Індустрыяльны турызм ў Беларусі

Змест

Уступ

Глава 1. Сутнасць тэрміну “Індустрыяльны турызм” і метадычныя падыходы да яго вывучэння

1.1 Вытокі і сутнасць паняцця індустрыяльны турызм

1.2 Узнікненне і развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе

1.3 Матывацыйны аспект арганізацыі індустрыяльных тураў

Глава 2. Патэнцыял і магчымасць развіцця індустрыяльнага турызму ў Беларусі

2.1 Аналіз рынку індустрыяльнага турызму ў Беларусі

2.2 Гісторыя развіцця гаспадаркі Беларусі

2.3 Рэсурсная база і мажлівасць арганізацыі індустрыяльных тураў

Заканчэнне

Спіс літаратуры

Уступ

Беларусь – краіна з багатай гісторыяй эканамічнага развіцця, спосабамі вытворчасці, узнікнення і ўкаранення тэхналогій. На тэрыторыі рэспублікі захаваліся шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны разнастайных часоў. Большасць з іх адносяцца да перыядаў хваль індустрыялізацыі, якія адбываліся ў 60-80-хх. гг. 20 ст. і зрабілі рэспубліку адным з лідэраў па канцэнтрацыі прамысловых аб’ектаў сярод краін былога СССР. Менавіта ў тыя часы закладаецца гісторыя асноўных галін сучаснай беларускай прамысловасці, з’яўляюцца такія прадпрыемствы як: “Беларуськалій”, Мінскі трактарны завод “МТЗ”, завод халадзільнікаў “Атлант” і г.д. [ 7-29]

Пасля распаду СССР незалежная Беларусь атрымала ў спадчыну шматлікія прамысловыя аб’екты, па эканамічным меркаваннем пэўная колькасць іх страцілі сваё значэнне і былі ліквідаваны ці перапрафіляваныя, тым не менш большасць флагманаў беларускай прамысловасці працягваюць працаваць і сёння не гледзячы на цяжкі перыяд трансфармацыі эканамічнай сістэмы.

На прыкладзе індустрыяльных аб’ектаў, іх мінулых і цяперашніх функцый, працэсаў і ўплываў на сучаснае жыццё можна прасачыць станаўлення прамысловасці, сферы абслугоўвання, індустрыяльнага грамадства Беларусі.

У Нацыянальных праграмах развіцця турызму ў Беларусі 2001-2005, 2006-1010 індустрыяльныя аб’екты, такія як заводы, фабрыкі, тэхнагенныя ландшафты не разглядаюцца як прыярытэтныя для турыстычных наведванняў. Індустрыяльны, прамысловы, навуковы віды турызму не вылучаны як асобныя віды турызму. Тым не менш вопыт такіх турыстычных краін, як Францыя, Вялікабрытанія, Германія, сведчыць аб магчымасці ўмелай арганізацыі індустрыяльнага турызму і фарміравання інтарэсу да наведванняў знакамітых індустрыяльных аб’ектаў. Краіны-суседкі Беларусі Латвія і Літва ўжо пачалі прапаноўваць туры індустрыяльнага накірунку.

На тэрыторыі краін СНД індустрыяльны турызм пакуль не атрымаў масавага распаўсюджання. У расейскамоўных крыніцах інфармацыі, уключаючы інтэрнэт, было знойдзена мала інфармацыі адпаведна гэтай тэме. У былым СССР індустрыяльны турызм існаваў у выглядзе масавых вытворчых экскурсій на перадавыя прадпрыемствы з мэтай прапаганды тэхналагічных дасягненняў і вынікаў пабудовы камунізму. З распадам СССР вытворчыя экскурсіі амаль што зніклі адпаведна з эканамічнай немэтазгоднасцю працягу іх арганізацыі.

Актуальнасць тэмы даследавання вызначаецца ростам папулярнасці індустрыяльнага турызму і яго распаўсюджвання на тэрыторыі Усходняй Эўропы. Беларусь мае багатую рэсурсную базу для развіцця індустрыяльнага турызму, аднак на сённяшні дзень гэты від турызму прадстаўлены ў рэспубліцы ў выглядзе нешматлікіх вытворчых экскурсій на невялікія прадпрыемствы і экстрымальныя туры, якія арганізуюцца без дапамогі турыстычных фірмаў аматарамі індустрыяльнай культуры.

Арганізацыя турыстычных тураў на індустрыяльныя аб’екты Беларусі, такія як салігорскія шахты, ці адзін з найбуйнейшых у Эўропе цэментны завод у г. Касцюковічы можа быць цікавай як беларускаму, так і замежнаму турысту.

Адпаведна мэтай маёй курсавой працы з’яўляецца вывучэнне індустрыяльнага турызму як аднаго са спецыялізаваных відаў турызму і магчымасць яго развіцця ў Беларусі. Задачы:

    вызначэнне сутнасці паняцця індустрыяльнага турызму, яго вытокаў і рэсурснай базы

    пазнаёміцца з асаблівасцямі арганізацыі індустрыяльных тураў

    Вывучэнне рэсурснай базы індустрыяльнага турызму ў Беларусі і магчымасць яе выкарыстання.

Глава 1. Сутнасць тэрміну “Індустрыяльны турызм” і метадычныя падыходы да яго вывучэння

1.1 Вытокі і сутнасць паняцця індустрыяльны турызм

Турызм з’яўляецца адносна новым сацыяльным феноменам, які з’явіўся як вынік пэўных гістарычных падзей, ўкаранення новых відаў транспарту і камунікацыйных тэхналогій, павелічэння вольнага часу і паляпшэння ўмоў жыцця.

Сучаснае азначэнне “турызм” ,як мы разумеем гэты тэрмін сёння, з’явілася ў першай палове 18 стагоддзя. Турызм меў элітарны характар, быў з найпершага прывілеям арыстакратычных колаў. Вандроўкі былі неад’емнай часткай элітарнай субкультуры, часцей за ўсё яны здзяйсняліся з адукацыйнымі ці аздаравіцельнымі мэтамі. З гэтага ж самага перыяду элітарная культура пачынае паступова злівацца з буржуазнай, што з’явілася вынікам сканчэння працэсу фарміравання індустрыяльнага грамадства, паступовага павышэння статуса гарадскога працоўнага насельніцтва і большага ўключэння мас у грамадскае жыццё.

Разрыў, які здарыўся пазней паміж вытворчай сферай і невытворчай сферай, прывёў да таго, што культура з большага згубіла сваю сацыяльна рэгулюючую функцыю, якая была асноўнай яе функцыяй у мінулыя стагоддзі. Культура, выконваючы ўласцівую ёй функцыю грамадскай сувязі, стала прадстаўляць сабой разнастайную з’яву, уключая ў сябе культуру народную, элітарную, высокую і масавую. З гэтага самага моманту ўзбуджаецца масавы інтарэс да вывучэння розных культур і турыстычных вандровак. У літаратуры з’яўляецца вобраз героя-падарожніка, такога як Рабінзон Круза.

У сярэдзіне 20 ст. імкненне бачыць тавар у галіне духоўнай дзейнасці ў спалучэнні з моцным развіццём сродкаў масавай камунікацыі прывялі да стварэння масавай культуры, адным з праяўленнем якой стаў масавы турызм [14].

Турызм выконвае падобныя з масавай культурай функцыі – задавальняе патрэбнасці людзей у рэкрэацыі і рэлаксацыі ва ўмовах пастаяннага стрэсу. Механізм выраблення турыстычных паслуг прыводзіць да пастаяннага расшырэння сферы спажывання, прадстаўляючай варыянтнае і бесперапыннае абнаўленне набору турпрадуктаў. Аперыруючы базавымі міфамі, прадукт набыў сімвалічнае значэнне. Падарожжы дапамагаюць атрымаць максімум вобразаў за мінімальны перыяд часу, што з‘яўляецца пэўнай мадэллю ўспрымання навакольнага асяроддзя ў сучасным грамадстве. Турызм адлюcтроўвае патрэбнасць сучаснага чалавека ў нарастаючых тэмпах змены вобразаў рэчаіснасці.

Турыстам ужо не дастаткова простых падарожжаў, назіраецца імкненне да актыўных відаў турызм.

Пераход да індустрыяльнага грамадства нараджае попыт на новыя вобразы і пры дапамозе масавай культуры іх прапаноўвае. Менавіта ў з’яўленні такіх вобразаў трэба шукаць вытокі індустрыяльнага турызму. З ростам гарадоў, развіццём тэхналогій, забруджваннем навакольнага асяроддзя, турысты пачынаюць наведваць сельскую мясцовасць, збягаюць ад стылю гарадскога жыцця, шукаюць спакою. Аднак з’яўляецца і супрацлегласць, якая заключаецца не ў змене асяроддзя на спакойнае і неўласцівае, а больш глыбокае пранікнавенне ў існуючае тэхнагеннае асяроддзе, атрыманне большых ведаў аб тэхналогіях, вытворчых працэсах і іх уплываў на штодзённае жыццё.

Інтарэс да індустрыяльнага турызму падштурхоўваецца разнастайнымі субкультурамі, якія з’явіліся як рэакцыя на развіццё грамадства і сутнасць якіх злучана з тэхнагенным характарам асяроддзя. Імпэтнае развіццё тэхналогій, пастаянная неабходнасць іх асваення нараджае футурыстычныя вобразы недалёкай будучыні. Індустрыяльны турызм ўзнік для задавальнення такіх вобразаў.

Сутнасць паняцця індустрыяльнага турызму разглядаецца ў навуковай літаратуры ўжо дастаткова даўно, масавы інтарэс выпаў на канец 70 – пачатак 80-хх. г. і аформіўся ў розных падыходах ў вызначэнні індустрыяльнага турызму.

Аднаго асобнага азначэння гэтага паняцця вылучана не было, і гэта, ў першую чаргу, злучана з шыратой такіх паняццяў як “індустрыя” і “індустрыяльны”. Так у слоўніку У.І. Даля азначэнне індустрыі гучыць як “прамысловасць, праца ручная, фабрычная, рамёсная” і не адпавядае сучаснаму значэнню гэтага слова, якое можа выкарыстоўваецца ў дадатковых значэннях галіны і працэсу вытворчасці. Трэба зазначыць сэнсавыя адрозненні паміж азначэннямі назоўніка “індустрыя” і прыметніка “індустрыяльны”, бо першае не мае канкрэтнага азначэння, а другое мае большае сэнсавае адценне ў кантэкстах індустрыяльнай рэвалюцыі і грамадства, прамысловасці і непасрэднага працэсу вытворчасці. Таму сутнасць паняцця індустрыяльны турызм разглядаецца на аснове стандартнай класіфікацыі Індустрыі, па якому індустрыя ўключае ў сябе не толькі галіны цяжкай, здабываючай і перапрацоўваючай прамысловасці, энергетыкі і г.д, аднак і сферы паслуг такіх як фінансы і гандаль [2-22].

