Барацьба за стварэнне Беларускай дзяржаунасци 1917-1920гг.
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі: “Беларускі дзяржаўный аграрный тэхнічны
універсітэт”
Факультэт: Прадпраніматэльства і упраўлення
Кафедра: Філасофіі і гісторыі
Кантрольная работа
Тэма: “Гісторыя Беларусі”
ЗМЕСТ
Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г).
I Усебеларускі з’езд.
Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917 – 1920 гг.
Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
Адносіны нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пад уздзеяннем першых мерапрыемстваў па ператварэнню ў жыццё савецкай нацыянальнай палітыкі старое насільнае адзінства народаў Расіі імгненна развалілася. У краіне разгарнулася гіганцкае па свайму размаху, па разнастайнасці форм, па праяўленню творчай ініцыятывы нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. У лістападзе — снежні 1917 г. пачала складвацца новая групоўка сіл, якая прынцыпова адрознівалася ад той, што існавала ў сярэдзіне кастрычніка.
Аб палітыцы арыентацыі народных мас Беларусі пераканаўча сведчаць вынікі выбараў ва беларускіх выбарчых акругах. За спісы нацыянальных партый і арганізацый галасавала толькі 0,3 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Перамогу на выбарах атрымалі кандыдаты партыі бальшавікоў. Вынікам павышэння аўтарытэту гэтай партыі было ўступленне ў яе рады новых членаў. 3 Гомеля, напрыклад, 21 лістапада 1917 г. паведамлялі, што рабочыя і работніцы, якія да гэтага часу ішлі за нацыянальнымі партыямі, масамі ўступалі ў члены арганізацыі бальшавікоў.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух цвёрда стаяў на пазіцыі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Пытанне аб аддзяленні ад Расіі і ўтварэнні незалежнай беларускай дзяржавы не ставілася.
Ідэйныя пазіцыі выбранага з'ездам беларускіх нацыянальных дзеячаў Беларускага нацыянальнага камітэта падзялялі створаныя на базе існаваўшых да Лютаўскай рэвалюцыі арганізацый буржуазіі: Саюз беларускай дэмакратыі — у Гомелі, Беларускі нацыянальны камітэт — у Магілёве, Саюз беларускага народа — у Віцебску, Беларускі народны камітэт — у Оршы, Хрысціянска-дэмакратычнае аб'яднанне — у Мінску. Гэтыя арганізацыі не былі звязаны паміж сабой. Ні адна з іх не мела ясна сфармуляванай мэты.
У сваёй дзейнасці вышэй паказаныя арганізацыі арыентаваліся на супрацоўніцтва з рускай буржуазіяй, з партыяй кадэтаў. У нацыянальным пытанні яны не заўсёды паслядоўна прызнавалі патрабаванне культурнага самавызначэння беларускага народа. Замест прынцыпу культурна-нацыянальнай аўтаноміі іх увага акцэнтавалася на дасягненні абласнога самакіравання з правам мясцовага заканадаўства толькі ў пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця. Саюз беларускай дэмакратыі ў Гомелі, напрыклад, бачыў мэту у адзінстве Беларусі з Расіяй і захаванні цэласнасці Беларусі з яе галоўным культурным цэнтрам — горадам Вільняй.
Буржуазна-памешчыцкія арганізацыі Беларусі заставаліся на пазіцыях заходняга русізму. Іх лідэры выступалі супраць права беларускага народа на стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці, яны не былі паслядоўныя ў пытаннях культурнага самавызначэння. Адмаўляючы права беларускага народа на самастойнае культурнае развіццё, адзін з арганізатараў Саюза беларускай дэмакратыі ў Гомелі П. Каранкевіч, напрыклад, гаварыў: “Нам давядзецца дапоўніць работу нашых продкаў і аб'яднацца з іншымі роднымі нам плямёнамі — велікарускім і маларускім — у адну магутную і несакрушальную народнасць рускую”.
Нацыянальная праграма Мінскага хрысціянска-дэмакратычнага аб'яднання прызнавала для “малых народаў, як Літва, Латвія, Беларусь і Украіна, неабходнасць поўнага іх самавызначэння”. Мэтай Беларусі яны ставілі “збліжэнне ўсіх католікаў і праваслаўных і аб'яднанне іх у рамках веры з рознымі абрадамі” [5].
Нацыянальная праграма партыі беларускіх народных сацыялістаў прадугледжвала прадастаўленне Беларусі аўтаноміі з заканадаўчым органам — Беларускай краёвай радай у федэратыўна-дэмакратычнай Расійскай Рэспубліцы, адраджэнне беларускай культуры і ўсебаковае развіццё “беларускага нацыянальнага жыцця на фундаменце працоўнага народа”, увядзенне культурна-нацыянальнай аутаноміі для нацыянальных меншасцей.
Але ні партыя народных сацыялістаў, ні адна з іншых нацыянальных арганізацый не выраслі ў колькі-небудзь значную грамадска-палітычную партыю і не аказалі прыкметнага ўплыву на развіццё нацыянальнага руху.
Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй рабілася адноўленая пасля Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада. Пасля з'езда беларускіх нацыянальных дзеячаў і нарады 27 сакавіка 1917 г. у яе рады ўступалі ўсе, хто імкнуўся ўдзельнічаць у беларускім нацыянальным руху. Разам з прытокам працоўных у партыю ўступалі прадстаўнікі нацыянальнай буржуазіі, памешчыкаў, буйныя чыноўнікі, генералы і афіцэры — галоўным чынам з мэтай авалодання каманднымі пазіцыямі ў нацыянальным руху, каб звярнуць яго на шлях буржуазнага нацыяналізму. Падтрымліваючы буржуазны Часовы ўрад, адроджаная БСГ усё брльш аддалялася ад народа, не прымала мер да абнаўлення сваёй праграмы. 3 прычыны гэтага ў партыі хутка з'явіліся правая і левая плыні, супярэчнасці паміж якімі ўсё больш паглыбляліся. Да восені 1917 г. стала ясна, што раскол партыі непазбежны. Яе адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі не былі адназначнымі. Да Беларускага з'езда БСГ ішла не падрыхтаванай.
Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, Вялікая беларуская рада ў той жа час не прызнала яе ў Беларусі. Дзяржаўнае ўтварэнне, якое склалася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі,— Заходнюю вобласць і Заходні фронт — яна адвергла. Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту разглядаўся Радай выключна як франтавы орган, які зусім не займаўся кіраўніцтвам грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця вобласці. Падставай для такога вываду паслужыла, па-першае, тое, што ў складзе Выкомзаха ваеннаслужачых было ў паўтара раза больш колькасці членаў, якія прадстаўлялі Саветы сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў шэрага гарадоў Заходняй вобласці. Па-другое, прэзідыум Выкомзаха быў складзены толькі з прадстаўнікоў фронту. Па-трэцяе, у кіраўніцтве Выкомзаха не было ніводнага беларуса. Таму Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі лічылі, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўлада была арганізавана толькі на Заходнім фронце, а на тэрыторыі Беларусі ніякай улады не існавала.
У мэтах выхаду з гэтага становішча Вялікая беларуская рада паставіла сваёй задачай дабі-вацца самавызначэння Беларусі на буржуазнай аснове і стварэння асобнай ад Савецкай Расіі буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі. Для вырашэння гэтай задачы ёю разам з Беларускім абласным камітэтам пры Выканкоме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў быў склікан Усебеларускі' з'езд.
I Ўсебеларускі з’езд.
На з'езд прыбыло 1872 дэлегаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Колькасць дэлегатаў складалася з дзвюх амаль роўных частак. Адна з іх падтрымлівала Вялікую беларускую раду, а другая — Беларускі абласны камітэт. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аддзялення яе ад Савецкай Расіі. Дэлегаты, якія падтрымлівалі Беларускі абласны камітэт, выступалі за захаванне Беларусі ў складзе Расіі. Прапанаваныя імі праекты рэзалюцый не былі прыняты з'ездам. З'езд адобрыў кампраміснае рашэнне, стварыўшы часовы вышэйшы орган улады — Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які павінен быў замяніць арганізаваныя пасля перамогі рэвалюцыі органы савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Усебеларускаму Савету даручалася падрыхтаваць і склікаць Устаноўчы сход, якому трэба было вызначыць дзяржаўны лад на Беларусі.
З'езд не паспеў абраць Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Ён абраў толькі выканаўчы орган — Савет з'езда — у складзе 43 дэлегатаў, абавязаўшы яго праводзіць у жыццё ўсе рашэнні з'езда. Пад шырмай абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце СНК Заходняй вобласці і фронту 18 снежня 1917 г. сваім рашэннем распусціў з'езд і прапанаваў яго прэзідыуму пакінуць межы вобласці і фронту.
Роспуск з'езда прызнавалі справядлівым сяляне Раснян-скай воласці Чавускага павета, Мілаславіцкай воласці Клімавіцскага павета, в. Межлессе і в. Ольніцы Бабруйскага павета, сялянскія з'езды Аршанскага і Слуцкага паветаў, IV Магілёўскі губернскі з'езд сялянскіх дэпутатаў, Віцебскі губернскі з'езд Саветаў. У рэзалюцыях сельскіх, валасных, павятовых і губернскіх з'ездаў было выражана імкненне падтрымаць савецкую ўладу і непарыўны саюз Беларусі з Савецкай Расіяй.
Гэта вымушаны былі прызнаць і лідэры беларускага нацыянальнага руху. У пісьме ад 17 снежня 1917 г. адзін з іх, К. Езавітаў, пісаў: “З'езд цягнуўся ўжо 12-ы дзень. Усе стаміліся, амаль няма ўздыму. 11 дзён ідзе ўпартая барацьба за самое існаванне з'езда. Вядзецца ўпартая кампанія, мэтай якой з'яўляецца зрыў з'езда, незалежна ні ад якіх абставін. Спачатку рабілі гэта бальшавікі, якія трапілі на з'езд для “прывітання”...— цяпер бальшавікоў няма, але злосць, унесеная імі, засталася і пусціла глыбокія карэнні. У сялянскую масу нацыянальны рух яшчэ не трапіў, а таму на іх абапірацца нельга”.
У тэлеграме Беларускаму абласному камітэту пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў ад 18 студзеня 1918 г. Я. Мамонька пісаў: “Да гэтага часу ні Крыленка, ні Мяснікоў, ні Ленін, ні рэдакцыі газет не атрымалі матэрыялаў, якія б прымушалі іх штотыднёва адчуваць, што ў Расіі акрамя ўкраінцаў, велікаросаў і інш. ёсць яшчэ і беларусы. Вось чаму Крыленка і Мяснікоў заявілі мне, што яны беларускага руху не бачаць і не адчуваюць. Заява гэта... мае пад сабой падставу” [7]. Такім чынам, лідэры нацыянальнага руху вымушаны былі прызнаць адсутнасць у Беларусі шырокай сацыяльнай базы для ліквідацыі савецкай улады і адрыву яе ад Расіі.
