Гісторыя этнаграфіі Беларусі

Гістарорыя этнаграфіі Беларусі

шляхта сялянство тэрыторыя каланізацыя

Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2 тыс. гадоў таму. Дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі – крывічоў (палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і іншых паведамляюць летапісы, у прыватнасці «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет», пач. XII ст.). У аснову «Аповесці» былі пакладзены больш раннія звесткі пра славян; яе аўтар (ім быў, верагодна, манах Кіева-Пячэрскай лаўры Нестар) пачынае свой летапіс з біблейскіх часоў, расказвае пра паходжанне славян, іх рассяленне на Ўсходне-Еўрапейскай раўніне, складаныя ўзаемаадносіны з суседзямі (венграмі, хазарамі, германцамі, балтамі і інш.), звяртае ўвагу і на грамадскі лад жыцця, звычаі, вераванні. Нягледзячы на агульнае паходжанне і рэлігію славянскіх плямён, у іх назіраліся прыкметныя культурна-бытавыя асаблівасці; летапісец даволі падрабязна расказвае пра сямейна-шлюбныя адносіны ў палян, іх «кротость и стыдение ко снохам и матерям», нетрываласць шлюбу ў драўлян, пра ігрышчы, што наладжваюцца паміж сёламі ў радзімічаў, дзе адбываюцца «плясания и бесовска песни» і «умыкаху жены собе», пра перажыткі матрыярхату ў мазаўшан, пра ўстойлівы звычай славян і крывічоў парыцца з венікам у лазнях («і тако самі ся мачат, едва вылезут живи»), што было не ўласціва дрыгавічам, палянам і валынянам. У ХІV – ХVІІ стст. з’яўляюцца летапісы-хронікі – «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні (1578, 1581), «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага (1582), «Хроніка Быхаўца» (1-ая пал. ХVІ ст.), «Баркулабаўскі летапіс» (пач. ХVІІ ст.), «Хроніка горада Магілёва». У іх побач з запісамі гістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіі сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва. Выдатным літаратурна-энтаграфічным помнікам эпохі Адраджэння з’яўляецца «Паэма пра зубра» Міколы Гусоўскага (выдадзена першапачаткова на лацінскай мове. Кракаў, 1523). Паэт-гуманіст з вялікай любоўю апісаў свой край – Беларусь, прыгажосць яе прыроды, быт і заняткі жыхароў – ратных рыцараў, паляўнічых, аратых. Са знакамітых дзеячаў сярэднявечча, якія ўнеслі каштоўны ўклад у вывучэнне праблем этнічнай культуры, мясцовага быту і звычаевага права, варта назваць Саламона Рысінскага (1560 (?) – 1625) і Льва Сапегу (1557–1633).У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. выйшаў шэраг прац па краязнаўству і этнаграфіі Беларусі. Сярод іх адзначым, у прыватнасці, такія як: А. Меер. Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства 1786 года; І. Ляпехін. Дзеннікавыя запіскі падарожжа… (1780, 1805), В. Севяргін. Запіскі падарожжа па заходніх правінцыях Расійскай дзяржавы (1803); Л. Галамбеўскі. Дом і двары (Domy i dwory, 1830), Люд польскі, яго звычаі і забабоны (1830); З. Даленга-Хадакоўскі. Пра славяншчыну ды хрысціянства (1818); Ю. Крашэўскі. Успаміны з Валыні, Палесся і Літвы (1840); Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны (1839); Я. Баршчэўскі. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844–1846) і інш.

Быт шляхты і беларускага сялянства знайшоў свае адлюстраванне і ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі (Кандратовіча). Нагадаем паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і «Дзяды». У Сыракомлі, апрача шматлікіх паэтычных твораў, ёсць спецыяльныя краязнаўча-этнаграфічныя працы – «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861), «Экскурсія па Літве ў радыусе ад Вільні» (т. 1 – 2, 1857–1860) і інш. Важную ролю ў пашырэнні этнаграфічных ведаў адыгрывала і музейна-збіральніцкая дзейнасць. Захавальнікамі рэліквій і каштоўных рэчаў – помнікаў элітарнай і бытавой культуры выступалі магнацкія маенткі, шляхецкія сядзібы, храмы. Прыкметную ролю ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства (РГТ), заснаванага ў 1847 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Заснавальнікі і кіраўнікі РГТ – К. Бэр, Н. Надзеждзін, К. Кавелін вызначылі месца этнаграфіі ў сістэме навук, сфармулявалі яе задачы, распрацавалі метады этнаграфічных даследванняў. Адначасова была распрацавана праграма сістэматычнага вывучэння народнай культуры і быту. У 1867 г. у Вільні быў заснаваны Паўночна-Заходні аддзел РГТ, які стаў новым цэнтрам па этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі і суседняй Літвы. Вакол яго гуртаваліся мясцовыя сілы даследчыкаў і аматараў-краязнаўцаў; пазней стаў выдавацца часопіс «Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910–1914; рэдактар Дзмітрый Даўгяла).