У заходняй літаратуры азначэнне індустрыяльнага турызму вылучаюць праз канцэпцыю турыстычнай атракцыі Гана, згодна з якой любую турыстычную атракцыю можна разглядзець ў выглядзе графічнай інтэрпрэтацыі (малюнак 1) якая складаецца з трох асноўных функцыянальных частак. Цэнтральная і галоўная з’яўляецца ядром турыстычнай атракцыі ці мэтай турыстычнай вандроўкі, другое кальцо з’яўляецца прасторай і часам, якую неабходна пераадолець турысту, каб дасягнуць турыстычнай мэты. Трэццяе кальцо прадстаўляе сабой набор турыстычных паслуг і тавараў, якія дапамагаюць турысту пераадолець другое кальцо (транспарт, турыстычная інфраструктура і паслугі, інфармацыя) і дасягнуць ядра. Ядром для атракцыі індустрыяльнага турызму з’яўляецца арганізацыя працэсаў вытворчасці тавараў і паслуг. На прыкладзе гэта можа быць любы вытворчы, ці невытворчы аб’ект, турыстычны інтарэс на які можа быць накіравана з-за адметнасці працэсаў вытворчасці, іх функцый і ўплываў для гісторыі і грамадства.

Мадэль турыстычнай атракцыі Гана

010009000003f801000002008401000000008401000026060f00fe02574d4643010000000000010082b80000000001000000dc02000000000000dc020000010000006c00000000000000000000002c0000007100000000000000000000003e200000861c000020454d4600000100dc0200000d0000000200000000000000000000000000000061130000681b0000d2000000290100000000000000000000000000005034030028880400160000000c000000180000000a00000010000000000000000000000009000000100000009e070000bd0600005200000070010000010000009cffffff00000000000000000000000090010000000000cc04400012540069006d006500730020004e0065007700200052006f006d0061006e00000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000000cb30093000000000040000000000ae30083109300000000047169001cc0002020603050405020304877a0020000000800800000000000000ff01000000000000540069006d00650073002000000065007700200052006f006d0061006e00000000000000bd2d093050bbae3000331400010000000000000004481100aab40230044811004c3eaf301c4811006476000800000000250000000c00000001000000120000000c00000001000000180000000c00000000000002540000005400000000000000000000002c0000007100000001000000e174874039768740000000005a000000010000004c0000000400000000000000000000009e070000bd06000050000000200000002d00000046000000280000001c0000004744494302000000ffffffffffffffff9f070000be060000000000004600000014000000080000004744494303000000250000000c0000000e0000800e000000140000000000000010000000140000000400000003010800050000000b0200000000050000000c02d200ee00040000002e0118001c000000fb02f4ff0000000000009001000000cc0440001254696d6573204e657720526f6d616e0000000000000000000000000000000000040000002d0100000400000002010100050000000902000000020d000000320a0b0000000100040000000000ee00d200205a05001c000000fb020200010000000000bc02000000cc0102022253797374656d0000000000000000000000000000000000000000000000000000040000002d010100030000000000

Крыніца [1-49]

Згодна з адным з падыходаў атракцыі індустрыяльнага турызму разглядаюцца выключна з пункту гледжання іх вытворчай дзейнасці. Адпаведна гэтай канцэпцыі даюцца азначэнні атракцыі індустрыяльнага турызму як “ аб’ект ці месца адкрытае для грамадскіх наведванняў, адна з функцый якіх прапанова турыстычнага прадукту, пры гэтым галоўная дзейнасць якога можа быць злучаная як з вытворчасцю тавараў так і з вытворчасцю паслуг.” Азначэнне індустрыяльнага турызму гучыць як “такі від турызму, пры якім турысты наведваюць і знаёмяцца з дзейнічаючымі індустрыяльнымі аб’ектамі, галоўная дзейнасць якіх не злучана з турыстычнай індустрыяй”[ 2-20]. Адпаведна гэтай канцэпцыі аказваюцца выкрасленымі шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны, якія маюць турыстычную каштоўнасць і непасрэдныя сувязі з развіццём індустрыяльнага грамадства і гісторыяй, аднак якія на дадзены момант ужо не дзейнічаюць. У спіс індустрыяльных атракцый не трапляюць прыродныя ландшафты, змянённыя ў выніку прамысловай дзейнасці, рэкультываваныя тэрыторыі, закансерваваныя фабрыкі і заводы, якія на дадзены момант не дзейнічаюць і таму не разглядаюцца прыкладамі індустрыяльнага турызму. Згодна з гэтым падыходам сэнс паняцця індустрыяльны турызм злучаны толькі з працэсам непасрэднай вытворчасці.

Арганізацыя працэсаў вытворчы з’яўляецца, тым не менш, асноўнай складаючай індустрыяльнага турызму. Асноўным метадам пазнання арганізацыі вытворчасці служаць вытворчыя экскурсіі. У СССР вытворчыя экскурсіі мелі масавы характар і сваё адметную класіфікацыю. Згодна з якой [3-118],вытворчыя экскурсіі дзеляцца на вытворча-гістарычныя, вытворча-эканамічныя і вытворча-тэхнічныя. Вытворча-гістарычныя экскурсіі раскрываюць гісторыю прадпрыемства ад яго ўзнікнення да маманту наведвання, вытворча-эканамічныя прысвечаны такім пытанням, як прадукцыйнасць і навуковая арганізацыя працы, сабекошт прадукцыі і меры па ўдасканаленню яе якасці; у вытворча-тэхнічных паказваецца рух тэхналагічнага працэсу, праца асобных цэхаў.

Папярэднія два падыходы разглядаюць індустрыяльны турызм з пункту гледжання вытворчай дзейнасці аб’екта і яго вытворчых асаблівасцей. Тым не менш, яны не ўключаюць шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Гэтыя аб’екты непасрэдна могуць быць злучаныя з развіццём рамёслаў, тэхналогій, працэсамі індустрыялізацыі, індустрыяльнага грамадства, прамысловай гісторыяй, экалагічным станам. Таму неўключэнне гэтых аб’ектаў бачыцца неапраўданым.

Адпаведна ўсім заўвагам найбольш шырокім азначэннем прадстаўляецца наступнае

Індустрыяльны турызм – від турызму, для якога характэрна наведванне такіх аб’ектаў, якія прадстаўляюць каштоўнасць з пункту гледжання арганізацыі працэсаў вытворчасці, іх ўплываў на эканамічны, сацыяльны, экалагічны стан мясцовасці як ў мінулыя часы так і сёння.

Адпаведна азначэння аб’ектам індустрыяльнага турызму можа быць любое дзейнічае прадпрыемства, аб’екты індустрыяльнай спадчыны, антрапагенныя ландшафты. Для іх сістэматызацыі аўтарам курсавой работы была складзена табліца класіфікацыі рэсурснай базы індустрыяльнага турызму, якая атрымалася шырокай. Аднак трэба разумець, што аб’ектаў, дзе можна паказаць арганізацыю працэсаў вытворчасці тавараў ці паслуг, цікавай для турыста значна меней

Табліца 1

Рэсурсная база індустрыяльнага турызму

Клас аб’ектаў

Апісанне і прыклады

Вытворчы сектар

Прамысловасць

Усе галіны прамысловасці.

Сельская гаспадарка

фермы, калгасы, маслабойні, вінаграднікі, рыбныя фермы

Будаўніцтва

Арганізацыя будаўнічага працэсу, адметныя і буйныя будаўніцтва

Рамяство

Прадпрыемства з ручной працай, вадзяны і паветраны млын, скульптурныя, кавальныя, ганчарныя, ткацкія майстэрні, ручная выпрацоўка шкла, рамёсніцкія вёскі

Энергетыка

на поўначы Італіі распрацаваны спецыяльныя маршруты па электрастанцыям рознага пакалення, з прапагандай альтэрнатыўных і экалагічных спосабаў выпрацоўкі электрычнасці [10]

Невытворчы сектар

Транспарт

Транспартныя развязкі, чыгунка, вакзалы, тэрміналы, метро [13]

Фінансы

Фінансавыя біржы, банкі

Навука

Навукова-тэхналагічныя цэнтры, аб’екты выкарыстання альтэрнатыўных тэхналогій,

Культура

Тэатры, кінатэатры, тэлестудыі

Аб’екты дзяржаўнага падпарадкавання

Ваенныя палігоны, парламент

Адукацыя

ВНУ, ССНУ

Індустрыяльная

спадчына

Тэхналагічныя, навуковыя і г.д музеі, выдатныя дзейнічаючыя і нядзейнічаючыя заводы і комплексы

Антрапагенны ландшафт

Індустрыяльныя раёны, кар’еры, гарады.

Індустрыяльны турызм адпаведна шырыні сваёй рэсурснай базы і ўзаемадапаўняльнасці мэтаў можа перасякацца з іншымі відамі турызму:

    Экатурызм. Наведванне шматлікіх індустрыяльных аб’ектаў такіх як: заводы, фабрыкі, электрастанцыі, антрапагенныя ландшафты, злучана з пытаннямі экалагічнасці вытворчасці, уплываў на навакольнае асяроддзе.Часам турыстычныя наведванні на вытворчыя аб’екты выкарыстоўваюцца для фарміравання станоўчага стаўлення да дзейнасці пэўнага прадпрыемства, такога як АЭС ці альтэрнатыўных электрастанцый [2-46].

    Навуковы турызм. Наведванне індустрыяльнага аб’екта можа быць злучаным з навукова-пазнавальнымі мэтамі. Прыкладам могуць быць туры на аб’екты праграмы водабяспекі “Дэльта” у Галандыі, якія аб’ядноўваюць шэраг высокатэхналагічных дамб, валоў, каардынацыйны цэнтр. Яшчэ адзін прыклад, гэта наведванне 30 км. “Зоны адчужэння”, у якой можа прасачыць уплыў радыяцыі на прыродны комплекс.

    Сацыяльны турызм. Туры на індустрыяльныя аб’екты могуць даваць людзям неабходныя прыродазнаўчыя, тэхнічныя, экалагічныя веды, акрамя таго фарміраваць адэкватнае стаўленне да сучасных вытворчых працэсаў, іх сацыяльнай мясцовай ролі, уплываў на ўзровень жыцця і экалогію.

    Сельскі турызм. Цікавымі прыкладамі арганізацыі працэсаў вытворчасці могуць быць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. На сённяшні момант у свеце ўзмацнілася роля агратурызму, які дазваляе турысту пажыць пэўны час у ролі сельскага жыхара. Магчымая вытворчая дзейнасць турыста і яго месца ў працоўных адносінах з сапраўднымі работнікамі сельскай гаспадаркі таксама можа быць разгледжана як прыклад індустрыяльнага турызму [2-30].

    Альтэрнатыўны турызм. Як і індустрыяльны аформіўся ў 70-х г. Асноўны прынцып - пошук новых альтэрнатыўных відаў адпачынку, не адпавядаючых характару масавага турыстычнага прадукта. Характар некаторых індустрыяльных аб’ектаў дазваляе арганізаваць туры альтэрнатыўнага адпачынку, такія як прапаноўваюць турыстычны аператары Пецярбургу – “ экскурсія па дахам цэнтра”

    Адукацыйны турызм. У асобную групу вылучаюцца спецыялізаваныя вучэбныя вытворчыя экскурсіі, якія ладзяцца з мэтай прафесіянальнай арыентацыі студэнтаў, атрымання кваліфікацыі.