Нягледзячы на адабрэнне многімі сходамі і з'ездамі сялян дзеянняў СНК Заходняй вобласці і фронту, што прывяло да роспуску з'езда, пытанне аб правамернасці зробленага усё яшчэ застаецца без адказу. Нам уяў-ляецца, што аб'ектыўна ў Беларускага з'езда такога фінішу не павінна было быць. Чакаць ад такога стракатага па складу з'езда, на якім у ліку дэлегатаў пераважалі сяляне, салдаты і інтэлігенцыя, на якім адсутнічалі рэвалюцыйныя рабочыя, бальшавікі, прыняцця іншых рашэнняў падстаў не было. На з'ездзе не было той сілы, якая б змагла аб'яднаць у адно цэлае разрозненыя групы дэлегатаў.
Чаму на з'ездзе не было бальшавікоў, рабочых? Адказваючы на гэтае пытанне коратка, трэба сказаць, што Абласны камітэт РСДРП(б) і Аблвыкомзах ухіліліся ад выканання пагаднення, заключанага паміж Народным камісарыятам па справах нацыянальнасцей РСФСР і Беларускім абласным камітэтам аб скліканні з'езда сумесна з Саветамі ў Мінску. Выклікае здзіўленне, чаму Мяснікоў, які атрымаў тлумачэнне ў Сталіна аб нацыянальнай палітыцы савецкай улады, не прыняў мер да яе правядзення ў жыццё. Яшчэ да адкрыцця Беларускага з'езда Абласны камітэт РСДРП(б) адкрыта праявіў да яго негатыўныя адносіны.
Прычыны гэтага трэба шукаць глыбей. Па-першае, Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі не маглі згадзіцца з тым, у якую форму вылілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. Аб'яднанне вобласці і фронту ў адзіную дзяржаўную адзінку, як гэта адбылося ў Беларусі (Заходняя вобласць і Заходні фронт), не мела прэцэдэнту. Гэта было адзінае ў Расіі ваенна-грамадзянскае дзяржаўнае ўтва-рэнне. 3 часу Кастрычніка тут дзейнічалі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, Выканком Саветаў вобласці і фронту і Саўнарком вобласці і фронту. Усе гэтыя органы ў адзін і той жа час былі абласнымі, але больш франтавымі. Па свайму складу ў пераважнай большасці яны былі ўкамплектаваны ваеннымі работнікамі, цывільных асоб у іх не было.
Па-другое, пытанне аб самавызначэнні Беларусі ў значнай меры рабілася актуальным таму, што, як мы адзначалі вышэй, фарміраванне Заходняй вобласці не было завершана. Такія беларускія губерні, як Віцебская і Магілёўская, у яе склад не ўваходзілі. Заходняя вобласць у 1917 г. пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі аб'яднала тэрыторыю толькі Мінскай і часткі Віленскай губерняў. Неакупіраваныя паветы Віцебскай і Магілёўскай губерняў былі ўключаны ў Заходнюю вобласць толькі ў 1918 г., калі пасля пачатку германскай інтэрвенцыі фактычна сфарміравалася новая вобласць з цэнтрам у Смаленску. У патрабаванні аб самавызначэнні Беларусі кіраўніцтва вобласці бачыла толькі імкненне ВБР, Белнацкома ліквідаваць вобласць, што шмат у чым накладвала свой адбітак на развіццё працэсу ўтварэння нацыянальнай беларускай рэспублікі. Гэтым можна раслумачыць і той факт, што ўрад БНР меў кантакт з Савецкай Расіяй, але з Заходняй вобласцю ніякіх адносін не было.
Па-трэцяе, Ваенрэўком, Аблвыкомзах і Саўнарком вобласці і фронту займаліся пераважна справамі Заходняга фронту, які пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі фактычна расфарміроўваўся. Такім чынам, ім трэба было ўдзяляць шмат увагі стварэнню ўзброенай сілы, здольнай абараніць рэвалюцыю, і таму не было магчымасці займацца правядзеннем рэвалюцыйных пераўтварэнняў у вобласці. А работа гэта з'яўлялася неадкладнай, практычна яна магла садзейнічаць замацаванню перамогі рэвалюцыі.
Па-чацвёртае, партыйнае і савецкае кіраўніцтва вобласці складалася з прафесійных ваенных рускай, украінскай, латышскай, армянскай, яўрэйскай і інш. нацыянальнасцей. Беларусаў сярод іх не было. А пытанні, якія трэба было б рашаць, закраналі беларускую нацыю. Беларускія нацыянальныя арганізацыі ставілі пытанне аб самавызначэнні, што вынікала з рашэнняў II Усерасійскага з'езда Саветаў і іншых дакументаў РКП(б) і Савецкага ўрада. Але кіраўнікі абласных партыйных і савецкіх ррганаў не прызнавалі беларускую нацыю і таму патрабаванне аб самавызначэнні Беларусі ўспрынялі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае. 3 такіх “тэарэтычных” домыслаў вынікалі практычныя дзеянні, якія вялі не да ўзаемаразумення і супрацоўніцтва, а да канфрантацыі.
Бачачы, што ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва не пачыналася, і, асцерагаючыся, каб германскія, польскія, украінскія і літоўскія буржуазна-памешчыцкія сілы не паквапіліся на “безгаспадарчую” тэрыторыю Беларусі, беларускія нацыянальныя арганізацыі актыўна павялі лінію на ўтварэнне беларускай дзяржавы.