У канцы 50 – пачатку 60-ых гадоў разгарнулася мэтанакіраваная работа па сістэматызацыі і абагульненні разнастайных звестак па гісторыі, геаграфіі, народнай гаспадарцы, трыдыцыйнай культуры ў заходніх губернях Расіі. Найбольш поўная і каштоўная інфармацыя была змешчана ў кнігах, прысвечаных Гродзенскай і Мінскай губерням. Іх аўтары-складальнікі П. Баброўскі і І. Зяленскі дэталёва ахарактарызавалі геаграфічныя ўмовы, мясцовыя ландшафты, флору і фауну, шляхі зносін, гістарычнае мінулае краю, нацыянальны і сацыяльны склад насельніцтва, яго традыцыйныя заняткі, ежу, жыллё, адзенне, побыт, народны каляндар, звычаі, абрады, фальклор. Выхад «Матэрыялаў…» быў прыкметнай з’явай у жыцці навуковай і культурнай грамадскасці не толькі Беларусі, але і Расіі.

Амаль адначасова з выхадам у свет шматтомных «Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі» ў Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р.Ф. Эркертам першы этнаграфічны атлас Беларусі (1863–1864). Ён складаўся з 6 карт, якія паказвалі размяшчэнне розных народаў – беларусаў, рускіх, украінцаў (усе яны паказаны пад агульнай назвай «рускія»), палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў, яўрэяў. Тэкставыя матэрыялы былі выдадзены асобнай кнігай «Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі» (1864). Аўтар дае высокую ацэнку сярэднявечнай культуры Беларусі і выказвае сумненне ў заваяванні яе літоўцамі, як гэта сцвярджалася ў афіцыйным расійскім друку. У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагічная праца – «Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю па веравызнаннях» А.Ф. Рыціха. Атлас складаўся з 10 карт, якія паказвалі геаграфію рассялення беларусаў і іншых народаў.

Шмат этнаграфічных матэрыялаў публікавалася ў перыядычных выданнях – навуковых зборніках, часопісах, газетах. У ліку гэтых выданняў ужо згаданыя «Этнографический сборник», «Записки Русского географического общества», «Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества», а таксама «Современник» (1836–1866), «Этнографическое обозрение» (1889–1916), «Живая старина» (1890–1916), «Вестник Западной России» (1864–1871). Тут друкавалі свае працы вядомыя збіральнікі і даследчыкі беларускай этнаграфіі – П.М. Шпілеўскі, А.К.Кіркор, М.Я.Нікіфараўскі, Е.Р. Раманаў, М.М. Косіч, А.М. Пыпін, І. Эрэміч, М.Я. Янчук, Я.Ф. Карскі, М.В. Доўнар-Запольскі, А.М. Харузін, А.К. Сержпутоўскі, І.А. Сербаў і інш.

У другой палове ХІХ ст. разам з небывалым пашырэннем краязнаўчых і этнаграфічных ведаў аб Беларусі, выхадам у свет грунтоўных абагульняючых прац былі закладзены трывалыя асновы этнаграфіі (этналогіі) як навукі аб народах-этнасах, іх гісторыка-культурных стасунках і заканамернасцях развіцця ў прасторы і часе. Гэты перыяд характарызаваўся з’яўленнем цэлай плеяды таленавітых этнографаў. Для П. Шпілеўскага, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлі шматдзенныя вандроўкі ў паштовых экіпажах, іх сустрэчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі былі не толькі пашырэннем этнаграфічных ведаў, але і апрабаваннем жыццевых установак, маральных высноў, фарміраваннем актыўных грамадзянскіх пазіцый. П.М. Шпілеўскі ў сваіх літаратурна-краязнаўчых нарысах «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» (1853–1854), «Мазыршчына» (1859), «Вясельныя абрады ў засценкаўцаў Віцебскай губерні» (1854).