    Экстрымальны турызм. Наведванне некаторых індустрыяльных аб’ектаў злучана з празмернымі, крайнімі, экстрымальнымі эмоцыямі. Такімі аб’ектамі могуць быць закінутыя фабрыкі, буйныя будаўнічыя пляцоўкі.

Сувязь з іншымі відамі турызму паказвае, што індустрыяльныя аб’екты могуць быць цікавымі для разнастайных груп турыстаў. Гэтыя аб’екты магчыма выкарыстоўваць адпаведна шырыні турыстычных мэтаў і інтарэсаў.

1.2 Узнікненне і развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе

Ёсць меркаванні, што індустрыяльны турызм існуе ўжо болей за стагоддзе. Усё пачыналася з наведванняў вінадзелен і шакаладных фабрык у Францыі, вяровачных прадпрыемстваў у Грэцыі і на Мальце, дацкіх сыраварняў і кветачных рынкаў. На пачатку 20 стагоддзе ў Парыжы ўжо існавалі туры, якія ўключалі наведванне сістэм каналізацыяй, рэдакцый газет, скотабойні, тытунёвай фабрыкі, друкарні, тканінавай фабрыкі, цэнтральнай біржы. У Злучаных Штатах Амерыкі індустрыяльны турызм з’явіўся яшчэ раней і развіваўся найбуйнейшымі тэмпамі. Так, вінакурных прадпрыемстваў Jack Daniel’s у штаце Тэнэсі з самага пачатку свайго адкрыцця ў 1866 годзе прапаноўвала турыстычныя туры ў свой цэх. З 1904 года туры на шакаладную фабрыку Hersley сталі вельмі папулярнымі сярод амерыканцаў, сюды спецыяльна ехалі з суседніх штатаў. Наведвальнікі маглі паглядзець на фабрыку з закулісся і прасачыць працэсы і стадыі выраблення шакаладу, апасля тур уключаў дэгустацыю. Прыбытак ад турыстычнай галіны кампанія выкарыстоўвала для адкрыцця сваіх філіялаў па ўсей Амерыцы.Туры ў цэха шакаладных фабрык працягваліся нават да сярэдзіну 70-х гадоў 20 стагоддзя, пакуль фабрыка не была вымушаная пабудаваць спецыяльны сімулюючы канвеер для турыстаў з-за ўзмацнення норм вытворчасці харчовых вырабаў. [2-39]

У былым СССР былі шырока распаўсюджаны вытворчыя экскурсіі, якія выкарыстоўваліся ў якасці інструмента выхавання ў савецкіх людзей камуністычнага стаўлення да працы, яго значэння для пабудовы камунізму. Вытворчыя экскурсіі праводзіліся не з пазіцыі атрымання даходаў, а ў мэтах прапаганды тэхналагічных і працоўных дасягненняў. Першыя вытворчыя экскурсіі былі распрацаваны ў 1936 годзе і здзяйсняліся праз бюро падарожжаў і экскурсій, якія складалі спіс толькі самых лепшых прадпрыемстваў і калгасаў. Вытворчыя экскурсіі не абмяжоўваліся толькі паказам тэхналагічных працэсаў а павінны былі раскрываць і жыццё, і грамадстка-палітычную дзейнасць, быт і вольны час працоўнага класа [3-120]. Экскурсіі з большага былі разлічаны на вучняў школ і адукацыйных профустаноў, У Беларусі турысты маглі наведваць шматлікія прадпрыемствы буйнай і лёгкай прамысловасці, у тым ліку МАЗ, “Мінскі завод халадзільнікаў”, “Гарызонт”.

Даследчыкі з Заходняй Эўропы прыйшлі да высновы, што індустрыяльны турызм мае вялікі патэнцыял. Некаторыя знакамітыя прыклады атракцый індустрыяльнага турызму дэманструюць, што яны могуць сумяшчаць як свае вытворчыя функцыі так і прапаноўваць турыстычныя паслугі. На самай буйнай і даходнай фільмавай і тэлевізійнай студыі ў свеце Universal Studios у Каліфорніі публічныя туры арганізуюцца з 1954 года і за перыяд 1954-1994 закуліссе студыі наведалі 75 мільёнаў чалавек [2-40] . Тэматычны парк Universal і ўзровень турыстычных наведванняў зрабілі турызм адным з галоўных заробкаў студыі. Студыя NBC першая пачала ўключаць у свае экскурсіі актыўныя віды турпрадукта, прапаноўваючы сваім наведвальнікам удзельнічаць у здымках тэлевізійных праграм.

Ужо ў 1975 г. у ЗША налічвалася 5000 тур. прадпрыемстваў, якія прапаноўвалі туры на вытворчыя аб’екты і аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Налічвалася 438 індустрыяльных атракцыі, якія пастаянна выкарыстоўваліся ў турыстычных мэтах [2-45]. Яны ахаплялі 12 асноўных галін прамысловасці, сферу паслуг і культурныя аб’екты. На пачатку 80-х індустрыяльны турызм пранікае ў Эўропу і ў 90 –хх. г індустрыяльны турызм становіцца масавай з’явай, аб чым сведчыць табліца 2.

Табліца 2

Наведанні індустрыяльных аб’ёктаў у1990

Індустрыяльная атракцыі

Колькасць наведвальнікаў штогод

Gadbury World, Бірнінгем, Велікабрытанія (фабрыка жавацельнай гумкі)

400000

Toyota Motor Corporation, Японія

300000

Guava processing plant, Гаваі ( кансервавы завод)

300000

Ben and Jerry’a Homemade Inc.,ЗША ( фабрыка марозіва)

170000

Tupperware World Headquarter, Арланда, ЗША ( фабрыка пластыкавага посуду і кантэйнераў для захавання прадуктаў)

100000

Villeroy and Bosh, Саарланд, Германія

(фарфоравая фабрыка)

100000

Брытанская атамная станцыя, Шеллафілд, Вялікабрытанія

100000

Cumberland Pencils, Камбрыя, Вялікабрытанія ( канцылярскія тавары)

64000

Ford Factory, Дагенхам, Вялікабрытанія ( аўтамабільная фабрыка)

25000

Крыніца [2-41]

Па колькасці наведванняў самымі папулярнымі на той перыяд з’яўляліся прамысловыя аб’екты, вырабляючыя: папулярную прадукцыю, такую як жавацельную гумку ці марозіва, што найбольш цікавіць дзяцей; штодзённыя тавары, як канцылярскія прыстасаванні ці посуд; аўтамабілі, атамную энергію. У 1996 годзе англійскім турыстычным агенствам было зроблена даследаванне ў Англіі, мэтай якога было выявіць маштабы і патэнцыял індустрыяльнага турызму. Колькасць атракцыі індустрыяльнага турызму складае 6% ад ўсіх турыстычных атракцый Англіі. Туры індустрыяльнага кшталту прапаноўвалі на пачатак 1990 г. 294 турыстычнай арганізацыі. Прыблізна 90% тура ўзнікла ў перыяд з 1980-1990 гг. У 1990 годзе зарэгістравана 5 млн. турыстаў, якія наведалі атракцыі індустрыяльнага турызму. У 1996 годзе гэтая лічба склала 9 млн. чал. Па прагнозам у 2006 годзе гэтая лічба павінна скласці 18 млн. турыстаў.На 1990 год згодна з характарыстыкай атракцыі індустрыяльнага турызму Вялікабрытаніі асноўны прыбытак (75%) прадпрыемствы атрымоўвалі ад дадатковага продажу сваёй прадукцыі турыстам [2-43] .

У 1993 годзе ў Францыі ў індустрыяльны турызм былі ўключыны 5000 прадпрыемстваў якія наведалі 10 мільёнаў турыстаў, што ў два разы болей за 1980 год. Самымі папулярнымі месцамі былі энергетычныя аб’екты , аб’екты харчовай і алкагольнай прамысловасці.

Табліца 2

Самыя наведваемыя атракцыі турыстычнай індустрыі ў Францыі ў 1993

Турыстычная атракцыя

Колькасць турыстаў 1993 у тыс.

EDF ( марская прыліўная энергетычная станцыя)

350

Caves de Roquefort(сырныя вырабы)

200

Cusenier-Pernod-Ricard ( харчовыя і алкагольныя вырабы)

130

Benedictine (алкагольныя вырабы)

123

Hennessey(алкагольныя вырабы)

88

Central EDF( электрычная станцыя)

72

Aerospatiale(фабрыка самалётаў)

60

Martell(алкагольныя вырабы)

60

Evian( касметыка)

40

Peugeot( аўтазавод)

36

Cointreau ( алкагольныя вырабы)

34

Крыніца [1-44]

Масавыя наведванні, магчымасць павялічыць прыбыткі ад сваё дзейнасці падштурхнулі шматлікія прадпрыемствы развіваць індустрыяльны турызм. На сённяшні момант перадавымі ў індустрыяльным турызме лічацца такія краіны як ЗША, Нідэрланды, Англія, Германія, Францыі, Гішпанія, Італія, Швейцарыя. Тым не менш індустрыяльны турызм пранікае і ў краіны Ўсходняй Эўропы. Прамысловыя туры можна знайсці ў Чэхіі, Польшчы, Венгрыі, Латвіі, Літве, Эстоніі. З масавым распаўсюджваннем інтэрнэт прадпрыемствам стала прасцей прапаноўваць экскурсіі на свае аб’екты, павялічыўся паток індустрыяльнага турызму, які адзначаецца на сённяшні момант ў 120 млн. чалавек.

1.3 Матывацыйны аспект арганізацыі індустрыяльных тураў

Узнікненне і шырокае развіццё індустрыяльнага турызму, ініцыяванае сумеснымі намаганнямі індустрыяльных прадпрыемстваў, некаторых тураператараў і навукоўцаў і экспертаў па турызму, былі б немагчымымі і непрадуктыўнымі, калі б не адпавядалі пэўным, яскрава адлюстраваных патрэбах грамадства ў новых вобразах і мерапрыемствах.

Так у Германіі з 1970 па 1987 гада колькасць турыстаў, абіраючых туры з арыентацыяй на пасіўны адпачынак, скарацілася з 67 да 24%. За гэты ж час колькасць турыстаў, адпачываючых больш актыўна: з дадатковымі экскурсіямі, тэматычнай афарбоўкай і г.д., узрасло з 12 да 22% [6-46].

Такія змяненні ў арыентацыі попыту на турыстычныя паслугі, якія маюць характар устойлівай тэндэнцыі, тлумачыцца трыма групамі фактараў:

    агульным ростам дабрабыту і павышэнням узроўню жыцця грамадзян, што як вынік адлюстроўваецца ў павялічэнні вольнага часу.

