Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі
1
ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ
Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці Аўстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.
Падрыхтоўка да здзяйснення гэтых планаў абвастрала існуючыя і нараджала новыя супярэчнасці. Галоўнай была супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй і хутка набіраючай моц Германіяй, саперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву на Балканах, а таксама спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Расіі і захапіць Полыпчу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну. Сутыкаліся інтарэсы і іншых краін: Францыі і Германіі, Італіі і Аўстрыі і г. д. У сувязі з гэтым у канцы XIX — пачатку XX ст. утварыліся два саюзы імперыялістычных краін: Германія - Італія - Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя - Расія (Антанта). Гэтыя саюзы пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да вайны. 3 1908 па 1913 г. расходы на ваенныя мэты былі павялічаны: у Германіі ў 1,6 раза, Англіі -1,3, Расіі - 3,7, Францыі - 4,2, Аўстра-Венгрыі - 13, у Італіі - у 16 разоў.
Былі створаны шматмільенныя арміі. Узброеныя сілы германааўстрыйскага блока налічвалі больш за 3,5 млн чалавек (193 дывізіі), а Антанты - больш за 6 млн (291 дывізія). Панаванне ў краінах гэтых блокаў буйных манаполій і барацьба паміж імі гірывялі да рэзкага ўзмацнення нераўнамернасці развіцця капіталістычных краін. У выніку на сусветнай арэне змяніліся суадносіны эканамічных і ваенных сіл. Краіны, якія абагналі ў развіцці сваіх канкурэнтаў, дабіваліся новых рынкаў збыту, новых сфер выкарыстання каліталу. Але ў сувязі з тым, што да пачатку XX ст. свет быў падзелены паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі, новы яго перадзел мог скончыцца толькі вайной.
Акрамя эканамічных сур'ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы і Амерыкі, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нацкоўвалі адны народы на другія, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы.
Падставай для развязвання вайны з'явіліся супярэчнасці паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, што ўзніклі ў выніку забойства сербскімі нацыяналістамі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Ферды-нанда. Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі. Расія пачала мабілізацыю войска. У сувязі з гэтым Германія аб'явіла вайну Расіі, а затым і Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 3 другога боку, Англія, каб зберагчы свае каланіяльные ўладанні, аб'явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі - Турцыя. Пачалася сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана 30 млн чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў склалі 416 млрд рублёў. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, г.зн. 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.
Вайна, распачатая маналалістычнай буржуазіяй, не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з усіх бакоў захопніцкай. Урады краін-удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы.
Кіраўнікі II Інтэрнацыянала, замест таго, каб выкрыць хлусню і здрадніцтва імперыялістычнай буржуазіі, пайшлі на змову з ёй. Адмовіўшыся ад рашэнняў, прынятых на Штутгарцкім, Капенгагенскім і Базельскім кангрэсах, накіраваных супраць вайны, яны ў сваіх парламентах галасавалі за павелічэнне крэдытаў на ваенныя мэты. З'явіліся нават ідэалагічныя абгрунтаванні вядзення вайны. Так, нямецкія сацыял-дэмакраты пераконвалі, што вайна адпавядае нацыяльным інтарэсам Германіі, што яшчэ К.Маркс лічыў справядлівай вайну супраць Расіі як носьбіта еўрапейскай рэакцыі. Сацыялісты краін Антанты запэўнівалі, што іх урады вядуць вайну, каб пакараць галоўнага агрэсара — Германію. Распаўсюджвалася ідэя вайны як сродку барацьбы перадавых буржуазных дэмакратый (Англіі, Францыі, ЗША) супраць рэакцыйных манархій (Германіі, Аўстра-Венгрыі, Турцыі).
Расійскі ўрад ні ў чым не саступаў сваім еўрапейскім хаўруснікам у хлусні перад уласным народам. Рабілася ўсё для таго, каб пера-канаць людзей у неабходнасці вайны супраць варвараў-немцаў у інтарэсах абароны братоў-славян. 1 трэба зазначыць, што гэта ідэя знаходзіла водгук у пэўнай часткі насельніцтва краіны. Яркім прык-ладам гэтага з'явілася адозва, надрукаваная 27 верасня 1914 г. у газеце "Русское слово", у падтрымку вайны Расіі супраць Германіі. Яе падпісалі вядомыя мастакі А.Васняцоў, І.Каровін, спявак Ф.Шаляпін, пісьменнікі М.Горкі, А.Серафімовіч, рэдактары часопісаў П.Струве, М.Міхайлоўскі і інш.
Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі ваяўнічую палітыку царызму, чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Яны добра разумелі, што паспяховая вайна можа прадухіліць падзенне дынастыі Раманавых.
Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі, сялянства пад уплывам буржуазнага друку, пропаведзяў духавенства таксама былі атручаны ядам шавінізму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас. Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П.Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз'яднанню ўкраінскага народа. П. Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г.Стамбулам. Справа была не ў абароне славян, а зусім у іншым. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі, стала галоўнай пера-шкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.
Усе гэтыя інтарэсы знайшлі адлюстраванне ў праграме партыі кадэтаў, што сведчыла аб поўным адабрэнні кадэтамі знешняй палітыкі царызму ў гады вайны. ЦК партыі кадэтаў заклікаў усіх да "святога яднання" з самадзяржаўем. На думку кадэтаў і акцябрыстаў, такое яднанне дапаможа здзейсніць распрацаваную праграму рэформ, якія завершаць пераўтварэнне краіны ў. буржуазную манархію.
Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Болыпасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варвараў". Гэты лозунг нагадваў лозунг германскіх сацыял-шавіністаў "абароны Германіі ад рускіх варвараў". Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю.Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В.Пляханаў. Ен лічыў, што царызм вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў.
У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў царскі ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без паражэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.
