Беларускае мастацтва. Жывапic
Miнiстэрства адукацыi РБ
Беларускi унiверсiтэт iнфарматыкi i радыеэлектронiкi
Кафедра беларускай мовы
Рэферат па тэме :
" Беларускае мастацтва . Жывапic ."
Выканаў :
студэнт групы 821704
Кузняцоў Д.В.
1 9 9 8
ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI
Беларускае мастацтва мае багатую гісторыю. Яго вытокі звязаны з першабытным грамадствам, эпохай палеаліту. Чалавек гэтага часу займаўся паляваннем, збіральніцтвам, выкарыстоўвал каменныя і касцяныя прылады працы. Да часу сярэдняга палеаліту адносіцца пачатак здабывання агню, новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкі каменю. Разнастайнымі становяцца прылады працы, - скрабкі, ручныя рубілы, - што было значным крокам у прагрэсіўным развіцці чалавека. Важным працэсам гэтага перыяду з'явіўся пераход ад першабытнага стада да роду і завяршэння фарміравання чалавека сучаснага выгляду - краманьенца.
У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, якія ў далейшым аказалі вялікі ўплыў на развіццё мастацтва, вызначылі яго характар. Гэта былі фантастычныя адлюстраванні рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам і адпаведнымі абрадамі.
Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай. Гэту выснову можна зрабіць на падставе знойдзеных твораў старажытных майстроў, якія маюць дэкаратыўна-прыкладны ў культавы характар.Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меі выгляд хвалістых, ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі прылады працы, прадметы , якія, на думку археолагаў, выкарыстоўваліся ў магічных абрадах. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за ўсё біялагічны пачатак, гіпертрафіруючы ў выявах асобныя часткі цела, што, магчыма, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці.
Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.
У мезаліце (9-5 тыс. да н.э.) адбываюцца важныя змены ў характары жыцця першабытнага грамадства. У іх аснове вынаходства лука, стрэл з крэмневымі наканечікамі, прыручэнне дзікіх жывёл, засяленне лясной зоны. Людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі, скрабкамі, разцамі разнастайнай формы, якія вырабляліся спосабам абіўкі. Часцей за ўсё крэмневыя дэталі замацоўваліся ў пазах трымальнікаў. Знаходкі такога тыпу былі зроблены ў паўднёвых раёнах Беларусі ( Петрыкаўскі раён, стаянкі Беласарока, Юравічы, Лескавічы ).
У эпоху неаліту (5—3 тыс. да н.э.) адбываецца далейшае развіццё і ўскладненне прымітыўнага мастацтва. Гэтаму садзейнічаў працэс пераходу ад прысвойваючыга вядзення гаспадаркі (паляванне, рыбная лоўля, збіральніцтва) да вытворчых форм (земляробства, жывёлагадоўля). Важным дасягненнем неаліту з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва. Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную, упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы ў старажытных майстроў. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі палачкамі (знаходкі з басейна Прыпяці - паселішча Лысая Гара, в. Кругліцца, паселішча ля в. Рудакова Слонімскага раёна).
У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.
Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася, выразаная з рога, некалькі выявў галавы чалавека, фігуркі птушак, падвескі і пацеркі з бурштыну, зубоў жывёл. У параўнанні з палеалітычнымі фігуркамі жанчын, дзе галоўным быў біялагічны пачатак, у неалітычнай скульптуры асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару. Такога роду скульптура, прадметы культу, упрыгожанні маюць падабенства са знаходкамі ў паўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы, на паўночна-ўсходніх тэрыторыях Расіі.
У эпоху бронзы (кан. 3 - пач. 2 тыс. да н.э.) назіраецца пашырэнне матэрыяльнай дзейнасці чалавека. Адначасова з каменнымі прыладамі працы выкарыстоўваюцца медныя і бронзавыя сякеры, наканечнікі коп'яў, долаты, нажы, разнастайныя ўпрыгожанні, Пры гэтым вырабы з каменю вызначаюцца добрай апрацоўкай. Пашырэнне аб'ёму вытворчасці прылад працы, паляпшэнне іх якасці прывяло да абмену, услед за чым прыходзіць і маёмасны падзел грамадства. Чалавек пасяляецца ў найбольш зручных для вядзення гаспадаркі месцах - наберагах вадаёмаў, на ўрадлівых землях.
У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае адыграваць рэлігія. Пашыраецца і ўскладняецца касмаганічны культ і культ продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і трупапахаванні ( курганы ля в. Хадасевічы Рагачоіскага раёна, грунтавыя магільнікі ва ўрочышчы Стрэліца Веткаўскага раёна ).
Пахавальныя рэчы з магільнікаў і курганоў складаюць гліняны посуд, крэмневыя наканечнікі стрэл і дроцікаў, нажы, клінападобныя сякеры, разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы. Яны сведчаць не толькі аб высокім узроўні вытворчасці, існаванні абмену ( ва ўрочышчы Стрэліца былі знойдзены шкляныя і фаянсавыя егіпецкія пацеркі), але і аб развітым пахавальным кульце, шырокіх і шматбаковых ўяўленнях і вераваннях людзей эпохі бронзы.
Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы. Звычайна гэта пласкадонныя сасуды радзей (пераважна ў пачатку бронзавага веку ) востраканечныя і гшарабалобныя. Посуд упрыгожваўся геаметрычным арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю паверхню сасуда.
Панёманне і паўднёва-ўсходнія раёны бронзы былі звязаны з сярэднядняпроўскай і прыбалтыйскай культурай. Насельніцтва гэтых месц у 21 - 15 стагоддзяў да н. э. Вырабляла керамічны посуд шарападобнай формы з плоскім дном і ўпрыгожвала яго кругавымі лініямі, наразным арнаментам, адбіткам шнура ( культура шнуравой керамікі; асобныя археалагічныя культуры маюць назву ад характару ўпрыгожванняў керамічных вырабаў ).