    змяніліся цэннасныя арыентацыі грамадзян у жыцці і адпачынку. Выразным стала імкненне да разнастайнасці і змене праграм і заняткаў пад час адпачынку, да яго насычанасці новымі ўражаннямі і ведамі, а таксама разумнай фізічнай нагрузкай.

    па меры развіцця турызму як формы адпачынку, уцягненне ў яго большай колькасці людзей і накапленне вопыту, адпачываючыя навучыліся лепей ідэнтыфікаваць асабістыя інтарэсы і патрэбнасці і вылучаць іх ад стандартных, масавых мадэлей паводзінаў [6-47].

Такім чынам індустрыяльны турыст на сённяшні момант прадстаўляе сабой такога наведвальніка, для якога характэрна:

    многааспектнасць патрабаванняў

    індывідуалізацыя праграм

    узрастанне патрабавальнасці да тураператараў і якасці турыстычнага прадукта.

Індустрыяльны турызм можа выконваць некаторыя сацыяльныя функцыі, якія могуць быць матывамі для турыста:

    Узбагачэнне турыстаў жыццёва важнымі агульнакультурнымі, прыродазнаўчымі і тэхнічнымі ведамі, у тым ліку экалагічнымі ведамі.

    Новае разуменне працэсаў вытворчасці і іх значэнне ў сучасным грамадстве, фарміраванне новага стаўлення, адэкватнага ў тым ліку да навакольнага асяроддзя.

    Фарміраванне талерантнага стаўлення да невядомых раней культур і этнасаў, іх стылю жыцця і традыцый у кантэксце індустрыяльнай гісторыі і сучаснага развіцця вытворчай і невытворчай сферы іх грамадства.

Індустрыяльны турызм больш характэрны для краін Заходняй Эўропы і ЗША, дзе ён пачаў развівацца раней. Тым не менш у атракцыях індустрыяльнага турызму могуць быць зацікаўленыя і разнастайныя прадстаўнікі моладзевых субкультур і плыняў, галоўнае месца ў якіх займаюць індустрыяльныя аб’екты, футурыстычныя вобразы, гарадской культура. Скласці які-та тыповы партрэт індустрыяльнага турыста дастаткова складана, паколькі ён моцна адрозніваецца ад характару аб’екта і мэт яго наведвання..

Для прадпрыемства развіццё індустрыяльнага турызму мае шмат станоўчых асаблівасцей [2-51]:

- эфектыўная камунікацыя з шырокімі коламі грамадстваў. Апасля турыстычнага наведвання кожны турыст можа стаць паслом фірмы і рэкламаваць пэўны брэнд сярод свайго асяроддзя.

-дадатковы прыбытак. Турыстычныя дзейнасць прадпрыемства можа палепшыць фінансаввы стан фірмы, забяспечыць фінансавую бяспеку пад час “несязоннасці”. Так, сельскія гаспадаркі прымаюць турыстаў пад час найменшай загружаннасці і такім чынам аптымізуюць сваю дзейнасць. 75% прыбыткаў ад турыстычнай дзейнасці прадпрыемства атрымоўвае ад продажы сваіх вырабаў, такім чынам турызм можа расшырыць рынак збыту.

- Паляпшэнне іміджу прадпрыемства і яго дзейнасці. Масавы турызм можа аказацца фактарам уплыву на пункты гледжання па спрэчным пытанням у грамадстве, такім як выкарыстанне атамнай энергіі. Апасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 1986 г. такія краіны: Швецыя, Італія, Германія абвясцілі аб сканчэнні сваіх праграм атамнай энергетыкі. У Вялікабрытаніі і Францыі пайшлі іншым шляхам і сталі арганізоўваць вытворчыя экскурсіі на аб’ёкты атамнай энергетыкі, такім чынам пераконваючы ў бяспецы іх выкарыстання.

-новыя працоўныя месцы

- павышаная ўвага да прадпрыемства з боку масмедыя.

Тым не менш паказаць арганізацыю працэсаў вытворчасці могуць дазволіць сабе не ўсе прадпрыемствы, на тое ёсць свае прычыны. Для таго каб прапаноўваць нават самыя простыя туры неабходна прадстаўляць шэраг дадатковых ўмоў, такіх як: туалеты, паркоўка, рэцэпцыя. Большасць прадпрыемстваў і іх памяшканні не былі пабудаваныя з улікам турыстычных наведанняў. Для таго каб не дапусціць няшчасныя выпадкі патрэбна ўсталяваць спецыяльных турыстычныя дарожкі, супрацоўнічаць са страхавымі кампаніямі, якія будуць пастаянна рабіць дадатковы маніторынг вытворчага аб’екта.

Існуе рыск бяспекі вытворчасці для прадпрыемства і шпіянажу. Кампанія Rolls’Royes у свае часы атрымала шматлікія лісты з просьбамі аб наведанні свайго завода рэактыўных самалётаў. Аднак, паколькі раней былі выпадкі шпіянажу, канцэрн дазволіў наведваць завод толькі абмежаванай колькасці людзей і з наборам неабходных дакументаў: працоўная кніжка, пашпарт і г.д. У 2005 г. урад ЗША абвінаваціў буйныя прамысловыя і навуковыя прадпрыемствы ў недастатковай ўвазе бяспекі вытворчых працэсаў і тэхналогій. У 1980-х пад час буйнага росту вытворчых экскурсій у ЗША з’явіўся рух “залатых рыбак” [2-56]. Працаўнікі прадпрыемстваў былі незадаволены тым, што яны акрамя сваё працы, павінны былі яшчэ з’ўляецца аб’ектамі пастаяннай увагі з боку турыстаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў прадукцыйнасці рабочых, і некаторыя прадпрыемствы былі вымушаныя спыніць вытворчыя экскурсіі.

Тым не менш індустрыяльны турызм набірае ўсё большую і большую папулярнасць. Ён можа аказаць станоўчы ўплыў на мясцовы турыстычны прадукт. Так, наведвальнікі могуць застацца болей і пазнаёміцца не толькі з індустрыяльнымі аб’ектамі, аднак і з іншымі турыстычнымі атракцыямі рэгіёна. Таму развіццё гэтага віда турызму ставіцца як адно з прыярытэтных у такіх краінах як Вялікабрытанія, Нідэрланды. Тым не менш развіццё індустрыяльнага турызму для прадпрыемства злучана як з станоўчымі так і з адмоўнымі бакамі. Асноўнай дылемай з’яўляецца арганізацыя такіх тураў, якія будуць ускрываць асаблівасці вытворчых працэсаў і пры гэтым не будуць перашкаджаць самім вытворчым працэсам і прадукцыйнасці. Пры вырашэнні гэтай задачы можа дапамагчы вопыт замежных краін, якія ўжо даўно паспяхова арганізуюць індустрыяльныя туры.

Глава 2. Патэнцыял і магчымасць развіцця індустрыяльнага турызму ў Беларусі

2.1 Аналіз рынку індустрыяльнага турызму ў Беларусі

Асноўнымі крыніцамі фарміравання нацыянальнага турыстычнага прадукту Беларусі з’яўляецца культурна-гістарычная спадчына і прыродна-рэкрэацыйныя рэсурсы. Да ліку перспектыўных крыніц развіцця нетрадыцыйных для Беларусі індустрыяльнага турызму трэба далучыць заснаваныя ў выніку вытворчай дзейнасці прыродна-антрапагенныя комплексы і тэхналагічныя аб’екты.

Заснаваннем для вылучэння індустрыяльнага турызма ў самастойны накірунак з’яўляецца імпэтны рост “індустрыяльных” турыстаў. Вопыт наведваючых прамыслова-тэхнічных аб’ектаў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, ЗША сведчыць аб магчымасці умелай арганізацыі індустрыяльнага турызму і фарміравання інтарэсу да індустрыяльных аб’ектаў [8-29]. Урад кітайскага горада Шанхай зацвердзіў развіццё турыстычнай праграмы горада, згодна з якой індустрыяльнаму турызму надаецца роля прыярытэтнага накірунку [11].

Пад час існавання БССР у 1978 г. было прадстаўлена 206 вытворчых экскурсій, якія складалі 24,5% ад агульнай колькасці экскурсіі па рэспубліцы. Вытворчыя аб’екты з турыстычнымі мэтамі наведала 312,5 тыс. чал. ці 5,3% ад усіх турыстаў па БССР за 1978 г [5–138]. Ужо на той момант для забеспячэння масавасці і папулярнасці вытворчых экскурсій прыходзілася прапаноўваць большую колькасць і варыянтнасць тураў.

Апасля распаду СССР вытворчыя экскурсіі амаль што зніклі як прапанова на турыстычным рынку незалежнай Беларусі. Гэта злучана з прапагандысцкім характарам былых вытворчых экскурсій, а не з атрыманнем дадатковых даходаў.

На сённяшні момант арганізацыяй тураў з індустрыяльнай тэматыкай займаецца толькі некалькі фірм. Пад час тэлефоннага апытання мінскіх турыстычных фірм і пошуку ў інтэрнэце было высветлена, што вытворчыя экскурсіі робяцца выключна па заказу турыстычных груп і носяць складаны арганізацыйны характар па ўзгадненням з прадпрыемствамі. У Мінску вытворчыя экскурсіі прапануюць тураператар “Мінск-турыст” Ім па заказу арганізуюцца экскурсіі на завод “Кока-кола” пад Мінскам з дэгустацыяй прадукцыі, прычым сама экскурсія бясплатная і турысты плацяць толькі за паслугі тур. фірмы і трансфер, якія складаюць 250000 бел. руб. на групу; Шклозавод “Нёман” і наведванне шкломузея ў г. Бярозаўка кошт 800 тыс. на групу; наведанне ў “Гідраметцэнтр” у Мінску [дадатак1]. Дзяржаўнае аб’яднанне “Мінскаблтур” таксама па заказу арганізуе вытворчыя экскурсіі на буйнейшыя прадпрыемствы Мінска і Мінскага раёна, такія як “Кожгалантэя”, Мінскі завод халадзільнікаў “Атлант”, Мінскі аўтобусны завод. Кошт экскурсій з чалавека складае 40-60 тыс. бел. руб. на чалавека. У Гомелі турыстычная фірма “Грандтур” прапаноўвае вытворчыя экскурсіі на прадпрыемства Добрушскага фарфоравага завода і шклозавода ім. Ламаносава [12]. Турыстычная кампанія “Спутнік” г. Гомеля прапаноўвае экскурсіі на фабрыку цацак у Гомелі[15].