У вывучэнні традыцыйна-бытавой культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае месца ў шэрагу нястомных збіральнікаў этнаграфічнай спадчыны належыць М.Я.Нікіфароўскаму. У сваіх «Нарысах простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі» (1895) ён узнаўляе шырокую і рэалістычную карціну народнага жыцця, скурпулезна, з метадычнай паслядоўнасцю апісвае сялянскую сядзібу – жылле, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, разнастайныя прадметы ўжытку, земляробчыя прылады, адзенне, ежу. Кніга М.Нікіфароўскага – гэта першае ў Беларусі, як і наогул у тагачаснай Расіі, грунтоўнае і сістэматычнае даследаванне матэрыяльнай культуры. Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е.Р. Раманаў асноўная яго праца «Беларускі зборнік» у 9 тамах (1886–1912) – свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту – песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павер’і і г.д. Багатыя матэрыялы па духоўнай культуры беларусаў і рускіх Смаленскай губерні былі сабраны і сістэматызаваны У.М. Дабравольскім. Асноўная яго праца – «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1 – 4, 1891–1903). Выніковай была і збіральніцкая дзейнасць П.В. Шэйна, які арганізаваў шырокую сетку карэспандэнтаў (у ліку іх былі М.Нікіфароўскі, Ю. Крачкоўскі, Я. Карскі, А. Багдановіч, З. Радчанка); паступіўшыя да яго запісы былі сістэматызаваны і выдадзены ў трох тамах пад назвай «Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (1887–1902).Важнай вехай у этнаграфічным вывучэнні Беларусі быў Першы ўсерасійскі перапіс насельніцтва (1897), які даў даволі рэальную карціну этнічнай сітуацыі ў Беларусі. У выніку перапісу быў атрыманы шырокі спектр статыстычных даных аб этнічным, сацыяльным і канфесійным складзе насельніцтва ў селах і гарадах, у валасцях, паветах і губернях, паказана яго полаўзроставая структура, пісьменнасць, дэмаграфічны рост, заняткі. У аснову вызначэння этнічнага складу была пакладзена родная мова. Беларускую мову як родную назвалі 82,5% жыхароў Магілеўскай і 76% – Мінскай губерняў. Тут адзначалася стракатасць нацыянальнага складу ў гарадах Беларусі і асобных яе рэгіенах. Так, на тэрыторыі Гродзенскай губерні налічвалася да 40 «наречий», на якіх размаўляла мясцовае насельніцтва. Даныя перапісу былі дэталева прааналізаваны, зведзены ў табліцы і выдадзены асобнымі выпускамі (сшыткамі) па кожнай губерні. Яны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнні этнічнай гісторыі Беларусі. Пачатак ХХ стагоддзя адзначаны выхадам у свет буйнейшай абагульняючай працы Я.Ф. Карскага «Беларусы» (1–3 т., 7 выпускаў; 1903–1922). У 1-ым томе «Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці» ён на аснове ўсебаковага параўнаўчага вывучэння разнастайных крыніц разглядае праблемы паходжання беларусаў, вызначае самабытныя, глыбока нацыянальныя рысы іх культуры. Беларусаў ён лічыў карэнным насяленнем, а іх мову адносіў да самастойнай этналінгвістычнай сістэмы, што захавала ў лепшым стане, у параўнанні з іншымі, сваю першародную славянскую аснову. У выніку арэальнага этналінгвістычнага даследавання ім была складзена этнаграфічная карта «беларускага племені», дзе ён вызначае асноўны масіў беларускіх гаворак і іх дыялектныя асаблівасці. Працу Я.Ф. Карскага і яго ўплыў на далейшае развіцце этнаграфічнай і беларусазнаўчай навукі цяжка пераацаніць. Яна падводзіла вынікі дасягненням у галіне беларускага мовазнаўства, славістыкі і этнаграфіі ў пачатку ХХ ст. Глыбокай распрацоўкай гістарычнай тэматыкі і праблем развіцця беларускай традыцыйнай культуры вызначаюцца і працы вядомага беларускага даследчыка канца ХІХ – першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. М.В. Доўнар-Запольскага. Ім сабраны і абагульнены арыгінальныя матэрыялы па песенным фальклоры, сямейных звычаях і абрадах, народнаму звычаеваму праву, беларускаму вяселлю, што выкладзены ў яго працах «Беларускае вяселле і вясельныя песні» (1888), «Песні пінчукоў» (1895), «Звычаевае сямейнае права сялян Мінскай губерні» (1897) і інш.У плеядзе выдатных даследчыкаў народнай культуры Палесся адно з самых ганаровых месцаў належыць А.К. Сержпутоўскаму. Сабраныя ім у выніку шматгадовай экспедыцыйна-пошукавай работы і апублікаваныя затым матэрыялы вызначаюцца арыгінальнасцю, інфарматыйнай насычанасцю, свежасцю і сведчаць аб глыбокім веданні народнага жыцця. Асаблівую ўвагу ён удзяляў матэрыяльнай культуры – жыллю, сельскагаспадарчым прыладам, бортніцтву, рыбалоўству, грамадскім звычаям і абрадам, чаму былі прысвечаны спецыяльныя работы «Земляробчыя прылады працы беларускага Палесся» (1910), «Бортніцтва ў Беларусі» (1914), «Нарысы Беларусі» (1907), «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930) і інш. Значную цікавасць уяўляюць для нас і этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя і апрацаваныя І.А. Сербавым. Даследчык спалучаў у сваёй асобе веды прафесійнага этнографа з працавітасцю нястомнага вандроўніка і дапытлівага назіральніка. Пачатак ХХ стагоддзя быў адзначаны ўздымам грамадска-палітычнага руху, ростам нацыянальнай самасвядомасці, шырокай хваляй нацыянальна-культурнага адраджэння. Прыкметную ролю ў мабілізацыі мясцовых краязнаўчых сіл, у выхаванні новай генерацыі даследчыкаў народнай культуры і быту адыграла газета «Наша ніва» (1906–1915). Яна была заснавана ў Вільні братамі І. Луцкевічам і А. Луцкевічам, В.Іваноўскім і іншымі дзеячамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Браты Луцкевічы былі і заснавальнікамі Беларускага музея ў Вільні (Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей), які дзейнічаў у 1921–1945 гг. Яго асновай паслужыла прыватная калекцыя старасвецкіх рэчаў, сабраная І. Луцкевічам. Справу беларускага культурнага адраджэння ў 20-ыя гады прадоўжыў гісторыка-краязнаўчы часопіс «Наш край» (1925–1930), дзе друкавалася шмат матэрыялаў і карэспандэнцый з месцаў, аб стане мясцовай эканомікі, развіцці рамёстваў і промыслаў, быце розных слаёў насельніцтва. Асобныя бакі матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці былі разгледжаны ў працах І.М. Браіма (рыбалоўства), М.Я. Грынблата (адзенне, промыслы), В.С. Гуркова (жылле, пчалярства), Г.М. Курыловіч (ткацтва), А.І. Лакоткі (жылле), Л.А. Малчанавай (матэрыяльная культура), С.А.Мілючэнкава (ганчарства), І.Д. Назінай (музычныя інструменты), М.Ф. Раманюка (адзенне), Я.М. Сахуты (мастацкія промыслы), В.Я. Фадзеевай (вышыўка), В.С.Цітова (матэрыяльная культура, промыслы), С.Ф. Цярохіна (пчалярства, паляванне). Прыкметнай з’явай у гісторыі беларускай этнаграфіі з’явілася выданне энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989), у стварэнні якой прымала ўдзел шырокая навуковая грамадскасць. Разам з тым распачалася работа над шматтомным выданнем «Беларусы» у шасці тамах, кожны з каторых прысвечаны асобнаму раздзелу этнаграфічных ведаў аб Беларусі, этнагенезу і этнічнай гісторыі яе народаў, традыцыйнай гаспадарчай, матэрыяльнай і духоўнай культуры. З’яўленне падобных выданняў сведчыць аб тым, што этнаграфічная навука ў Беларусі мае бясспрэчныя фундаментальныя дасягненні абагульняючага характара.

Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя на тэрыторыі Беларусі.

Беларусь не з'яўляецца прарадзімай чалавецтва. Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету прыкладна 2,6 млн гадоў таму. Гэта адбылося ў Афрыцы. Мог існаваць і азіяцкі цэнтр паходжання найстаражытных людзей. Прыкладна мільён гадоў назад людзі засялілі Міжземнамор'е, а затым Каўказ і поўдзень Украіны. Найбольш працяглы этап станаўлення і развіцця чалавека палеаліт (старажытны каменны век) працягваўся звыш 2 млн гадоў. У ніжнім і сярэднім палеаліце жылі архантрапы (піцекантрапы) і палеаантрапы (неандэртальцы). Да пачатку верхняга палеаліту (прыкладна 40 35 тыс. гг. назад) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу. Людзей гэтага часу называюць неаантрапамі ці краманьёнцамі (па назве пячоры КроМаньён у Францыі).

Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы – даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. 32 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўралейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадо^таму (сярэдні палеаліт\ калі на беларускія землі прыйшоў неаядэрталец, творца мусцьерскай стадыі палеаліту, і тут працягваўся працэс антрапагенезу, фарміравання самога чалавека. Прыкладна ў канцы сярэдняга палеаліту ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу – неаантрапа (краманьёнца). Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека разумнага (Ното заріепз), калі працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся. Чаму ўзнікла навуковая палеміка?

У 1926 г. беларускі археолаг К.М. Палікарповіч знайшоў дзве першыя і пакуль адзіныя на Беларусі палеалітычныя стаянкі чалавека – адну каля в. Бердыж (Чачэрскі рн Гомельскай вобл.), другую – на Прыпяці, недалёка ад Мазыра, каля в. Юравічы. Пры раскопках Бердыжскай стаянкі высветлілася, што культурны пласт верхняга палеаліту метрам вышэй быў перакрыты пластом з крэменем болып архаічнага выгляду (апошні, магчыма, быў змыты і перанесены водамі з суседняй болып старажытнай стаянкі). Сярод знаходак гэтага старажытнага пласта Палікарповіч вылучыў некалькі скрабкоў, тыповых прылад мусцьерскай стадыі палеаліту. Акрамя таго, каля Быхава, у раёне Свяцілавіч і іншых месцах Беларусі былі знойдзены вырабы з крэменю – скрабкі, якія мелі мусцьерскі выгляд. Усё гэта дазволіла Палікарповічу зрабіць вывад аб з'яўленні людзей на тэрыторыі Беларусі ў сярэднім палеаліце (100 40 тыс. гг. таму назад).