3 першых дзён вайны шалёны разгул шавінізму ахапіў усе маёмныя класы, у тым ліку значную частку дробнай буржуазіі горада і вёскі на Беларусі. Памешчыкі і буржуазія заявілі аб сваёй падтрымцы імперыялістычнай палітыкі царызму. У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах мясцовымі органамі ўлады былі праведзены "патрыятычныя" сходы. У Мінску 18 жніўня 1914 г. вялікая група вучнёўскай моладзі прайшла па вуліцы да дома губернатара і падала адрас на імя цара, у якім гаварылася аб поўнай падтрымцы палітыкі царскага ўрада ў вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, якая адбылася 30 жніўня 1914 г. у г.Пінску. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў г.Магілёве. У ліпені 1914 г. тут адбыліся сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі ў бязмежным адзінадушным адабрэнні палітыкі цара насельніцтвам Магілёўскай губерні, у гатоўнасці народа на любыя ахвяры дзеля расійскага самадзержца і Айчыны.
Што датычыць рабочых і сялян Беларусі, то на пачатку вайны шавіністычна настроены былі большасць багатых сялян і сярэднякоў, частка вясковай і гарадской беднаты і нават найбольш адсталыя групы рабочых. Увогуле ж пралетарыят Беларусі адкрыта выступаў супраць імперыялістычнай вайны.
Якімі былі адносіны да вайны партыі балыпавікоў? У жніўні 1914 г. У.І. Ленін напісаў тэзісы аб вайне "Задачы рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі ў еўрапейскай вайне". Тэзісы з'явіліся асновай маніфеста ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Гэта была праг-рама партыі балыпавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны. Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць стала немагчыма, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грама-дзянскую. Гэта быў асноўны лозунг маніфеста. Каб здзейсніць яго, планаваліся наступныя захады: адмаўленне грамадзянскага міру,-безу-моўнае адмаўленне ад ваенных крэдытаў, выхад сацыялістаў з бур-жуазных міністэрстваў, стварэнне нелегальных партыйных арганізацый, дзе няма канстытуцыйных свабод, падтрымка братання на фронце салдат ваюючых армій, падтрымка рэвалюцыйных выступ-ленняў працоўных.
Другім лозунгам маніфеста балыпавікоў быў лозунг паражэння "сваіх" урадаў у імперыялістычнай вайне. Змест гэтага лозунга зак-лючаўся ў тым, што ваенныя няўдачы на фронце будуць аслабляць урады ваюючых краін і тым самым садзейнічаць разгортванню рэвалю-цыйнай барацьбы і звяржэнню гэтых урадаў.
Такі лозунг атрымаў неадназначную ацэнку. Г.В.Пляханаў, на-прыклад, лічыў, што выступленне супраць свайго ўрада прывядзе да перамогі Германіі ў вайне, а гэта, у сваю чаргу, перашкодзіць рэвалю-цыйнай барацьбе. К.Каўцкі таксама быў супраць разгортвання кла-савай барацьбы ў час вайны. Рэвалюцыя, на яго думку, перашкодзіць абараняць сваю Айчыну ад ворагаў. У.І.Ленін жа лічыў, што абараняць Айчыну ў імперыялістычнай вайне рускі пралетарыят зможа толькі тады, калі будзе змагацца ўсімі рэвалюцыйнымі сродкамі супраць манархіі, памешчыкаў і капіталістаў сваёй Айчыны.
Трэцім лозунгам бальшавікоў быў заклік да поўнага разрыву з II Інтэрнацыяналам, стварэння III, Камуністычнага Інтэрнацыянала. Трэба адзначыць, што яго не падтрымала ніводная партыя. Чаму?
Па-першае, нельга было памылкі кіраўнікоў сацыял-дэмакратыі па пытаннях вайны пераносіць на ўвесь Інтэрнацыянал. У сацыялістычных партыях Інтэрнацыянала меліся і левыя групоўкі, якія вялі барацьбу супраць вайны і сацыял-шавінізму. Гэта саюз "Спартак" у Германіі, група "трыбуністаў" у Галандыі, сацыял-дэмакратычная партыя ў Балгарыі і інш. 1 хоць гэтыя партыі і групоўкі былі яшчэ недастат-кова арганізаваныя і паслядоўныя, тым не менш яны адыгралі вялікую ролю ў барацьбе супраць вайны, асабліва кіраўнікі германскай групы "Спартак" - К.Лібкнехт, Р.Люксембург, К.Цэткін, Ф.Мерынг, В.Пік і інш. Акрамя таго, II Інтэрнацыянал зрабіў вялікі ўклад у развіццё сусветнага рабочага руху, ва ўмацаванне рабочых партый. Перад вайной вельмі актуальныя былі тэзісы Інтэрнацыянала аб скарачэнні зброі і войска, аб падтрымцы нацыянальна-вызваленчых рухаў пры-гнечаных народаў, аб барацьбе супраць захопніцкіх войнаў і інш. Усё гэта не давала падставы назваць II Інтэрнацыянал поўнасцю апартуністычньш і заклікаць да разрыву з ім.
Па-другов, у выніку якасных перамен у эканоміцы, якія адбыліся ў сувязі з уступленнем капіталістычных краін у стадыю імперыялізму, стала траціць сэнс галоўная ідэя рэвалюцыйнагамарксізму - аб непазбежным эканамічным краху капіталізму, аб яго знішчэнні ў выніку сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Гэту ідэю не падтрымалі вядомыя дзеячы сацыял-дэмакратыі (К.Каўцкі і інш.). Яны прыйшлі да ідэі сацыялістычных пераўтварэнняў не праз насілле, а праз рэформы пры апоры на шырокія дэмакратычныя колы. Менавіта гэта ідэя стала пануючай у замежнай сацыял-дэмакратыі ў той час.
У пачатку вайны беларускія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені —ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні антываеннымі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім, Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскай мабілізацыі адбылося болып за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступлен-няў. Па прыгаворах ваенна-палявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых і сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.
Асабліва шалёнымі былі ганенні на сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Падвергліся разгрому Палескі камітэт РСДРП, арганізацыі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Слуцку і іншых гарадах. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыствы і іншыя масавыя арганізацыі працоўных. У час усеагульнай мабілізацыі ўсе сілы жандармерыі і паліцыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. У "падтрыманні парадку" ў прыфрантавой паласе ўдзельнічалі ўсе сілы, што хлынулі сюды з розных раёнаў Расіі і групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаба Мінскай ваеннай акругі, штаба Заходняга фронту. Амаль усе насе-леныя пункты Беларусі былі запоўнены царскімі войскамі. У адным толькі Мінску вайскоўцаў і чыноўнікаў ваенных ведамстваў было 150 тыс. чалавек.