Амаль што ўсе экскурсіі, якія сёння прапаноўваюцца, разлічаныя на групы па 40 чалавек і робяцца па заказу гэтых груп. Такім чынам губляецца фактар індывідуалізацыі і спецыялізацыі інтарэсаў аднаго турыста. Турысту самому прыходзіцца шукаць групу і матэвіраваць іх на экскурсію. Пры гэтым інтарэсы асобных катэгорый турыстаў пры арганізацыі вытворчых і індустрыяльных тураў не ўлічваецца. Акрамя таго кошты экскурсій разам з трансспартам складаюць у сярэднім па 20-30 дал. ЗША з чалавека, што з’яўляецца завышаным коштам для айчыннага турыста. Таму індустрыяльны турыст абірае самаарганізацыю свайго наведвання на індустрыяльны аб’ект, з’ядноўваецца з рухам “сталкераў” і “дзігераў”, якія па сапраўднаму вывучаюць багатае індустрыяльнае мінулае і адметныя тэхналагічныя аб’екты Беларусі. Часам іх наведванні з’яўляюцца нелегальнымі і дастаўляюць прадпрыемствам пэўныя непрыемнасці. Тым не менш прадпрыемствы самі могуць іх пазбавіцца пры правільнай арганізацыі турыстычных наведванняў на свае аб’екты. Аднак такія туры амаль што не арганізуюцца. Асноўнымі прычынамі гэтага з’яўляюцца:

    крызісны стан тэхналагічнай галіны. Кіраўніцтва шматлікіх вытворчых аб’ектаў не лічыць турыстычныя наведванні спрыяльнымі для фарміравання добрага іміджу беларускай вытворчасці і свайго аб’екта ў прыватнасці. На сённяшні момант 60% абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў Беларусі маральна састарэлае і патрабуе змены, каля 40 % дзяржаўных прадпрыемстваў краіны стратныя. Такія аб’екты ў беларускага турыста, наўрацце, выклікаюць зацікаўленасць, тым не менш для турыста з высокаразвітых індустрыяльных краін такая спецыфіка, момант “шоку” і спосабы вытворчасці могуць выклікаць інтарэс. На прыкладзе такіх аб’ектаў можна прасачыць гісторыю масавай індустрыялізацыі СССР і БССР, яе асаблівасцей.

    Адсутнасць кан’юктурнага вопыту арганізацыі індустрыяльнага турызма. На жаль, кіраўніцтва прадпрыемстваў, як з буйных гарадоў так і з правінцы, не разглядае індустрыяльны турызм сур’ёзна. Гэта злучана з першага з вытворчымі экскурсіямі, якія існавалі ў БССР і, якія выкарыстоўваліся ў прапагандысцкіх мэтах, а не ў прыбытковых. Тым не менш індустрыяльны турызм пры яго правільнай арганізацыі можа прынесці шмат станоўчых момантаў, у тым ліку пашырэнне рынку збыту прадукцыі.

    Сістэма падпарадкавання. Ініцыятыўнасць кіраўніцтва прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці, якія прадстаўляюць большасць індустрыяльных аб’ектаў, залежыць ад шыраты паўнамоцтваў і загадаў зверху. Тым не менш кожнае прадпрыемства мае сваё адметную турыстычную спецыфіку. Для арганізацыі вытворчых экскурсій турыстычным фірмам прыходзіцца праходзіць доўгія працэдуры ўзгадненняў з прадпрыемствамі.

    Фінансавыя ўкладанні. Арганізацыя тураў патрабуе пэўных затрат, злучаных з бяспекай турыстаў, турыстычнай інфраструктурай.

    Бяспека вытворчасці. Прадпрыемствы не імкнуцца арганізаваць турыстычныя туры на свае аб’екты з-за захавання існуючай прадукцыйнасці і сакрэтаў вытворчасці.

    Спецыяльны персанал. Арганізацыя самых простых тураў злучана з спецыяльным аддзелам, які адказвае за арганізацыю турыстычных экскурсій, прафесіяналізм і бачанне якога непасрэдна ўплывае на кан’юктурнасць турыстычнага прадукту. На жаль, на сённяшні момант існуе недахоп спецыялістаў у арганізацыі новых турыстычных тураў, і асабліва на месцах, дзе засталіся савецкія ўяўленні аб патрабаваннях турыстаў.

    Экалагічнасць вытворчасці

Развіццё індустрыяльнага турызму трэба спалучаць з індывідуалізацыяй турыстычных патокаў і патрабаванняў і суадносіць з сістэмай поглядаў на вытворчасць розных турыстаў: грамадзяніна Беларусі, Заходніх краін ці СНД, які ад наведвання аб’екта чакаюць новых уражанняў, за якія яны гатовы даваць грошы,і неабавязкова такіх, якія будуць ствараць “патрэбны” імідж беларускай вытворчасці. Так, замежны турыст можа шукаць вобразы часоў СССР і працэсаў масавай індустрыялізацыі і калектыўных форм вытворчасці, што можа быць злучана з модай на Савецкую атрыбутыку ў Заходніх краінах. Усё гэта трэба ўлічваць пры арганізацыі тураў на індустрыяльныя аб’екты Беларусі.

2.2 Гісторыя развіцця гаспадаркі Беларусі

Стварыць пэўную атмасферу, узмацніць уражанні турыстаў адпаведна іх інтарэсам пры наведванні індустрыяльнага аб’екта дапамагае гісторыя гаспадаркі Беларусі, якая налічвае тысячы гадоў. На прыкладзі індустрыяльных аб’етаў Беларусі можна прасачыць не толькі станаўленне эканомікі і вытворчасці рэспублікі, аднак і некаторыя асаблівасці сусветнага развіцця індустрыяльнага грамадства, тэхналогій і спосабаў вытворчасці.

На тэрыторыі Беларусі, ўпершыню ў былым СССР, былі выяўлены старажытныя шахты і звязаных з імі майстэрні па апрацоўцы крэмняў. Гэта сведчыць аб існаванні тут ў далёкім мінулым буйных крэмніевых распрацовак. Вучоныя яшчэ ў 1966 годзе адзначалі, што вытворчы вопыт, назапашаны старажытнымі шахцёрамі Беларусі, - унікальная з’ява ў гісторыі сусветнай гаспадаркі [9-66]. З цягам часу ён шырока выкарыстоўваўся іншымі народамі ў самых розных накірунках горнай справы. Менавіта старажытныя гарнякі – крэмняздабывальнікі Беларусі, як і Англіі, выпрацавалі ўсе асноўныя прынцыпы канструкцыі шахтаў: пракладку ствалоў, штрэкаў, сістэмы вентыляцыі і асвятлення і г.д. Пачынаючы з 1962 года пачынаецца сістэматычнае вылучэнне старажытных шахт і майстэрань на тэрыторыі Беларусі, якія з’яўляюцца помнікамі індустрыяльнага мінулага нашай краіны. На жаль яны амаль не выкарыстоўваюцца ў турыстычных мэтах.

На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Найбольш значнай была апрацоўка металаў, ювелірная справа, апрацоўка дрэва, ганчарная справа.

У 9-10 стагоддзе як самастойная галіна рамяства вылучаецца ювелірная справа. Аб высокім узроўні майстэрства ювеліраў старажытнай Беларусі сведчыць крыж Ефрасінні Полацкай, зроблены ў 1161 г. майстрам Лазарам Богшам. Большасць рамёсных тэхналогій мінулага сёння страчаны, аднак з некаторымі прыкладамі старажытных рамёстваў можна сустрэцца ў шматлікіх вёсках Беларусі, такімі як ткацкая вытворчасць.

Развіццё мануфактур Беларусі злучана з вядомымі асобамі мінулага не толькі Беларусі, аднак і суседніх краін. Так, у 1720 годзе жонкай канцлера ВКЛ Ганнай Радзівіл была пабудавана першае прадпрыемства мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі - шкляны завод у Налібоках ( Зараз у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ). У канцы 18 ст. на заводзе працавала некалькі дзесяткаў чалавек і выраблялася больш за 100 назваў розных вырабаў: аконнае шкло, шклянкі, чаркі, бакалы, бутэлькі. У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Радзівіл заснаваў у Слуцку фабрыку паясоў, якія карысталіся вялікім попытам. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоўвалі мяшчане і прыгонныя сяляне.

У канцы 18 – пачатку 19 ст. адбываўся значны рост мануфактурнай прамысловасці Беларусі. У вёсцы Воранава быў заснаваны буйнейшы цагельны завод, вытворчасць якога дасягала да 1 млн. штук цэглы ў год. На грошы Пацёмкіна ў вёсцы Беражань быў арганізаваны першы на тэрыторыі Расейскай імперыі гадзіннікавы завод, які выпускаў гадзіннікі высокай якасці і пастаўляў іх царскаму двару Пецярбурга [9-120].

Прамысловы пераварот у Беларусі пачаўся у 30-х гадах 19 ст. Менавіта тады быў заснаваны металургічны завод ў Налібоках. Па памерам выпуску прадукцыі ён займаў першае месца ў Беларусі і быў адным з найбуйнейшых заводаў Расійскай імперыі. Аднак на Беларусі не сфарміраваліся такія буйныя прамысловыя цэнтры, якімі ў Расіі з’яўляўся Пецярбург, Масква, на Украіне – Харкаў, Кіеў. Галоўная прычына гэтага - спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной, мінеральнай сыравіны, што абумовіла яе размяшчэнне ў асноўным у сельскай мясцовасці [9-171].

У апошняй трэці 19 ст. ў эканамічным жыцці Беларусі значную ролю пачынаюць адыгрываць банкі. Вядучае месца сярод крэдытных устаноў займаў Мінскі камерцыйны банк, аднак існавалі і шматлікія прадстаўніцтвы замежных банкаў.

У пачатку 20 стагоддзя у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб’яднанні. Так, у чэрвені 1905 года у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які ўсталяваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Больш за таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ініцыявалі арганізацыю Усерасійскага запалкавага сіндыката [9-183].

Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у лесаапрацоўку і іншыя галіны прамысловасці. Так, буйная нямецкая фірма “Фрыц Шульц” (Лейпцыг) вяла лесаапрацоўку ў 4 маёнтках Бабруйскага павета. У маёнтках Вярхуціна яна пабудавала буйны лесапільна-фанерны завод, на якім працавала больш як 400 рабочых. Таварыства руска-амерыканскай вытворчасці пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку “Арол”. Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку “Дзвіна”, на якой працавала 1,5 тыс. рабочых[9-184].

З перамогай чырвонай рэвалюцыі, эканамічная сістэма і вытворчыя сувязі кардынальна змяніліся. З’явіліся калектыўныя формы вытворчасці. Першай калектыўнай гаспадаркай тыпу калгаса на Беларусі было так званае памесце Наяўляны Віцебскай губерні, у якое ўваходзіла 42 батракі. Да студзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі ўжо налічвалася 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі [9-213].

Беларуская гаспадарка прайшла і часы ваеннага камунізму 1918-1921 года, падчас якога ўсе свядомая стаўка на ліквідацыю таварна-грашовых рыначных адносін прывяла да практычнай адмены грошаў, пераходу на талонную сістэму, татальнай нацыяналізацыі прадпрыемстваў. Аднак у гэты час у строй уступаюць Добрушская і Шклоўская папяровыя фабрыкі, адноўлены шматлікія прадпрыемствы, такія як : Наспенскі, Ветранскі і Серкавіцкі завод [9-218].