Кераміка эпохі бронзы, разам з некаторымі тэрытарыяльнымі асаблівасцямі, вызначалася шэрагам агульных рыс, уласцівых як Падняпроўю, Палессю, так і Падзвінню, Панёманню Беларусі.
Пераважнае развіццё арнаментальнага падыходу ў мастацкай чалавека прывяло да значнага памяншення колькасці скульптурных выяў у эпоху бронзы. Тыя ж, што вядомы зараз, маюць ясна выказаны магічны характар. Так, у верхніх пластах паселішча ля в. Асавец ( Бешанковіцкі раён ) была знойдзена касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і магічных абрадах.
У мастацтве бронзавага веку добра бачна яшчэ адна асаблівасць. Разнастайнасць форм і відаў мастацкай дзейнасці чалавека з'явілася вынікам бурнага працэсу этнакультурных змяшэнняў і ўзаемаўплываў.
Наступным важным этапам у развіцці мастацтва першабытнага грамадства з'яўляецца жалезны век ( 7 - 6 стст. да н. э. ). Ён звязаны з пачаткам здабывання жалеза. Выраб прылад працы з больш трывалага металу садзейнічаў атрыманню прыбавачнага прадукту і накапленню матэрыяльных каштоўнасцей спачатку ў родзе, а потым у асобных сем'ях. Гэта паскорыла распад першабытна-абшчынных і сфарміравала прадумовы для зацвярджэння феадальных адносін. У эпоху жалеза на тэрыторі Беларусі і суседніх землях складваюцца ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні, на аснове якіх у канцы 1-пачатку 2 ст. да н. э. Узнікаюць сучасныя ўсходнеславянскія і балтамоўныя народы.
Сфера дзейнасці чалавека у эпоху жалеза значна пашыраецца ў параўнанні з папярэднім перыядам. Насельніцтва займалася жывёлагдоўляй, земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам. Гэта дыктавала павелічэнне кола прадметаў, якімі карысталіся ў побыце.
Гісторыкі вылучаюць у жалезным веку шэраг культур, адпавядаючых групам плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў пахавання. Найбольш старажытнай з'яўляецца мілаградская культура ( першыя знаходкі былі зроблены паблізу в. Мілаград Рэчые рысы таксама ўласцівы паўднёва-ўсходняй Беларусі ( Столінскі, Лоеўскі раёны ).
З канца 1 тыс. да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі складваецца зарубянецкая культура ( назва паходзіць ад паселішча, адкрытага паблізу в. Зарубянцы на Кіеўшчыне ў 1899 г. ). Паўночна-ўсходнія раёны Беларусі ў эпоху жалеза насялялі балцкія плямёны штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры. Гэтыя культуры не існавалі адасоблена. Ім былі ўласцівы агульныя рысы, што дазваляе вылучыць у мастацтве жалезнага веку шэраг асаблівасцей.
Сфера выкарыстання мастацтва ў прадметах побыту паступова звужаецца на кераміцы і ўпрыгожаннях. Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку, складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока распаўсюджаных відаў адносяцца заколкі і фібулы ( прыстасаванні для зашпільвання адзення ). Акрамя іх вырабляліся скроневыя падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты, лунніцы. Гэтыя віды ўпрыгожванняў мелі разнастайную форму, якая мянялася ў межах утылітарнага ўжытку, і вызначаліся багатым дэкорам, своеасаблівымі тэхнікамі выканання. Часта ў вырабач выкарыстоіваліся розныя насечкі, рубчыкі, вітыя зігзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкі. Ваўпрыгаженнях эпохі жалеза сутракаюцца выявы круга і ромба. Яны былі сімваламі сонца, месяца, асобных свяцілаў і сведчылі аб устойлівых і дастаткова ясных уяўленнях старажытных людзей аб свеце і яго пабудове. З цягам часу назіраецца іх паступовае ўскладненне і ўсё большая зашыфраванасць, асабліва ў канцы жалезнага веку. Гэта сведчыць аб узмацненні значэння вераванняў ( касмаганічны культ, абогатварэнне сіл прыроды ), набыцці імі ролі вядучага стымулу ў развіцці мастацтва.
У эпоху жалеза вялікай разнастайнасцю вызначаецца кераміка. Пры раскопках месц жылля старажытнага чалавеканабольш часта сустракаюца гаршкі і жбаны цюльпанападобнай і цыліндрычнай формы, падстаўкі, кубкі, патэльні, міскі. Амаль усе вырабы ўпрыгожваліся арнаментам. Яго характар сведчыць аб адносна высокім узроўні эстэтычных уяўленнях людзей таго часу, а таксама аб сувязі гэтых уяўленняў з вераваннямі.
У выніку археалагічных раскопак былі знойдзены шматлікія скульптурныя выявы. Большасць з іх насіла культавы характар і была амулетамі. Часцей сустракаюцца выявы жывёл і птушак, радзей - чалавека.
Акрамя невялікіх па памерах скульптурных выяў у эпоху жалеза выконвалі манументальныя вывы - каменных ідалаў і '' баб ''. Іх выраблялі з дрэва і каменню. Найбольш вядомымі творамі з'яўляюцца '' Шклоўскі ідал'',каменныя ''бабы'', знойдзеныя ў Жабінкаўскім раёне.
У эпоху жалеза шматлікія плямёны, падтрымлівалі рознахарактарныя сувязі са скіфамі, сарматамі, кельтамі, гарадамі паўночнага Прычарнамор'я ( зарубянецкая культура ), з плямёнамі, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Польшчы і Прыбалтыкі ( усходне-паморская культура ).
