Янка Купала \Беларус\
Янка Купала
Нарадзiỳся Янка Купала (Iван Дамiнiкавiч Луцэвiч) ỳ сям´i малазямельнага арандатара ỳ ноч на 7 лiпеня (25 чэрвеня) 1882 года недалека ад Мiнска, у фальварку Вязынка. Нараджэнне яго супала са старажытным народным святам Купалля, назву якога паэт узяỳ у якасцi псеỳданiма. Закончыỳшы Бяларуцкае народнае вучылiшча (1898), Янка Купала вучыỳся на агульнаадукацыйных курсах Чарняева ỳ Пецярбургу (1909 – 1913), у Маскоỳскiм унiверсiтэце Шаняỳскага (1915). Пасля смерцi бацькi (1902) працаваỳ вандроỳным настаỳнiкам (дiрэктарам), пiсарам у судовага следчага ỳ Радашковiчах, малодшым прыказчыкам на Сенненшчыне, практыкантам i памочнiкам вiнакура на броварах у маёнтках. У 1908 годзе Янка Купала прыехаỳ у Вiльню, дзе працаваỳ бiблiятэкарам у прыватнай бiблiятэцы “веды” Данiловiча i супрацоỳнiчаỳ у газеце “Наша нiва”. З кастрычнiка 1913 года зноỳ у Вiльнi, супрацоỳнiк “Беларускага выдавецкага таварыства”, рэдактар “Нашай нiвы” (1914 – 1915).
У студзенi 1916 года Янка Купала быỳ прызваны ỳ армiю: служыỳ у Мiнску, Полацку i Смаленску. Пасля абвяшчэння БССР пераехаỳ са Смаленска нак сталае жыхарства ỳ Мiнск. Працаваỳ загадчыкам бiблiятэкi пры Беларускай хатцы, рэдагаваỳ часопiсы “Рунь” i “Вольны сцяг”, быỳ адным з iнiцыятараỳ стварэння Беларускага дзяржаỳнага унiверсiтэта, Iнстытута беларускай культуры, аб´яднання “Полымя”. У 1925 годзе яму было прысуджана званне народнага паэта Беларусi.
Хваля арыштаỳ, якая ỳлетку 1930 года пракацiлася сярод белпрускiх пiсьменнiкаỳ, дзеячаỳ навукi i культуры, не абмiнула i Янку Купалу. Яго рэгулярна выклiкалi на допыты ỳ ДПУ, патрабавалi паказанняỳ аб “контррэвалюцыйнай” арганiзацыi “Саюз вызвалення Беларусi”, лiдэрам якой ён нiбыта быỳ. Даведзены да адчаю, ён 27 лiстапада 1930 года зрабiỳ спробу самагубства. На шчасце,жыццё паэта ỳдалося выратаваць. У гады Вялiкай Айчыннай вайны жыỳ у пасёлку Пячышчы каля Казанi i ỳ Маскве.
Трагiчна загiнуỳ у гасцiнiцы “Масква” 28 чэрвеня 1942 года. Пахаваны ỳ Маскве, а ỳ 1962 годзе урна з яго прахам была перавезена ỳ Мiнск на вайсковыя могiлкi.
Выполніл: Вжос Сергей 10 “Д”