Абвяшчэнне БНР і яе роля у станаўленні дзяржаўнасті.
Калі савецкія войскі ўжо пакінулі Мінск, а германскія яшчэ не ўступілі, частка дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, зыходзячы з сітуацыі, знешнепалітычных умоў, слабасці сацыяльнай базы нацыянальнага руху, зрабіла спробу стварэння сваёй улады. Выканком Савета з'езда 21 лютага 1918 г. звярнуўся да народа Беларусі з 1-ай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. Часовым выканаўча-распараджальным органам стаў створаны ім з прадстаўнікоў толькі сацыялістычных партый Народны Сакратарыят на чале з Я. Варонка. У яго склад увайшлі: П. Крэчэўскі, А. Смоліч, П. Бадунова, А. Карач, Т. Грыб, К. Езавітаў, У. Макрэеў, I. Серада і інш. Разлік быў на тое, што германскаму камандаванню прыдзецца прыняць як дадзенае беларускае нацыянальнае ўтварэнне. Але ініцыятары гэтай акцыі памыліліся. 24 лютага 1918 г. дэлегацыя Народнага Сакратарыята (Я. Варонка, К. Езавітаў, А. Смоліч і інш.) наведала прадстаўніка камандавання германскай арміі ў Мінску і выказала сваю лаяльнасць уладзе інтэрвентаў . Нягледзячы на гэта, па загаду ваеннага каменданта гарнізона ў Мінску Народны Сакратарыят 25 лютага быў сілай выдвараны з памяшкання, якое ён займаў. Аднак Выканком Савета з'езда і Народны Сакратарыят зрабілі выгляд, што нічога не здарылася. 9 сакавіка 1918 г. адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Савета з'езда. У яго склад былі запрошаны прадстаўнікі сацыялістычных партый: сацыялістаў-рэвалюцыянераў, меншавікоў, ЕС і СС, Паалей-Цыёна і інш. Агульная колькасць членаў Выканкома была даведзена да 71 чалавека. Пасяджэнне прыняло 2-ую Устаўную грамату, у якой Беларусь была аб'яўлена народнай рэспублікай. Выканаўчы камітэт быў перайменаваны ў Раду БНР, абраны Прэзідыум Рады на чале з I. М. Серадой. У межах Беларусі былі абвешчаны свабоды: слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцей Беларусі. Права прыватнай уласнасці на зямлю не адмянялася. Зямля павінна была перадавацца бясплатна тым, хто яе апрацоўваў. Лясы, воды і нетры зямлі аб'яўляліся ўласнасцю БНР. Паўсюдна ўстанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.
Сацыяльна склад Рады БНР быў неаднародны. Кіруючую ролю ў ёй ажыццяўлялі сярэднія слаі нацыянальнай інтэлігенцыі. У партыйных адносінах Рада складалася з прадстаўнікоў розных нацыянальных сацыялістычных партый (БСГ, ЕС і СС, Паалей-Цыён, Бунд), а таксама рускіх эсэраў і меншавікоў. Усе гэтыя партыі адхілялі Кастрычніцкую рэвалюцыю, але не ўсе падтрымлівалі аддзяленне Беларусі ад Расіі і ўтварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы. Рускія эсэры, меншавікі і яўрэйскія сацыялістычныя партыі выказаліся за знаходжанне Беларусі ў складзе Расіі. Яўрэйскія партыі асцерагаліся, што ў беларускай нацыянальнай дзяржаве на першы план выйдзе беларуская буржуазія. Рускія эсэры стаялі на пазіцыі “адзінай і непадзельнай” Расіі. Толькі БСГ патрабавала самавызначэння Беларусі на буржуазна-дэмакратычнай падставе.
Па прычыне таго, што ў Брэсцкім мірным дагаворы нічога не гаварылася аб беларускай дзяржаве, Рада БНР, якая ігнара-вала волю прадстаўнікоў аргані-зацый і партый рускай арыентацыі, на пасяджэнні ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 г. пасля дзесяцігадзінных спрэчак прыняла пастанову аб незалежнасці Беларусі. У пратаколе адзначалася, што атмасфера ў час пасяджэння была “наэлектрызавана”. Супраць аддзялення Беларусі ад Савецкай Расіі галасавалі дэпутаты гарадской, земскай і бундаўскай фракцый. Ад галасавання ўстрымаліся прадстаўнікі Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі, Паалей-Цыёна і сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Земская фракцыя выйшла з Савета БНР і адазвала сваіх прадстаўнікоў з Народнага Сакратарыята.
3-яй Устаўнай граматай ад 25 сакавіка 1918 г. БНР абвя-шчалася “незалежнай і вольнай дзяржавай”. У склад яе былі ўключаны Магілёўская, Мінская, Віцебская, беларускія часткі Гродзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губерняў.
Так на працягу аднаго месяца была сфарміравана дзяржава, стварэння якой дабівалася кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады. Гістарычна гэта мэта з'яўлялася заканамернай. У выніку перамогі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі дзяржава па свайму зместу павінна была быць буржуазна-дэмакратычнай. Менавіта такую дзяржаву і імкнуліся стварыць нацыянальныя партыі і арганізацыі. Між тым трэба адзначыць, што на справе гэта мэта не была здзейснена.