Аднак у 60 90я гады вучоныяархеолагі (У.Д. Будзько, А.Г. Калечыц і інш.) перагледзелі матэрыялы па палеаліту Беларусі 1 не пагадзіліся з вывадамі К.М. Палікарповіча. У шэрагу прац яны прыйшлі да высновы, што знаходкі Бердыжскай стаянкі не выходзяць за рамкі верхнепалеалітычнай культуры, таму сцвярджаць аб магчымасці з'яўлення людзей на беларускіх землях у сярэднім палеаліце можна толькі ў гіпатэтычным плане.

Разам з тым і ў Бердыжы і ў Юравічах знойдзены тьшовыя прылады і рэшткі фауны верхняга палеаліту. Сёння мы маем некалькі абсалютных дат палеалітычных помнікаў Беларусі, атрыманых метадамі радыекарбоннага датавання. Матэрыялы з Бердыжа далі дзве даты – 23 і 15 тыс. гадоў таму. Юравіцкая стаянка датуецца 26 тыс. гадоў таму. Гэта пакуль што самыя раннія даты, звязаныя са з'яўленнем чалавека на тэрыторыі Беларусі. Яны не выходзяць за рамкі верхняга палеаліту, і з іх трэба сёння пачынаць гісторыю Беларусі.

Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя нам Бердыжскую і Юравіцкую стаянкі прыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак. Мабыць, няшмат. Як лічыць беларускі гісторык і археолаг Э.М. Загарульскі, колькасць верхнепалеалітычнага насельніцтва не перавышала сотні чалавек (Загорульскіій Э.М. Начало формнровання населення Белорусснн. Мн., 1996. С. 43).

Умовы для жыцця людзей былі цяжкія. На поўначы Беларусі стаяў ляднік, клімат быў халодны (арктычны), расліннасць бедная, характэрная для арктычнай тундры. Каб выжыць у надзвьгчай суровых умовах прыледніковай зоны, старажытны чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, валодаць спосабамі палявання на буйных жывёл. Тады на тэрыторыі Беларусі вадзіліся маманты, алені, дзікія коні, насарогі, быкі, зубры. Вадаёмы былі царствам вадаплаваючых птушак.

Раскопкі Бердыжскай і Юравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына. Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання 1 рыбалоўства паміж членамі абшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзілі ўсе сваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць

Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, і чалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10 – 8 тыс. гадоў да н.э. закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння і адступлення ледніка клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларусі пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. Гэту эпоху называюць мезалітам (сярэдні каменны, век, 8 5 тыс. гг. да н.э.).

У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрытррыі Беларусі. Адзін са шляхоў засялення ішоў з паўднёвага ўсходу, з Рускай раўніны. Патомкі верхнепалеалітычнага насельніцтва занялі ў асноўным Усходнюю Беларусь Верхняе Падняпроўе. Другі паток ішоў з поўдня па Дняпры, яго асноўнае насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі і Усходнім Палессі, а частка дасягнула паўднёвых раёнаў ЗаходнеДзвінскага басейна і Панямоння. Трэцяя міграцыйная хваля распаўсюдзілася на паўднёвазаходнія раёны Беларусі і была звязана з рухам насельніцтва з Паўднёвай Польшчы. 1 нарэшце, чацвёртая група плямён прыйшла з Заходняй Еўропы цераз Полыпчу і рассялілася ў Заходняй Беларусі і суседняй Літве.

Як бачна, засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце ажыццяўлялася з розных месцаў і рознымі групамі насельніцтва, якія адносіліся да розных этнасаў. Рассяліўшыся кампактнымі групамі, яны ўтварылі сама меней чатыры культурнагістарычныя вобласці. У этнічных адносінах Беларусь тады не ўяўляла адзінства.

На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, у тым ліку на Палессі – 61. Агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5–6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, дрэва або косці. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны. Супляменнікі мелі падобныя адзін да аднаго прыёмы апрацоўкі матэрыялаў, формы прылад, тыпы пабудоў, адзенне, звычаі. Таму на тэрыторыі аднаго племені археолагі знаходзяць аднолькавыя рэчы, якія адлюстроўваюць культурную супольнасць людзей гэтага племені. Такую агульнасць матэрыяльнай культуры называюць археалагічнай культурай.

У мезаліце ў далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. Былая адносная ізаляванасць плямён усё часцей парушалася. З'явіліся і болып складаныя прылады працы: крамянёвыя пласціны, сякеры, цёслы, разцы, скрабкі, скоблі. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. У гаспадарцы значнае месца займала рыбалоўства.