3 лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Як гэта адбылося?
Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных дзеянняў, мерка-вала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя запатрабавала ад царскага ўрада выканаць абавязацельствы франка-рускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць Аўстра-Венгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1-ю і 2-ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выніку баявых дзеянняў расійскія арміі пацярпелі некалькі паражэнняў і былі выцеснены з Усходняй Прусіі.
На Паўднёва-Заходнім фронце 3-я і 7-я расійскія арміі пасля часовых поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага "мяшка", церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі — Англія і Францыя -ніч.ога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выка-рыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх сал-дат. Пазбягаючы акружэння ў Полыпчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву.
Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня - Мінск. У пачат-ку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакаман-дуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск - Паставы — Баранавічы - Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўка-выск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск.
Паражэнне расійскай арміі на франтах было вынікам тэхніка-эканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транс-парт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Перад пачаткам вайны Расія займала пятае месца ў свеце па выплаўцы сталі, шостае — па здабычы вугалю, пятнаццатае — па вырабу электраэнергіі. Амаль палрву станкоў, машын, абсталявання даводзілася купляць у іншых краінах. Расія не мела сваёй авіяцыйнай прамысловасці. У зародка-вым стане знаходзіліся аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць, электраметалургія, вытворчасць многіх каляровых металаў.
Слабы быў і ваенна-эканамічны патэнцыял краіны. Расія не ачуняла яшчэ ад паражэння ў руска-японскай вайне, якая прывяла да значнага аслаблення яе ўзброеных сіл. Болыпая частка расійскага флоту была знішчана: японцы патапілі або захапілі 15 браняносцаў, 11 крэйсераў, 22 эсмінцы.
3 першых дзён вайны адчуваўся востры недахоп узбраення і бое-прыпасаў. Расійская армія была дрэнна забяспечана артылерыяй і снарадамі. Не хапала нават вінтовак і патронаў да іх. У 1915 г. дэфіцыт вінтовак склаў 11 млн, патронаў - больш за 2 млрд штук. На Заходнім фронце, што праходзіў праз тэрыторыю Беларусі, не хапала каля 500 тыс. вінтовак. У запасных часцях і пунктах камплектавання адна вінтоўка прыпадала на 13 чалавек.
У выніку недахопу ўзбраення і боепрыпасаў, адсутнасці дапамогі ад англа-французскіх саюзнікаў расійская армія несла велізарныя страты. У перыяд летніх баёў 1915 г. яны былі настолькі значныя, што ў карпусах засталося ўсяго па некалькі тысяч салдат: у грэнадзёрскім - каля 2400, у 2-м стралковым - 5 тыс., у 15-м - каля 8 тыс. (штатная ж колькасць салдат і афіцэраў пяхотнага корпуса складала каля 50 тыс. чалавек).
Нягледзячы на велізарныя страты і адсутнасць узбраення, царскі ўрад без перапынку гнаў на фронт няўзброеных салдат. Паводле зве-стак аддзела камплектавання, з 15 жніўня да 9 верасня 1915 г. на Заходні фронт было накіравана 590 няўзброеных рот.
Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэры-яльныя і духоўныя каштоўнасці.
У сувязі з наступленнем германскіх войск велізарная колькасць бежанцаў пацягнулася на ўсход. 3 Полыпчы, Літвы і заходніх паве-таў Беларусі рушыла ў радах бежанцаў больш за 1320 тыс. чалавек^. Лавіна бяздомных людзей расцягнулася па дарогах на сотні кіламетраў праз усю Беларусь ад Буга да Дняпра. Многія тысячы людзей, асабліва старыя і дзеці, знясіленыя ад голаду, гінулі ў дарозе.
Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Становішча гэтых людзен было надзвычай цяжкім. Яны ператварыліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкау існавання. Тысячы згаладалых, змучаных людзей гінулі ад розных эпідэмій.
На захопленай германскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі быў уве-дзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго, падатак браўся з бальніц, рынкаў, відовішчных устаноў і г. д.
Сяляне захопленых паветаў абавязаны былі здаваць усе зерне, скуры, воўну, масла, пражу і інш. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі ^гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы.Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбу-раны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак.
Царскі ўрад не здолеў арганізаваць эвакуацыю абсталявання прамысловых прадпрыемстваў. Усяго з Беларусі было вывезена 432 прамысловыя прадпрыемствы, г. зн. каля 1/3 тых, што працавалі ў 1913 г. У незахопленых паветах Беларусі многія галіны прамысловасці з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. У 1913 — 1917 гг. колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297, а колькасць рабочых — з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. У 1917 г. доля прадукцыі мясцовай прамысловасці, прызначанай для цывільнага насельніцтва, складала толькі 15 - 16 % даваеннага ўзроўню.
Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапра-цоўчая, хлебапякарна-сухарная і некаторыя інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія існаваўшыя фабрыкі і заводы і зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпа-саў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку былі пе-раключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. У Мінску снарады і гранаты рабілі 5 заводаў. Гранаты і чыгунныя снарады выпускалі заводы Гомеля. Бомбы выраблялі Рэчыцкі і Аршанскі драцяна-цвіковыя заводы. У Гомелі, Оршы, Віцебску, Мінску і іншых пунктах былі створаны майстэрні для вырабу і рамонту зброі і транспартных сродкаў.
Шырокае развіццё атрымала на Беларусі хлебапякарна-сухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Оршы, Нова-Барыса-ве. У выніку колькасць рабочых у гэтай галіне ў параўнанні з 1914 г. павялічылася амаль у 5 разоў, а аб'ём вытворчасці — у 4,7 раза.
Вялікія заказы ваеннага ведамства па забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконвала ў час вайны беларуская прамысловасць. Аб'ём вытворчасці павялічыўся на 25—40 % на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы "Дзвіна", Дубровенскай бавоўна-прадзільнай фабрыцы, Магілёўскай панчошнай фабрыцы і інш. Усе дробныя майстэрні, а таксама саматужнікі выконвалі заказы па па-шыву вайсковага адзення, абутку, вырабу прадметаў вайсковага рыштунку. Было адкрыта шмат новых майстэрань па рамонту армейскага абмундзіравання.
