Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у пасляваенны перыяд (1945 - 1991)

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма: Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у пасляваенны перыяд (1945 - 1991)

Падрыхтаваў:

студэнт 4 курса, 7 групы

Новiкаў Ю.М.

Мiнск, 2009

План

Грамадска-палітычнае жыццё Беларускай ССР у пасляваенны час (1945- 1991 гг.)

Дадатак

Літаратура

Грамадска-палітычнае жыццё Беларускай ССР у пасляваенны час (1945- 1991 гг.)

Заканчэнне вайны парадзіла вялікія надзеі у грамадстве. Сярод насельніцтва узніклі таксама спадзяванні на перамены у палітычным жыцці, бо многія пачалі ужо задумвацца над будучым лесам сацыялізму. Аснову "крытычнай масы" складалі былыя удзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь, якія уносілі прапановы аб неабходнасці рэфармавання палітычнай сістэмы і структуры улады у краінею Выказваліся думкі аб абмежаванні тэрмінау знаходжання на выбарных пасадах, увядзення спаборніцтва кандыдатау пры выбарах у саветы, недапушчальнасці падмены палітычнага кірауніцтва адміністрацыйным. Але стыхійны пратэст супраць панаваушай сістэмы, які ішоу знізу, хутка пачау згасаць, бо перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на узмацненне таталітарызму.

У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20–30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.

Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця (да даваеннай палітычнай арганізацыі) былі выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вярхоўны Савет БССР (1947) і мясцовыя Саветы рэспублікі (1948). Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі галасавалі за прадстаўнікоў "непарушнага блока камуністаў і беспартыйных", успрымалі гэтыя выбары як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і звязвалі з імі надзеі на будучыню. Пачуццё гонару за сваю зямлю, якая адраджалася з попелу намаганнямі тысяч людзей, павялічвала пачуццё ўласнай годнасці народа, жаданне зрабіць новае пасляваеннае жыццё лепшым, святлейшым.

Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь – чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку, абмежаванні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па 1952 год. Асабліва яскрава гэта праявілася ў дзейнасці Л. Цанавы, які ўзначаліў органы дзяржаўнай бяспекі рэспублікі ў 1938–1951 гг., справе Севіча 1951 г. – Наркама асветы рэспублікі, кампаній, накіраваных супраць дзеячоў культуры і г.д.

Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі, атрады Арміі Краёвай і іншыя. Становішча ўскладняла тое, што іх у пэўнай меры падтрымлівалі незадаволеныя сяляне, людзі, якія незаслужана пакутавалі ад рэпрэсій і проста з цяжкім, неадназначным лёсам. Гэта стварала ў некаторым сэнсе сацыяльную базу для антысавецкай барацьбы. Ахвярамі яе станавіліся не толькі партыйныя і камсамольскія актывісты, урачы, настаўнікі, ваенаслужачыя, але і звычайныя сяляне.

Так, у лютым 1946 г. бандыты ўчынілі 120 забойстваў, 190 грабяжоў і 18 разбояў. Увосень гэтага ж года імі было здзейснена яшчэ 838 вылазак, у тым ліку 43 дыверсіі, 120 падпалаў. Трэба адзначыць, што дзейнасць большасці з гэтых груп і фарміраванняў мела не столькі палітычны, колькі крымінальны характар.

Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейска-грабежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Яны не ставілі ніякіх палітычных мэтаў, проста рабавалі і забівалі. Так, толькі ў 1947 г. ў Мінскай вобласці органы міліцыі ліквідавалі 34 такія банды з агульнай колькасцю 155 чалавек.

Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г.

Смерць Сталіна 5 сакавіка 1953 г. падштурхнула даўно наспеўшы працэс аднаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця грамадства – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. "Хрушчоўская адліга", ХХ з’езд КПСС (1956 г.) з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці. Гэта стала спрыяльнай глебай для ажыўлення навукі, літаратуры, мастацтва.

Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы. Ужо ў 1953–1956 гг. было пачата правядзенне лініі на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у дзяржаўным, эканамічным і культурным будаўніцтве.

У першай палове 60-х гг. мела месца перабудова дзяржаўных і грамадскіх арганізацый па вытворчаму прынцыпу (прамысловыя і сельскія), але праз два гады быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып іх пабудовы.

Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала "разгорнутае будаўніцтва камунізму", абгрунтаванае ў Праграме КПСС, якая была прынята на ХХІІ з’ездзе партыі (1961). Значныя паказчыкі эканамічнага росту, дасягнутыя да пачатку 60-х гадоў, высокія тэмпы сярэднегадовага прыросту нацыянальнага даходу, вялікія поспехі ў некаторых галінах (напрыклад, у асваенні космасу) прывялі да памылковых вывадаў праграмы аб стане эканомікі, грамадства наогул і аб іх магчымасцях у бліжэйшай будучыні. Былі дапушчаны пралікі ў выяўленні перспектыў як унутранага развіцця краіны (стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму да 1980 г.), так і міжнародных абставін (вывад аб паглыбленні агульнага крызісу капіталізму).