Чаму з пачатку свайго ўтварэння БНР не знайшла падтрымкі шырокіх народных мас? Прычын таму многа. Яна была створана ў вельмі неспрыяльных умовах і існавала пад акупацыяй. Акупацыйны рэжым заваёўніка быў супраць падтрымкі нацыянальных імкненняў, нацыянальных органаў улады абвешчанай дзяржавы. I народам ён успрымаўся як варожы. Але Рада вымушана была калі не супрацоўнічаць з ім, то быць для яго лаяльнай. Па-другое, зямлю сялянства не атрымала. Больш таго, яе забіралі і зноў аддавалі памешчыкам. У працэсе стварэння БНР шырокія народныя масы ўдзелу не прымалі.
Вядома, што I Усебеларускі з'езд даверыў абранаму ім Савету з'езда падрыхтаваць і склікаць Беларускі Устаноўчы сход, а затым II Усебеларускі з'езд, на якім абвясціць будучую беларускую дзяржаву. А фактычна выйшла, што БНР абвясціў нават не Савет з'езда, а створаны ім вузкі орган — Выканаўчы камітэт Савета з'езда, які потым кааптаваў у свой склад 28 прадстаўнікоў нацыянальных груп. Выканком сам сябе пераўтварыў у Раду БНР, якая складалася з 71 члена. Значыць, пастановы I Усебеларускага з'езда не былі выкананы, і пытанне аб дзяржаўным ладзе Беларусі вырашыла нікім не абраная Рада БНР у складзе 71 члена. Беларускі народ у вырашэнні пытання аб грамадска-дзяржаўным ладзе Беларусі не ўдзельнічаў. Таму, трэба думаць, БНР успрымалася народам як фарміраванне, створанае групай інтэлігенцыі не канстытуцыйным шляхам.
Юрыдычнага афармлення ўтварэння БНР патрабавала таксама партыя беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Але Рада БНР гэтага не зрабіла. Трэба думаць, што да гэтага былі важкія падставы. Па-першае, Рада БНР не спадзявалася на падтрымку сялян, якія актыўна ўдзельнічалі ў выбарах ва Устаноўчы сход і галасавалі за спісы бальшавікоў і рускіх эсэраў, у фарміраванні савецкіх органаў улады і кіраўніцтва (абласных, губернскіх, павятовых, валасных). Насельніцтва Беларусі рашуча выступіла супраць германскай інтэрвенцыі. Па-другое, на I Усебеларускім з'ездзе сяляне актыўна выступалі супраць аддзялення Беларусі ад Савецкай Расіі. Таму Рада БНР, якая прыняла акт ад 25 сакавіка 1918 г. аб незалежнасці Беларусі ад Расіі, пайшла як бы супраць іх волі. Па-трэцяе, трэба мець на ўвазе і тое, што ў стварэнні незалежнай беларускай дзяржавы не былі зацікаўлены германскія інтэрвенты, якія выношвалі планы захопу часткі тэрыторыі Беларусі. Утойваючы сваю сапраўдную мэту, яны не дазволілі скліканне на акупаванай імі тэрыторыі Устаноўчага сходу Беларусі пад маркай, што гэта было б парушэннем Брэсцкага міру.
БНР шукае падтрымку Германіі. Першым крокам дзейнасці ўрада БНР было імкненне дабіцца свайго прызнання іншымі дзяржавамі. 3 гэтай мэтай яны паслалі ў Кіеў да германскага пасла дэлегацыю (А. Цвікевіч, М. Доўнар-Запольскі, П. Трамковіч) з прапановай:
1. Прызнаць самастойнасць Беларусі.
2. Устанавіць з мясцовымі нямецкімі ўладамі адносіны, якія б дазвалялі БНР стварыць узброеныя сілы для ўмацавання сваёй улады на тэрыторыі савецкай часткі Беларусі.
18 красавіка 1918 г. з Кіева дэлегацыя БНР адправіла радыётэлеграмы ўрадам усіх еўрапейскіх краін і Савецкай Расіі з пераказам сутнасці падзей, якія адбыліся ў Беларусі, і паведамленнем аб тым, што з моманту абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці беларускі народ не прызнае тых пунктаў Брэсцкага дагавора ад 3 сакавіка 1918 г. якія датычылі яго тэрытарыяльных інтарэсаў.
Дэмарш урада БНР да Германіі быў пакінуты без вынікаў. Улада Варонкі, паводле яго прызнання, пачала змяншацца і была абмежавана толькі нацыянальным прадстаўніцтвам пры нямецкай акупацыйнай адміністрацыі і некаторымі іншымі другараднымі функцыямі. На пасланыя ў Берлін тры граматы БНР рэйхсканцлер паведаміў Народнаму Сакратарыяту, што Берлін разглядае Беларусь як частку Савецкай Расіі, што, згодна Брэсцкаму дагавору, Германія не магла без урада Леніна прызнаць зноў беларускую дзяржаву.
Нягледзячы на адказ кайзераўскага ўрада прызнаць БНР, кансерватыўныя сілы Рады БНР працягвалі дамагацца яе пераарыентацыі на германскі курс. Іх падтрымлівалі буйныя землеўладальнікі. У лісце ўраду Германіі яны пісалі: калі б нямецкія войскі не акупавалі наш край, мы рассталіся б з маёнткамі і жыццём. “Жывём надзеяй, што міжнародны трактат адарве нас ад Расіі і злучыць з Літвой пад абаронай Германіі”.
У процівагу Радзе БНР, якую германскае камандаванне лічыла сацыялістычнай, у Мінску ўтварылася т. зв. Беларускае народнае прадстаўніцтва на чале з Р. Скірмунтам, П. Алексюком, ксяндзамі В. Гадлеўскім, Ф. Варнікоўскім і інш. БНП, якое выдавала сябе за адзінага легальнага прадстаўніка беларускага народа, дамагалася атрымання з рук інтэрвентаў улады ў Беларусі, прапанавала сваю дапамогу ў знішчэнні заваёў рэвалюцыі.
