Стиль СМС

СТЫЛЬ І СТЫЛІСТЫКА

КАРОТКІХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ SMS

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА:

Варыянты запісу СМС

СМС, культура мовы і прафесія

Адкуль узяўся стыль СМС

Стылістыка і аб'екты яе вывучэння. Функцыянальныя

стылі мовы

Выкарыстоўванне розных стыляў пры напісанні СМС

Ці дэградуе мова ад выкарыстання СМС?

СМС і творчасць

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

ДАДАТАК 1. СКАРАЧЭННІ І АБРЭВІЯТУРЫ

ДАДАТАК 2. АПІСАННЕ СМАЙЛІКАЎ

УВОДЗІНЫ

На сённяшні дзень на Беларусі больш за мільён карыстальнікаў сотавых тэлефонаў. Калі мабільнікі толькі распрацоўваліся у канцы семідзесятых, іх вынаходнікі нават і думаць не маглі, што міне дваццаць пяць год - і партатыўныя тэлефоны стануць не прастой "званілкай", а невычарпальнай крыніцай ведаў, зносін і гульняў, як стала з міравой інфармацыйнай сеткай Інтэрнэт. Больш таго, сёння можна з упэўненасцю казаць, што сотавы тэлефон стаў "бацькам" новай культуры - мабільнай культуры. З цягам часу сталі з'яўляцца новыя тэхналогіі, і на цяперашні момант гэтыя тэхналогіі становяцца прабацькам новых субкультур, плыняў і сусветных рухаў.

У 1991 годзе Еўрапейскі інстытут стандартаў у галіне тэлекамунікацыі прапанаваў ідэю абмену кароткімі тэкставымі паведамленнямі паміж тэлефонамі. Ідэя спадабалася вытворцам тэлефонаў, а таксама аператарам мабільнай сувязі, і ў хуткім часе адбылася перадача першага SMS (Short Message Service. Пра гэта нават існуе цэлая легенда. Расказваюць, быццам супрацоўнік кампаніі Vodafone Нейл Папуорт адправиў на сотавыя тэлефоны сваіх калег віншаванне "Merry Christmas!" ("Шчаслівага Ражджаства!"), якое прынята лічыць самай першай у гісторыі чалавецтва СМС-кай. Так гэта было на самай справе ці не - ніхто не ведае. Магчыма, эксперыментальныя СМС дасылаліся і да гэтага, а гісторыя з Ражджаством была прыдумана як добры рэкламна-маркетынгавы ход (тут можна узгадаць адсутнасць дакладных звестак наконт першага паслання паі электроннай пошце - было гэта знакамітае "QWERTYUIOP" ці не). Аднак на цяперашні момант мы не маем дастатковых фактаў каб даказаць ці абвергнуць гэту гісторыю, і застаецца толькі паверыць, што вынаходніцтва СМС стала падарункам чалавецтву на светлае свята Ражджаства 1992 года.

У год свайго з'яўлення СМС не разглядаўся як самастойны сервіс, здольны заваяваць сэрцы мільёнаў карыстальнікаў мабільнай сувязі. Гэта даказвае той факт, што пасля знакамітага першга СМС-паведамлення тэхналогія была аддана амаль поўнаму забыццю на доўгія сем гадоў. Другое нараджэнне СМС адбылося ў 2000 годзе. Менавіта ў канцы мінулага - пачатку цяперашняга стагоддзяў мабільныя тэхналогіі актыўна развіваліся, і сотавы тэлефон станавіўся ўжо больш дасягальным. Людзі з невялікімі даходамі (напрыклад, студэнты) з'явіліся першымі актыўнымі карыстальнікамі СМС. СМС крочыць па планеце, і аналітыкі чакаюць, што ў гэтым годзе еўрапейцы дашлюць па сотавых сетках больш за 113 мільярдаў СМС-пасланняў. Згодна вынікам апытання, праведзенага часопісам "Mobile Choice", для 29 адсоткаў з тысячы апытаных карыстальнікаў сетак мабільнай сувязі менавіта магчымасць дасылаць тэкставыя паведамленні стала галоўным матывам для куплі сотавага тэлефона. У сярэднім на аднаго абанента даводзіцца 250 СМС-ак у месяц, а некаторыя праводзяць за гэтым заняткам да сямі гадзін у дзень. Усё гэта прывяло да таго, што сфарміраваўся так званы СМС-стыль.

Навучаючыся на факультэце журналістыкі, мне даводзілася неаднаразова пісаць у газеты артыкулы пра сотавую сувязь, таму я і выбраў у якасці тэмы курсавой працы стыль і стылістыку СМС-паведамленняў як адну з блізкіх мне. Задача дадзенай працы - раскрыць сутнасць СМС-стылю, прааналізаваць стылістыку кароткіх паведамленняў, давесці да масавай свядомасці неабходнасць больш глыбокіх даследванняў у гэтым накірунку. Бо з кожным днём гэтая галіна найноўшых тэхналогій развіваецца ўсё больш, прыўносячы ва ўжо сяк-так распрацаваныя нормы нешта новае, авангарднае, а часам і рэвалюцыйнае (можна ўзгадаць сістэму прэдыкатыўнага ўводу тэксту Т9 і якія недарэчнасці часам атрымліваюцца пры карыстанні ёю). Праглядзеўшы шмат Інтэрнэт-рэсурсаў и прачытаўшы стосы літаратуры, я прыйшоў да высновы, што да сённяшняга дня не рабілася значных спроб разабрацца ў гэтай складанай справе дасканала. Усё, што можна было па крупіцах знайсці у сусветнай павуціне, - гэта аматарскія распрацоўкі, вынікі калектыінай творчасці, а часам і штучнае, "праз сілу" выдумванне розных класіфікацый, сістэматызацый і абагульненняў. СМС-рух, калі можна так сказаць - гэта рух міжнародны, і таму, як падчас Вавілонскага стоўпатварэння, карыстальнікі сотавых тэлефонаў з Англіі не разумеюць "он-лайн" людзей з Амерыкі, хоць і карыстаюцца адной і той жа мовай і аднымі і тымі ж літаркамі на кнопках апаратаі сувязі. Ды што там доўга шукаць - нават у межах нашай краіны ці проста сталіцы існуе такая колькасць розных стылявых асаблівасцей падчас перапіскі з дапамогаю СМС, што гэта парою прыводзіць да значных непаразуменняў паміж сябрамі, якія пры нармальных, вусных зносінах налаўчыліся разумець адзін аднаго з паўслова. Як ужо было сказана, праца - новая, якая павінна ўвабраць у сябе дасягненні розных распрацоўшчыкаў дадзенай тэмы, і таму на звышаб'ектыўнасць не прэтэндуе. Навізна працы вызначаецца яшчэ і тым, што ў Інтэрнэце не завяршыліся поспехам спробы не толькі знайсці гатовыя даклады і паведамленні на спецыялізаваных сайтах рэфератаў www.bankreferatov.ru, www.referat.ru, www.library.by і інш.), але і простае увядзенне у акно пошуку якога-небудзь www.ya.ru, дзе "Знойдзецца ўсё", "Рамблера" і іншых больш дробных пошукавых сістэм слоў "стыль СМС" давала ў выніку вельмі мала карысных спасылак, адкуль можна было б запазычыць цікавую інфармацыю.

Тэма даследвання, зразумела, вельмі актуальная, бо адны даследчыкі лічаць, што з уваходам у наша жыццё СМС моладзь развучаецца прыгожа пісаць, нестандартна думаць, што яна не выкарыстоўвае прыгожыя літаратурныя выразы, ужываючы толькі нейкія незразумелыя ерогліфы і нават размаўляючы выключна з дапамогай скарачэнняй і апрошчванняў.