На тэрыторыі Беларусі на ўсіх прадпрыемствах, што абслугоўвалі фронт, працавала вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з Расіі. Толькі ў артылерыйскіх і авіяцыйных парках Гомеля было каля 10 тыс. такіх рабочых. У выніку на Беларусі павялічылася коль-касць кадравага пралетарыяту і яго канцэнтрацыя. Напярэдадні Лю-таўскай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску налічвалася 30 тыс. рабочых, Гомелі - каля 25, Віцебску — 18, Магілёве — 7 тыс. Усе рабочыя прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыю для арміі, былі пастаў-лены пад кантроль ваенных ведамстваў. На іх пашырыліся спецыяльныя правілы, паводле якіх устанаўліваліся строгі рэжым і дысцыпліна. Работа на гэтых прадпрыемствах вызначалася як спецыфічны від вайсковай службы. За спыненне работы без дазволу адміністрацыі прадпрыемства і вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты. Рабочы дзень не рэгламентаваўся. Былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы і нізкааплачваемая праца жанчын, падлеткаў і дзяцей. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі 58,4 % усіх фабрычных рабочых Беларусі.
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Болып як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у армію прызвалі 634 400 чалавек. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г. д. - прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. У адной толькі Мінскай губерні на прымусовых работах у жніўні 1916 г. было занята 219 300 чалавек. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. па 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку пагалоўе гэтай жывёлы'зменшылася на 21,5 %. За гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі. 3 1913 па 1917 г. плошчы пасеваў жыта скараціліся на 18,7 %, пшаніцы - на 22,1, бульбы на 34,2 %.3-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі пас-тупаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5 - 8 разоў у параўнанні з 1913 г.
Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне ўжо ў пачатку вайны пазбавіліся патрыятычнага чаду, якім царскія ўлады прыкрывалі захопніцкія мэты вайны. Адбыўся якасны зрух у грамадскай свядомасці. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, а ў 1916 г. - дэпо станцый Маладзечна і Віцебска. Усяго ў 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы.
Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка пралетарыяў. Масавасці рабочы рух не набыў. Дзейнасці якіх-небудзь палітычных арганізацый і плыняў ва Усходняй Беларусі так-сама не назіралася. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жан-дармерыяй.
Больш шырокі размах на Беларусі ў гады вайны атрымаў сялянскі рух. Ен выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух у пачатку вайны ахапіў 20 з 35 паветаў Беларусі і сведчыў аб адвечнай нянавісці сялян да прыгнятальнікаў. Аднак гэты рух нельга лічыць рэвалюцыйным, як сцвярджалася раней. Па сутнасці мелі месца стыхійныя пагромы, якія суправаджаліся рабаваннем маёмасці памешчыкаў і гандляроў-яўрэяў. Найбольш масавым сялянскі рух быў у Сенненскім, Мазырскім, Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах. Парадак наводзілі карныя атрады і ваенна-палявыя суды. Па іх прыгаворах у Сенненскім, Мазырскім і Ігуменскім паветах былі павешаны 16 чалавек, многія трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.
Значна актывізаваўся сялянскі рух у 1915 г. у сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, ростам рэквізіцый і ваенных павіннасцей. Сярод сялян узмацніліся антыпамешчыцкія, антываенныя і антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. Аднак у 1916 - 1917 гг. колькасць сялянскіх выступленняў значна зменшылася. У 1916 г. іх было 60, а ў студзені - лютым 1917 г. толькі 7. Адной з прычын спаду ся-лянскага руху было тое, што ў лістападзе 1915 г. урад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звя-заных з хутарызацыяй, якія выклікалі раней супраціўленне з боку болыпасці сялян. Новыя даследаванні сялянскага руху на Беларусі ў час вайны сведчаць і аб тым, што тут амаль не было выступлен-няў беднякоў і сераднякоў супраць кулакоў. Такіх выступленняў за перыяд вайны зафіксавана толькі 6, а ў 1916 - 1917 гг. іх на-огул не было.
Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат.
22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакаў і мат-росаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакаў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту болып за 800 чалавек. 26 кастрычніка 1916 г. паўстаўшыя салдаты разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі. Царскія ўлады жорстка расправіліся з паўстаўшымі. Да суда былі прыцягнуты 16 чалавек, з іх 9 расстраляны, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга. Яна паступова станавілася небаяздольнай.
Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з гэтага тупіка. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.
Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыя-нальны рух. Вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, удзельнікі нацыянальнага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнт-ральную Расію. Была закрыта газета "Наша ніва", якую рэдагаваў Я.Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях вядомыя дзеячы на-цыяйальнага руху, якія засталіся там, браты Іван і Антон Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш., выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Садзейнічала гэтаму заява канцлера Германіі Бейтман-Гольвега аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае ярмо.
У сувязі з такой заявай беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўнікамі літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве кан-федэратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана "Універсалам", выдадзеным на чатырох мовах (літоўскай, польскай, яўрэйскай і бела-рускай) у снежні 1915 г. У гэтым дакуменце гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям усе правы. У лютым 1916 г. таксама на чатырох мовах распаўсюджана адозва "Грамадзянеі", у якой выкладзены прынцыпы палітычнага ладу будучай канфедэрацыі. Планавалася ўтварыць незалежную дзяржаву з сеймам, сфарміраваным на аснове агульных, роўных і прамых выбараў пры тайным галасаванні. У гэту дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, захопленыя германскімі войскамі.