Са студзеня 1930 г. І. Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраванных тэмпаў “індустрыялізацыі” – “вялікага скачка”, усталяваўся таталітарны рэжым. У Беларусі разгарнулася будаўніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў, далі першую прадукцыю фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчы камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС. Тым не менш не гледзячы на будаўніцтва новых прадпрыемстваў планы першай пяцігодкі не выконваліся. Да таго ж многім гаспадарчым працэсам наогул стала надавацца вострае палітычнае значэнне, невыкананне плана растлумачвалася інтрыгамі контррэвалюцыянераў, “нацдемаў”, “шкоднікаў”. Пачынаецца рух “стаханаўцаў”, нараджаецца новая працоўная культура “пакорлівасці”.

З 1935 г. пачала развівацца грамадзянская авіацыя, стала дзейнічаць першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск-Масква. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт. Тым часам у Маскве быў распрацаваны праект будаўніцтва “Гомсельмаша” Амаль 900 рабочых і спецыялістаў з Расійскай Федэрацыі і Ўкраіны прымалі ўдзел у будаўніцтве Беларускай ДРЭС.

За другую пяцігодку ў рэспубліцы былі уведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемства, як Гомельскі шклозавод, які ў 1937 г. даў звыш 7 млн. т. шкла, Крычаўскі завод магутнасцю ў 140 тыс. т. цэменту ў год, Аршанскі льнокамбінат. Пачалі даваць ток новыя электрастанцыі: Мінская ТЭЦ-2, Слуцкая, Полацкая. Пачалася развівацца і грамадзянская авіацыя.

З лістапада да канца снежня 1939 г. была завершана нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў ў далучаных Гродзенскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях. Нацыяналізацыі належалі ўсе прадпрыемствы. Усяго ў заходніх абласцях было нацыяналізавана каля 1700 прадпрыемстваў.

30-40-я гг. адметны ў гісторыя Беларусі масавымі рэпрэсіямі. Аналіз крыніц інфармацыі дае магчымасць меркаваць, што цераз ГУЛАГ НКУС СССР у 30-40-я гг. Прайшло не менш 10-12 млн. чалавек, у тым ліку звыш 600 тыс. ураджэнцаў Беларусі [9-258]. З першага гэта былі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Прамысловасць БССР згубіла лепшых спецыялістаў, што замарудзіла надоўга яе працэс развіцця і значна паменшыла навукова-тэхналагічны патэнцыял.

Апасля другой сусветнай вайны гаспадарка Беларусі ўзнаўлялася, былі пабудаваны такія прадпрыемствы, як “Мінскі трактарны завод”, аўтамабільны і веласіпедны завод беларускай сталіцы. Пад час 1951-1960 гадоў працягвала ўзрастаць значнасць вядучых галін прамысловасці - энергетыкі, паліўнай, машынабудавання і металаапрацоўкі. У гэты перыяд у рэспубліцы ўвайшлі ў строй першая чарга самай магутнай у той час электрастанцыі Беларусі Васілевічскай ДРЭС, аўтамабільны завод у Жодзіна, пачалося будаўніцтва першага калійнага камбіната ў Салігорску, нафтаперапрацоўчага завода ў Полацку, суперфасфатнага завода ў Гомелі Значная ўвага ў гады шостай пяцігодкі ўдзялялася навукова-тэхнічнаму прагрэсу. У канцы 50-хх. савецкая навука атрымала важныя вынікі ў шэрагу прыкладных навук, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ.

Адной з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове 60-х было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў. У 1963 г. быў уведзены ў строй першы Салігорскі калійны камбінат, вялося будаўніцтва другога і трэцяга камбінатаў. З уводам у дзеянне калійных камбінатаў ў Салігорску, азотна-тукавага завода ў Гродна ў рэспубліцы была наладжана вытворчасць уласных калійных, азотных і фасфатных угнаенняў.

За 1959-1965 гг. Значна павялічыўся аб’ём вытворчасці хімічных валокнаў. Пачалося будаўніцтва буйнейшага ў Эўропе Магілёўскага камбіната па вытворчасці лаўсану. У 1963 годзе уступіў у строй наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод. Адначасова развівалася выстворчасць гумаватэхнічных вырабаў, сіснтэтычных смолаў, шкловалакна,. Пачалі даваць прадукцыю Пінскі завод штучнай скуры, Лідскі завод па вытворчасці лакаў і фарбаў. Перыяд з 1970- па 1985 гады быў у гісторыя народнай гаспадаркі супярэчлівым. Ствараліся новыя галіны прамысловасці і адначасова адбывалася скарачэнне тэмпаў эканамічнага росту. Камандна-адміністратыўная сістэма кіравання пачынае сябе зжываць, акрамя таго вытворчасць БССР на 80% працавала на абаронны комплекс. Разам з тым у Беларусі за гэты перыяд былі ўведзены ў строй больш за 170 прадпрыемстваў. Сярод іх знакаміты шынны камбінат ў Бабруйску, нафтаперапрацоўчы ў Мазыры. Напрыканцы 80 –хх. г. пашыраліся знешнеэканамічныя сувязі Беларусі з замежнымі краінамі. У аб’ёме агульнасаюзнага знешнеэканамічнага абароту рэспубліка займала трэцяе месца пасля Расіі і Украіны. У савецкай экспартнай вытворчасці ўдзельнічала звыш 300 беларускіх прадпрыемстваў. Звыш тысячы назваў вырабаў з іх маркай экспартавалася больш чым у 100 краін свету. Добрай славай карысталася прадукцыя МТЗ, МАЗа, Ваўкавыскага завода Ліцейнага абсталявання, Бабруйскага машынабудаўнічага завода, шклозаводаў Нёман, вытворчага аб’яднання “Луч”

У 1986 годзе адбылася журботна вядомая катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, якая патрабавала 10 мільярдаў рублёў ў коштах 1986 года [9-383]. Беларусь, як найбольш пацярпелая ад катастрофы атрымоўвала гэтыя грошы марудна, наспяваў эканамічны крызіс. Як і іншыя сектара эканомікі Беларусі, структура і спецыялізацыя прамысловасці фарміравалася пад уплывам дыктату саюзных міністэрстваў (яны кантралявалі 52% аб’ёма прамысловай вытворчасці рэспублікі)[4-193].

27 ліпеня 1990 года Рэспубліка Беларусь абвясціла аб сваім суверэнітэце і палітычнай незалежнасці.. Былыя эканамічныя сувязі парваліся, прамысловасць і нацыянальная гаспадарка апынулася ў крызісным стане. На сённяшні момант эканоміка Беларусі характарызуецца пераходным этапам, пошукам і аптымізацыяй шляхоў пераадольвання крызісных з’яў. Тым не менш эканоміка Беларусі і яе вытворчы сектар захавалі буйны дзяржаўны сектар эканомікі, і пэўныя механізмы яго кіравання.

Такім чынам індустрыяльная гісторыя Беларусі з’яўляецца багатым адлюстраваннем разнастайных спосабаў вытворчасці. Шматлікія індустрыяльныя аб’екты Беларусі выконвалі і ў мінулым найважнейшыя ролі ў размеркаванні працы як у СССР так і часам у свеце.

2.3 Рэсурсная база і мажлівасць арганізацыі індустрыяльных тураў

Рэсурсная база індустрыяльнага турызму, а менавіта вытворчая яго частка, разгледжана ў выглядзі табліцы па асноўным галінам прамысловасці Беларусі. Прамысловы комплекс рэспублікі уключае больш за 100 галін і ў структурных адносінах прадстаўляе сабой складаную сістэму, якой уласцівы асноўныя прагрэсіўныя тэндэнцыі сусветнай гаспадаркі. Асноўная канцэнтрацыя прамысловых аб’ёктаў, 34%, выпадае на Мінск і Мінскую вобласць. Па астатнім абласцям прамысловыя аб’екты распаўсюджаны адносна раўнамерна [дадатак 1].

Табліца 3

База вытворчых рэсурсаў індустрыяльнага турызму ў Беларусі

Галіна прамысловасці

Асаблівасці і найбольш патэнцыйныя аб’екты турыстычнага выкарыстання

Энергетыка

Першыя электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі былі пабудаваны напрыканцы 19 ст. ( Добруш, Мінск, Віцебск). Сучасная электраэнергетыка Беларусі прадстаўляе сабой высокааўтаматызаваны комплекс, аб’яднаны агульным рэжымам работы і адзіным цэнтралізаваным дыспетчарскім упраўленнем. Вытворчы патэнцыял Беларускай энергасістэма прадстаўлена 22 буйнымі электрастанцыямі. Аснову складаюць цеплавыя электрастанцыі, яны вырабляюць 99,9% усёй электраэнергіі [4-210]

Цікавымі для турыстычных наведванняў могуць апынуцца: самая буйная электрастанцыя Беларусі – Лукомская ГРЭС, магутнасцю 2560 МВт вырабляе 40% усёй электраэнергіі, выкарыстоўвае прыродны газ і топачны мазут; Бярозаўская ГРЭС(усталяванай магутнасці ў 930 МВт). У пачатку 90-х. гг. з-за нізкай эканамічнасці работы вырабляючая на станцыі электраэнергія стала неканкурэнтназдольнай, што выклікала рэзкае паніжэнне яе выпрацоўкі. З-за буйных памераў і экалагічнасці могуць выклікаць інтарэс цеплаэлектрацэнтралі, якія ёсць ва ўсіх абласных гарадах, буйнейшыя: Мінская ТЭЦ-4 (1030 МВт), ТЭЦ-3 (420 МВт), ТЭЦ-5 (330 МВт), Гомельская ТЭЦ-2(540 МВт)

У розныя перыяды на тэрыторыі Беларусі было пабудавана 20 гідраэлектрастанцый невялікай магутнасці. Зараз працуюць 11 станцый, цікавасць могуць прадстаўляць буйнейшыя з іх: Асіповічская (2,2 тыс. КВт) на р. Свіслач і Чыгірынская (1.5 тыс. кВт) на р. Друць. [Дадатак 2]

Машынабудаўніцтва:

Аўтамабіле-будаўніцтва

Трактарнае і

С.Г. будаўніцтва

Станкабудаўніцтва

Прыбора-

Будаўніцтва

Радыётэхнічная

Оптыка-механічная

Іншыя віды

З’яўляецца вядучай галіной нацыянальнай эканомікі

Прадстаўлена 38 прадпрыемствамі і арганізацыямі. У яго склад уваходзяць спецыялізаваныя навукова-вынаходніцкія і канструктарска-тэхналагічныя інстытуты, якія забяспечваюць распрацоўку новых вырабаў.Турыстычную цікавасць могуць прадстаўляць: Мінскі аўтамабільны завод (“МАЗ”), адзін з найбуйнейшых у Эўропе па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў, аўтацягнікоў, спецыялізаванай і іншай аўтамабільнай тэхнікі. Беларускі аўтамабільны завод ( “Белаз”, Жодзіна) спецыялізуецца на выпуску кар’ерных самасвалаў вялікай і асабліва вялікай грузапад’ёмнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання “ Белаз” уваходзе ў лік 7 вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі. Магілёўскі аўтамабільны завод “МоАЗ” у розныя часы вырабляў лакамацівы, маставыя краны, аўтасамасвалы і іншую тэхніку. Мінскі завод калёсных цягачоў “МЗКТ” распрацоўвае і вырабляе аўтамабілі высокай праходнасці, Мінскі аўтобусны завод(вырабляе 500 аўтобусаў у год), Лідскі завод “Нёман”, пінскі “Амкадор-Пінск”