У даследванні будзе вывучацца сучасная мова кароткіх паведамленняўСМС - руская, ангельская і так званы "ругліш", ці "трансліт" - запіс рускамоўных паведамленняў лацінскімі літарамі. Непасрэдны аспект даследвання - гэта стылістычныя асаблівасці ўжывання тых ці іншых слоў, сімвалаў, лічбаў і літар, іх узаемазамена і залежная ад гэтага эмацыянальная афарбоўка усяго паслання.

ВАРЫЯНТЫ ЗАПІСУ СМС

Для таго каб пачаць разважаць пра асаблівасці стылю СМС-паведамленняў, трэба спачатку разабрацца ў тым, адкуль яны бяруцца і як афармляюцца. Дык вось, любую думку можна выказаць пры дапамозе 12 клавіш сотавага тэлефона. Літаркі размяркоўваюцца па кнопках такім чынам: 2 - a, b, c; 3 - d, e, f; 4 - g, h, i; 5 - j, k, l; 6 - m, n, o; 7 - p, q, r, s; 8 - t, u, v; 9 - w, x, y, z. Акрамя таго, ёсць яшчэ самі лічбы, якімі таксама можна пісаць тэксты (пра гэта пасля). Здаецца, гэтага дастаткова. Але ж для таго, каб надаць свайму паведамленню тую ці іншую стылістычную афарбоўку, выкарыстоўваюцца яшчэ спецыяльныя сімвалы. На кнопках 0, * і # знаходзяцца такія значкі як ! " № ; % : ? * ( ) _ + - = \ / ~ ` @ # $ % ^ & * <> . Прычым бывае, што гэтымі самымі спецсімваламі "прасунутыя людзі" карыстаюцца часцей, чым 26 літарамі ангельскага алфавіту. Трэба яшчэ дадаць, што акрамя агульнапрынятых літар і сімвалаў, у большасці сучасных тэлефонаў можна знайсці літары і сімвалы, уласцівыя той ці іншай мове, напрыклад, ? E g ? і іншыя. Вось з усіх гэтых знакаў і складаецца аб'ект вывучэння дадзенай курсавой працы. Такім чынам, разгледзім стандартнае СМС-паведамленне, запісанае лацінкай. "Katya, privet! Ya uzhe osvobodilsya ot raboty i skoro budu u tebya. Tvoya podruga Yana prosila peredat', chto perezvonit vecherom. Ya tebya ochen' lyublyu. Alex". Магчыма, яно не вельмі стандартнае з боку гледжання перадаваемай думкі ці варыянта афармлення, але яно займае 160 сімвалаў - менавіта столькі адводзіцца на напісанне аднаго СМС-паведамлення ў большасці сотавых сетак планеты. Зараз прааналізуем гэты тэкст. Розныя людзі набралі б гэты сказ па-свойму. Па-першае, памякчэнне літары t у першым слове можна перадаць чатырма спосабамі (Katya, Katja, Katia, Kat'a) ці ўвогуле не перадаваць яе (Kata), спадзяючыся, што адрасат сам усё зразумее. Далей, гук [ж'] у слове uzhe. Яго таксама можна перадаць некалькімі пуцямі (uzhe, uje, uge, uze; ці выкарыстаць літару з іншай мовы: uĝe, але ў такім выпадку прыйдзецца патраціць больш часу, каб знайсці гэтую літару, бо, як ужо было сказана вышэй, адной клавішы прысвойваецца некалькі сімвалаў - ад трох да дзесяці!). Гэтаксама справа абстаіць і з астатнімі гукамі. Гук [ч] можна перадаць так: c, ĉ, č, ch, tch ці лічбай 4; гук [ш] - s, ś, ŝ, ş, š, sh ці лічбай 6. З рускай літарай "щ" таксама часта ўзнікаюць складанасці - ці напісаць sch, ці на нямецкі манер shch, ці s'h, ці выкарыстоўваць ş - для абазначэння гуку [ш], а š - для [щ], бо тры і нават чатыры сімвалы зніжаюць пераважную адметнасць усіх СМС-паведамленняі - аператыўнасць. Замест цвёрдага знаку ўжываецца апостраф, а літары ё, я, ю можна распісаць як yo, ya, yu; jo, ja, ju ці ўсё ж пакінуць проста e, a, u - у надзеі, што той, каму дасылаеш СМС-ку, цябе зразумее. Акрамя таго, для ўсіх вышэй пералічаных "арфаграм" аітар лічыць магчымым такое размежаванне: літара "ц" - c, "ч" - C, "ш" - S, "щ" - SS.

Нарэшце, вельмі шырока пры напісанні тэкстаў СМС-стылю выкарыстоўваюцца спецсімвалы, якія могуць ужывацца як самі па сабе, так і камбінавана, у выглядзе так званых смайлікаў (ад ангельскага smile - усмешка), бо калі павярнуць такі смайлік убок на 90 градусаў, складваецца ўражванне, што на цябе глядзіць усміхаючыся (ці з якім-небудзь іншым выразам) твар. Класічны варыянт: :-) ці проста :) (калекцыю найбольш ужывальных смайлікаў, якія за апошнія часы сталі зразумелымі людзям па ўсім свеце, глядзі ў дадатках). Далей, усё часцей у СМС-пасланнях выкарыстоўваюцца складаныя скарачэнні, часцей за ўсё прыйшоўшыя з ангельскай мовы і часткова русіфікаваныя. Апошні варыянт - гэта як спецыфічны ангельскі гумар, які, як кажуць, узнік з-за недакладнага перакладу. Напрыклад, тыповае скарачэнне RUOK? Першая літара вымаўляецца у ангельскай мове як [a:], так жа сама, як і слова Are, другая - як [ю] - і слова You мае такое ж вымаўленне. апошнія дзве літары - гэта знаёмае ўсім ОК (а'кей, г.зн. "усё добра"), і ў суме атрымліваем: [а:] [ю] [окей]?, што значыць "Are You O'kay?" ("у цябе ўсё добра?"). Дык вось гэты варыянт ужо настолькі прыжыўся у рускай гутарковай мове, што і на пісьме (у Інтэрнэт-чатах ды СМС-паведамленнях) бачым: РУОК? Калекцыю скарачэнняў таксама глядзі ў дадатках.

СМС, КУЛЬТУРА МОВЫ І ПРАФЕСІЯ

Крыху больш чым за год таму Інтэрнэт-партал Compulenta.ru апублікаваў вынікі даследвання, звязанага з СМС-паведамленнямі. Вучоныя сцвярджаюць, што будучую прафесію дзіцяці можна вызначыць па тым, як падлетак набірае кароткія паведамленні на мабільным тэлефоне. У праведзеным даследванні навукоўцы прааналізавалі навыкі набору СМС у тысячы дарослых людзей. Як выявілася, ва ўладальнікаў мабільных тэлефонаў, працуючых у адной і той жа плыні, ёсць падабенствы у спосабе набору кароткіх паведамленняў СМС. Прадстаўнікі розных прафесій былі падзелены на чатыры групы - "творцы", "жанглёры", "кантралёры" і "памочнікі".

"Творцы" (акторы, дызайнеры, рэкламныя агенты, садоўнікі) выкарыстоўваюць самыя модныя тэкставыя абрэвіятуры і слэнг, пішуць паведамленні з чаргуючыміся вялікімі і малымі літарамі, малююць літары ці невялічкія карцінкі з дапамогай сімвалаў, выдумляюць свае застаўкі, пішуць сваю «мабільную» музыку, а таксама часта… губляюць свой мабільны тэлефон з усімі дадзенымі.