Аднак утварыць такую канфедэрацыю не дазволіла палітыка гер-манскага ўрада. Захапіўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што заходнія беларускія землі будуць падпарад-коўвацца "польскай кароне". У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На захопле-най беларускай тэрыторыі стваралася шырокая сетка польскіх школ, касцёлаў, розных згуртаванняў польскай "злучнасці". Гвалтоўная
паланізацыя стала прычынай канфрантацыі паміж палякамі, якія пражывалі тут, літоўцамі і •беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ад ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Болып таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група яго дзеячаў на чале з В.Ластоўскім заснавала арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі", якая ставіла мэту ўтварэння незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак і гэта мэта не атрымала афіцыйнага прызнання з боку нямецкага ўрада. У 1915 г. рэлігійна-клерыкальныя дзеячы ўтварылі на Беларусі палітычную арганізацыю "Хрысціянская злучнасць", у якую ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшых колаў каталіцкага духавенства, буйной буржуазіі і памешчыкаў, бур-жуазнай інтэлігенцыі, а таксама сяляне, рабочыя і дробнабуржуазныя элементы. Творцамі "Хрысціянскай злучнасці" былі барон Роп, князь Святаполк-Мірскі, барон 'Шафнагель і інш. Галоўная мэта гэтай арганізацыі — прыстасавацца да палітычных і сацыяльна-эканамічных умоў нямецкай акупацыі.
Кайзераўская Германія, імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу на за-хопленай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-пер-шае, не даць магчымасці стварыць самастойную дзяржаву, а па-другое — прадухіліць поўнае засілле Польшчы на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзе-янне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на бела-рускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета "Гоман". У Вільні дзейнічалі "Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны", "Беларускі клуб", згуртаванне "Золак", "Навуковае таварыства", "Беларускі вучыцельскі саюз" і інш.
Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзначальваў А.Луцкевіч. Спачатку камітэт прытрымліваўся ідэі стварэння канфедэратыўнай дзяржавы ў форме ВКЛ, але пазней выказаўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем "аўтаномных Беларускай і Літоўскай зямель паводлуг матчынай мовы жыхароў". БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакголь-ме ў красавіку 1916 г. На гэтай канферэнцыі камітэт абвясціў сваю дэкларацыю, у якой гаварылася, што беларускі народ чакае вызва-лення з-пад няволі. У чэрвені 1916 г. камітэт выступіў з мемаранду-мам на міжнароднай канферэнцыі ў г.Лазане. Дэлегацыя БНК на чале з В.Ластоўскім звярнулася да ўсіх цывілізаваных народаў свету з заклікам прымусіць царызм паважаць нацыянальныя і культурныя правы беларускага народа, якія дазволяць яму свабодна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, стаць гаспада-ром на ўласнай зямлі.
У канцы 1916 г. БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні Літоўска-Беларус-кай дзяржавы ў этнічных межах беларусаў і літоўцаў. Аднак літоўцы адмовіліся ад перагавораў. Пад уздзеяннем германскіх акупантаў Літоўскі камітэт разарваў сувязі з БНК і ўтварыў у Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) як вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. У склад гэтай Літоўскай дзяржавы былі ўключаны і захопленыя немцамі беларускія землі. Беларусь атрымала ў Тарыбе два месцы. У гэтых складаных умовах БНК працягваў працу. Ім была склікана і праведзена ў 1918 г. у Вільні Беларуская канферэнцыя. На ёй абралі Віленскую беларускую раду, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.
У беларускай гістарычнай літаратуры даецца ў асноўным адмоўная ацэнка дзейнасці БНК. Ён абвінавачваецца ў нацыяналізме, у поў-ным адыходзе ад палітычнай праграмы беларускага нацыянальнага руху, распрацаванай і прынятай на II з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў студзені 1906 г.
У гэтых абвінавачваннях не ўлічваецца тое, што Беларускі народны камітэт ва ўмовах акупацыі прыкладаў вялікія намаганні, каб звяр-нуць увагу сусветнай грамадскасці на лёс Беларускага краю, яго куль-туру, каб абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа.
У прадстаўнікоў левай плыні ў беларускім нацыянальным руху, якія пасля акупацыі Заходняй Беларусі Германіяй працягвалі сваю дзейнасць у Маскве, былі зусім іншыя погляды на пытанне аб буду-чым Беларусі. Адзін з кіраўнікоў гэтай плыні А.Бурбіс сцвярджаў, што ва ўмовах акупацыі Беларусі не было ніякіх надзей на магчымае нацыянальнае адраджэнне. Як і іншыя прадстаўнікі левай плыні на-цыянальнага руху, ён стаяў на пазіцыі паражэння царызму ў вайне, лічыў, што перамога царскай Расіі канчаткова паставіць "крыж на вызваленні Беларусі".
3 другой паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыя-нальнага руху сталі Петраград, Масква, Мінск, Калуга і іншыя гарады, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі, апорныя пункты па вывучэнні становішча ў Беларусі, згуртаванні беларускага нацыя-нальнага руху, прапагандзе беларускай літаратуры. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Пет-раградзе і Мінску беларускіх газет "Дзянніца" і "Светач".
Газета "Светач", якая выдавалася ў Петраградзе рэлігійна-клерыкальнымі дзеячамі, прапагандавала ідэі адзінства беларусаў незалежна ад іх класавай прыналежнасці, заклікала ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення "беларускага нацыянальнага ідэалу". Аднак газета не мела вялікага ўплыву на развіццё беларускага нацыянальнага руху. У пачатку 1917 г. яе выданне было спынена.
Газету "Дзянніца" выдаваў на свае сродкі З.Жылуновіч. Яна адлю-строўвала рэвалюцыйна-дэмакратычны характар беларускага нацыя-нальнага руху, абараняла інтарэсы беларускага народа і мела "паслядоўны рэвалюцыйна-нацыянальны напрамак". "Дзянніца" пралагандавала думку, што свабоднае развіццё беларускага народа магчыма толькі ў цесным саюзе з рускім наро-дам. Газета ўзнімала вострыя сацыяльныя праблемы, пытанні развіцця беларускай культуры, асуджала палітыку нямецкіх акупацыйных улад. У газеце друкаваліся творы З.Жылуновіча, К. Буйло, К.Чарнушэвіча, Ф.Шантыра і іншых дзеячаў, якія стаялі на рэвалю-цыйна-дэмакратычных пазіцыях.