Падгаліна ўключае больш за 30 прадпрыемстваў. Адным з найбуйнейшых з’яўляецца Мінскі трактарны завод(МТЗ). Вытворчая магутнасць прадпрыемства дазволіла ў 1990 г. здзейсніць выпуск 100,7 тыс.трактароў. Завод забяспечвае 7-8% сусветных аб’ёмаў пастаўкі. Мінскі маторны завод (ММЗ) – найбуйнейшае прадпрыемства выпуску дызельных рухавікоў, якое вырабляе 70% рухавікоў адносна да ўсіх маторабудаўнічых заводаў краін СНД, вырабляючых рухавікі сельскагаспадарчага назначэння. Найбуйнейшым прадпрыемстваў галіны з’яўляецца машынабудаўніцтва “Гомсельмаш” і “Лідсельмаш”

Прадстаўлена 32 прадпрыемствамі, а таксама спецыялізаванымі канструктарскімі бюро, навукова-вынаходніцкіх і праектарна-тэхналагічнымі арганізацыямі [4-226]. У турыстычных мэтах могуць выкарыстоўвацца прыблізна 10 заводаў, найбуйнейшыя з іх Беларусі Мінскі завод аўтаматычных ліній імя Машерава, Мінскі станкабудаўнічы завод імя Кастрычіцкай рэвалюцыі(вырабляе многааперацыйныя фрэзерна-расточныя станкі з лічбавым сістэмным кіраваннем)

Асноўнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца Мінскі гадзіннікавы завод ( выпуск электронных кварцавых гадзіннікаў), “Экран” ( г Барысаў), Магілёўскі завод “Тэхнапрыбор”, “Белвар”

Уключае звыш 70 прадпрыемстваў. Беларусь займае лідзіруючую пазіцыю на тэлевізійным рынку СНД і краін Балтыі. У 2003 годзе было выраблена 624 тыс. тэлевізараў.Сучаснае тэлевізійная вытворчасць прадстаўлена ў Беларусі ВА” Гарызонт”, ВА “Віцязь”. Як высокатэхналагічныя прадпрыемствы могуць выклікаць цікавасць заводы “Радыёхваля”, “Інтэграл”, “Маналіт”(Магілёў) Можа выклікаць цікавасць

важнейшая галіна наўкаёмкага комплексу Беларусі, спецыялізуецца на вытворчасці: касмічнай і авіяцыйнай тапаграфічнай апаратуры; кінаапаратуры; фатаграфічных комплексаў;прыбораў з выкарыстаннем лазераў, оптыка-электроннага абсталявання для бранятанкавай тэхнікі. Лідскі завод “ Оптык”, “Зеніт” Вілейка, “Свет”, “Дыяпраектар” Рагачоў.

З турыстычнага пункту гледжання можна выкарыстоўваць буйнейшыя заводы такія як:“Амкадор”(Мінск), завод “Магілёўтрансмаш”, ліфтабудаўнічы “Магілёўліфтмаш”, Беларускі экскаватарны завод ( г.п. Кахонава Віцебская вобласць)

Мінскі завод халадзільнікаў АА “Атлант”

Металургія

Металургія прадстаўлена 17 прадпрыемствамі чорнай металургіі і 6- каляровай.Вытворчасць прадукцыі чорнай металургіі ў асноўным(82% агульнага аб’ёма галіны) сканцэнтравана на Беларускім металургічным заводзе(РУП “БМЗ”, г. Жлобін). Яго першая чарга была здадзена ў эксплуатацыю ў 1984 г., завершана будаўніцтва ў 1991 г. Упершыню ў сусветнай практыцы ва ўмовах аднаго прадпрыемства створаны і асвоены поўны тэхналагічны цыкл – ад выплаўкі сталі ў электрапечах да атрымання складанай гатовай прадукцыі. Цікавасць могуць выклікаць: Магілёўскі металургічны завод, Рэчыцкі метызны завод.

Хімічная і нафтахімічная

Колькасць прадпрыемстваў – 75. [4-242]. Асноўныя прадпрыемствы гэтай спецыялізацыі былі пабудаваны ў Беларусі ў апошнія 40-45-гг. Многія з іх будаваліся на базе перадавых на той час тэхналогій замежных фірм.

“ Беларуськалій” створана ў 1975 г. і аб’яднае 4 калійных камбіната. Мае вялікую тэрыторыю і сістэму шахт, частку з якіх можна выкарыстоўваць у турыстычных мэтах. Хімічнае прадпрыемства Гродзенскі “Азот”, найбуйнейшае ў Беларусі; Гомельскі хімічны завод - фасфатныя угнаенні.(вытворчасць злучана з вялікай колькасцю адходаў і напружаннем экалагічнай абстаноўкі ў Гомелі); “Палімір” у Наваполацку – высокааўтаматызаванае прадпрыемства, якое вырабляе поліэтылен, акрылавыя валокны; “Лакафарба” ў Лідзе; “Белшына” (Бабруйск)

Лёгкая прамысловасць

функцыянуюць 450 прадпрыемства. Галіна перажывае крызіс.

Тэкстыльныя прадпрыемствы: “Аршанскі льнокамбінат”; “ААА “ Світанак”; ААА “Віцебскія дываны”, “Брэсцкія дываны”

С.Г. і харчовая

Цікавасць могуць прадстаўляць буйнейшыя калгасы і гаспадаркі, у складзе аб’яднання “ Дзяржрыбхоз” 19 сажалкавых гаспадаркі і 5 рыбакамбінатаў; кандытарскія камбінаты “Камунарка”, “Спартак”; лікёра-гарэлачныя заводы, якія ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах

Будаўнічыя матэрыялы

“Беларускі цэментны завод” ( г Касцюковічы) – 1,2 млн. т. у год, “Крычаўцаменташыфер” ( г. Крычаў) – уведзены ў эксплуатацыю ў 1933 г. Найбуйнейшы вытворца плітак шыферу ў год.; “Гомельшкло” (сумарны выраб шкла склаў 12,2 млн. м2) З канца 1996 г. пачалося вытворчасць паліраванага шкла на расплаўцы металаў. Гэта трэццяе ў свеце па магутнасці прадпрыемства; высокамастацкія хрустальныя вырабы вырабляюцца на шклозаводзе “Нёман” ( Бярозаўка); Барысаўскі хрустальны завод. Фарфорава-фаянсавыя заводы дзейнічаюць у Мінску і Добрушы. Завод “Керамін”

Тарфяная

Прамысловая здабычы торфу на тэрыторыі Беларусі вядзецца з канца 19 ст., торфабрыкет пачалі вырабляць з 1900 г..У нашыя часы тарфяная прамысловасць прадстаўлена 37 прадпрыемствамі, большасць з якіх былі пабудаваны у 50-60-е гг 20 ст. Да 1960 г. торф з’яўляўся асноўным відам паліва, на ім працавала большасць электрастанцый. Аднак далей здабыча торфу як паліва зніжаецца: у 1970 г. яна склала 9.2 млн., 1990 – 3,4, у 2003 – 1,8 млн. Аб’ектамі, якія могуць прадстаўляць інтарэс для турыстаў можна вылучыць найбуйнейшыя аб’екты мінулай і сённяшняй здабычы - буйныя торфапрадпрыемства з фрэзерным спосабам здабычы – “Смалевічскае”, “Сергеяўскае” у Мінскай вобласці, “Дняпроўскае” у Магілёўскай, “Светлагорскае” у Гомельскай; торфабрыкетныя заводы - “Віцебскі” і “Усвіжбук” у Віцебскай.

На прыкладзе дадзеных аб’ектаў неабходна уздымаць экалагічную тэму і вынікі здабычы торфу на Палессі( пясчаныя бураны, парушэнне гідра-і біобалансу)

У якасці турыстычных аб’ектаў былі разгледжаны самыя буйныя прадпрыемства краіны, аднак магчыма арганізацыя ў межах шырока распаўсюджаных у рэспубліцы горна-прамысловых вытворчых комплексаў і рэканструяваных апасля здабычы карысных выкапняў другасных геатэхнічных сістэм. Прыкладам арганізацыі экскурсійнага наведвання можа служыць найбуйнейшае ў Беларусі распрацоўваемае месцанараджэнне мела “Рось” каля г. Ваўкавыска, прадстаўляючага сабой серыю выпрацаваных і абваднённых кар’ераў, глыбінёй 60-65 м., тут жа выяўлены ў ходзе здабычы мела стаянка першабытнага чалавека. Геалагічнае абнажэнне “Рось” з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Магчыма арганізацый экскурсій на цэментна-шыферны камбінат г. Крычава і адпрацаваныя і абваднённа-рэкультывіраваныя кар’еры. Найбуйнейшы з іх – глыбінёй 25 м. і празрыстасцю вады 7 м. ператвораны ў рэкрэацыйную зону г. Крычава.Так як прыведзеныя параметры новаўтворанага вадаёма параўнальна з аналагічнымі паказальнікамі возера Нарач.

Асаблівы інтарэс для арганізацыі экскурсійнага абслугоўвання прадстаўляе найбуйнейшы ў Эўропе Беларускі цэментны завод (БЦЗ), размешчаны ў непасрэднай блізасці ад г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Гэтае прадпрыемства пабудавана з выкарыстаннем навейшых тэхналогій, у якасці сыр’евой базы выкарыстоўваецца месцанараджэнне карбонавых парод, здабываемых кар’ерна-атвальным спосабам. Інтарэс прадстаўляюць не толькі навейшыя тэхналогіі завода, аднак і маштабы прамысловай вытворчасці, пераўтварэння прыроднага ландшафту і экалагічныя вынікі горна-прамысловай вытворчасці раёну. У структуры БЦЗ маецца камфартабельная гасцініца ў г. Касцюковічы, а таксама комплекс памяшканняў, прыстасаваных для арганізацыі навуковых семінараў [8-29]. Арганізуемыя экскурсіі могуць змяшчаць матэрыял аб новаўтворанных прамысловай здабычай мела і далейшай рэкультывацыяй прыродна-тэхнагенных аб’ектаў, развіваючы кругагляд экскурсантаў, фарміруючы беражлівае і канструктыўнае стаўленне да навакольнага асяроддзя.

