Святы и абрады беларусау
Мiнiстерства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Беларускi дзяржауны тэхналагiчны унiверсiтэт
Кафедра беларускай мовы
Рэферат па тэме:
Выканала студэнтка
I курса I групы ХТ i Т
Падута Вольга Вiктарауна.
Мiнск 2000 г.
План.
1. Уводзiны.
2. Асноўная частка.
а) Агульная частка.
б) Дзяды, Купалле, Радзiны, Вяселле.
Заключэнне.
Абрады-сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.
Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.
Болыпасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.
Асаблівасць беларускіх абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.
3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.
Абрады зямельныя. Цыкал замацованных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасованасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя - звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя - гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія - звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія - са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецывіку.
Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.
Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы - царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята - Вялікдзень, да купалля - свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.
Сказаўшы, што такое святы і абрады я перахаджу да агульнага агляду свят і абрадаў беларусаў якія найбольш былі распаўсюджаны на Беларусі і іх невялікай характарыстыкі.
Стрэчанне ці грамніцы - гуканне вясны. Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.
Масленка. Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.
Гуканне вясны. Гэтае свята характэрна для Усходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.
Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.
Камаедзіца. Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.
Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.
Наўскі Вялікдзнь. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца свята ўшанавання памерлых.
Юр'я. Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня."
Пахаванне стралы. У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушесця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.
Зялёныя святкі. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.
Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.
Жніво. Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.
Жаніцьба коміна. Гэтае свята было ўведзена яшчэ Пятром I. Прыпадала яно на 13-14 верасня. Па гэтаму святу сустракалі Новы год восенню.
Пакровы. Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.
Дзяды. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.
Зімовыя святкі. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова- свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці:
перадкалядная посная, багатая- шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.
Зрабіўшы агульны агляд беларускіх свят, я перахаджу да больш дэтальнага разгляда некаторых свят і абрадаў беларусаў, каб паказаць чым жылі нашыя продкі раней, а таксама прыгажосць нашай культуры.
КУПАЛЛЕ.
Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл.Але дзяды і спрыяльныя сілы прыроды , часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васількі, руты, купаленку і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак.
Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужных дзяўчат. Потым з музыкай і танцамі карагодамі купальскі гурт начале з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне "жывога " агню, трэннем дрэва аб дрэва.
Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і асцярагчыся ад іх, спальвалі іх антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.
Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, лаві дружочак" кідалі на ваду вянкі і варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашенне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад.
Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год і вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Але без праблем іх збірае добры купалаўскі дзядок у кошык і калі сустрэнішся з ім, трэба паслаць белы абрус куды ён кіне кветку. Трэба як мага хутчэй схаваць яе пад скуру далоні, разрэзаўшы яе. Заканчвалася свята ля ракі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады.За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці прачыналіся, як мага раней і беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі і захоўвалі іх як сродак супраць нашэсця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзейсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі і ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, і спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў і недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына і закрывала сабе твар чубром, кланілася ва ўсе бакі і выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў і павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі.
ВЯЛІКДЗЕНЬ.
Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты:
чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.
Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.
Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.
Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.
Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.
Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу.
Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолыбе ці "лубку".
Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.
Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў.
Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай і паўночна-заходняй часцы, амаль не сустракаецца яно на Палессі.
У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.
Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобным " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх веншавальныя песні. Звычайна яны веншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.
Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.
Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень - старадаўняе свята жывелаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам.
Песні валачобныя - гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай з'явай.
Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і г. д.
У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.
Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду.
У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей - у дзень усіх святых - першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей - у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.
Такім чынам, Вялікдзень, ці Пасха - старажытнае свята жывелаводаў, пазней-земляробаў, язычніцкая аснова якога не выклікае сумнення.
дзяды.
"Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, і старыя, і малыя,
хто на гэтай сялібе жываў, хлеба-солі ждаў.
Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, к свайму сталу,
к нашаму прыпечку, хлеба-солі засылайце,
каб было чым душы памінаць год ад году,
век ад веку."
Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць намёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды - сваеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі панадворак, жанчыны завіхоўваліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы.
На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, амаль над кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру.
Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі якія былі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі надыходзіў час запальваць агонь. Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сям'і, запаліўшы свечку, прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе падрымліваецца вера, што душы продкаў нябочна прысутнічауць у хаце, для іх проста на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы.