Рэвалюцыйна-нацыянальны накірунак газеты выклікаў падазронасць у царскай цэнзуры. Цэнзары выкідалі з газеты ўсе матэрыялы аб становішчы на Беларусі, абвінавачвалі газету ў тым, што яна нібыта служыла Германіі. У снежні 1916 г. "Дзянніца" перастала выходзіць. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя — з'ява сусветна-гістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвя-ковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога — адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. У 20-я гады дзень перамогі Лютаўскай рэвалюцыі - 12 сакавіка (па новаму стылю) быў "чырвоным днём" у савецкім календары. 3 цягам часу памяць аб гэтай рэвалюцыі па-чала сцірацца. Ёй было адведзена вельмі сціплае месца "пралога Кастрычніка". Аднак Лютаўская рэвалюцыя заслугоўвае большага. Яна ператварыла Расію ў самую свабодную краіну таго часу.
Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча. Незадаволенасць рабочых, сялян, сал-дат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і рэакцыйнай ваеншчыны.
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паў-станне. На бок рабочых пераходзілі салдаты. Раніцай 27 лютага на бок рэвалюцыі перайшло 10 тыс. паўстаўшых салдат, а вечарам іх налічвалася ўжо болып за 60 тыс. Рабочыя і салдаты аб'ядноўваліся ў баявыя дружыны. 27 лютага гэтыя дружыны захапілі Галоўны арсе-нал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. Закончылася 300-гадовае панаванне дынастыі Раманавых. Сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Гэта і было галоўнай прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі. Акрамя таго, ахапіўшыя ўсю краіну палітычны, эканамічны, нацыянальны крызісы актывізавалі барацьбу працоўных супраць царызму. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі розныя сацыяльныя сілы.
Доўгі час у савецкай гістарычнай літаратуры распаўсюджваўся тэзіс аб кіруючай ролі партыі бальшавікоў у рэвалюцыі. Гэты тэзіс не адпа-вядае сапраўднасці. Бальшавікі, сіл у якіх было мала, не маглі тады ўзняць народныя масы на барацьбу. У петраградскіх партыйных арганізацыях, якія дзейнічалі падпольна, налічвалася ўсяго 2 тыс. чалавек, а па ўсёй краіне — 24 — 25 тыс. Кіраўніцтва імі было аслаб-лена. За мяжой, у Швейцарыі , дзейнічала Загранічная калегія ЦК (У.І.Ленін, Р.Я. Зіноўеў, Н.К. Крупская), якая фактычна выконвала ролю ЦК. У Петраградзе функцыі агульнарасійскага кіраўніцтва балыпавікамі выконвала Рускае бюро ЦК, у якое напярэдадні рэвалюцыі ўваходзілі А.Г.Шляпнікаў, П.А.Залуцкі, В.М.Молатаў. Балыпавікі чакалі рэвалюцыі і садзейнічалі ёй. Але памылкова лічыць, што яны рыхтавалі і кіравалі рэвалюцыяй. Аб гэтым пісаў У.І.Ленін, падкрэсліваючы, што нельга прадбачыць ход рэвалюцыі, яе нельга выклікаць. Можна толькі працаваць на карысць рэвалюцыі. Н.К.Крупская ў сваім лісце Л.Д. Троцкаму ў 1927 г. пісала, што ў час Лютаўскай рэвалюцыі ўздзеянне партыі бальшавікоў было нязначным. Яшчэ больш канкрэтна выказаўся кіраўнік Рускага бюро ЦК А.Г.Шляпнікаў. Ён пісаў, што Лютаўская рэвалюцыя не магла быць падрыхтавана партыяй балыпавікоў, бо рэвалюцыя была стыхійнай, а бальшавікі ўсё рабілі для таго, каб надаць гэтай стыхіі арганізаваны характар.
Які характар, рухаючыя сілы і асаблівасці рэвалюцыі? Па сваім характары яна была буржуазна-дэмакратычнай, але ў адрозненне ад першай - пераможнай. Галоўная яе задача — звяржэнне царызму -выканана. Рухаючай сілай рэвалюцыі з'яўляўся народ. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўтварылася двоеўладдзе.
Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне выбіраліся новыя органы ўлады — Саветы. Аднак большасцю ў іх аказаліся меншавікі і эсэры.
Гэта тлумачыцца наступнымі прычынамі:
1. Рэвалюцыя выклікала да актыўнага палітычнага жыцця шматмільённыя масы Расіі. Мітынговая хваля адмоўна ўздзейнічала на свядомасць людзей. У тых умовах бальшавікі разлічваць на значную падтрымку не маглі.
2. За гады вайны значна памяняўся склад рабочага класа. Каля 40 % кадравых рабочых былі на фронце, многія сасланы ў Сібір, на катаргу. На заводах і фабрыках працавалі выхадцы з класа дробных уласнікаў, якія ішлі за меншавікамі і эсэрамі, пасылалі іх у Саветы.
3. За гады вайны бальшавіцкія арганізацыі былі падвергнуты жорсткім рэпрэсіям. Відныя дзеячы бальшавіцкай партыі знаходзіліся ў турмах, ссылках або за мяжой. Меншавіцкія і эсэраўскія арганізацыі дзейнічалі свабодна.
Народ, які пасылаў ў Саветы сваіх прадстаўнікоў, спадзяваўся на тое, што яны выканаюць усе яго патрабаванні. Аднак меншавіцка-эсэраўскае кіраўніцтва Саветамі баялася ўзяць уладу ў свае рукі, пай-шло на змову з буржуазіяй, і ў выніку быў створаны Часовы буржу-азны ўрад.
Гэта адбылося наступным чынам. У той жа дзень, калі быў выбраны Петраградскі Савет (27 лютага), утвораны таксама з дэпутатаў IV Дзяр-жаўнай думы Часовы камітэт на чале з адным з кіраўнікоў акцябры-стаў М.Радзянкам. Мэта Часовага камітэта — "навесці парадак у краіне", што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. Але зрабіць гэта не ўдалося. Пад націскам рэвалюцынных мас Петраградскі Савет выдаў 1 сакавіка 1917 г. загад, паводле якога ўсе вайсковыя злучэнні пераходзілі ў падпарадкаванне Савета. Тады Часовы камітэт вырашыў дамовіцца з Петраградскім Саветам. У ноч з 1 на 2 сакавіка 1917 г. Часовы камітэт запрасіў на сваё пасяджэнне прадстаўнікоў Петраг-радскага Савета. Эсэра-меншавіцкія лідэры, не абмеркаваўшы гэтага пытання на пасяджэнні Савета, прапанавалі Часоваму камітэту Дзяр-жаўнай думы ўтварыць Часовы ўрад. 2 сакавіка на аснове пагаднення паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў утвораны буржуазны Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П.Мілюкоў, вайсковых спраў — лідэр акцябрыстаў А.Гучкоў.