"Жанглёры" (настаўнікі, офісныя працаўнікі, працаўнікі службаў выратавання) выкарыстоўваюць вялікія і маленькія літары, правільна ставяць знакі прыпынку, ужываюць афіцыйна-дзелавы стыль і амаль не ведаюць аб прызначэнні абрэвіятур і смайлікаў; ніколі не губляюць "мабілу" і заўсёды дакладна ведаюць, дзе ён знаходзіцца.

"Кантралёры" (ваенныя, адвакаты і гандлёвыя прадстаўнікі) заўсёды выкарыстоўваюць толькі вялікія літары (ад чаго паведамленне амаль "крычыць"), ніколі не карыстаюцца абрэвіятурамі, скарачэннямі і смайлікамі, эканомяць грошы на сваім рахунку і таму дасылаюць толькі лаканічныя паведамленні, якія, тым не менш, утрымліваюць у сабе ўсю неабходную інфармацыю.

"Памочнікі" (няні, сядзелкі, асістэнты) заўсёды выкарыстоўваюць толькі малыя літары (бо лянота працаваць з вялікімі), дадаюць у паведамленні сімволіку (напрыклад, смайлікі, але на вялізныя малюнкі і тым больш на анімаваныя застаўкі іх не хапае), любяць гуляць у СМС-гульні і нярэдка праводзяць са сваім тэлефонам, ліхаманкава націскаючы на іх кнопкі, па некалькі гадзін у дзень.

На думку псіхолага Сіднея Крауна, прымаўшага удзел у даследванні, калі паглядзець на тое, як кароткія паведамленні дасылаюцца дзецьмі, можна вызначыць, якую прафесію яны абяруць для сябе ў будучыні. "У наш час дзеці ўсё менш пішуць асадкай па бумазе. Таму нам даводзіцца шукаць новыя спосабы вызначэння асабістых характарыстык дзіцяці, асабліва ў тым, што датычыць яго будучай прафесіі", - заявіў Сідней Краун.

Насамрэч, у апошнія часы назіраецца павелічэнне колькасці мабільных тэлефонаў сярод дзяцей. Гэтаму спрыяюць як невялікія цэны на тэлефоны, так і тое, што ім падабаецца браць прыклад з дарослых і націскаць кнопачкі на трубках. Нягледзячы на тое, што некаторыя даследчыкі лічаць, быццам стыль пісьма СМС адмоўна ўплывае на граматычны лад мовы, іншыя супрацьпастаўляюць ім свае доказы, што гэты стыль спрыяе развіццю творчых здольнасцей у моладзі. Невялікая прастора і абмежаваная колькасць сімвалаў і смайлікаў прымушае карыстальнікаў максімальна творча падыходзіць да задачы напісання кароткага паведамлення. Усё гэта вучыць моладзь па-новаму выказваць свае думкі, пачуцці і эмоцыі. Да таго ж на кніжных палічках планеты з'яўляецца ўсё больш тэматычных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Так, ангельская кампанія "Genie" выдала першы ў свеце слоўнік агульнаўжывальных скарачэнняў для сістэмы кароткіх паведамленняў, перадаваемых на сотавы тэлефон. Кніжка кішэннага памеру ўтрымлівае некалькі тысяч скарачэнняў на ўсе жыццёвыя выпадкі. У той жа "старай добрай Англіі" на гэтай глебе адбыўся скандал. Групы бацькоў-актывістаў закідваюць скаргамі выдавецтва "The Eight Day", якое вырашыла выдаць для навучэнцаў сярэдніх школ у рэкламных мэтах бясплатны кампакт-дыск з найбольш распаўсюджанымі лаянкавымі словамі. Слоўнік "Rude Text Book" ("Няветлівая кніга") змесціць у сабе каля сотні непрыстойных слоў на ангельскаі мове і іх абрэвіятуры для выкарыстання ў СМС-паведляннях. 600 копій дыска будуць распаўсюджаны каля школ для дзяцей ад 12 да 16 год.

АДКУЛЬ УЗЯЎСЯ СТЫЛЬ СМС

А зараз пяройдзем непасрэдна да стылю СМС. Што ж ён сабой уяўляе? Як сфармаваўся? Можна з упэўненасцю сказаць, што ён з'явіўся ў выніку апрошчвання канспектавання лекцый студэнтамі.

Для павелічэння тэмпаў канспектавання людзі звяртаюцца да розных хітрыкаў. У кожнага ёсць свае метады. Найбольш распаўсюджаныя і агульнапрызнаныя з іх - простае скарачэнне слоў, якому навучаюць яшчэ ў пачатковай школе. Адна з яго разнавіднасцяў - гэта і ёсць стыль СМС-паведамлення. Асноўны прынцып скарачэння пісьма - гэта памяньшэнне часу на канспектаванне інфармацыі. Тут ёсць два шляхі. Першы: хутчэй вадзіць асадкай па паперы (што часта прыводзіць да неакуратнасці нататкаў, хуткаму стамленню і з'яўлення нервовасці). Другі: паменьшыць "шлях" асадкі. Гэты спосаб падзяляецца яшчэ на некалькі.

1. Выкіданне з слоў галосных літар, пакідаючы іх толькі ў канчатках. Гэта патрабуе трэніроўкі, пасля становіцца цяжка адзвычаіцца мінаць літары, іншыя людзі з цяжкасцю чытаюць такі канспект. Прыклады: кнспкт, клвтра, влспд.

2. Ужыванне агульнапрынятых скарачэнняў. Лёгка навучыцца, лёгка чытаць, тэкст зразумелы іншым людзям, хоць і трошкі непрыгожа выглядае. Прыклады: фіз-ра, зам., арг., алг.

3. Замена часта ўжываемых спалучэнняў літар ці слоў спецыяльнымі значкамі. Самая вялікая складанасць – гэта навучыцца вылучаць у патоку інфармацыі такія элементыі не забывацца на свае сімвалы-скарачэнні. Да таго ж такі тэкст не чытаецца іншымі людзьмі. Прыклады: усё (all па-ангельску) - перавёрнутая літара "А", "людзі" - "Л", “перавага - "+" у кружочку і гэтак далей.

4. Выкарыстанне піктаграм і дыяграм. Не заўсёды падыходзіць, акрамя таго цяжка прывучыць сябе не пытацца запісаць кожнае слова, а аналізаваць паток інфармацыі і запісваць толькі канцэпцыю, асноўныя тэрміны, ключавыя словы, назвы блокаў і сувязей. Затое канспект атрымліваецца больш наглядным, канспектаванне вядзецца лягчэй і матэрыял запамінаецца лепш дзякуючы правядзенню яго аналізу.

Канешне, гэтыя спосабы можна і трэба камбінаваць. Напрыклад, людзі, даўно займаючыяся напісаннем паведамленняў СМС, знакамітае Гамлетаўскае выказванне "To be or not to be?" ("Быць ці не быць"?) запісаў бы такім чынам: "2В|!2В?" (не забывайцеся на слоўнік).

Да чаго прыводзяць падобныя скарачэнні, можна мяркаваць па наступнаму прыкладу. На пачатку восені 2003 года ў прэсе з'явіліся артыкулы пра адно цікавае сачыненне.