Ва ўмовах нарастання пагрозы глабальнага экалагічнага крызісу праблемы Чарнобыльскай катастрофы выйшлі за рамкі ўнутранных праблем рэспублікі. Вынікі чарнобыльскай катастрофы вывучаюцца спецыялістамі і вучонымі розных краін. Пры вывучэнні турыстычнага патэнцыялу неабходна ўлічваць магчымасць выкарыстання тэрыторый поўдня і поўдня-усхода Беларусі для развіцця традыцыйных форм турыстычнай дзейнасці. Таму важным падаецца альтэрнатыўны пошук прыярытэтаў ў выкарыстанні турыстычных рэсурсаў гэтых рэгіёнаў. Адным з такіх накірункаў можа стаць экстрымальны індустрыяльны турызм ў раёнах з радыяктыўным забруджаннем. Адпаведна з загадам Савета Міністраў БССР ад 24.02.1988 г. на найбольш забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі поўдня-усхода Беларусі (у 10- і 30 кіламетровых зонах вакол чарнобыльскай АЭС) створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Умелая арганізацыя экскурсійнага наведання тэрыторыі запаведніка прадстаўляе магчымасць ацаніць маштабы і вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, зразумець кволасць неабароненасць прыродных комплексаў. Такая мажлівасць магла б зацікавіць не толькі айчынных, аднак і замежных турыстаў(канферэнцыя). Тураператарская дзейнасць па фарміраванню, прадвіжэнню і рэалізацыі гэтага турыстычнага прадукту можа актывізавацца шляхам усталявання дзелавых кантактаў з навуковымі ўстановамі і навуковымі цэнтрамі блізкага і далёкага замежжа.

Для індустрыяльнага турызму могуць быць выкарыстанымі аб’екты няскончанага будаўніцтва. Па стану на 1 студзеня 2004 г. у няскончанымі будаўніцтве(без уліку індывідуальных забудоў) знаходзілася 15573 аб’екта вытворчага і невытворчага назначэння (51,7% складаюць вытворчыя аб’екты).[4-293]

Цікавасць могуць прадстаўляць разнастайныя аб’екты сферы паслуг. Тым не менш трэба разумець, што вытворчы працэс на некаторых аб’ектах можа быць не цікавым ці не можа быць яскрава паказаны. Прыкладам могуць быць бібліятэкі, калі не ўлічваць новы будынак Нацыянальнай Бібліятэкі адметны новымі тэхналогіямі, ці ўніверсітэты, якія збольшага могуць быць цікавы толькі ў адукацыйных мэтах, аднак не ў галіне арганізацыі сваёй працы. Цікавасць для індустрыяльнага турызму, наведваючыя аб’екты прадстаўляюць з пункту гледжання арганізацыі працэсу стварэння паслуг.

Табліца 4

База невытворчых рэсурсаў індустрыяльнага турызму ў Беларусі

Аб’екты

Асаблівасці і прыклады

Тэле-і радыёіндустрыя

Студыя “Белтэлерадыёкампаніі”, кінастудыя “Беларусьфільм”, студыі радыёстанцыі

Тэатральныя аб’екты

28 прафесійных тэатраў. Цікавасць могуць прадстаўляць лялечныя тэатры.

Цыркі і заапаркі

Найбуйнейшыя Мінскі цырк і заапарк

Транспарт

Цягніковыя, аўтобусныя, тралейбусныя дэпо буйных памераў, Мінскае метро, авіяцыйныя палігоны, аэрапорт Мінск-2

Ваенныя аб’екты

Буйнейшыя ваенныя палігоны.

Беларусь мае вялікі патэнцыял у арганізацыі індустрыяльнага турызму, што злучана з адметнасцю шматлікіх прамысловых аб’ектаў і антрапагеннымі ландшафтамі. На картасхеме індустрыяльных маршрутаў абазначаны, на пункт гледжання аўтара курсавой, найбольш цікавыя маршруты тураў [дадатак 3]

Як можна зазначыць абсалютная большасць з іх знаходзіцца ў Мінску і усходніх частках Гомельскай і Магілёўскай вобласці, уключая Гомель і Магілёў. На сённяшні момант Індустрыяльны турызм у Беларусі можа быць разлічаны на замежных турыстаў, асабліва з краін Заходняй Эўропы, і на айчынных турыстаў з буйных гарадоў, прадстаўнікоў актыўнай часткі грамадства, студэнцтва. Тэрытарыяльна рэсурсная база індустрыяльнага турызму супадае ці знаходзіцца ў адлегласці 40-70 км. ад гарадоў - патэнцыйных спажыўцоў індустрыяльных тураў: Магілёва, Гомеля, Віцебску.

Так, у непасрэднай блізасці з Магілёвам знаходзіцца г. Касцюковічы, дзе знаходзіцца буйнейшы цэменты завод у Эўропе, недалёка, у Крычаве знаходзіцца цамента-шыферны камбінат, ландшафт мае цікавыя асаблівасці тэхнагеннага ўплыву, якія былі апісаныя раней. Сам Магілёў прадстаўляе непасрэдны інтарэс: Магілёўскі аўтамабільны завод, “Магілеўліфтмаш”, навуковае аб’яднанне “Маналіт”, Магілёўскі металургічны завод і г.д. Недалёка ад Магілёва знаходзіцца буйнейшая ў Беларусі Чыгірынская ГЭС. У Гомелі знаходзяцца буйнейшыя прадпрыемствы Беларусі, такія як: “Гомсельмаш”, “Гомельшкло”і г.д. Недалёка ад Гомелю знаходзяцца цікавыя для наведання гарады: Жлобін з металургічнай прамысловасцю, Рэчыца, Мазыр з нафтапрамысловасцю. Недалёка знаходзіцца Палескі радыяцыйны запаведнік і “Зона адчужэння”.

Цікавым могуць быць прадстаўлены маршруты Мінск-Гомель і Мінск-Магілёў, якія праходзяць праз прамысловыя гарады, такія як Бабруйск з нафтахімічнай прамысловасцю, Жлобін у накірунку Гомеля і Барысаў, Жодзіна з “Белаз” у накірунку Магілёва.

Цікавым можа быць арганізацыя тураў паміж Віцебскам і Наваполацкам, як паміж буйнейшымі цэнтрамі электроннай і нафтахімічнай прамысловасці. Так, туры ў Полацк могуць уключаць і падарожжы ў Наваполацк, паказваць гістарычнае і сучаснае. Заўжды цікавасць прадстаўляе г. Салігорск і аб’екты “Беларуськалій” такія як, асабліва Салігорскія шахты.

Мінск як найбольш прывабны горад для арганізацыі індустрыяльных тураў (тут размешчана большасць флагманаў беларускай прамысловасці) знаходзіцца ў цэнтральнай частцы рэспублікі ў 3-5 гадзіннай дасягальнасці амаль з любой кропкі Беларусі. Індустрыяльныя туры па Мінску могуць уключаць розныя вытворчыя аб’екты такія як Мінскі завод халадзільнікаў “Атлант”, навукова-вытворчае аб’яднанне “Інтэграл” і г.д. Аднак трэба зазначыць і на такія аб’екты як Мінскае метро пры магчымасці наведання яго дэпо, Аэрапорты “Мінск 1” і “Мінск 2”, могілкі кранаў, падземныя камунікацыі, дахі мінскіх дамоў, тэлевышка і г. д.

Заканчэнне

Беларусь мае вялікі патэнцыял у арганізацыі індустрыяльнага турызму. Інтарэс могуць прадстаўляць шматлікія прамысловыя прадпрыемствы і ландшафты, змянённыя ў выніку тэхналагічнай дзейнасці. Нашмат менш аб’ектаў можа быць выкарыстана ў турыстычных мэтах у невытворчай сферы эканомікі Беларусі. Беларуская турыстычная галіна не мае дастаткова вопыту арганізацыі індустрыяльных тураў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Таму крайне важным прадстаўляецца вывучэнне замежнага вопыту, які налічвае ўжо больш 30 гадоў, параўнанне ўмоў, асаблівасцей, прыкладаў вырашэння праблем. Першапачатковую ролю выконвае вывучэнне турыстычнага попыту, тэндэнцый і моды ў сучасным грамадстве як Беларусі, так блізкага і далёкага замежжа, і адпаведнае вылучэнне мэтавай групы “сваіх” турыстаў. Масавых вытворчыя экскурсій БССР не адпавядаюць сучаснай індывідуалізацыі тураў, імкнення да актыўнага адпачынку. Тым не менш, вопыт, які застаўся ад іх правядзення можа быць трансфармаваны адпаведна новым інтарэсам турыстаў, уключаць савецкую тэматыку тураў, арганізацыю працы мінулага.

На сённяшні момант у Беларусі галоўнай праблемай арганізацыі індустрыяльных тураў з’яўляецца слабая матывіраванасць прадпрыемстваў у арганізацыі турыстычнай дзейнасці. Турыстычным фірмам прыходзіцца ўзгадняць шмат фармальнасцей з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, што забірае шмат часу і адмоўна адгукаецца на прапанове гэтай турыстычнай паслугі. Турыстычныя фірмы не бяруцца арганізоўваць туры без заказу з боку групы турыстаў. Такім чынам турысты абіраюць самаарганізацыю сваіх вандровак і наведваюць індустрыяльныя аб’екты самастойна і часам нелегальна.

Каб не губляць пэўную частку рынку, якая уключала б індустрыяльныя туры, павінна ажыццяўляцца падтрымка з боку дзяржавы, якая б змагла стаць галоўным матэватарам для прадпрыемстваў.

Лічба турыстычных наведванняў індустрыяльных аб’ектаў у Франціі, Вялікабрытаніі сведчаць аб вялікім патэнцыяле індустрыяльнага турызму. Ён пачынае распаўсюджвацца ў краінах Усходняй Эўропы і Паўднева-усходняй Азіі. Беларусь можа заняць сваё месца ў сусветнай прапанове індустрыяльнага турызму.

Спіс літаратуры

    Elspeth Ann Frew Industrial Tourism: A Conceptual and Empirical Analysis: Victoria University of Technologies, 2000 – 264p.

    Gunn, C.A. (1988). Vacationscape: Designing Tourist Regions (second ed.). New York

    Гецевич Н.А. Основы экскурсоведенья: учеб. Пособие. – МН., 1988. – 160 с.

    Национальная экономика Беларуси: Потенциалы. Хозяйственные комплексы. Направления развития. Механизмы управления: учеб. пособие/ под общ. Ред. В.Н. Шимова. – МН.:БГЭУ, 2005. – 844 с.

    Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания: Учеб. Пособие/ Пирожник И.И. –Мн.: Минск, 1985-253 с.

    Основы экологического туризма: учеб. Пособие/ Дроздов А. В. – Мн.: Москва, 2005. – 271 с.

    Социально-экономическая география Республики Беларусь: Учеб. пособие/ Кириенко Е.Г. ―Мн.: Аверсэв, 2003. ―400с.

    Туризм: практика проблемы перспективы/ Научно-практическая конференция, Минск, БГЭУ: 2001.

    Эканамічная гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. / Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мн.: Экаперспектыва, 1999. – 446 с.

    http://www.centrovolta.it/laviadellenergia/inglese/turismo/index.htm

    http://countries.tourpost.ru/21/959_1.php

    http://www.grandtour.belhost.by/listview.php?file=school

    http://www.industrieeltoerisme.nl

    http://www.sgu.ru/faculties/historical/sc.publication/tourism/

    http://sputnik2004.narod.ru/page4.htm

31