Каменны век завяршыўся эпохай неаліту (новы каменны век, 4–3 тыс. гг. да н.э.). Клімат стаў яшчэ цяплейшым. Неабсяжныя лясы, лугі, балоты былі прытулкам для розных відаў жывёлы і птушак. На паляванні акрамя лука сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Разнастайнымі былі спосабы лоўлі рыбы. Вынаходніцтва сетак зрабіла рыбалоўства надзейнай крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем, што прывяло да росту насельніцтва. Паранейшаму вялікае месца займала збіральніцтва.

Шмат неалітычных радавых абшчын жыло паабапал Дняпра. У басейне Прыпяці даволі шчыльна было заселена яе вярхоўе і суседнія азёры, берагі Стыры, Гарыні, Ясельды, раёны Нароўлі і Мазыра. На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту, агульная колькасць насельніцтва 2736 тыс. чалавек. Паблізу жылля вырабляліся крамянёвыя прылады. Крэйдавы крэмень здабывалі ля берагоў Сожа, Бесядзі, Нёмана, Ясельды. Таму і закладваліся шахты, што пацвярджаецца іх рэшткамі, выяўленымі паблізу пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

У эпоху неаліту з'явіўся гліняны посуд, пераважна вастрадонны, зроблены ў тэхніцы ручной лепкі, з арыгінальнымі арнаментамі і іх размяшчэннем. Па тыпах посуду і арнаментах археолагі вызначаюць асобныя неалітычныя культуры: нёманскую, грабеньчатанакольчатай керамікі (днепраданецкую), з тыповай ямачнаграбеньчатай керамікай, верхнедняпроўскую і дзяснінскую. З'явілася таксама прадзенне і ткацтва, значныя поспехі дасягнуты ў апрацоўцы дрэва. Пастаянна ўдасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. 3 эпохі неаліту дайшлі да нас некаторыя мастацкія вырабы: галава качкі з косці, драўляная галава чалавека, зробленая з косці выява гадзюкі з галоўкай і арыгінальна перададзенай скурай і інш.

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу болыпай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды іх не знойдзены. Разам з тым даныя археалогіі і гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасці гідраніміі (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў III тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з'явілася фінаугорскае насельніцтва, а накрайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай ревалюцыі.

Другі, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (32 тыс. гг. да н.э. да нашага часу).

Прыкладна 32 тыс. гадоў да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух. На велізарных прасторах Еўропы ад Рэйна на захадзе да верхняй і сярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор'я на поўдні да Скандынавіі на поўначы рассяліліся плямёны жывёлаводаўвандроўнікаў – плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.

Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час і шляхі іх вялікай міграцыі парознаму асвятляюцца ў навуковай літаратуры. Большасць вучоных зыходзіць з меркавання, што ўсе народы індаеўрапейскай сям'і маюць у сваёй аснове адзін народ, які прынята называць праіндаеўрапейцамі, а тэрыторыю, на якой яны жылі да міграцыі, – іх прарадзімай. Не толькі праіндаеўрапейцы, але і многія калісьці магутныя этнасы, такія як хеты, кельты, скіфы і іншыя, назаўсёды зніклі з гістарычнай карты планеты.

Існуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. У мінулым стагоддзі панавала канцэпцыя еўрапейскай прарадзімы (Паўночная Германія і Паўднёвая Скандынавія), сфарміраваная і абгрунтаваная нямецкімі вучонымі пад уплывам іх пангерманскіх настрояў. У больш позні час гэта канцэпцыя атрымала расісцкую афарбоўку і была ўзята на ўзбраенне фашысцкімі заправіламі Германіі. Адзінымі сапраўднымі патомкамі праіндаеўрапейцаў, без аніякіх прымесяў, «чыстымі» арыйцамі (арыямі называла сябе ў старажытнасці адна з усходніх індаеўрапейскіх груповак) былі аб'яўлены германскія народы.

Аднак гэта канцэпцыя не давала адказаў на многія пытанні. Лінгвістычныя матэрыялы паказвалі, што індаеўрапейцы з даўніх часоў былі жывёлаводамі і гэту форму гаспадаркі разнеслі па ўсім свеце разам са сваёй міграцыяй. У той жа час археалагічныя матэрыялы сведчылі, што ў Паўночнай Еўропе жывёлагадоўля распаўсюдзілася пазней, чым, напрыклад, на Балканах, што ў Еўропе насельніцтва рухалася з поўдня на поўнач, а не наадварот.

Таму ў канцы XIX пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымала балканская канцэпцыя, Яна ў многім давала адказы на тыя пытанні, на якія не адказвала канцэпцыя паўночнаеўрапейскай лакалізацыі праіндаеўрапейцаў. Былі прапанаваны і іншыя ідэі, якія разглядалі ў якасці прарадзімы індаеўрапейцаў паўднёвыя стэпы Усходняй Еўропы і значныя раёны Сібіры, што супярэчыць прынятым у навуцы ўяўленням аб тым, што пачатковая вобласць прарадзімы этнасаў не павінна быць вялікай (Загорульскый Э.М. Начало формнровання населення Белорусснн. С. 22 – 23).