Як і на звычайных памінках, стоя вельмі часта пачыналі з куцці. Потым гаспадар падымаў чарку, памінаў нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць наступных Дзядоў. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам, і добрым словам стараліся гаварыць толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом доўга. Гаварылі: "Трэба і паплакаць, і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны нас не забудуць". Стол, як правіла, пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі яго зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды" раней і зараз.
НАРАДЖЭННЕ 1 ХРЭСБІНЫ ДЗІЦЯЦІ.
Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб пра гэта ведалі як мага менш людзей. Калі ў гаспадарцы мелася іншая будына, то жанчына ішла туды. Калі свабоднай будыны не было, то роды праходзілі ў хаце. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся захады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася такая неспадзёўка дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна павінна была расплясці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць вельмі цяжка і ўсе абвінавацяць у гэтым дзяўчыну.
Роды адбываліся ўзімку ў хыце, улетку - у выраўнях, хлявах, гумнах. Бывала, што ў час родаў родзініца звярталася ў хату сваіх бацькоў і там жыла пасля родаў шэсць-восем дзён. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Па прыходзе да бабкі-павітухі гаварылі: "Хадзі, бабулічка, к нам. Нешта нашай маладусі ня дужа ладна дзелаецца." Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Бабка выконвала як рацыянальныя заходы да парадзіхі так выкарыстоўвала і розныя магічныя прыёмы. Нарадзіўшыгася дзіцяці бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў старое адзенне, каб яно пасля дзіцяці жыло ў багацці. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці кавалачку хлеба, малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках, кружках, на нажніцах. Усе гэтыя прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на чацверты-пяты дзень, і маці хавала яе ў куфар ці запіхвала ў дзірку, якая была прасвідравана для гэтай мэты ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася сем гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць свой розум".
Першае купанне таксама было абрадам. Пры першым купанні дзіця ляжала тварам на захад ці поўнач, а ў ваду клалі якія-небудзь прадметы. Існавала павер'е: калі дзіцяце пасля першага купання пакласці на правы бок, то яно ў далейшым жыцці будзе ўсё рабіць правай рукой і наадварот. Існавала сістэма варожбаў аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад яго дня нараджэння: панядзелак - родзіцца няўмека, аўторак - нараджаюцца працавітыя людзі, серада - неакрэслены лёс, чацверг - будзе шанцаваць, але хуткая смерць, пятніца - лайдак, злодзей, субота - шчаслівымі, удачлівамі, нядзеля - самыя шчаслівыя людзі, якіх чакае шанцаванне і поспех.
Бабка пры купанні давала імя, а святар як правіла пагаджаўся. Светару неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця па каляндару.
Пасля нараджэння дзіця ўсе жанчыны павіны былі наведаць роджаніцу, акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку абавязкова павінна былі паляжаць у ложку.
Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць ў дзень царкоўнага хрышчэння. Без запрашення на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой прадукты.
Спецыяльнай абрадавай стравай на хрэсбінах з'яўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная бабка. Для гэтай стравы куплялі навы гаршок, які потым разбівалі. У час падзелу кашы, якая амаль заўсёды заставалася за кумам, прыходзіў бусел, які віншаваў бацькоў і прыносіў ляльку (калыску). На хрэсбінах заўсёды прысутнічалі песні, якія былі пранізаны малітвамі за лепшую долю дзіця. Бабіну кашу хутка з'ядалі, каб дзіця пачало хутчэй гаварыць і хадзіць. Вялікае значэнне меў абмен падарункамі паміж парадзіхай і кумамі і бабкай-павітухай. Як правіла парадзісе даравалі ручнік, абрус, хустку. Для бабкі і кумоў наміткі. Затым бабка рабіла магічныя дзеянні, каб лёс дзіця быў шчаслівы, пасля якіх быў рытуальны танец.