Іншыя члены ўрада таксама былі вядомымі дзеячамі кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэннем стаў сацыяліст А.Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета.
Так утварылася ў краіне двоеўладдзе, перапляценне дзвюх дыкта-тур: з аднаго боку — дыктатура буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, з другога - рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура пралета-рыяту і сялянства — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Улічваючы значную канцэнтрацыю рэвалюцыйных сіл на Беларусі і на Заходнім фронце, ворагі рэвалюцыі, якія групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штабоў Заходняга фронту і Мінскай ваеннай акругі, усяляк спрабавалі ізаляваць гэтыя сілы ад гістарычных падзей у Петраградзе. Яны хацелі ўтаіць ад працоўных Беларусі, што ў сталіцы імперыі адбылася рэвалюцыя. Са Стаўкі і штаба Заходняга фронту рассылаліся загады, у якіх патрабавалася ад усіх начальнікаў вайсковых часцей не дапускаць з Петраграда агітатараў, а пры іх з'яўленні затрымліваць і судзіць палявым судом. Камандуючы фрон-там генерал А.Эверт даводзіў да ведама афіцэраў, што салдаты павінны быць далей ад палітыкі і не іх справа прыслухоўвацца да таго, што робіцца ў Расіі. Распаўсюджваліся чуткі, нібыта цар не звергнуты, а толькі захварэў. Манархісты і іх прыхільнікі ўсімі сіламі чапляліся за ўладу і імкнуліся ператварыць Паўночны і Заходні франты ў сваю апору. Камандуючыя гэтымі франтамі гатовы былі паслаць найбольш надзейныя часці ў Петраград для падаўлення рэвалюцыі. Ворагі рэвалюцыі не спыняліся нават перад нацыянальнай здрадай. Генерал М.Ваейкаў заявіў: "Цяпер застаецца адно: адкрыць Мінскі фронт немцам. Няхай германскія войскі прыйдуць, каб уціхамірыць гэтую сволач".
Аднак задумы манархістаў не маглі здзейсніцца. Весткі пра звяржэнне царскага самадзяржаўя рознымі шляхамі пранікалі ва ўсе куткі Беларусі і вайсковыя часці Заходняга фронту. Рабочыя, сяляне, салдаты вітдлі перамогу пралетарыяту Петраграда і выказвалі намер усімі сіламі падтрымаць рэвалюцыю. Яны спадзяваліся, што з перамогай рэвалюцыі скончыцца вайна і будуць вырашаны іх жыццёвыя пытанні. Салдаты Заходняга фронту ў адпаведнасці з за-гадам № 1 Петраградскага Савета стваралі ў вайсковых часцях салдацкія камітэты, адхілялі ад камандавання і нават арыштоўвалі ненавісных афіцэраў. У некаторых палках і дывізіях салдаты дзейнічалі яшчэ болып рашуча. Так, салдаты 709-га і 710-га палкоў і 178-й пяхотнай дывізіі, што дыслацыравалася ў вёсках каля Рага-чова, адмовіліся падпарадкоўвацца афіцэрам, якія рыхтавалі іх да адпраўкі на фронт. Салдаты гэтых палкоў разам з сялянамі мясцовых вёсак канфіскавалі маёмасць у памешчыкаў, размеркавалі паміж сялянамі жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, збожжа, муку, мэблю агульным коштам на 1 млн рублёў. Каб задушыць рэвалюцыйныя выступленні салдат, у Рагачоўскі павет былі накіраваны георгіеўскі батальён і дзве казацкія сотні, а таксама зняты з фронту з-пад Мінска 2-гі лейб-уланскі полк. Удзельнікі паўстання былі пакараны.
Працоўным Мінска стала вядома аб перамозе Дютаўскай рэвалюцыі 1 сакавіка 1917 г. Адразу ж ноччу з 1 на 2 сакавіка адбылася нарада бальшавікоў горада, на якой прысутнічалі М.В.Фрунзе, В.Г.Кнорын, К.І.Ландар, С.Р.Магілеўскі і інш. На гэтай нарадзе было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць піцерскіх рабочых і салдат. У Мінску пачалі ўтварацца ўзброеныя атрады, прафсаюзы і іншыя арганізацыі працоўных. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы фронтам, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М.В.Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф.
Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў і прадстаўнікоў ад прадпрыемстваў, на якім утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выка-наўчы камітэт. Мінскі Савет павіншаваў усіх працоўных з перамогай і заклікаў да інтэрнацыянальнага адзінства, арганізаванасці ў барацьбе за светлую будучыню. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту з рэвалю-цыйнай арміяй, быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з меншавіком Б.Позернам. Намеснікам яго абралі бальшавіка У.Любімава.
6 сакавіка 1917 г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ён бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны выканаўчы камітэт, які заклікаў аб'яднацца вакол Савета. У звароце гаварылася, што Віцебскі Савет створыць рабочыя дружыны і рабочую міліцыю, каб змагацца з контррэвалюцыяй, зоймецца забеспячэннем насельніцтва горада харчаваннем, установіць 8-гадзінны рабочы дзень і г. д. Неўзабаве Савет рабочых і Савет салдацкіх дэпутатаў аб'ядналіся, аформіўся адзіны Віцебскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
3 вялікімі цяжкасцямі праводзіліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў Магілёве. Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла ўсё, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі. Але і там 5 сакавіка 1917 г. адбылася мнагалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам на Сянной плошчы. Праз два дні пасля дэманстрацыі ў Магілёве ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да 10 сакавіка абодва Саветы аб'ядналіся. Аб'яднаны Са-вет складаўся амаль выключна з эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў. Такі партыйны склад вызначыў і яго палітычную лінію. Савет актыўна падтрымліваў Часовы буржуазны ўрад і вайну да пераможнага канца. Паралельна з Саветам у Магілёве быў створаны т. зв. Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з манархістаў. Манархісты распаўсюджвалі чуткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноў-лена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараны смерцю.