У 70 – пачатку 80х гадоў савецкімі вучонымі, спецыялістамі па старажытных індаеўрапейскіх мовах В.Івановым і Т. Гамкрэлідзе прапанавана канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы праіндаеўрапейцаў. Было высветлена, што праіндаеўрапейцы жылі на поўдні, сярод гор. Яны ведалі горныя леднікі, хуткія горныя рэчкі і горную расліннасць. Сярод вядомых ім звяроў былі леў і слон. Суседзямі праіндаеўрапейцаў былі семіцкія плямёны і картвельскія народы (продкі грузін). Гэтым самым выключаецца як паўночнаеўрапейская, так і балканская зона. Прарадзіма праіндаеўрапейцаў знаходзілася ў Пярэдняй Азіі. Канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы праіндаеўралейцаў з'яўляецца найбольш абгрунтаванай вынікамі даследаванняў сумежных навук (археалогіі, этнаграфіі, тапанімікі і інш.). Яна мае шмат прыхільнікаў сярод спецыялістаў розных галін ведаў.

У сувязі з перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іх прарадзімы, бурным развіццём жывёлагадоўлі і земляробства, паляпшэннем умоў жыцця людзей, скарачэннем дзіцячай смяротнасці, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці і колькасці насельніцтва, неабходнасцю асваення новых тэрыторый для адначасовага павелічэння пагалоўя жывёлы прыкладна 4–3 тыс. гадоў да н.э. пачалася вялікая міграцыя праіндаеўрапейскіх плямён на прасторах Азіі і Еўропы. Міграцыя заняла некалькі тысяч гадоў, і за гэты час змяніліся многія пакаленні людзей.

3 тэрыторыі прарадзімы праіндаеўрапейцы мігрыравалі на захад, усход і поўнач. На захадзе яны прайшлі Малую Азію, выйшлі да Эгейскага мора, засялілі Балканы. Адна частка з іх абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыю сучасных Балгарыі, Румыніі, Малдавіі, асвоіла Правабярэжную Украіну, стварыўшы там трыпольскую культуру. Гэта адна са старажытных індаеўрапейскіх міграцыйных хваль.

Была спроба прайсці Каўказ, дзе выяўлены цікавыя культуры індаеўрапейцаў. Сусветнай вядомасцю карыстаецца Майкопскі курган (3 тыс. гг. да н.э.), дзе знойдзены вырабы з золата і серабра. Пазней, у бронзавым веку, адбылося пранікненне індаеўрапейцаў на Каўказ (трыалецкая культура).

Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход праз Іранскае пласкагор'е, адны выйшлі на тэрыторыю сучаснага Кітая, другія – на Індастанскі паўвостраў і сталі вядомыя як арыі. Асобная група індаеўрапейцаў ад Ірана павярнула на поўнач у Сярэднюю Азію. Яна прайшла паміж Каспійскім і Аральскім марамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах і працягвала свой рух на захад да Дняпра, у Паўночнае Прычарнамор'е (старажытнаямная культура). Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і на Беларусі.

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на болып высокай ступені сацыяльнаэканамічнага развіцця (панавалі жывёлагадоўля і земляробства, выкарыстоўваўся метал, у той час як мясцовае насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам), перамагалі яго і асімілявалі. Выключэннем было насельніцтва Індыі і Кітая. Індаеўрапейцы з'яўляліся вынаходнікамі кола і калёснага транспарту, патрэба ў якім была прадыктавана міграцыяй, іх рухомым ладам жыцця. Кола калясніц рабілі тады з кавалка дрэва цвёрдай пароды, пазней з металу. Новай з'явай стала пахаванне ў курганах, што было звязана з прыходам у Еўропу жывёлаводаў і земляробаў. Індаеўрапейцы прынеслі і больш высокую форму грамадскай арганізацыі – патрыярхат.

Пастулова ў выніку міграцыі і змешвання з карэнным насельніцтвам, а таксама пад уздзеяннем розных геаграфічных умоў індаеўрапейцы страчвалі сваё адзінства і нават падабенства і пераўтвараліся ў мазаіку народаў, іх культур і моў. Некаторыя даследчыкі налічваюць каля 40 народаў, якія з'явіліся вынікам змяшэння^ праіндаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам. Да індаеўрапейцаў адносяцца народы, якія гавораць цяпер на славянскіх, германскіх, балцкіх, італійскіх (раманскіх), кельцкіх, індаіранскіх, грэчаскай, армянскай і албанскай мовах, прычым славяне, балты і германцы з'яўляюцца найболып блізкімі паміж сабой. Магчыма, яны развіліся ад адзінага продка паўночнай групы індаеўрапейцаў.