Найбольш старажытнае жыллё на тэрыторыі Беларусі адносіцца да часоў неаліту. Прыкладам могуць быць жытлы, знойдзеныя каля в. Бердыж у Чачэрскім раёне і в. Юравічы ў Калінкавіцкім раёне. Гэтыя пабудовы, паглыбленныя ў зямлю і авальныя ў плане, былі зроблены з касцей буйных жывёл. Іх дахі нагадвалі шатровую канструкцыю. Звычайна ў цэнтре жытлаў знаходзіўся ачаг.
Бодьш складаныя прыклады жылля адносяцца да неаліту і эпохі жалеза і бронзы - зямлянкі, паўзямдянкі, і надземныя будынкі. Рэшткі такіх жытлаў знойдзены пры раскопках неалітычных стаянак у далінах рэк Прыпяці, Сожа, Нёмана. У вярхоў'ях Дняпра адкрыты будынкі слупавой канструкцыі ( Рагачоўскі раён ). Жыллё гэтага часу звычайна перакрывалася конусападобнымі і двухсхільнымі дахамі.
Да цікавых прыкладаў старажытнага жылля адносяцца будынкі на палях і платформах. Часцей за ўсё ўзводзіліся на тарфянніках і азёрах ( в. Асавец Бешанковіцкага раёна; азёры Ула ў Вілейскім і Велна ў Круглянскіх раёнах ).
У эпоху жалеза атрымліваюць распаўсюджанне разнастайныя па форме паселішчы. Сярод іх заслугоўваюць увагі ўмацаваныя гарадзішчы. Яны рамяшчаліся сярод лясоў і балот, на астравах, пагорках і мысах. Звычайна гарадзішчы мелі сістэму ўмацаванняў, якая складалася з валоў і рвоў, разнастайных драўляных канструкцый. Жылыя плошчы гарадзішчаў былі параўнаўча невялікімі і не перавышалі ў даўжыню 60 - 70 метраў. Гарадзішчы з'яўляліся цэнтрамі, вакол якіх знаходзіліся селішчы. Такі варыянт размяшчэння жылля быў зручным для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй. У час ваеннай небяспекі жыхары селішчаў хаваліся ў гарадзішчах. У селішчах паўднёвых раёнаў Беларусі часцей за ўсё будавалі зямлянкі і паўзямлянкі, у паўночных узводзілі жытлы зрубнай канструкцыі. Яе з'яўленне прыпадае на 2 - 3 стагоддзі нашай эры і было абумоўлена шырокім распаўсюджаннем жалезных прылад працы, магчымасцю апрацоўваць дастаткова вялікія паверхні дрэва. У далейшым канструкцыя зруба стала асновай у развіцці драўлянага дойлідства, фарміраванні яго разнастайнасцей.
У 4 - 5 стагоддзях н. э. працэс распаду патрыярхальна-радавых аднсін узмацняецца. У гэты час будуюцца пераважна селішчы. Аднак неабходнасць у гарадзішчах па-ранейшаму застаецца. Такія гарадзішча размяшчаліся звычайна ў цэнтры вялікіх селішчаў.
Другім прыкладам, аб культуры будаўніцтва перршабытнага ладу, з'яўляюцца пахавальныя курганы. Напачатку яны былі калектыўнымі магільнікамі, затым месцам пахавання знаці. Формы і памеры пахавальных курганоў самыя разнастайныя: ад авальных, круглых да валападобных. З 9 ст. большае распаўсюджанне атрымліваюць круглыя курганы.
У выніку раскопак былі знойдзены курганы з каменнымі і драўлянымі канструкцыямі ўнутры і знадворку ( Мохаўскі могільнік у Прыпяцкім Палессі, пахаванні ля рэк Бобр і Бярэзіна ). Старажытныя людзі ўзводзілі таксама культавыя збудаванні ( язычніцкія капішчы і трэбішчы ). Аб іх захаваліся сціплыя звесткі. Звычайна гэта былі насыпы, узвышшы, на верхніх пляцоўках якіх адпраўлялі той ці іншы абрад ( в. Юхнавшчы ў Слонімскім раёне ).
У 7 - 8 стагоддзях н. э. на тэрыторыі Беларусі фарміруецца ўсходнеславянскія плямёны дрыгавічоў,радзімічаў,крывічоў. Гэты перыяд звязаны з распадам першабытнаабшчынных адносін і фарміраваннем феадальных.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА СТАРАЖЫТНЫХ ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРУСІ
Значнай часткай культуры старажытнабеларускіх зямель з'яўляецца жывапіс.Прыклады гэтага віду мастацтва, якое захавалася да нашых дзён, звязаны з манументальным жывапісам, кніжнай мініяцюрай, эмалевымі выявамі. Самымі старажытнымі фрэскамі, якія вядомы на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца роспісы Сафійскага сабора ў Полацку. У сувязі з яго рэканструкцыяй фрэскі захаваліся толькі ў трох усходніх апсідах, на ніжніх частках слупоў, на сценах склепа. Гэта сцены "Еўхарыстыі" з выявамі Хрыста і апосталаў. Па захаваных фрагментах роспісаў можна меркаваць, што акрамя выяў фігур храм быў багата арнаментаваны. Найбольш часта сустракаецца раслінны і струменны ( ён імітаваў мармуровую кладку ) арнамент. У тэхнічным плане роспісы традыцыйныя. Масткі карысталіся тэмпернымі фарбамі,якія наносілі на вільготную вапнавую тынкоўку. Каларыстычныя пабудова фрэсак заснавана на прыглушаных шэрых, вохрыстых тонах. Такім чынам, роспісы Сафійскага сабора ў Полацку сведчаць не толькі аб арыентацыі на Кіеўскую мастацкую школу, але і аб пошуку і развіцці асабістых, самастойных шляхоў. Яны звязаны з эвалюцыяй старажытнарускага манументальнага жывапісу.