Выкладчыца адной з шатландскіх школ была вельмі здзіўлена, калі ўзялася правяраць сшыткі сваіх вучняў - сачыненні пра тое, як яны правялі свае летнія вакацыі. Трынаццацігадовая дзяўчынка добрасумленна выканала заданне, але ў вельмі нязвыклай форме. Яе сачыненне пачыналася так: "My smmr hols wr CWOT. B4, we usd 2go2 NY 2C my bro&his GF&thr 3 :-o kds FTF. ILNY, it's a gr8 plc". Калі настаўніца пабачыла такі тэкст, яна вельмі абурылася. Пазней яна заявіла: "Сачыненне было напісана нейкімі неразборлівымі ерогліфамі, шмат з іх я проста не здолела перакласці." Аўтарка незвычайнага сачынення была здзіўлена рэакцыяй настаўніцы. "Такі спосаб напісання значна лягчэй, чым звычайная ангельская мова" - сказала яна ў сваё апраўданне. Дарэчы, расшыфроўваюцца напісаныя дзяўчынкай радкі так: "My summer holidays were a complete waste of time. Before, we used to go to New York to see my brother, his girlfriend and their three screaming kids face to face. I love New York, it's a great place." Гэта даволі банальнае сачыненне пра неабходнасць бачыць у Нью-Ёрку брата з яго сяброўкай, іх дзетак, якія ўвесь час равуць, і як гэта нудна, нягледзячы на тое, што Нью-Ёрк - вельмі прыгожае месца. Ну, а тое, што пабачыла ў сшытку настаініца - зусім не ерогліфы, а тэкст, напісаны СМС-стылем, які можна стрэць у кожнай другой СМС-цы. Гэта вельмі спрошчаная мова, прыдуманая дзеля скарачэння месца і часу напісання. Менавіта таму ён і быў выкарыстаны ў сачыненні.

СТЫЛІСТЫКА І АБ'ЕКТЫ ЯЕ ВЫВУЧЭННЯ.

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МОВЫ

А зараз самы час звярнуцца непасрэдна да стылістыкі СМС-паведамленняў. М.Я.Цікоцкі вызначае стылістыку як "лінгвістычную навуку, што вывучае сродкі моўнай выразнасці і заканамернасці их функцыянавання, абумоўленыя найбольш мэтазгодным і мэтанакіраваным выкарыстаннем у залежнасці ад зместу выказвання, мэтаў, сітуацыі і сацыяльнай сферы зносін" (М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995, с.15-16). Прадметам вывучэння стылістыкі як навукі з'яўляюцца у большай ступені тыя якасці, што звязаны не з дакладным і правільным ужываннем думкі, а з як мага больш яркім, асаблівым выражэннем яе ў тых выпадках, калі з шэрагу магчымых па-рознаму стылістычна афарбаваных варыянтаў (сінонімаў) выбіраецца адзін. Адсюль і вынікае настойлівае патрабаванне разглядаць усе моўныя з'явы з фнкцыянальна-стылістычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага бакоў. Функцыянальна-стылістына афарбоўка розных сродкаў мовы паказвае іх прыналежнасць да пэўнай маўленчай сферы - стылю, формы маўлення або яго тыпу. Звычайна выдзяляюць моўныя адзінкі агульнаўжывальныя (рахунак) і адзінкі мовы, выкарыстанне якіх функцыянальна абмежавана (акаунт). Зразумела, што першыя з іх выкарыстоўваюцца неабмежавана, ва ўсіх стылях, а другіх - пераважна ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылі, ды яшчэ час ад часу ў размоўным ("На маім акаунце пуста, таму МТС адключылі зыходзячыя званкі"). У залежнасці ад таго, у якой са сфер маўлення выкарыстоўваюцца моўныя сродкі функцыянальна абмежаванага ўжывання, яны падзяляюцца на розныя групы (афіцыйна-дзелавы, тэхнічны, публіцыстычны, спецыяльны, паэтычны і інш.). Бывае так, што гэтая функцыянальна-стылістычная афарбоўка якога-небудзь моўнага элемента ў звычайным для яго асяроддзі калі-некалі і не адчуваецца. Але трэба сказаць, што яна (афарбоўка) не залежыць ад кантэксту, а ўваходзіць у сэнсавую структуру моўных адзінак і з'яўляецца пастаяннай якасцю слоў, таксама як і іх значэнне. Пагэтаму стылістычная афарбоўка рэгіструецца ў слоўніках стылістычнымі паметамі (разм., кніжн., біял., праст.. абл. і інш.). Яны характарызуюць менавіта пастаянныя, трывалыя функцыі моўных адзінак, выкарыстанне якіх па тых ці іншых прычынах абмежавана. Часам бывае не адна, а некалькі памет пры адным слове.

Яшчэ трэба сказаць пра эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Гэта - такія дадатковыя якасці адзінак мовы, якія накладваюцца на іх лагічна-прадметнае значэнне. Разнавіднасцяў такіх афарбовак звычайна вылучаюць тры. Да першай з іх адносяцца словы і выразы, само значэнне якіх утрымлівае ацэначны элемент. Напрыклад, такія шырокаўжывальныя ў СМС-паведамленнях словы як лох, ламер, гуру ўжо ў самой семантыцы нясуць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Звычайна словы гэтай падгрупы адназначныя, і іх ярка выражаная станоўчасць альбо адмоўнасць не дае магчымасці ўжываць іх у іншых значэннях. Другую групу складаюць словы, якія самі па сабе абазначаюць нейтральную з'яву або прадмет і з'яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а пры выкарыстанні ў іншым стылі набываюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку (тормаз і інш.). І, нарэшце, трэцяя група - гэта словы, ў якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй (як правіла, суфіксамі): чалавек - чалавеча - чалавечык. Калі падсумаваць усё вышэйсказанае, атрымаецца, што функцыянальна-стылістычныя моўныя сродкі супрацьпастаўляюцца агульнаўжывальным, а эмацыянальна-экспрэсіўныя - нейтральным. З-за таго, што размяжоўваюцца паняцці "эмацыянальна-экспрэсіўны" і "функцыянальна-стылістычны", трэба не блытаць і тэрміны "нейтральны" з "агульнаўжывальным" ці "міжстылявым". Але ж гэтыя два паняцці нельга адрываць непасрэдна адно ад другога: чым эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова ярчэй, тым вузей кола яго ўжывання, і наадварот: менш эмацыянальнай экспрэсіі - больш шырокая сфера ўжывання. Найбольш часта ўжываюцца тыя словы, якія складаюць лексічнае ядро мовы. Звычайна з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання гэтыя словы нейтральныя, а з функыянальна-стылістычнага, адпаведна, агульнаўжывальныя. Для некаторай часткі слоў уласцівая або толькі эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, або толькі адпаведнасць пэўнаму тыпу, стылю і форме маўлення (функцыянальна-стылістычная афарбоўка. Так, словы "каханне" і "брыдкі" - гэта эмацыянальна-экспрэсіўныя словы, але ж функцыянальна-стылістычная афарбоўка для іх не характэрна. І, наадварот, усе тэрміны - гэта словы з уласцівымі ім функцыянальна-стылістычнымі асаблівасцямі, але ж яны нейтральныя ў адносінах да эмацыянальнай экспрэсіі).

Вось нарэшце мы і падыйшлі да вывучэння СМС-стылю. Усё ж такі, што гэта за стыль? Усе функцыянальныя стылі мовы вызначаюцца камунікатыўнымі функцыянальнымі фактарамі. Гэта змест маўлення, форма зносін, мэты і задачы выказвання, сацыяльная сфера зносін, умовы і акалічнасці зносін. Адпаведна, функцыянальны стыль мовы - гэта ўсвядомленая грамадскасцю і ўнутрана аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці і найлепшым чынам абслугоўвае у ёй зносіны.Усе моўныя стылі не адасоблены адзін ад аднаго, а знаходзяцца ў шчыльных узаемаадносінах, узаемадзейнічаючы і ўзаемапранікаючы. Хоць і змяняецца функцыянальная роля моўных сродкаў, яны (нягледзячы на спецыфічную прынадлежнасць да якога-небудзь аднаго стылю) могуць ужывацца і ў іншых. Усе функцыянальныя стылі мовы вылучаюцца на аснове розных прынцыпаў. Вось самыя распаўсюджаныя з іх.