Узаемаразумення з БНП шукала правае крыло БСГ, зацікаўленае ў паляпшэнні адносін Рады БНР з германскім камандаваннем. У часопісе “Беларускі шлях” (орган БНП) яны крытыкавалі Раду БНР за яе рэвалюцыйнае паходжанне, за сацыялістычны склад Народнага Сакратарыята. Нязначнай большасцю галасоў правага крыла БСГ, пры адсутнасці прадстаўнікоў земстваў і гарадскіх самакіраўніцтваў, Рада БНР прыняла ў свой склад БНП, г. зн. капітулявала перад скірмунтаўцамі і ўступіла на шлях супрацоўніцтва з інтэрвентамі, якія былі незадаволены сацыялістычным складам Рады і Народнага Сакратарыята БНР.
Рада і Народны Сакратарыят БНР, якія спрабавалі дамагчыся падтрымкі ўрада Германіі, звярнуліся да германскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавалі за вызваленне Беларусі, прасілі дапамагчы ў стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй.
Палітычны крызіс БНР. Надрукаванне 3-яй Устаўнай граматы і пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікалі ў БНР востры палітычны крызіс. Са складу Рады выйшлі гарадская група, прадстаўнікі Бунда, Аб'яднаная яўрэйская сацыялістычная партыя. БСГ — раскалолася. Утварыліся новыя партыі: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф), Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Лідэрамі БСДП былі А. А. Смоліч, Б. А. Тарашкевіч, Я. Ю. Лёсік, А. У. Прушынскі, С. А. Рак-Міхайлоўскі, А. Луцкевіч, I. Луцкевіч. Яе праграма прадугледжвала рэфармісцкае пераўтварэнне капіталістычнага ладу грамадства ў сацыялістычны. Задача нацыяналізацыі прамысловасці не ставілася. Зямлю меркавалася перадаць сялянам для арганізацыі на ёй дробных працоўных гаспадарак. Памешчыкам мелася на ўвазе захаваць разумную норму карыстання зямлёй. Высоўвалася патрабаванне аб'яднання ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў у незалежнай БНР.
Кіруючае ядро БПС-Ф склалі: Я. Я. Варонка, А. I. Цвікевіч, К. Б. Езавітаў, В. У. Захарка, А. I. Аўсянік, П. А. Крэчэўскі, I. М. Серада. 3 заявы партыі выцякала, што ў аснову яе светапогляду і тактыкі былі пакладзены інтарэсы і імкненні працоўных мас. Партыя патрабавала канфіскацыі буйных землеўладанняў і стварэння на гэтай падставе “беларускага нацыянальнага зямельнага фонду”, росту прамысловай вытворчасці і паступовай перадачы яе ў рукі народа. Працягваючы лінію БСГ, яна ставіла сваёй задачай вызваленне беларускага народа ад нацыянальнага прыгнечання шляхам стварэння сусветнай федэрацыі, у якой беларуская дэмакратычная рэспубліка павінна стаць састаўной адзінкай.
I БСДП, і БПС-Ф на першае месца ставілі нацыянальнае пытанне І толькі пасля яго рашэння разлічвалі прыступіць да сацыяльных пераўтварэнняў. Абедзве партыі былі нешматлікімі, іх сацыяльнай базай была беларуская інтэлігенцыя.
Арганізатарамі БПС-Р былі: Т. Грыб, П. Бадунова, Я. Трафімаў, Я. Мамонька, А. Маркевіч, В. Русак, М. Шыла, Н. Козіч і інш. Яе сацыяльнай базай з'яўляліся беларуская інтэлігенцыя і сялянства. БПС-Р прэтэндавала на авангардную ролю ў беларускім руху. Патрабаванні яе зводзіліся да ўстанаўлення “дыктатуры працоўных”, сацыялізацыі зямлі, кааперыравання сялянства, незалежнай беларускай рэспублікі ў этнаграфічных межах. Пры станоўчых адносінах да акта 25 сакавіка 1918 г. аб абвяшчэнні незалежнасці БНР яна настойвала на яе “юрыдычным прызнанні” Усебеларускім Устаноўчым з'ездам.
Члены БПС-Р Т. Грыб, П. Бадунова, А. Карач выйшлі са складу Народнага Сакратарыята, але разам з членамі Рады БНР М. Пашковічам, Н. Козічам, М. Шыла, Я. Мамонькам і інш. заставаліся ў Радзе, як непрымірымая апазіцыя. Пасля адстаўкі I. Серады і А. Смоліча члены Народнага Сакратарыята, якія засталіся, склалі свае паўнамоцтвы.
У Радзе БНР месцы гарадской групы занялі прадстаўнікі культурных, прафесіянальных і навуковых беларускіх арганізацый, ад Бунда, СС і ЕС — Мінскай яўрэйскай абшчыны. У выніку Рада стала кааліцыйным органам з перавагай кансерватыўных сіл. Зрух БНР управа і адстаўка Народнага Сакратарыята станоўча ўспрымаліся нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй. Не без яе рэкамендацыі фарміраванне новага складу Народнага Сакратарыята было даручана буйному памешчыку Р. А. Скірмунту. У сваёй, заяве на пасяджэнні Рады 9 ліпеня 1918 г. апошні паведаміў, што будзе працаваць “у цесным кантакце з акупантамі, Ярмо акупацыі хоць і цяжкае, але з ім неабходна мірыцца, як з непазбежным злом”.