Больш высокім мастацкім узроўнем вызначаюцца фрэскі Вялікага сабора, Пятніцкай і Барысаглебскай царквы Бельчыцкага манастыра. Захаваныя матэрыялы абследаванняў пачатку 19 ст. і фрагменты роспісаў гэтых будынкаў даюць падставы сцвярджаць аб новым этапе развіцця Полацкай мастацкай жывапіснай школы. Па мастацкіх якасцях вельмі блізка да іх стаяць фрэскі Спаса-Праапбражэнскага сабора Ефрасініўскага манастыра. Яны былі выканы ў 40 - 50 - ых гадах 12 стагоддзя. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да нашага часу ў амаль непашкоджаным і першапачатковым варыянце. Сістэма роспісаў Спаса-Праабражэнскага сабора падобна да візантыйска-кіеўскай.У купале размешчана выява Спаса, на ветразяхь-выявы евангелістаў. У конусе апсіды знаходзіцца выявва Маці Боскай Аранты. Роспісы паўднёвай і паўночнай сцен собора пабудаваны таксама з арыентацыяй на візантыйскую схему. Яны падзяляюцца на некалькі ярусаў-рэгістраў. Распісаны таксама і ўнутраныя слупы, на кожнай грані якіх размешчаны выявы святых.
Акрамя манументальных роспісаў у Полацку да выдатных дасягненнеў жывапісу 12 стагоддзя можна аднесці фрэскі ў Дабаравеічанскай царкве ў Віцебску, Петрапаўлаўскай і Іаанабагаслоўскай царквы ( сяр. 12 ст. ) у Смаленску.
Больш самастойным шляхам ішло развіццё манументальнага жывапісу ў Гродзенскай мастацкай школы. Да яе найбольш значных помншкаў належыць аднесці жывапіс алтарнай часткі царквы Барыса і Глеба ( 2 пал. 12 ст. ) у Гродне. Блізка да іх стаяць фрэскі Барысаглебскай царквы ў Навгрудку.
Манументальны жывапіс старажытнабеларускіх зямель вызначаецца высокімузроўнем развіцця. Яго прыклады звязаны з буйнымі культурна-палітычнымш цэнтрамі. Рознячыся некаторымі дэталямі, яны сведчаць аб адзіным характары тэхнічных прыёмаў,аб адзінай сістэме размяшчэння жывапісных выяў у інтэр'еры, аб арыентацыі на візантыйскія традыцыі.
Асаблівасці развіцця жывапісу старажытнабеларускіх зямель паказвае кніжная мініяцюра. Кнігі гэтагу часу пісаліся на пергаменце. Перапісчыкі карысталіся птушынымі, часцей за ўсё гусінымі,пёрамі ці спецыяльным спосабам падрэзанымі кавалачкамі трасніку. Уякасці чарніла ўжывалі раслінныя адвары,якія мелі цёмна-карычневы або чорны колер. Мініяцюры выконваліся тэмпернымі фарбамі расліннага ці мініральнага паходжання. Асноўная колеравая гамма мініяцюр - карычнева-вохрыстая, залацістая, чырвоная.Кнігі аздаблялі застаўкамі, ініцыяламі, буквіцамі, канцоўкамі. Але вядучая роля ў іх належыць мініяцюрам. Да найбольш вядомых 11 - 12 сьагоддзяў адносяцца " Тураўскае "( 11 ст. ), " Полацкае " ( 13 - 14 стст. ), "Аршанскае " ( 12 - 13 стст. ), " Астрамірава " ( 1056 - 1057 гг.) евангеллі, "Ізборнік Святаслава" (1073). Для рукапісаў ранняга перыяду характэрны візантыйскі стыль, заснаваны на выкарыстанні ( асабліва ў арнаментацыі ) простых раслінных і геаметрычных матываў.
У жывапісе старажытнабеларускіх княстваў прасочваюцца ўплывы романскага мастацтва. Распаўсюджаны на той час у культуры Заходняй Еўропы стыль не мог не закрануць і мініяцюры рукапісаў, што ствараліся на бедарускіх землях. Яскравым прыкладам такіх ўплываў з'яўляецца "Кодэкс Гертруды", або "Трырскі псалтыр" ( кан. 10 ст. ). Прывезены на Бнларусь рукапісЮ як мяркуюць вучоныя, бых дапоўнены мастакамі асобнымі аркушамі з партрэтнымі і сюжэтнымі выявамі: уладальніцы "Кодэкса Гертруды", яе сына Яраполка з сям'ёй ( "Каранаванне Яраполка", "Апостал Пётр з сям'ёй Яраполка", 1078 - 1087 ). Манера вырашэння гэтых мініяцюр значна адрозніваецца ад той, якая была характэрна старажытна-кіеўскім рукапісам. Выява Кодэкса будуюцца на спалучэнні дакладнай мадэліроўкі фігур, прадметаў, тонкіх колеравых пераходах і падкрэсліай урачыстай манументальнасці.
У 12 - 13 стагоддзях асноўная роля у развіцці кніжнага жывапісу належыць Полацку. Верагодна да Полацкай школы адносіцца "Служэбнік Варлаама Хутынскага" ( кан. 12 - пач. 13 ст. ), мініяцюры якога з выявамі Іаана Златавуса і Васіля Вялікага сведчаць аб значным мастацкім і тэхнічным мастацкім узроўні рукапісаў таго часу. Такія ж высокія мастацкія якасці вызначаюць мініяцюры "Аршанскага" і "Універсітэцкага" ( 13 ст. ) евангелляў.
Развіццё кніжнага жывапісу старажытнабеларускіх зямель не праходзіла ізалявана. Візантыйскія, раманскія, і асабліва мясцовыя, традыцыі вызначаюць высокі ўзровень гэтага віду мастацтва.