1. Сацыяльны (размяжоўванне правозіцца па тым, хто з'яўляецца носьбітам таго ці іншанга стылю).

2. Жанравы (тут маўленчыя стылі вылучаюцца па разнавіднасцях літаратуры, у якіх яны знаходзілі ўжытак).

3. Эмацыянальна-экспрэсіўны (стылі адрозніваюцца, як можна здагадацца, па іх эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Адзін з яго мінусаў у тым, што ў такім выпадку стыляў атрымліваецца вельмі вялікая колькасць).

4. Функцыянальны прынцып (найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў, згодна з якім стыль з'яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстаня).

Калі суадносіць формы і стылі маўлення, то атрымліваецца такое размежаванне: вуснай форме маўлення адпавядае размоўна-функцыянальны стыль маўлення, а пісьмовай мове - кніжныя функцыянальныя стылі, такія як афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Яно (пісьмовае маўленне) разлічана на зрокавае ўспрыманне шырокага кола чытачоў.

Пісьмовае маўленне - гэта менавіта той стыль маўлення, які знаходзіць усў большую папулярнасць сярод карыстальнікаў СМС-сервісаў. Для гэтага тыпу характэрна адсутнасць агульнай жыццёвай абстаноўкі для ўдзельнікаў зносін "па той бок экрана", адсутнасць жэстаў, мімікі і інтанацыі (хоць і бывае, што яна прысутнічае, напрыклад, у рэмарках накшталт "пагрозліва", "закахана" і інш.); значны слоўнікавы запас (можна сказаць, ён амаль удвая больш за слоўнікавы запас звычайнага чалавека, бо "мабільны" карыстальнік вымушаны ведаць яшчэ і вялікую колькасць скарачэнняў ды абрэвіятур). Яшчэ звычайнаму пісьмоваму маўленню ўласцівы максімальна ўскладнены сінтаксіс, але пра СМС-паведамленні гэта казаць цяжка, бо, як ужо вядома, карыстальнікі сотавых тэлефонаў і, у прыватнасці, СМС-ак цягнуцца да павялічэння хуткасці набора пасланняў і, як следства, спрошчванню сінтаксіса і пунктуацыі. Пісьмовай форме маўлення адпавядаюць такія кніжныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Што датычыцца вуснага маўлення, то яно, як правіла, рэалізуе сябе падчас непасрэднага кантакту субяседнікаў і разлічана як на слыхавое, так і на зрокавае ўспрыманне. Менавіта з-за гэтага вялікае значэнне набывае інтанацыя. А пры перадачы вуснага маўлення у графічнай форме патрабуюццаспецыяльныя моўныя і графічныя сродкі. У СМС-паведамленнях для гэтага выкарыстоўваюцца вялікія літары замест малых (так паслане становіцца "гучней"), а таксама выражаючыя інтанацыю і эмоцыі смайлікі ды простыя графічныя малюнкі. Наконт таго, што неабходна слыхавое ўспрыманне інфармацыі, можна сказаць, што з некаторых часоў для ўладальнікаў "сотавых" гэта стала магчымым. Зараз абаненты расійскай кампаніі "Мегафон" могуць напісаць любое сваё паведамленне і адаслаць праз службу аператара да адрасату. Адпраўляльнік СМС-кі можа нават выбраць з пэўнай колькасці мужчынскіх і жаночых галасоў рознага тэмбру. А паведамленне могуць слухаць усе ўладальнікі тэлефонных апаратаў - не абавязкова сотавых. У размоўным стылі пашыраны эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі зніжанага плану (фамільярныя, лаянкавыя, вульгарныя і да т.п.). вуснае маўленне адбываецца без папярэдняй падрыхтоўкі, загадзя не абдумваецца, а ствараецца экспромтам. З-за гэтага ў ім назіраюцца адхіленні ад літаратурных норм ужывання слоў і граматыкі (часцей за ўсё жарганізмы). У вуснае маўленне цалкам уключаны размоўны (ці размоўна-гутарковы) стыль. Гэтаму стылю, акрамя вышэйпералічанага, уласцівыя простыя, няпоўныя і элептычныя сказы. У размоўным стылі можна назіраць тэндэнцыю да апрошчаных, сціслых сінтаксічных канструкцый, якія здольны ў лапідарнай форме перадаваць нават вельмі аб'ёмістую інфармацыю і адначасова перадаваць адносіны аўтара (а ў нашым выпадку адпраўшчыка СМС-паведамлення) да рэчаіснасці.

ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ РОЗНЫХ СТЫЛЯЎ

ПРЫ НАПІСАННІ СМС

А зараз возьмем усім вядомы выраз і запішам яго ў выглядзе СМС. Правілы вядомыя: памер - не больш за 160 сімвалаў, зразумелыя прычынна-выніковыя сувязі і адпаведнасць заяўленаму стылю. Спачатку возьмем стылі пісьмовага маўлення.

1. U popa byla sobaka, on ee lyubil. Ona s'ela kusok myasa, on ee ubil, v zemlyu zakopal і nadpis' napisal...

Тут мы бачым самы звычайны публіцыстычны стыль: з лексічных сродкаў не назіраюцца (хоць гэта і дазволена) вузкаспецыяльныя словы і выразы, дыялектызмы, варварызмы, аргатызмы, аўтарскія неалагізмы, рэдкія запазычаныя словы і інш. Такім чынам, праяўляецца адзін з прызнакаў гэтага стылю - камунікатыўная агульназначымасць, агульнадаступнасць моўных адзінак і нават адносная стандартызаванасць.

2. Slujitel kulta soderjal psa, soversivsego hischenie produktov pitania hozaina. Svyaschennik ubil jivotnoe i zahoronil trup, otmetiv mesto pogrebenia nadpis'u.

Гэта, зразумела, афіцыйна-дзелавы стыль. Тут не знойдзеш двухсэнсоўных і расплывістых фармуліровак, назіраецца паслядоўнасць і дакладнасць выказу фактаў і няма эмацыянальна афарбаванай лексікі, слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі, выклічнікаў, экспрэсіўнай фразеалгіі і г.д. шырока выкарыстана тэрміналагічная і спецыяльная лексіка, словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

3. Nastoyatel cerkvi ekspluatiroval doga. On poglotil myasnuyu vyrezku, i shef usypil ego. Nad zahoronenim byl ostavlen tehnicheskij pasport na izdelie "sobaka".

Лёгка заўважыць, што тут пераважае навуковы стыль, хоць і з некаторым адценнем стылю афіцыйна-дзелавога. Тут таксама назіраем лагічнасць, аб'етыўнасць і дакладнасць выкладу. У апошнім сказе найбольш выразна бачна лексіка твораў навуковага стылю (тэхнічны паспарт на выраб "сабака").

4. Jila-byla u batyushki sobachonka, i on v nej dushi ne chayal. Otkushala ona kak-to myasca, pop ee i pristuknul so zlosti. Vo zemelku polojil i nadpis nachertal.

Паколькі акрамя тыповай для ўсіх стыляў камунікатыўнай, "паведамленчай" функцыі кожны тут можа заўважыць яшчэ адну - эстэтычную, то адразу ж адносім гэты тэкст да мастацкага стылю. Тут ёсць элементы розных стыляў (pristuknul ды nachertal), якія, трапляючы ў мастацкі стыль, знаходзяцца ў ім у сістэме пэўных адносін. Тэкст эмацыянальны, экспрэсіўны і вобразны, а словы становяцца двухпланавымі, набываючы сімвалічны характар: з аднаго боку, яны суадносяцца з агульнай моўнай лексічнай сістэмай, а з другога (па ўнутраных паэтычных формах і эстэтычнаму сэнсу) - з мастацкай структурай паэтычнага твору. Такім чынам раскрываецца эстэтычная аўтарская задума. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы - ад імя аўтара, які не выстаўляе сябе і не выказвае свае адновіны да таго, пра што вядзе гутарку (так званае "аб'ектыўнае" апавяданне).