Яго перагаворы з прадстаўнікамі партый, якія працягваліся амаль 2 месяцы, не прывялі да станоўчага выніку. Палітычны крызіс паглыбляўся. Не знайшоў з яго выйсця і I. Серада, які пасля правалу місіі Скірмунта спрабаваў сфарміраваць урад. Левае крыло Рады, якое раней выступала супраць Варонкі, змяніла сваю пазіцыю і аб'ядналася з цэнтрам, які называлі “фракцыяй былых міністраў”. Новай фракцыі належала большасць месц у Радзе. Яна ўзняла пытанне аб накіраванні дэлегацый у Маскву і Берлін.
Пасля падпісання Савецкай Расіяй і Германіяй 27 жніўня 1918 г. Дадатковага дагавора, згодна якому германская армія вызваляла тэрыторыю Беларусі да р. Бярэзіны, надзеі БНР на ўмацаванне сваёй улады з дапамогай Германіі пачалі згасаць. Радзе БНР трэба было думаць не столькі аб “беларускай дзяржаве” ад Беластока да Смаленска і ад Вільні да Чарнігава, колькі аб выратаванні маёнткаў, фальваркаў і прадпрыемстваў, абароне інтарэсаў памешчыкаў і капіталістаў ад савецкай улады. Класавыя інтарэсы нацыянальнай буржуазіі выступалі на першы план, нацыянальныя справы сталі цікавіць менш.
Рада БНР, якая моцна чаплялася за ўладу, у мэтах пошуку падтрымкі накіравала шэраг дэлегацый у Германію, Швейцарыю, ЗІПА, на Міжсаюзніцкую нараду ў Ясах. Аднак яна не знайшла нідзе ўзаемаразумення. Антанта і ЗША не маглі прызнаць БНР, паколькі гэта садзейнічала б умацаванню становішча Савецкай Расіі: яе прызнанне буржуазнымі дзяржавамі пазбаўляла б апошніх магчымасці мець непасрэдную граніцу Захаду з Савецкай Расіяй. БНР, якая ведала аб сімпатыях беларускага народа да Савецкай краіны, не магла весці барацьбу супраць Саветаў. Яна баялася, што правядзенне актыўнай антысавецкай палітыкі можа прывесці да падзення ўлады правай часткі нацыянальнай буржуазіі. У абставінах, якія склаліся, Англія, Францыя, ЗША палічылі за лепшае не прызнаваць БНР, пакінуць граніцу адкрытай, мець вароты для ўварвання ў Савецкую Расію. У мэтах умацавання свайго становішча Рада БНР 9 кастрычніка 1918 г. прыняла пастанову аб павелічэнні свайго складу да звыш 100 дэлегатаў за лік прыцягнення правых сіл, прадстаўнікоў праваслаўнага і каталіцкага духавенства, а некалькі пазней — Народны Сакратарыят быў пераўтвораны ў Раду народных міністраў. Новаўвядзенні не спрыялі росту палітычнага прэстыжу Рады БНР. Як і раней, яе падтрымлівалі толькі Саюз землеўладальнікаў і Мінскае аддзяленне Мікалаеўскага праваслаўнага брацтва. Адносіны да Рады дробна буржуазных партый прыкметна астылі, а народ яе зусім не заўважаў.
Рэвалюцыя ў Германіі і стварэнне ў германскай арміі Саветаў салдацкіх дэпутатаў змянілі адносіны немцаў да беларускага народа. Іх погляды былі накіраваны да падзей унутры Германіі. У Еўропе з-за германскай рэвалюцыі складалася новая палітычная сітуацыя.
У. I. Ленін шукаў магчымасці скарыстаць дадзеныя абставіны ў інтарэсах Савецкай Расіі, супраць Антанты і ЗША. Ён меркаваў, што ў партыі сацыял-дэмакратаў, якая аб'ядноўвала найбольш дэмакратычных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, зацікаўленых і ў сацыяльным, і ў нацыянальным вызваленні Беларусі, можна будзе знайсці саюзнікаў у барацьбе супраць самавызначэння Беларусі на буржуазнай падставе. Інтарэс Леніна да гэтай партыі быў абумоўлены і тым, што яе лідэру Антону Луцкевічу было даручана фарміраванне ўрада БНР. А. Луцкевіч быў запрошаны ў Маскву для перагавораў аб удзеле сацыял-дэмакратычнай партыі ў Беларускім савецкім урадзе, які мелася на ўвазе стварыць пасля поўнага вызвалення Беларусі ад акупацыі нямецкімі інтэрвентамі.
Ведаючы аб нежаданні Германіі вырашаць беларускае пытанне без удзелу Савецкага ўрада і ўлічваючы нетрываласць пазіцыі. БНР у народных масах Беларусі, А. Луцкевіч таксама прыйшоў да вываду аб неабходнасці паездкі ў Маскву. Па запрашэнню Савецкага ўрада ў другую дэкаду лістапада 1918 г. ён прыбыў для перагавораў.
У лістападзе 1918 г. у Маскву прыязджаў таксама і Т. Грыб для таго, каб наладзіць кантакт з камуністычным цэнтрам. Ён вёў перагаворы і са Сталіным. Для наладжвання сувязей з Белнацкомам у Маскву ў розны час прыязджалі А. Карач, Я. Мамонька і іншыя беларускія эсэры.