Вялікую мастацкую і жывапісную каштоўнасць уяўляе пластыка старажытнабеларускіх княстваў. На жаль помнікаў скульптуры захавалася не надта многа, іто тлумачыцца адмоўным стаўленнем праваслаўнай царквы да такіх твораў. Змагаючыся супраць язычніцкай веры, яна знішчала ці забараняла ствараць выявы, якія б нагадвалі язычніцкіх ідалаў. Менавіта гэта прадыктавала надзвычай вялікую разнастайнасць пластыкі малых форм.
Скульптурныя творы 10 - 13 стагоддзяў умоўна можна падзяліць на дзве групы: культавыя і свецкія. Да культавай пластыкі алносяцца рэльефныя абразкі. Звычайна гэта былі невялікія па памерах выявы ( ад 4 да 6 см ) , на якіх паказвалі Хрыста, Маці Боскую, апосталаў, асобных святых, папулярных у той ці іншай мясцовасці. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаецца абразок з выявай Канстанціна і Алены ( сяр. 12 ст. ), знойдзены ў Полацку. Прамавугольнік пласціны поўнасцю запаўняюць дзве фігуры. Рытмічная ўпарадкавнасць складак аддзення паказаных асоб, рытуальнасць іх рухаў, шматлікія і дакладна перададзеныя дэталі ствараюць належную ўрачыстасць. Разам з тым твору ўласціва вызначаная ўмоўнасць, масіўнасць форм. Яна прасочваецца перш за ўсё ў трактоўцы твараў Канстанціна і Алены, застыласці пастаў іх фігур, што сведчыць аб наяўнасці ўплываў раманскай культуры. Аўтарства і паходжанне многіх работ у выяўленчым мастацтве старажытнабеларускіх княстваў невысветлена. У адносінах да абразка "Канстанцін і Алена" з Полацка бясспрэчным застацца яго выкананне мясцовымі майстрамі.
Не менш значнымі творамі, па якіх можна ўявіць характар пластыкі старажытнабеларускіх княстваў і яе сувязі з іншымі землямі, з'яўляюцца "Хрыстос Эмануіл" (12 ст.) з Пінска, двухбаковы абразок з выявам Маці Боскай (вонкавы бок) і апостала Пятра (адваротны бок; кан. 12 ст. - пач. 13 ст.): "Мікола і Стэфан" (Мінск, кан. 12 ст.). Разьба па камені была дастаткова пашыранай тэхнікай тагачаснай скульптуры, але не адзінай. Майсры працавалі таксама ў бронзе (абразок "Мікола і Стэфан", 11 ст.), выраззалі выявы з косці (фрагмент трыптыха з Ваўкавыска з пагруднымі выявамі невядомых святых, 12 ст.).
У 12 -13 стагоддзях на тэрыторыі старажытнабеларускіх зямель атрымліваюць распаўсюджанне літыя бронзавыя крыжы - энкалпіёны. Акрамя культавай ролі яны выкарыстоўваюцца таксама у якасці ўпрыгожанняў. Цікавыя ўзоры такога роду пластыкі знойдзены ў Друцку, Мінску, Полацку, Гродне, Навгрудку, Тураве. Большасць зіх выраблялася ў Кіеве ці была арыентавана на яго мастацкія традыцыі. Тольлі некаторыя са знойдзеных работ ствараліся мясцовымі майстрамі.
Другой значнай часткай помнікаў скульптуры з'яўляецца свецкая пластыка. Уасноўным гэта невялікія па памерах вырабы, якімі карысталіся і побыце: фігуркі шахмат, шматлікія рэльефныя накладкі, вухачысткі і г. д. (шахматная фігура "Насада" з Гродна, 12 ст.; "Барабаншчык з Ваўкавыска", 12 ст.; фігурка "Музыкант" з Навагрудка, 12 ст.).
Да пластыкі малых форм трэба аднесці віслыя пячаткі, якімі карысталіся члены княжацкіх сем'яў і прадстаўнікі духавенства. Вядомы пячаткі полацкага князя Ізяслава (10 ст.), туоаўскага князя Ізяслава (11 ст.), маці Ефрасінні Полацкай (12 ст.), пячатка полацкага епіскапа ДЗіянісія (12 ст.), а таксама пячаткі з Полацка, Пінска, Ваўкавыска, прыналежнасць якіх да канкрэтных асоб не высветлена.
Высокім ўзроўнем вызначаецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва старажытнабеларускіх зямель. Яно цесным чынам звязана з характарам сацыяльна-эканамічных зносін феадальнага грамадства, развіццём рамёстваў: ганчарства, ткацтва, мастацкай апрацоўкі дрэва, косці і металу. Найбольш значнай часткай такіх твораў былі ўпрыгожанні. Гэта бранзалеты, пацеркі, падвескі, лунніцы, крыжы, котлы. Вырабляліся таксама зброя, конскі рыштунак і збруя, абклады кніг і абразоў. Майстры ўжывалі зярненне, гравіраванне, скань, эмаліраванне, чарненне, ліццё, чаканку - тыя віды апрацоўкі мееталаў, якія трэбавалі высокага майстэрства, дасканалага ведання тэхналогіі. Разнастайным было і аздабленне прадметаў побыту. У асноўным выкарыстоўваўся геаметрычны і раслінны арнамент, матывы жывёльнага свету, у якіх можна прасачыць водгукі старажытных язычніцкіх вераванняў, часта аб'яднаных з новай хрысціянскай сімволікай.
Характар развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адлюстроўвае высокі ўзровень касцярэзнага масцярства (грабяні, накладкі на калчаны, ручкі нажоў і лыжак, вухачысткі ), кавальства, ткацтва, вырабаў са шкла (пацёркі, бранзалеты, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, устаўкі ў металічныя вырабы, посуд), скуры (паясы, абутак), дрэва (посуд, дробныя бытавыя рэчы), твораў бытавой і архітэкнурнай керамікі (гліняны посуд, паліваныя керамічныя пліткі ).