5. Pop-admin uzal sobachku i lubil utilitoj po versii 5.0. Кak-to ona priattachila pitalovo, i sis-ad kilnul ee v tresh. Zadaunlodil v level 0 і banner povesil.

А гэта самы звычайны размоўны, або гутарковы стыль. Як ужо казалася, у такім стылі шырока выкарыстоўваюцца прастамоўныя, дыялектныя, лаянкавыя і жаргонныя словы. У дадзеным выпадку - камп'ютэрны жаргон, а не спецыялізаваныя камп'ютэрныя тэрміны. З-за гэтага часцей за ўсё размоўны стыль абслугоўвае вузкае кола ўдзельнікаў зносін. Паколькі размоўнаму стылю ўласцівыя жаргонныя словы, то гэты самы тэкст пра папа і сабаку можа быць запісаны яшчэ некалькімі спосабамі. Напрыклад, так:

Tipa, derjal batyan na haze psinu, taschilsya ot nee, a ta skommunizdila u nego havchik; nu, pop i zamochil skotinu. Zaryl padal vo dvore da malyavu ostavil.

Ці вось так:

U popa jila suka, a on ee herovo kormil. Vot ona i sperla ego jrachku. Svyatoj, mat' ego, otec koknul zveryugu, zatoptal v der'mo i shildik govnyanyj povesil.

6. І, нарэшце, апошняе СМС-паведамленне пра гаротную сям'ю:

Priest 8-) @. @ ;-)-:P fast fud. Priest :eek) @ +, :( ^^^@&:0) &% message.

Гэты стыль і ёсць прадмет аналізу дадзенай курсавой працы - СМС-стыль.І гэта лёгка даказаць:

* Выкарыстана значна менш сімвалаў, чым ва ўсіх астатніз СМС-ках (усяго 74)

* Ужыты ангельскія словы

* Розныя спецсімвалы займаюць асноўную частку тэксту

* Наяўнасць смайлікаў і спалучэнняў піктаграм

* Амаль нічога не зразумела простаму чалавеку, які прызвычаіўся да мастацкага стылю.

Па ўсіх гэтых прыметах можна вызначыць, што напісанае пад нумарам 6 паведамленне (ці месага, як кажуць самі карыстальнікі мабільных тэлефонаў) належыць да так званага СМС-стылю, які, у сваю чаргу, разам з іншымі стылямі можна далучыць да пісьмовага маўлення. Сапраўды, каб перасказаць гэты тэкст у вуснай гаворцы, трэба будзе яго на хаду перакласці. Бо не скажаш жа: "Пріст восем мінус правая дужка сабачка. Сабачка кропка з коскай правая дужка мінус двукроп'е літара "Р" фаст фуд..." і гэтак далей.

ЦІ ДЭГРАДУЕ МОВА АД ВЫКАРЫСТАННЯ СМС?

СМС І ТВОРЧАСЦЬ

Прагледзеўшы гэтую шыфроўку, ці можна сказаць, што ў выніку абмену мільёнамі і мільярдамі такіх пасланняў мова краіны дэградуе? Я лічу, што не, таму што звычайная гутарковая мова застаецца амаль без змяненняў (час ад часу у яе трапляюць розныя неалагізмы, прычым карыстальнікамі мабільных тэлефонаў таксама: разлочка, сімка, АпСоС - аператар сотавай сувязі і інш). Затое пісьмовая мова, канешне, змяняеца больш. Але наўрад ці можна з упэўненасцю сказаць, што праз нейкі час яна зусім ператварыцца ў набор сімвалаў накшталт кітайскага алфавіту, бо эмацыянальная экспрэсія дасягаецца тут не вобразнымі сродкамі (яна проста не адчуваецца), а з дапамогай ужывання спалучэнняў сімвалаў (як рэмаркі ў сцэнары: "апладысменты", "рагоча", "убок", "уходзіць" і г.д.). А такія вось простыя сухія "тэлеграфныя" тэксты не могуць поўнасцю замяніць мастацкія творы з іх сродкамі моўнай выразнасці.

Дарэчы, мова СМС не заўсёды сухая і невыразная. Даўно ўжо ўсталявалася традыцыя праводзіць усялякія конкурсы на самае прыгожае СМС-паведамленне, самы прыгожы СМС-верш, казку; спаборніцтвы па складанню бурымэ і каманднае напісанне твораў па заданнай тэме. Напрыклад, у сувязі з 25-годдзем пантыфіката Яна Паўла другога ў Польшчы прайшла акцыя "віншаванні Папе - стыпендыя для маладых". Арганізатары, віншуючы папу Рымскага, правялі конкурс на самае лепшае літаратурнае СМС-віншаванне. Яно павінна было быць напісана на прыгожай мове, з выкарыстаннем агульнапрынятых слоў і выразаў і не ўтрымліваць скарачэнняў і смайлікаў. Нягледзячы на тое, што адпраўка такога СМС-паведамлення каштавала палову долара ЗША (звычайны кошт не перавышае дзесяці амерыканскіх цэнтаў), на конкурс было даслана каля 40 тысяч такіх тэлефонных віншаванняў. Усе здабыткі ад акцыі пойдуць на выплаты спецыяльных стыпендый таленавітай моладзі з сельскай мясцовасці і невялікіх гарадоў. Пераможцам жа было прызнана паведамленне Эдыты Гжыб з гарадку Радом. Яно гучыць так: "Каб мы ўмелі любіць, як Ты, маліцца, як Ты і дараваць, як Ты. Будзь для нас заўсёды промнем надзеі". Як бачна, нічога дэградуючага тут няма, а такія конкурсы, наадварот, прымушаюць людзей выдумляць новыя цікавыя звароты і выразы. Бывае так, што ўмовай падобнага конкурсу з'яўляецца напісанне вершаў "на грані фола", г.зн. пры знешнім падабенстве на вельмі інтымную лірыку і нават плюхкасць (пошласць), яны павінны расказваць аб нечым звычайным; пасля прачытання такога верша не павінна застацца пачуцця брыдкасці, а, наадварот, чытач мусіць атрымаць задавальненне ад незвычайнай рыфмы, ад нечаканай канцоўкі і, ўвогуле, ад мастацкіх асаблівасцей верша. Вось, напрыклад, якія сачыненні былі прадстаўлены на адзін з такіх конкурсаў у Інтэрнэт-форуме:

Hochu ya lish tebya obnyat'

I telom vsem k tebe prijat'sa

I do utra ne podnimat'sa

S tebya...

lyubimaya krovat'!

* * *

Ya plat'e snimau rukou nesmeloj.

Skorej by uvidet' beloe telo,

Gubami kosnut'sa edinstvennoj v mire

Sochnoj, uprugoj...

kartoshki v mundire!

* * *

Ona gluboka i temna slovno bezdna,

Pril'nu k nej gubami i v nej ya ischeznu.

Yazyk moj slivaetsa s vlagoj hmel'nou,

Kogda my celuemsa...

s krujkoy pivnou!

* * *

Voz'mi ego v ruki, dotron'sa gubami:

On ochen' dlinnyj i tverdyj kak kamen'.

Lizni i prijmis' schekou goloj...

Ah, moj l'ubimyj...

stakan s "Koka-Koloj"!

