Скарочанае абаіначэнне — СУС.)

7.Гусев В. Эстетика фольклора. – Ленинград: Наука, 1967