Вядомым творам дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва старажытнабеларускіх зямель з’яіляецца крыж Ефрасінні Полацкай. Лёс гэтага выдатнага помніка трагічны. Пакінуты сярод “некаштоўных” рэчаў у Магілёўскім краязнаўчым музеі, ён быў вывезены ў Германію ў час Вялікай Айчыннай вайны. Зараз яго месцазнаходжанне невядома. Крыж быў зроблены ў 1161 годзе полацкім майстром Лазарам Богшам. Даўжыня крыжа 51,8 см, верхняга перакрыжавання - 14 см, ніжняга - 21 см. Твор выканы з дрэва. Да кожнай яго грані былі прымацаваны залатыя, сярэбраныя і пазалочаныя пласціны, на якіх змешчаны выявы Хрыста, Іаана, Марыі, Мацфея, Пятра, Паўла, некаторых іншых святых.
МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ
З другой паловы 13 стагоддзя пачынаецца працэс уваходжання беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Ён суправаджаўся значнымі зменамі, як у сацыяльна-палітычным, эканамічным,так і культурным жыцці. Гэта быў час, напоўнены важнымі гістарычнымі падзеямі.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і далучэнне да яго беларускіх зямель абумовілі мноства прычын. Сярод галоўных - пагроза з боку Тэўтонскага ордэна і татараманголаў. Менавіты яны падштурхоўвалі як літоўскіх так і беларускіх князёў да аб'яднання. Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках закон) паміж асобнымі княствамі прывялі да федаратыўнага аб'яднання. У ім вядучую ролю адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.
Пасля смерці вялікага князя Гедыміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы становіцца сын Гедыміна Альгерд (час княжання 1345 - 1377 гг.). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага княства Літоўскага пашыраюцца і ўключаюць Чарнігава-Северскія, Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, Паўднёправага Падняпроўя. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368 - 1372 гадах да княства былі далучаны значныя раёны на Паўночным Ўсходзе да Мжайска і Каломны.
У 1377 годзе на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. З гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Адьгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна вымушана была спыніцца ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагрыжала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 годзе ў замку Крэва быў заключаны саюз (унія), па якому Ягайла абвяшчаўся польскім каралём і атрымліваў новае імя Ўладыслаў 1. Ён быў павіне пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай далучыць да Польшчы Вялікае княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію. Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. Па заключанаму у Востраве 5 жніўня 1392 года пагадненне, за Вялікім княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць, а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт.
З гэтага часу правы карэннага насельніцтва праваслаўнага веравызнання пачынаюць паступова абмяжоўвацца, а роля беларускай культуры, раней афіцыйнай у дзяржаве, памяншацца.Разам з тым узнікненне Рэчы Паспалітай садзейнічала пашырэнню разнастайных сувязей з краінамі Заходняй Еўропы.
Беларускае мастацтва 14 - 16 стагоддзяў нясе на сабе адбітак праблем і супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было бурным і імклівым. У гэты час назіраецца актыўнае засваенне традыцый рэнесанснай культуры, якая ўзбагачаецца нацыянальнымі рысамі. Не малую ролю адыграла таксама і багатая мастацкая спадчына старажытнабеларускіх княстваў, уздзеянне якой было вельмі значным. Пашырэнне ўзаімасувязей з заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў релігійных межах, спрыяла распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў. Іх актыўнае ўваходжанне ў мастацкаю практыку абумовілі і асабістыя, унутрыдзяржаўныя прычыны. Засваенне новых мастацкіх стыляў адбывалася ў розных відах культуры няроўна.
Культурнае жыццё на Беларусі ў 14 -- 16 стагоддзях было акрэслена гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры - Ф. Скарыны, М. Гусоўскага.
ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ 14—16 СТАГОДДЗЯЎ
У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва –жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў - готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай культуры.
Мастацву Беларусі 14 - 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 - 16 стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных сітуацый. Менавіта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў. Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.
Аб манументальным жывапісе 14 - 16 стагоддзяў больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу.
Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 - 16 стагоддзях разам зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і удасканальваюцца мясцовв\ымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш дасканалыя тэхнічныя прыёмы.
Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу, расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы.
З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць. Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.
Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый відавочны ў абразах "Лука і Сымон", "Павел і Іаан","Іакаў і Іуда", якія складалі апостальскі чын іканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць найбольш прагрэсіўную лінію ўразвіцці тагачаснага эканапісу. Архаічнае плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., відавочна у такіх творах, як "Нараджэнне Багародзіцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна, "Параскева-Пятніца" са Случчыны.
Для беларускага жывапісу 16 ст. адметнай рысай было уздзеянне для эканапісу прёмаў на алтарныя абразы. Адбывалася спалучэнне заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскастаражытнакіеўскай асновай.
Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст. было прадыктавана усім ходам развіцця беларускай культуры, фарміраваннем у царкоўнай ідэалогіі ідэй свецкага мастацтва. Ужо ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку бачна партрэтныя рысы.
Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у парадлным аддзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць да той ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні асобы ў грамадстве.
Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт Юрыя Радзівіла. Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні шматлікіх дэталяў. Дзякуючы ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб партрэтуемым, аб месцы паказанац асобы ў тагачасным грамадстве.
Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапісу 16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай. Разам з тыповымі рысамі, уласцівымі сармацкім выявам, у рабоце прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму.
У гэты час на Беларусі працуе шмат іншаземных майстроў, сюды прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін. Разам гэта стварае спрыяльную глебу для росквіту партрэтнага жанру, для фарміравання яго нацыянальных рыс.
БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ
Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі традыцыямі папярэдніх гадоў, зменамі ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя гэтага віду мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах, гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.
Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Адхіныя першаўзоры, кананічныя патрабаванні царквы прымуіалі аўтараў ісці ўслед за візантыйскімі і балканскімі традыцыямі.
Рукапісы 14-16 стст. упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсцішскае евангелле. На думку мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст., адкуль трапіла ў Мсціж.
Развіццё мініяцюры ў 14 - 16 стст. было імклівым. Стылістычная накіраванасць выяў мянялася адносна хутка. Так даследчыкі рукапісаў адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і "Радзівілаўскі летапіс", "Служэбнік".
З'явай, якая мела для беларускай культуры выключныя па значнасці вынікі, можна лічыць пачатак кнігадрукавання. Рукапісная кніга не магла задаволіць патрэб тагачаснага грамадства. Яе магчымасці былі абмежаваны і даволі вялікім часам выканання, няздольнасцю хутка адрэагаваць на пэўныя падзеі, існаваннем твора толькі адзіным экземпляры. Кнігадрукаванне адкрыла шырокі шлях для кніжнай ілюстрацыі, станкавой гравюры.
Развіццё беларускай графікі з другой паловы 16 ст. было вельмі імклівым. У дракарні Мамонічаў выдаюцца "Трыбунал", "Статут ВКЛ" - юрыдычна заканадаўчыя кнігі з адпаведным стрыманым мастацкім вырашэннем, распачынаецца стварэнне станковых твораў - партрэтаў, карт, гарадскіх відарысаў. Канец 16 ст. адзнаменаваны першымі медзярытамі, што было не толькі прыкметай часу адзнакай сувязей з заходнееўрапейскімі графічнымі школамі, але і значным крокам наперад у засваенні распаўсюджанні новых відаў і тэхнік гравюры.
НАЙБОЛЬШ ЗНАКАМІТЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ
Алейнік Дзмітрый Іванавіч.
Нар. 11.05.1929, г. Беразіно.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1960). Вучыўся ў Волкава, У. Сухаверхава, В. Цвіркі.
Удзельнічае ў выставах з 1961.
Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Фінляндыі, Польшчы, Малдове, Германіі, Літве, на Украіне, у Чэхаславакіі, Алжыры, Тунісе.
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.
Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).
Альшэўскў Дзмітрый Уладзіміравіч.
Нар. 21.09.1953, в. Угольшчына Бялыніцкага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1980), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1984).
Удзельнічае ў выставах з 1980.
Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Югаславіі, Італіі,Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі.
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,Расіі, Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Італіі, Ізраіля, ЗША.
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве.
Ахрэмчык Віктар Уладзіміравіч.
Нар. 03(16).12.1903, г. Мінск. Памёр 09.03.1971.
Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Вучыўся ў Архіпава, К.Істоміна, А.Шаўчэнкі.
Удзельнічае ў выставах з 1921.
Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Венгрыі, Фінляндыі, Малдове.
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі.
Працаваў у галіне станковага і манументальнаг жывапісу.
Народны мастак БССР (1949).
Барабанцаў Віктар Кірылавіч.
Нар. 28.08.1947, г. Гомель.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978).
Удзельнічае ў выставах з 1976.
Творы экспанаваліся ў Беларусі, Літве, ЗША, на Украіне, у Польшчы.
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Расіі, Кіпра, Украіны.
Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.
Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991).
Баразна Лявон Цімафеевіч.
Нар. 04.02.1929, в. Новае Сяло Талачынскага раёна. Загінуў 15.08.1972.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968).
Удзельнічае ў выставах з 1957.
Працаваў у жывапісе, графіцы. Даследваў народную творчасць.
Бараноўскі Анатоль Васільевіч.
09.05.1937, г.Мінск.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965).
Удзельнічае ў выставах з 1965.
Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Галандыі, Грэцыі, Італіі, Японіі, Эфіопіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе, краінах Прыбалтыкі і Закаўказзя.
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Дані, Галандыі, Грэцыў, Італіі, Японіі, Эфіопіі, Ізраіля, ЗША, Канады.
Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992).
Бархаткоў Антон Стафанавіч.
Нар. 04(17).01.1917, в. Шчаглоўка Касцюковіцкага раёна.
Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча Памяці !905 года (1940), вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава (1945 - 1948 ).
Удзельнічае ў выставах з 1943.
Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Бельгіі, Францыі, Германіі, ЗША, Японіі, Венгрыі, Працуе пераважна ў жанры лірычнага пейзажа.
Гараўскі Апалінар Гілярыевіч.
Нар. 18(30). 01.1833. памёр у 1900.
Вучыўся ўПецярбургскай Академіі мастацтваў (1850--1854), удасканальваў майстэрства ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы.
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.
Драздовіч Язэп Нарцызавіч.
Нарадзіўся 1(13).10.1888, засценак Пунькі Глыбоцкага раёна. Памёр у1954. Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906--1910).
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі, кніжнай ілюстрацыі, даследаваў этнаграфію беларусаў, збіраў фальклор.
Грамыка Віктар Аляксандравіч
Творы зберагаюцца у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Украіны.
.01.01.1923,в. Сенькава Магўлёўскага раёна.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Удзельнўчае ўвыставах з 1947.
Творы экспанаваліся ў Беларусі і амаль усіх краінах былога СССР, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстрыі, Даніі, Італіі, Японіі.
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Казахстана, Італіі, Германіі, Японіі, ЗША.
Працуе ў галіне станковага жывапісу.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970).
Народны мастак Беларусі (1991).
Давідзюк Мікола.
Нар. у 1944, Беластоцкае ваяводства (Польшча).
Скончыў Вышэйшую дзяржаўную школу пластычных мастацтваў у Лодзі (1968). Вучыўся ў С. Фіялкоўскага, С. Бырскага.
Удзельнічае ў выставах з 1969.
Творы экспанаваліся ў Польшчы, Беларусі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Чэхаславакіі, Францыі.