* * *

Такім чынам, можна сказаць, што тут са стылістычных асаблівасцей прысутнічае шматзначнасць, але шматзначнасць не аднаго якога-небудзь слова, а ўсяго верша ў цэлым. Не дайшоўшы да апошніх слоў, чытач ужо ўяўляе сабе адно, але дачытаўшы да канца - ужо зусім іншае; і часцей за ўсё чытанне такіх вершаў суправаджаецца напрыканцы голасным рогатам, нешта накшталт знакамітага "Ай да Пушкін! Ай да сукін сын!" Але, здараецца, людзі абураюцца. Бо, як піша М.Я Цікоцкі, "адно і тое ж слова можа выклікаць неаднолькавую рэакцыю ў розных людзей у залежнасці ад узроўню іх свядомасці і моўнай культуры" (там жа, ст. 35). Менавіта дзякуючы мнагазначнасці адно і тое ж слова і выраз могуць быць ужыты ў розных стылях, быць эмацыянальна-экспрэсіўнымі ці нейтральнымі. Полісемія дае аўтару СМС-паслання магчымасць у самай экстравагантнай форме спалучаць розныя словы, яўляючы, такім чынам, яркія ўзоры мастацкага ўжывання слова.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Ну вось, амаль усе сакрэты СМС раскрыты. Застаецца падвесці добры вынік.

Мы прааналізавалі структуру кароткіх паведамленняў, мову іх напісання, розныя маленькія хітрасці. Таксама даследвалі магчымасць выкарыстання розных стыляў пры напісанні СМС-ак.

СМС - гэта часцей за ўсё (акрамя "сухіх" СМС-гульняў і СМС-рассылак навін) жывыя зносіны, дыялог ці нават полілог. Як і падчас любой іншай размовы, чалавек, які піша кароткае паведамленне, часта ўкладвае ў яго які-небудзь дадатковы сэнс, тое што можна чытаць "паміж радкоў". Ён таксама жэстыкулюе, выкарыстоўвае міміку, "гаворыць" шпарка ці павольна, выказвае свае адновіны да інфармацыі. Міміка і жэстыкуляцыя дасягаецца выкарыстанне камбінацый сімвалаў і смайлікаў; хуткасць перадачы тэксту - праз ужыванне парцэляцыі (яе сутнасць заключаецца ў тым, што да асноўнага сказа дадаюцца новыя сказы або асабістыя члены сказа, што стварае ўражанне нарастаючага развіцця думкі, непасрэднасці маўлення, калі фраза складваецца экспромтам, без папярэдняга абдумвання. Нярэдка гэта надае адчуванне няхваткі часу (або, як кажуць самі СМС-аўцы, таймліміту), быццам аўтар піша паведамленне на хаду) - "Ekzamen sdal ok. Edu domoj. Na avtobuse. Skoro budu. Jdite". Павольнасць перадаецца шматкроп'ямі, междамеццямі: "Segodna byl ekzamen... Hm-m-m... Ocenka budet izvestna zavtra". Тое, як адпраўшчык СМС-паведамлення ставіцца да сваёй інфармацыі, можна прасачыць па знаках прыпынку: "U Vovki s akkaunta propalo 45.000 (!) rublej", "Segodna klub zakryt (?)" і г.д.

Па СМС-ках можна вызначыць характар чалавека; можна развадзіцца з жонкай (у Саудаўскай Аравіі - дастаткова тройчы "скінуць" на мабільнік сваёй "другой паловы" слова "уходзь"); можна балбатаць увесь дзень; можна гуляць у розныя цікавыя гульні; можна пазнаёміцца; можна даведацца пра апошнія навіны, прагноз надвор'я, курсы валют, рэпертуар тэатраў і да т.п.; можна спісаць заданне на іспыце, можна прызнавацца ў каханні; можна трэніраваць сваю творчую фантазію; можна выйграць грошы; а можна і заплаціць штраф (адзін кітайскі прадпрымальнік быў вымушаны заплаціць 1000 юаней, што складае прыкладна 120 долараў ЗША, за тое што даслаў свайу канкурэнту пад Новы Год СМС-ку, у якой пажадаў ворагу "Няшчасця кожны год і праблем кожны дзень"; а той узяў ды напісаў заяву аб прынясенні маральнага пашкоджання); а можна і проста паведаміць сяброўцы: "Skoro budu u tebya, lubimaya".

Пасланням СМС уласцівы такія рысы як спецыфічная лексіка і своеасаблівы сінтаксічны лад; словы прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя і лаянкавыя; простыя, няпоўныя, эліптычныя сказы; далучальныя і парцэляваныя канструкцыі, вельмі апрошчаныя і сціслыя; паслядоўнасць і дакладнасць выкладу фактаў, аб'ектыўнасць ацэнак; тэрміналогія, формулы і спецыяльная лексіка; словаўтваральныя граматычныя сродкі з экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай; гутарковыя канструкцыі; эмацыянальна-ацэначныя тыпы сказаў; сродкі паэтычнага сінтаксісу; прамая аўтарская ацэначнасць і спецыфічны характар вобразнасці; эмацыянальнае ўздзеянне; эстэтычны сэнс і паэтычныя формы; шматлікія спалучэнні знакаў прыпынку і спецсімвалаў; а таксама амаль заўсёды - непаразумеласць для тых людзей, хто не мае мабільнага тэлефона.

Уся гэтая мешаніна розных функцыянальных стыляў, а таксама нейкая свая, "нацыянальная адметнасць дазваляюць вылучыць асабісты стыль - стыль СМС. Яго можна аднесці і да вуснага маўлення (бо гэта ўсё ж зносіны, дыялогі), так і да пісьмовага (з-за сваіх мастацкіх асаблівасцей). Гэты стыль кожны дзень развіваецца, удасканальваецца, набывае папулярнасць. І хоць многія лічаць, што ён становіцца прычынай дэгрдацыі мовы, я лічу, што хутчэй загіне сам СМС-сервіс. Бо ўжо зараз карыстальнікама сотавых тэлефонаў дасягальныя такія функцыі як EMS і MMS. З іх дапамогай пры сучасным апараце можна проста сфатаграфаваць і нават зняць відэаролік на ўбудаваную камеру, дадаць галасавы тэкст і жывыя, рухаючыяся смайлікі (якія ўжо зараз можна выкарыстоўваць у Інтэрнэт-форумах і чатах) і даслаць усё гэта кіно адрасату. Праз некалькі год каму захочацца пры наяўнасці такіх амаль неабмежаваных творчых функцый (а далей з'явяцца і відэаканферэнцыі з мноствам удзелькаў праз "сотавік") тыркаць пальцамі па кнопкх, каб напісаць нейкія там словы (гэта ж яшчэ трэба будзе і граматыкай авалодваць)?

ВЫКАРЫСТАНЫЯ КРЫНІЦЫ

М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1976

М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995

"Belarussian mobile" #2(5) 2003

"МС Мобильная связь" №5 ноябрь 2003

"Rusian mobile" сентябрь 2003

"Мобила" №26(34) ноябрь 2003

"Мобила" №27(35) ноябрь 2003

"Мобильный мир" №24 от 24 ноября 2003

www.sms.kh.ua/dictionary.php"

www.5ballov.ru/news/newsline/index.shtml?2002/09/11/19022

www.nefish.narod.ru/smsvox.html"

www.compulenta.ru/2002/7/28/32659

www.km.ru/education/view.asp?id={DEDB4FB-97E5-427E-BB88-9EE316792654"

www.citycat.ru/iq/n135.html

www.forum.mts.ru/message.html?id=44817

www.forward.net.ru/smiles.htm

ДАДАТАК 1

АСНОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ І АБРЭВІЯТУРЫ

Скарачэнне Ангельскі варыянт Беларускі варыянт

ACK Acknowledgement Пацверджанне

ADctd2Luv Addicted to love Закаханы

ADD Address Адрас

AGN Again Зноўку

A/S/L? Age / Sex / Location Узрост, пол, месца

OK All correct Усё правільна

ALlWanIsU All I want is you Усё, чаго я хачу - гэта ты

AML All my love Усё маё каханне

ATB All the best Усяго добрага

AKA Also known as Таксама вядомы як

AGN Again Ізноў

N And І, аNU And you А ты?