Да найбольш важных падзей, што суправаджаліся абрадывымі дзеяннямі і завяршалі сімвалічнае далученне навароджанага да сям'і і грамады адносіліся: ачышчэнне дзіцяці пасля царкоўнага памазання, з'яўленне першага зуба, першыя крокі і першые пастрыжэнне. Пакуль збіраліся госці дзіцяці купалі. Так адбывалася ачышчэнне. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Пры ачышчэнні дзіця ставілі на ножкі, а на яго галаву клалі абаранкі. Купала дзіця бабка-павітуха, прычым дзіця было ў начоўках. Гэтай сумяссю мылі твар усіх, хто быў у гасцях і выцяралі ручніком. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц. Увесь гэты абрад адбываўся на трэці дзень пасля хрышчэння. Звячаі і абрады ячышчэння навароджанага завяршалі хрэсбінныя ўрачыстасці.
Радзіная абраднасць, як у цэлым уся традыцыйная народная абраднасць зведала на сабе негатыўны ўплыў сталінска-брэжнеўскай паліткі, што прывяло да глыбокага крызісу беларускай нацыянальнай культуры.
Другі момант знікненне - знішчэнне сялянства як класа.
Трэці - агульны нізкі культурны ўзровень, вялізарны разрыў паміж штодзенным побытам, масавай культурай жыхароў рэспублікі, з аднаго боку і здабыткамі беларускай нацыянальнай культуры, распрацаванай літаратарамі, навукоўцамі, мастакамі - з другога.
ВЯСЕЛЛЕ.
Калі хлопцу і дзяўчыне прыйшоў час жаніцца і яны незнаёмы паміж сабой, іх родзічы наймаюць сваху ці сваццю для знаёмства маладых. Сваха звычайна бывае жанчына, якая умее ўгаварыць маладых аб заключэнні паміж імі шлюбу. Пасля згоды маладых бацькі маладога пасылаюць да маладой сватоў (бывае і так, што маладая не дае згоды на шлюб з гэтым хлопцам, а бацькі хлопца і дзяўчыны згодны на іх шлюб па ранейшай дагаворанасці паміж сабой).
Для сватаўства бацькі жаніха разам з сваім сынам пасылаюць да бацькоў нявесты свата (сваццю). Сватам з'яўляецца мужчына, які добра ведае жаніха 1 можа яго добра расхваліць нявесце, каб яна дала згоду на шлюб.
Сваты, зайшоўшы ў хату да бацькоў нявесты, звычайна не гавораць прама аб іх мэце прыходу. Яны прадстаўляюць сябе гандлярамі або паляўнічамі, або яшчэ кім- небудзь, што прывяло да хаты нявесты знянацку. Напрыклад за пакупкай чаго- небудзь, або заблукалі па дарозе ці хочуць купіць у іх што-небудзь.
Калі бацькі нявесты даюць згоду ім дапамагчы ў іх просьбе, тады сваты ставяць на стол тое, што яны прынеслі з сабою: гарэлку і закуску. Абавязкова хлеб і соль для ўдачы. Сват запрашае паглядзець нявесту і расказвае ёй пра ўсе дадатныя рысы жаніха. Калі нявеста дае згоду на шлюб, бацькі жаніха і нявесты дагаворваюцца паміж сабой аб парадку правядзення вяселля: дзень правядзення вяселля, аб прыданным нявесты і г.д.
Паколькі гутарка праходзіць з выпіўкай і закускай гэта інакш называецца запасны.
Збоку нявесты яе бацькі пасылаюць да жаніха сваіх людзей, каб даведацца якая гаспадарка ў жаніха, яго багацце, яго паводзіны сярод сваіх суседзяў, яго працавітасць. Гэта называецца выгляды. Але выглыды праводзяцца не заўсёды, бо могуць даведаюцца ўсё пра жыніха праз яго суседзяў ці іншых людзей, якія добра ведаюць жаніха.
Падрыхтоўка да дня вяселля праводзяцца бацькамі жаніха і нявесты паасобку. Абмяркоўваюць каго запрасіць на вяселле, колькі патрэбна ежы і спірту, хто будзе шаферам у маладога і што будзе шаферкамі ў маладой.
У дзень вяселля госці жаніха і нявесты збіраюцца асобна ў жаніха і нявесты. Шаферкі апранаюць нявесту ў вясельнае адзенне (вянок на галову, фату і г. д.). Шафер жаніха прымацоўвае да грудзей квенікі.