З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала лагічны працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства. Апошняя стала крыніцай дагматызму ў тэарэтычнай думцы.

Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі. Дэмакратычныя працэсы былі заблакіраваны сіламі бюракратычнага кансерватызму. Грамадскі ўздым паступова змяніўся расчараваннем, і тэзіс аб пабудове развітога сацыялізму не толькі не змяніў грамадска-палітычную атмасферу, настрой людзей, але нават выклікаў іронію.

З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Для таго каб зрабіць дэпутацкую дзейнасць больш выніковай, ствараліся пастаянныя камісіі на розных напрамках дзейнасйці. Так, у 1977 г. мясцовыя Саветы рэспублікі стварылі 10360 пастаяных камісій, у якія ўвайшлі 67093 дэпутатаў – 87% ад агульнай іх колькасці.

Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.

Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688тыс. у 1985 г.

Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы (яны павялічыліся з пасляваеннага часу з 350 тыс. да 5 млн. чалавек у сярэдзіне 80-х гг.), якія ўключалі ў сябе амаль ўсіх працуючых, і Ленінскі камуністычны Саюз моладзі (колькасць яго членаў пасля вайны была ледзь больш за 200000, к сярэдзіне 80-х – каля 1,5 млн. чалавек), які ахопліваў амаль усю моладзь. Аднак дзейнасць грамадскіх арганізацый была заарганізавана, цвёрда цэнтралізавана і паступова пачала пакідаць усё менш месца для ініцыятывы асобнага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш фармалізавалася.

Трэба адзначыць, што сярод кіраўнікоў рэспублікі, нягледзячы на вельмі негатыўныя адносіны да былога партыйнага кіраўніцтва ў нашы дні, былі і даволі аўтарытэтныя, кампетэнтныя людзі. І сёння з павагай ўспамінаюць К.Т. Мазурава – першага сакратара ЦК КПБ з 1956 па 1965 гг., С.В. Прытыцкага – Старшыню Вярхоўнага Савета БССР з 1968 па 1971 гг., П.М. Машэрава – Першага Сакратара ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. і інш. Асабліва яскравай з’яўляецца асоба П.М. Машэрава, а перыяд яго кіраўніцтва – гэта перыяд развіцця эканомікі высокімі тэмпамі.

Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

Утварэнне палітычных партый і аб’яднанняу сведчыла аб глыбокіх пераутварэннях у грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Нягледзячы на невялікі колькасны склад, яны садзейнічалі узнікненню у рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, пашырэнню правоу грамадзян, плюралізму мыслення, пошуку новых падыходау да вырашэння складаных праблем грамадскага жыцця.

Дадатак

З Канстытуцыі (Асноунага закона) БССР ( 1978 г.)

1. Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР

Глава 1

Палітычная сістэма

Артыкул 2. Уся улада у Беларукай ССР належыць народу.

Народ ажыццяуляе дзяржауную уладу праз Саветы народных дэпутатау. Якія складаюць палітычную аснову Беларукай ССР.

Усе іншыя дзяржауныя органы з’яуляюцца падкантрольнымі і падсправаздачнымі Саветам народных дэпутатау.

Артыкул 6. Кіруючай і накіроувачай сілай савецкага грамадства. Ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржауных і грамадскіх арганізацый з’яуляецца Камуністычная партыя Савецкага Саюза. КПСС існуе для народа і служыць народу.

Узброеная марксісцка- ленінскім вучэннем, КПСС вызначае генеральную перспектыву развіцця грамадства, лінію унутранай і знешняй палітыкі СССР, кіруе вялікай стваральнай дзейнасцю савецкага народа, надае планамерны, навукова абгрунтаваны характар яго барацьбе за перамогу камунізму.

Усе партыйныя арганізіцыі дзейнічаюцб у рамках Канстытуцыі СССР.

Артыкул 7. Прафесіянальныя саюзы, Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі, кааператыуныя і іншыя грамадскія арганізацыі у адпаведнасці са сваімі статутнымі задачамі удзельнічаюць у кіраванні дзяржаунымі і грамадскімі справамі, у вырашэнні палітычных, гаспадарчых і сацыяльна- культурных пытанняу.

Артыкул 8. Працоуныя калектывы удзельнічаюць у абмеркаванні і вырашэнні дзяржауных і грамадскіх спрау, у планаванні вытворчасці і сацыяльнага развіцця, у падрыхтоуцы і растаноуцы кадрау, у абмеркаванні і вырашэнні пытанняу кіравання прадпрыемствамі і установамі, паляпшэння умоу працы і быту, выкарыстання сродкау, прызначаных для развіцця вытворчасці, а таксама на сацыяльна- культурныя мерапрыемствы і матэрыяльнае заахвочванне…

Літаратура

1. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: "Экаперспектыва", 1997.

2. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеу, П.I. Зялінскі і інш. . – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. -2004 г. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль.- 2- е выд. –Мн.:Выш. шк., 2006.