Маскоўскія перагаворы А. Луцкевіча з урадам РСФСР не былі завершаны. Было ўмоўлена, што яго бліжэйшыя саратнікі па партыі — члены Прэзідыума Рады БНР і міністры — пасля адыходу нямецкіх акупантаў з Мінска застануцца ў горадзе, каб завяршыць пачатыя ў Маскве перагаворы. Але калі 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск, у горадзе ўжо не было членаў Рады БНР, за выключэннем прадстаўнікоў партыі сацыял-дэмакратаў: старшыні Рады Я. Ю. Лёсіка, членаў Рады А. М. Уласава, А. А. Смоліча, В. А. Іваноўскага, А. У. Прушынскага і інш. Па нявысветленых прычынах у Мінску не застаўся А. I. Луцкевіч, які ў апошні час паехаў у Вільню. Магчыма, што менавіта ў апошні момант невядомыя нам абставіны прымусілі Луцкевіча змяніць сваю пазіцыю. I ён, мабыць, не паспеў нават абмеркаваць новую сітуацыю са сваімі калегамі па партыі — членамі Рады і міністра — выехаў з Мінска. Таму перагаворы не былі даведзены да канца.
У абставінах адыходу арміі інтэрвентаў Рада народных міністраў БНР у 4-ай Грамаце ад 29 лістапада 1918 г. заклікала беларускі народ да захавання парадку, які ўстанавіла Рада БНР. Новая Грамата не садзейнічала ўмацаванню становішча Рады. Была зроблена спроба стварэння палітычнага цэнтра без Рады, на базе земстваў, сацыялістычных партый, прафесійных арганізацый і фарміравання на гэтай падставе органаў краявой улады. Але кіраўнікі гэтых арганізацый не змаглі вырашыць пытанне аб уладзе. Прадстаўнікі левых арганізацый, якія расчараваліся крызісам БНР, схіліліся да сумеснай работы з савецкай уладай.
Нешматлікую беларускую буржуазію не падтрымлівалі не толькі рабочыя, працоўныя сяляне, але і дробнабуржуазныя пласты, што працавалі ў земствах, гарадскіх думах, кааператывах, знаходзіліся ў згодніцкіх партыях. Народ быў гатовы патрабаваць ад іх адказу за згодніцтва або, як пісаў Я. Варонка, “паквітацца з імі”.
Уцякаючы ў Вільню, Рада і ўрад БНР выдалі 5-ую Грамату. У ёй беларускі народ заклікаўся да выступлення супраць савецкай улады, якая аднаўлялася, да абароны БНР, да “ўсеагульнага грамадзянскага шчасця” і стварэння на месцах “беларускіх Саветаў”, якія павінны падпарадкоўвацца Радзе БНР. Але ўмоў для гэтага не было.
Адноўленая пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў савецкая ўлада карысталася даверам большасці насельніцтва. “Мы ўпэўнены ў сваёй сіле,— адзначалася ў рэзалюцыі агульнага сходу сялян Маньковіцкай воласці Вілейскага павета,— і не дапусцім над намі ніякага насілля з боку капіталу”.
Сход сялян Палтаўскай воласці Дзісненскага павета ў пастанове ад 15 снежня 1918 г. заявіў, што “пасля 9-месячнага нямецкага ярма і ўлады памешчыкаў мы ўсімі сіламі будзем падтрымліваць Савецкую ўладу і бязлітасна змагацца з контр-рэвалюцыянерамі ўсіх масцей”. Сход паслаў прывітанне У. I. Леніну, СНК, УЦВК Саветаў. Спроба беларускай буржуазіі здзейсніць нацыянальнае самавызначэнне на буржуазна-дэмакратычнай аснове поспехам не ўвянчалася. Палітычны крызіс настолькі глыбока паралізаваў Раду БНР, што вырвацца з яго яна не змагла. Крок, які зрабіла ўправа, да саюза з буржуазна-памешчыцкімі партыямі і арганізацыямі, яшчэ больш ускладніў становішча. Даверыцца сацыялістычным партыям буржуазія не магла. У сацдэмакратаў была магчымасць знайсці выхад з крызісу на падставе маскоўскіх перагавораў, але акружэнне Рады не магло адказацца ад палітычнага курсу, які праводзіўся, і пайсці на пагадненне з Савецкай Расіяй. Шанц, які з'явіўся, быў упушчаны. Альянс партый і арганізацый, які склаўся вакол Рады ва ўмовах нямецкай інтэрвенцыі, распадаўся.
Спатрэбіліся гады, каб пад уздзеяннем паспяховага аднаўлення народнай гаспадаркі, культурнага будаўніцтва ў БССР, ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі, сістэматычнай растлумачальнай работы А. Р. Чарвякова, У. М. Ігнатоўскага, 3. X. Жылуновіча і іншых актыўных дзеячаў урада БССР, крытычнага аналізу свайго палітычнага вопыту на працягу амаль васьмі гадоў былыя кіраўнікі БНР прынялі пастанову аб ліквідацыі ўрада, які яны прадстаўлялі. У выніку абсалютная большасць беларускіх дзеячаў вярнуліся ў БССР. Аднак надзеі іх не апраўдаліся. Яны сталі аднымі з першых ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Некаторыя: А. I. Луцкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі і інш., знаходзячыся ў Заходняй Беларусі, актыўна змагаліся за яе ўз'яднанне з БССР. А такія, як П. А. Крэчэўскі, Я. А. Мамонька, Т. Грыб і інш., засталіся на ранейшых пазіцыях
Выкарыстаная літаратура.
ОПУБЛИКОВАНО: Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн.: Беларусь, 1995. С. 51-65.