Зберагаюцца ў музеях прыватных зборах Польшчы, Беларусі.
Працуе ў галіне станковага жывапісу.
Данцыг Ян Вольфавіч.
Нар. 27.04.1930, г.Мінск.
Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава.
Удзельнічае ў выставах з 1958.
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Украіны, Азербайджана, Бельгіі, ЗША, Ізраіля, Галандыі, Канады, Італіі.
Працуе урозных жанрах станковага жывапісу, найбольш вядомыя яго тэматычныя карціны і партрэты.
Драздовіч Язэп Нарцызавіч
Нар. 1.(13).10.1988, засценак Пунькі Глыбоцкага раёна.
Памёр у 1954 годзе.
Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906—1910).
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі, кніжнай ілюстрацыі, даследваў этнаграфію беларусаў, збіраў фальклор.
Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч.
Нар. 1(13).05.1875, в. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага раёна. Памёр у жніўні 1944 года.
Скончыў Маскоўскае вучылішча скульптуры і дойлідства (1901).
Удзельнічае ў выставах з 1985.
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі у Маскве, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбурзе, грамадскіх і прыватных зборах Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі.
Пісаў пераважна пейзажы, інтэр’еры, нацюрморты.
Задорын Андрэй Германавіч.
Нар. 22.08.1960, в. Бярозаўка Пермскай вобласці (Расія).
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1990).
Удзельнічае ў выставах з 1982.
Творы зберагаюца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Канады.
Працуе ў розных жанрах стнаковага жывапісу.
Залоўная Наталля Мікалаеўна.
Нар. 23.05.1960, г. Мінск.
Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1985).
Удзельнічае ў выставах з 1987.
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі .Беларусь, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
Залозны Мікалай Рыгоравіч
Нар. 16.10.1925, в. Княжычы Браварскага раёна Кікўскай вобласці. Памёр 17.04.10.1982
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Удзельнічае у выставах з 1959.
Творы зберагаюцца ў грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.
Пісаў тэматычныя карціны, нацюрморты, пейзажы, партрэты.
Качан Кастусь Іванавіч.
Нар. 04.03.1950, в. Лаўрышава Навагрудскага раёна.
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1975).
Удзельнічае ў выставах з 1980.
Творы зберагаюцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Расіі, Германіі, Бельгіі, Ізраіля, Югаславіі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Карэі, Польшчы.
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.
Кожух Уладзімір Уладзіміравіч.
Нар. 07.03.1953, г. Драгічын Брэсцкай вобласці.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1972), Беларускі тэатрльна-мастацкі інстытут (1978), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1984).
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях Германіі, Ізраіля, Італіі, Францыі, Зша, Югаславіі, Польшчы.
Працуе ў розных жанрах станковага жывпісу.
Ксяндзоў Алесь Паўлавіч
Нар. 18.08.1954, в. Баравыя Крупскага раёна.
Скончыў Рэспублўканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя
І. Ахрэмчыка (1972), Беларускі дзяржаўны тэтральна мастацкі інстытут (1978), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1984).
Удзельнічае ў выставах з 1976.
Працуе у розныз жаграх станковага жывапісу.
Літвінава Зоя Васільеўна.
Нар. 27.11. 1938, в. Ст.Сяло Веткаўскага раёна.
Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967).
Удзельнічае ў выставах з 1962.
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Рускім музеі у Санкт-Пецярбурзе, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі.
Працуе у розных жанрах станковага жывапісу.
Малішэўскі Альгерд Адамавіч.
Нар. 08.09.1922, г.Бабруйск. Памёр 22.11.1989.
Скончыў Харкаўскі мастацкі інстытут (1952).
Удзельнічае ў выставах з 1956.
Пісаў тэматычныя карціны, партрэты, пейзажы, нацюрморты.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).
Маркавец Віктар Пятровіч.
Нар. 05.08.1947, г. Докшыцы.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1971).
Удзельнічае ў выставах з 1972.
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980).
Масленікаў Павел Васільевіч
Нар. 01 (14).02.1914, в. Нізкая вуліца Магілёўскага раёна. Памёр 06.09.1995.
Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938), Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1953).
Удзельнічае ў выставаз з 1951.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1954).
Народны мастак Беларусі (1994).
Русак Галіна.
Нар. у 1930, г. Навагрудак.
Скончыла Ратгерскі універсітэт у ЗША: магістр бібліятэчных навук (1956), магістр гісторыі мастацтва (1976).
Удзельнічае ў выставах з 1969.
Творы экспанаваліся ў ЗШа, Канадзе, Беларусі.
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх і прыватных зборах ЗША.
Працуе у розных жанрах станковага жывапісу.
Селяшчук Мікалай Міхайлавіч
Нар. 04.08.1947, в. Велікарыта Маларыцкага раёна.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976).
Удзельнічае ў выставах з 1966.
Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, станковым жывапісе.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992).
Стальмашонак Уладзімір Іванавіч
Нар. 06.02.1928, г. Мінск
Скончыў інстытут жывапісу , скульптуры і архектуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1957).
Удзельнічае ў выставах з 1957.
Працуе у станковым жывапісе і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).
Народны мастак БССР (1988).
Сумараў Васіль Фёдаравіч.
Нар. 07.12.1938, г. Мінск.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965).
Удзельнічае ў выставах з 1966.
Піша тэматычныя карціны, пейзажы, нацюрморты.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).
Змест рэферата
Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыі Беларусі -----------2 стр.
Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі ------------------------------------6 стр.
Мастацтва Беларусі 14-16 стагоддзяў ----------------------------------------------------------9 стр.
Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў --------------------------------------------------------------11 стр.
Беларуская графіка 14-16 стагоддзяў ------------------------------------------------------------13 стр.
Найбольш знакамітыя прадстаўнікі сучаснага мастацтва Беларусі---------------------14 стр.