NE Any Любы

NE1 Anyone Хто заўгодна

NETHING Anything Што заўгодна

RUF2T Are you free to talk? Пагаманім?

R U OK? Are you OK? З табой усё добра?

AAM As a matter of fact Насамрэч

AFAIK As far as I know Наколькі я ведаю

AIUI As I understand it Як я гэта разумею

ASAP As soon as possible Як мага хутчэй

ATTN Attention Увага

AVG Average У сярэднім

AFK Away from keyboard Адышоў ад клавіятуры

BAK Back at keyboard Вярнуўся да клавіятуры

B Be Быць

BBL Be back late Буду пазней

BRB Be right back Хутка буду

BCNU Be seeing you Убачымся

CUZ (B/C) Because Таму што

BTDT Been there done that Быў недзе, зрабіў нешта

B4 Before Перад

BIC Best in class Лепшы ў сваім класе

BTR Better Лепей

BD Big deal Вялікая справа!

BF Boy-friend Сябр

Bro Brother Брат

BZ Busy Заняты

BTW By the way Дарэчы

BBFN Bye-bye for now Пакуль-пакуль

CB Call back Перазваніць

COD Cash on delivery Наяўнымі грашыма

СК Check Праверыць

CFM Confirm Пацвярджаю

CONGRATS Congratulations Віншаванне

CID Consider it done Разглядзіце

C&P Copy and paste Скапіраваць і ўставіць

C%D Could Мог

CV Curriculum Vitae Рэзюмэ

QT Cutie Прыгажун

DOA Date of arrival Дата прыбыцця

DOB Date of birth Дата нараджэння

DLVD Delivered Даслана (паведамленне)

DXNRE Dictionary Слоўнік

DOM Dirty old man Брудны стары

DIKU? Do I know you? Я вас ведаю?

DIM Do it myself Сам зраблю

DIY Do it yourself Зрабі сам

DNO Do not open Не адкрываць

DTRT Do the right thing Зрабіць тое, што патрэбна

DQMOT Don't quote me on this Не лаві мяне на слове

DL Download Спампоўваць

EZ Easy Лёгка

EMSG E-mail message Паведамленне па і-мэйл

MBR$D Embarrassed Занепакоены

ED Emotionally disturbed Неўраўнаважаны

EOL End of lecture Канец лекцыі

EOT End of thread Канец паведамлення

E&OE Errors and omissions excepted Памылкі выключаны

ESP Especially Асабліва

ETA Estimated time of arrival Чакаемы час прыбыцця

XLNT Excellent Выдатна

Xclusvly Yas Exclusively yours Эксклюзіўна твой

F2F Face to face Тварам да твару

FST Fast Хутка

FITB Fill in the blank Запоўніце фармуляр

4 For, four Для, чатыры

FWIW For what it's worth На што будзе прыдатны

FYI For your information Да вашага ведама

FYEO For your eyes only Канфідыцыйна

4EVR YRS Forever yours Твой назаўсёды

F2T Free to talk Гатовы пагаманіць

FOS Freedom of speech Свабода слова

GAL Get a life Жывіце поўным жыццём

GOOML Get out of my life Прэч з майго жыцця

GF Girl-friend Сяброўка

GTSY Glad to see you Рады цябе бачыць

GA Go ahead Працягвай

GJ Good job Добрая работа

GSOH Good salary, own home Добры заробак, свая хата

GSH Good sense of humour Добрае пачуццё гумару

GTG Got to go Трэба ісці

GR8 Great Выдатна

gg Good Game Добра згуляў

gl Good Luck Удачы

h&k Hugs & Kisses Абдымкі ды пацалункі

hth Hope This Helps Спадзяюся, што дапамог

ic I See Я разумею

ilu I Love You Я цябе кахаю

imho In my humble opinion На маю сціплую думку

irl In Real Life У рэальным жыцьці

jj Just Joking Проста жартую

kbd Keyboard Клявіятура

l8r Later Пазьней

lol laughing out loud Гучна сьмяюся, рагачу

motd Message of the day Дзённае паведамленьне

np No Problem Няма праблемы

plz, pls Please Калі ласка

ppl People Людзі

rotfl, rofl rolling on the floor laughing, Катаюся па падлозе ў

that was very funny прыступе рогату

rulez rules вельмі файна

sux sucks пагана, паскудна

sup What's up? Як маешся?

sysop System Operator Сыстэмны апэратар

thnx, thx, 10x Thanks Дзякуй

ty Thank You Дзякую

u You Ты

u2 You Too Ты таксама, табе таксама

ur Your Твой, ваш

w/ WithЗ w/o Without Без

w8 Wait Чакай, пачакай

w8am Wait A Minute Пачакай адну хвіліну

y? Why? Чаму?

zzz sleeping, bored, tired сплю (ці сумую)

ДАДАТАК 2

АПІСАННЕ СМАЙЛІКАЎ

:-) асноўная ўсмешка

;-) усмешка з падміргваннем

:-( засмучаны твар

:-I абыякавы

:-> саркастычны

>:-> саркастычны з д'ябальскім адценнем

>;-> тое самае з падміргваннем

:-[ Вампір.

:-E Клыкаcты вампір.

:-F ён жа з абламаным клыком

:-7 крывая ўсмешка

:-* цалуе

:-@ крычыць

:-# павінен маўчаць

:-& анямеўшы

:-Q паліць

:-? паліць піпку

:-P паказвае язык

:-S гаворыць блытана

:-D гучна рагоча

:-X рот на замку

:-C лайдак

:-/ скептык.

:-o Ох-ох.

:-9 аблізвае вусны

:-0 аратар

:-` плюе

:-1 звычайны

:-! звычайны

:-$ таксама павінен маўчаць

:-% Банкір.

:-q дастае языком да носа

:-a тое самае, але з другога боку

:-e расчараваны

:-t злы, раздражнёны

:-i паўусмешка

:-] Балван.

:-[ неўсміхаючыся балван

:-} барадаты

:-{ вусаты

:-j Левая ўсмешка

:-d Левая ўсмешка над чытаючым

:-k гэта мяне забівае

:-\ неадважны

:-| дзяжурная ўсмешка

:-< сумны

:-c лянівы

:*) п'яны

:^) зламаны нос

:v) тое самае, але ў другі бок

:_) нос сасклізнуў з яе/яго твару

:=) Два насы

:o) Клоун.

:u) смешны нос

:n) такі самы

%-) доўга глядзеў на экран

8-) сонечныя акуляры

B-) звычайныя акуляры

O-) маска для падводнага плавання

..-) аднаглазы

,-) аднаглазы падміргвае

g-) у пенснэ

|-I спіць

|-O пазяхае

%-6 мазгі закіпелі

|^o храпіць

:,( плача

>8-| занепакоены

::-) носць акуляры над вачыма

:-) Маленькая дзяўчынка

:-)-8 дарослая дзяўчынка

:-{) вусаты

{:-) парык

:-~) насмарк

:'-) плача ад шчасця

=:-) скін-хэд

-:-) Панк

+-:-) Папа Рымскі

`:-) галава выгалена з аднаго боку

,:-) тое самае з другога боку

O :-) Анёл.

C=:-) Шэф.

*<:-) у капялюшы Санта-Клауса

E-:-) у слухалках (навушніках)

8 :-) шаман

@:-) у цюрбане

[:-) у слухалках (навушніках)

:-)) двайны падбародак

>:-) д'ябал

(:-) усмешка да вушэй

:-)X гальштук-бабачка