Саветы і іншыя дэмакратычныя органы былі ўтвораны ў многіх гарадах Беларусі. У першай палове сакавіка 1917 г. пачалі дзейнічаць Саветы ў.Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. На працягу сакавіка - красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў, у тым ліку 11 Саветаў рабочых, 11 - салдацкіх дэпута-таў, 14 аб'яднаных Саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Саветы асноў-ную задачу бачылі ў арганізацыі рабочых і сялян, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў рабочых і служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх - у вёсцы. Са-веты на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах пры ўмове адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа. Але на практыцы адбывалася зусім іншае. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы. Праводзілі такую палітыку эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць у Саветах. 4 сакавіка 1917 г. на нарадзе прадстаўнікоў Мінскай гарадской управы, Мінскага ваенна-прамысловага камітэта, а таксама прадстаўнікоў згодніцкіх партый быў утвораны т. -вв. "Часовы грамадскі камітэт парадку", у які ўвайшлі пераважна прадстаўнікі буржуазіі і памешчыкаў. Нарада даручыла камітэту ўзяць уладу ў свае рукі і наладзіць сувязь з Часовым урадам.
Падобныя камітэты былі ўтвораны і ў іншых гарадах Беларусі. Яны рабілі ўсё магчымае, каб звузіць размах народнай рэвалюцыі. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу у губернях і паветах сваім камісарам, якія прызначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў і выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.
Такім чынам, на Беларусі былі створаны свае мясцовыя органы буржуазнай улады, побач з якімі дзейнічалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут, як і па ўсёй Расіі, склалася двоеўладдзе.
У першыя дні рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца прафесійныя саюзы. Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і служачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі паляпшэння эканамічнага становішча працоўных, скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты і г. д. Калі ўласнікі прадпрыемстваў адмаўляліся выконваць гэтыя патрабаванні, рабочыя аб'яўлялі стач-ку, як гэта здарылася на фанернай фабрыцы ў Бабруйску. У выніку стачкі рабочыя дамагліся павышэкня заработнай платы. Разам з тым прафсаюз фабрыкі выступіў супраць самавольнага скарачэння рабочага часу, пагадзіўся з магчымасцю звышурочных работ пры ўмове павы-шэння платы са згоды прафсаюза на 50 %.
Станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэння царызму і беларускае сялянства. Гаспадарчы крызіс, масавыя міграцыі, бежанства канчаткова дыскрэдытавалі царызм у вачах ся-лян. Па ініцыятыве балыпавікоў 23 сакавіка 1917 г. быў выбраны сялянскі камітэт Мінскай губерні на чале з М.Фрунзе, які павінен быў склікапь сялянскі з'езд губерні. У канцы сакавіка пачаў дзейнічаць Мінскі камітэт Усерасійскага сялянскага саюзу, які стаяў на эсэраўскіх пазіцыях.
20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпута-таў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі паветаў Віленскай губерняў. Старшынёй з'езда быў абраны М.Фрунзе. Дэлегаты выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену пры-ватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Асуджаліся самавольныя захопы зямлі. Канчатковае вырашэнне аграрнага пы-тання з'езд адклаў да склікання Устаноўчага сходу. Як бачна, з'езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. За эсэрамі пайшлі і сялянскія з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Поўную перавагу эсэры мелі на Усерасійскім з'ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў, які адбыўся ў маі 1917 г. 3 1115 дэлегатаў 537 з'яўляліся эсэрамі, 103 -меншавікамі і толькі 20 - бальшавікамі. Прапанаваны М.В. Фрунзе праект рэзалюцыі балыпавікоў аб перадачы ўлады Усерасійскаму Савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў на з'ездзе быў адвергнуты. За яго галасавалі толькі 17 дэлегатаў, супраць - 800. З'езд абсалютнай большасцю галасоў выказаў давер Часоваму ўраду.
Працягвалася дэмакратызацыя войска. Салдаты ўраўноўваліся ў правах з усімі грамадзянамі краіны. Часовы ўрад і камандаванне вымушаны былі пагадзіцца з загадам № 1 Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў аб стварэнні выбарных салдацкіх камітэтаў і Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага тэлеграмай ад 11 сакавіка 1917 г. раіла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамісаў з Саветам рабочых дэпу-татаў. У выніку на Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. Яны павінны былі забяслечваць магчымасць удзелу салдат у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.
У выніку гэтага абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. Чыста палітычны і асветніцка-культурны рух, які спрабавалі арганізаваць у войску Саветы, вельмі хутка перарос у анты-ваенны, накіраваны супраць афіцэрства. Афіцэры ў пераважнай болыпасці выступалі за працяг вайны і ўмацаванне дысцыпліны ў войску. У выніку ў войску ўтварылася двоеўладдзе, што паскорыла яго разлажэнне.
Значнай з'явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з'явіўся 1 з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся 7-17 красавіка 1917 г. Адным з галоўных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Паводле партыйнага складу з'езд быў эсэра-меншавіцкім. Ен прызнаў неаб-ходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада і здзяйсняць пастаянны кан-троль за ім з боку Петраградскага Савета. На салдацкія арганізацыі ўскладвалася задача садзейнічаць павышэнню баяздольнасці арміі, забяспечваць грамадскія, палітычныя і культурна-бытавыя патрэбы салдат. На ўзроўні армій ствараліся Саветы салдацкіх дэпутатаў. Выбары камандзіраў не дапускаліся. Выканаўчы камітэт фронту атры-маў права кантролю за дзейнасцю франтавога камандавання. З'езд адмяніў асобыя суды і розныя абмежаванні правоў салдат па-за служ-бай. Салдаты атрымалі ўсе правы і свабоды, як і цывільныя грама-дзяне Расіі, у тым ліку свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў, сум-лення. Разам з тым з'езд падкрэсліў неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны, асудзіў дэзерцірства. З'езд прызнаў свабоду класавых аб'яднанняў рабочых і іх права на арганізацыю забастовак, сходаў, вулічных маніфестацый і дэманст-рацый, прапанаваў увесці 8-гадзінны рабочы дзень. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лю-таўскай рэвалюцыі.
Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.