3 тэрыторыі ПаўднёваУсходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор'я індаеўрапейцы мігрыравалі ў двух асноўных напрамках: першы на захад і паўночны захад, у Заходнюю Еўропу; другі на поўнач, у Сярэднюю і Паўночную Еўропу. У ІІІІІ тысячагоддзі да н.э. на вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі адбываецца фарміраванне адной з галін індаеўрапейскай мазаікі народаў балтаў (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). На поўдні і паўднёвым усходзе балты межавалі са скіфамі, сарматамі і іншымі плямёнамі, на поўначы і паўночным усходзе іх суседзямі былі фінаугорскія плямёны, на захадзе – славяне і германцы.

У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (32 тыс. гг. да н.э. IVV стст. н.э.).

Балты, якія прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроўя, засвойвалі мясцовы даіндаеўрапейскі субстрат. На працягу II тысячагоддзя да н.э. адбываўся працэс змешвання балтаў (індаеўрапейцаў) з мясцовым насельніцтвам, асіміляцыі апошняга: «чыстых» этнасаў не існуе, усе этнасы ўтвараюцца ў выніку змешвання народаў. Першапачаткова балты пасяліліся ў Папрыпяцці і Падняпроўі, а на поўначы Беларусі яшчэ тысячу гадоў мела ўплыў фінаугорскае насельніцтва. 3 рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (32 тыс. гг. да н.э. 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на рыбалоўстве, паляванні і збіральніцтве, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы займаліся плужным земляробствам. Плуг вядомай канструкцыі, які дайшоў да нас у малюнках таго часу, быў знойдзены ў тарфяніку каля в. Капланавічы ў Клецкім раёне.

Індаеўрапейцы пакланяліся агню і сонцу. Агню надавалася значэнне ачышчальнай сілы, з ім асацыіраваўся чырвоны колер. Праяўленнем культу агню быў звычай пасыпаць цела нябожчыка мінеральнай чырвонай охрай, якая потым пераходзіла на косці, і пры раскопках робіцца ўражанне, быццам косці спецыяльна малявалі.

3 дзейнасцю індаеўрапейцаў звязваюць арнамент, якім упрыгожвалі посуд, адбіткі шнура, накручанага на палачку. Такі арнамент называўся шнуравым, а археалагічная культура – культурай шнуравой керамікі. Яе арэалы распаўсюджання ахоплівалі вялікія тэрыторыі Еўропы, у тым ліку і землі Беларусі. 3 сярэдзіны бронзавага веку тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў арэал культур сярэднедняпроўскай, вісланёманскай, шнуравой керамікі Палесся, а таксама паўночнабеларускай.

Выкарыстанне больш эфектыўных бронзавых прылад працы, поспехі ў зямляробстве і жывёлагадоўлі стварылі ўмовы для накаплення багацця асобнымі сем'ямі, што было прывабай для іншых. Грабяжы і разбоі сталі адной з форм узбагачэння. Таму асноўным тыпам пасяленняў балтаў былі ўмацаваныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 1 тыс. Па даных археолагаў.на адным гарадзішчы жыло ў сярэднім ад 50 да 75 чалавек. Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць у памерах ад 50 да 75 тыс. чалавек. 3 развіццём земляробства гарадзішчы змяніліся адкрытымі селішчамівёскамі, дзе жылі некалькі вялікіх, а потым і малых сем'яў.

Трэба адзначыць, што неалітычнае насельніцтва Беларусі не было поўнасцю асімілявана. Яшчэ існавалі ранейшыя гаспадарчыя і культурныя традыцыі. Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі. Але на болыпай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Аб гэтым сведчыць той факт, што пераважная болыпасць назваў рэк (Верхіта, Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Ула, Усяжа, Эса і інш.) захавалі карані і характэрныя канчаткі, якія ёсць у літоўскай і латышскай, г.зн. балцкіх, мовах. Можна прыгадаць і іншыя назвы, якія адносяцца да балцкай гідраніміі: Асвея, Дрысвяты, Лосвіда, Муйса, Нарач, Усвяча і інш. Найболып часта сустракаюцца гідронімы, звязаныя з балтамі, у басейнах рэк Бярэзіны (Мена, Ольса, Серуч, Уса) і Сожа (Рэхта, Рэста, Сноў, Туросна).

Паходжанне тэрміна «балты» звязваюць з лацінскай назвай вострава на поўначы Еўропы (ВаШа, Ваісіа), які апісаў Пліній Старэйшы (I ст. н.э.). Словы з коранем «балты» сустракаюцца ў германскага храніста Адама Брэменскага (ІІст.), у прускіх хроніках, старажытнарускіх і беларускалітоўскіх летапісах XIV–XVI стст. У навуковы ўжытак тэрмін «балты» ўведзены нямецкім лінгвістам Г. Несельманам у 1845 г.

Літаратура

1. У.А. Лобач «Этнаграфія Беларусі»

2. М.Ф.Піліпенка В.К. Бандарчык «Энтыклапедычная бібліятэка Беларусь»