У царкве поп вянчае жаніха і нявесту. Аб'яўляе іх мужам і жонкай, адзівае на іх пальцы персцёнкі, жадае жыць доўга ў каханні і згодзе. Пасля вянчання пра развод паміж мужам і жонкай нельга было і думаць, так як гэты абрад паходзіў ад бога, і каб развесціся трэба было зноў звярнуцца да яго.
Калі жаніх разам са сваім сватам, абвязаным ручніком, шаферамі і родзічамі забіралі з сабой нявесту, то трэба было ім плаціць выкуп за падушкі для нявесты на таргах брату або сястрэ нявесты.
Нявесту садзілі разам жаніхом на ўпрыгожаныя калёсы - у каней на шыі былі звонкія бубянцы, якія далёка былі чутны, калі ехала вяселле. На шляху язды вяселлю перагароджвалі дарогу, каб лепш разглядзець нявесту і патрабаваць выкуп ад жаніха. Звычайна жаніх адкупліваўся гарэлкай і закускай. Нявесту бацькі жаніха сустракалі перад сваім домам з хлебам і соллю. Пасля чаго запрашалі ўсіх гасцей збоку нявесты і жаніха за стол, дзе працягвалася вяселле з песняміі гульнямі.
За столом на куцце садзіцца нявеста каля яе шаферкі, кросныя бацька і маці і ўсе родзічы, каб замужам быў дастатак нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Бацькі нявесты ставяць на стол перад ёй посуд з падарункамі, пасля чаго ўсе госці кладуць падарункі ад сябе. Госці п'юць, закусваюць, пяюць вясельныя песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха.
Галоўнай дзеючай асобай і павагай карыстаўся ў час вяселля сват, які быў тамадой яе.
У канцы вяселля музыкант іграў марш кожнаму прысутнаму на вяселлі, за што яго адорвалі грашмі, хто колькі мог.
У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта быў сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Для дастаўкі прыданага намячалася па згодзе паміж бацькамі сватоў колькасць чалавек і падвод.
Звычайна вяселле праходзіла тры дні. Нельга было гуляць вяселле ў пасты і пасныя дні згодна закона Божага.
На другі дзень вяселля жаніх прыходзіў да бацькоў нявесты з бутэлькай гарэлкі абвязанай чырвонай стужкай і запрашаў іх да сябе ў госці.
Каб дапамагчы гаспадару правесці вяселле з меньшай стратай для гаспадаркі, бо людзі жылі бедна, некаторыя блізкія родзічы сваёй вёскі запрашалі гасцей з вяселля да сябе ў госці ў канцы вяселля. Гэтая дзея называлася перазоўкамі.
Калі я браўся за гэты рэферат, я ведаў што наша краіна багата на розныя святы і абрады, але я не ўяўляў сабе што іх так шмат. Мне вельмі шкада, што многія з іх зніклі назаўсёды з нашай гісторыі. Гэта адбывалася па многім прычынам, але галоўнай была знікненне сялянства, а таксама тое што беларусаў многія не лічылі самастойнай нацыяй, ў што самі беларусы пачыналі верыць за што і пачалі губляць свае карані. Але не ўсё так дрэннна на першы погляд, бо некаторыя святы і абрады пачынаюць аднаўляцца і мне прыемна бачыць гэта, але мы ніколі не вароцім поўнасцю тое, што страчвалі вякамі, мы можам толькі ў нейкай ступені ліквідаваць белыя плямы нашай культуры.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Агульная энцыклапедыя.Рэд. кялегія : I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.-Мн.: БелСЭ, 1989
Этнаграфія Беларусі.Рэд. калегія: Б. I. Сачанка (гал. рэд.) і інш. -Мн.: БэлЭН, 1995
Касцюкавец Л.П. Бларускія народныя абрады,- Мн.: Беларусь,1994 г.
Кухаронак Т. I. Радзіныя звычаі і абрады беларусаў.-Мн.: Навука і тэхніка , 1993 г.
Ліцвінка В. Святы і абрады беларусаў.
Сысоў I. М. 3 крыніц спрадвечных.-Мн.: Вышэншая школа , 1997 г.
Хатэнка А. Зніч крыжовых дорог.- Мн.: Полымя , 1992 г.
Паэзія земляробчага каляндара .; Укладальнік- Фядосік А.С.- Мн.: Вышэйшая школа , 1997 г.
Народны каляндар.
Успаміны са слоў.